• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Перыядычны друк быў прадстаўлены дастаткова разнароднымі групамі выданняў. Асноўную колькасць выданняў дадзенай групы складалі схематызмы і рубрыцэлі, якія прызначаліся як для кожнай дыяцэзіі4, так і для кожнай ордэнскай правінцыі5. Назвы гэтых крыніц адрозніваюцца: рубрыцэлі інакш называюцца calendarium, каляндар, парадак, указальнік, альбо Directorium6. Схематызмы выказ, cathalogus et schematismus, нерархня, спнсок7. Інфармацыя, прадстаўленая ў іх, падзялялася на дзве часткі: літургічную і ўліковую. Літургічная частка была прадстаўлена пералікам штодзённых урыўкаў з Бібліі, якія павінны былі чытацца на набажэнствах, успамінаў святых на кожны дзень, літургічыным календаром з адзначэннем важнейшых свят, пастоў і г. д. Ва ўліковай частцы былі прадстаўлены спісы духавенства па дэканатах, іерархія каталіцкага касцёла ў сусветным маштабе і маштабе дыяцэзіі, а таксама
    1 Bractwo // Encyklopedya koscielna. Warszawa, 1873. — T. 2. — S. 561.
    2 Kadulska I. Zrodla do dziejow drukarni Kolegium Jezuickiego i Akademii Potockiej (17971820) П Гісторыя i археалогія Полацка i Полацкай зямлі. Полацк, 2003. С. 146.
    3 Тамсама.
    4 Directorium horarum kanonicarum et missarum ad usum utrisque cleri Archi-Diocesis Mohiloviensis in ADMDCCCXL. Mohileviae, 1839. Bns.
    5 Directorium horarum canonicarum et missarum juxta rubricas novissimi brewiarii et missalis Romano-Seraficia dusum Fratrum minorum de observantia et monialium 3ii ordinis S.P.N. Francisci pro AD Bissextili MDCCCXLVIII. Vilnae, 1847. Bns.; Cathalogus personarum et officiorum Societas Jesuin Alba Russia in annum 1788. Polociae, 1787. Bns.
    6 Directorium horarum canonicarum et missarum ad usum utrisque cleri Archi-Dioecesis Mohiloviensis in AD MDCCCXLIII. Mohileviae, 1842.
    7 Librowski S. Katalog rubrucelli i schematyzmow diecezji i zakonow historycznej Polski znajdujqcych siq w ksiqgozbiorze podrqcznym Archiwum Diecezjalnego we Wloclawku П Archiwa, biblioteki i muzea koscielne. 1972. T. 24. S. 5-95.
    пералікі выкладчыкаў семінарый і навучэнцаў па курсах. Мовай гэтых дакументаў традыцыйна з’яўлялася лацінская, з польскімі ўстаўкамі. Пасля паўстання 1863-1864 гг. рубрыцэлі друкаваліся па-лацінску і па-руску, а схематызмы выключна па-руску. Гэтыя выданні каталіцкі касцёл меў права друкаваць на працягу ўсяго перыяду.
    Каталіцкія друкарні выдавалі таксама свецкія календары. Так, у 17841795 гг. у друкарні, якая належала С. Богуш-Сестранцэвічу, па ініцыятыве апошняга выдаваўся «Беларускі каляндар» (Kalendarz bialoruski). Каляндар асвятляў факты мясцовага жыцця, даваў астранамічныя, медыцынскія, гаспадарчыя парады і звесткі1. Падобныя выданні друкаваліся таксама і ў полацкай езуіцкай друкарні. Менавіта ў каталіцкай друкарні пачаў выдавацца першы часопіс на беларускіх землях «Miesi^cznik Роіоскі». Выдавалі яго полацкія езуіты. У перыяд з 1818 па 1820 г. выйшла 14 нумароў часопіса. Кожны нумар падзяляўся на 6 раздзелаў: літаратуры і свабодных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навінак2.
    У канцы XIX пачатку XX ст. пачалося выданне «Каталіцкага календара» (Kalendarz katolicki)3. Каляндар гэты друкаваў каталіцкія навіны, астранамічныя звесткі4, гаспадарчыя навіны5, апавяданні і вершы6. Павышэнне палітычнай актыўнасці каталіцкага духавенства і стварэнне імі арганізацыі «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» выклікала неабходнасць заснавання перыядычнага выдання, якім стаў часопіс «Крыніца» шматпрофільны штотыднёвік7.
    Класічная літаратура. Найбольшая колькасць класічнай літаратуры (антычнай, польскай і інш.) выдавалася ў друкарні полацкіх езуітаў. Так, з друкарні выйшлі працы I. Красіцкага, псалмы Ф. Карпінскага, вершы Я. Каханоўскага8. Пры гэтым колькасць такіх выданняў адносна іншай літаратуры была невялікай, усяго 14 % ад агульнай колькасці9, Да гэтай групы можна аднесці таксама выданні твораў полацкіх езуітаў, якія пісаліся імі для канкрэтных нагод (рэлігійных свят, тэатральных прадстаўленняў, прыездаў высокапастаўленых гасцей у Полацк і г. д.)10.
    Падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Выданне падручнікаў з’яўлялася прыярытэтным напрамкам дзейнасці тых друкарняў, якія дзейнічалі як элементы
    1 Бярозкіна Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (XVI пач. XX ст.). С. 72.
    2 Miesi^cznik Polocki. 1818. Т. 1.
    3 Kalendarz katolicki ilustrowany na rok Panski 1897. Petersburg, 1897.
    4 Tabi ice wschodu i zachodu slonca i ksi^zyca w 5 m iastach na kazdy dzieii // Kalendarz katolicki na rok 1903. S. 8-31.
    5 Tablice dla zamiany kilogramow // Kalendarz katolicki na rok 1903. S. 264.
    6 Roch J. Wiosna Petersburska // Kalendarz katolicki na rok 1903. S. 186.
    7 Грыгор’ева B. B., Завальнюк У. M., Навіцкі У. I., Філатава A. M. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.) С. 129.
    8 Kadulska I. Zrodla do dziejow drukarni Kolegium Jezuickiego i Akademii Polockiej (17971820) П Гісторыя i археалогія Полацка i Полацкай зямлі. C. 146.
    9 Kaczorowski W., S^kowski R. Drukarnia Polocka w latach 1787-1820. Problemy badawcze i proba odtworzenia produkcji wydawniczej // Jezuicka ars historica. S. 236.
    10 Demkowicz A. Poezja bialoruskich jezuitow. Krakow, 2008.
    навучальных устаноў Полацкай езуіцкай і Віленскай піярскай. Так, сярод агульнай колькасці надрукаванай прадукцыі падручнікі полацкай езуіцкай друкарні складалі 33 %1. Сярод агульнай масы выдадзеных падручнікаў можна выдзеліць падручнікі для навучэнцаў духоўных навучальных устаноў і вучняў свецкіх школ. У пачатку XX ст. каталіцкае духавенства актывізавалася ў выдавецкай дзейнасці. Так, святары з’яўляліся складальнікамі падручнікаў не толькі для клерыкаў, але і для свецкіх дзяцей у пачатковых і сярэдніх школах. Напрыклад, у 1906 г. адміністратар Магілёўскай архідыяцэзіі С. Дзенісевіч выдаў «Elementarz dla dobrych dzietak katolikou»2. Акрамя падручнікаў y Полацкай езуіцкай і Віленскай друкарнях выдаваліся канспекты для клерыкаў (скарочаныя тэксты лекцый).
    Каталіцкія друкарні выдавалі таксама навуковыя працы. Пераважна гэта былі даследаванні членаў тых ордэнаў, якім належала друкарня. У магілёўскай друкарні С. Богуш-Сестранцэвіча ў 1791 г. былі выдадзены «Кароткія нататкі пра некаторыя азіяцкія краіны»3. Езуіты друкавалі даследаванні выкладчыкаў акадэміі. Пасля пераходу іх друкарні да піяраў апошнія стараліся выдаваць навуковыя працы прадстаўнікоў свайго ордэна. Напрыклад, імі быў апублікованы філасофскі трактат піяра Анёла Доўгірда «Wyklad przyrodzonych myslenia prawidel czyli logika teoretyczna i praktyczna»4.
    Выдавецкая дзейнасць уніяцкай царквы. Выдавецкая дзейнасць уніяцкай царквы прадстаўляла сабой асобную традыцыю і спрычынілася да фарміравання кніжнай культуры беларуска-літоўскіх зямельў Яна канцэнтравалася ў руках ордэна базыльян і была адным з прыярытэтных кірункаў іх дзейнасці. Менавіта гэты ордэн з XVII ст. з’яўляўся ўласнікам шэрагу друкарняў рознай велічыні і значнасці. Выдавецкую дзейнасць рэгулявала канстытуцыя ордэна, дзе падкрэслівалася, што базыльянскія друкарні могуць дзейнічаць пад кіраўніцтвам (надзорам) архімандрытаў6. Найбуйнейшымі выдавецкімі цэнтрамі былі друкарні пры кляштарах у Вільні, Супраслі і Пачаеве. На беларускіх землях дзейнічала таксама друкарня пры Мінскім кляштары7. Акрамя іх існавалі друкарні пры кляштарах у Уневе і Львове. Па некаторых звестках у канцы XVIII ст. функцыянавала друкарня ў Жыровічах8.
    1 Kaczorowski W., S^kowski R. Drukarnia Polocka w latach 1787-1820. Problemy badawcze i proba odtworzenia produkcji wydawniczej П Jezuicka ars historica. S. 236.
    2 Грыгор’ева B. B., Завальнюк У. M., Навіцкі У. I., Філатава A. M. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX CT.). C. 129.
    3 Бярозкіна H. Ю. Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (XVI пач. XX ст.). С. 72.
    4 Тамсама. С. 83.
    5 Kazuro I. Vilniaus universiteto bibliotekos kirilikos leidiniu kolekcija 1525-1839. Katalogas. Vilnius, 2014. S. 69-70.
    6 Pidlypczak-Majerowicz M. Ksiazka i biblioteka bazylianska w XVII-XVIII w. // Hereditas monasteriorum. 2012. Vol. 1. S. 86.
    7 Куль-Сяльвестрава C. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фарміраванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова 18 ст. 1820 г.). С. 39; Pidlypczak-Majerowicz М. Ksiazka і biblioteka bazylianska w XVII-XVIII w.// Hereditas monasteriorum.-2012.-Vol. I. S. 85.
    8Саламаха M. П. Друкарня Поча'івського монастнря васпліанського чннуу XVIII -початку XIX ст. // Наук. вісн. Волнн. нац. ун-ту. 2011. -№ 23. С. 20.
    Мінская друкарня дзейнічала ў перыяд 1790-1793 гг. Даследчыкамі выяўлена ўсяго 6 пазіцый выдавецкай прадукцыі мінскай базыльянскай друкарні. Адна з іх гэта класічная літаратура (piekna), рэшта матэрыялы, прысвечаныя сейму, які адбываўся ў 1791 г.1
    Супрасльская друкарня дзейнічала ў перыяд 1695-1803/1804 гг. Да 1807 г. Супрасль знаходзіўся ў складзе Прусіі. 3 1772 па 1796 г. з друкарні выйшла 60 кніг для рускіх старавераў2. Таксама там выдаваліся буквары, календары, філасофскія творы. У апошнія два дзесяцігоддзі свайго існавання Супрасльская друкарня выдавала працы еўрапейскіх асветнікаў, мемуары ўдзельніка Барскай канфедэрацыі К. Хаецкага і інш. Ніводная іншая манастырская друкарня не выдавала тады так шмат публіцыстыкі і палітычных прац, прысвечаных грамадска-палітычнай сітуацыі ў краі3. За ўвесь перыяд дзейнасці з друкарні выйшлі 382 найменні выданняў, у тым ліку 122 кірылічныя. Падчас паўстання 1794 г. з друкарні выйшла 114 выдавецкіх пазіцый для дапамогі паўстанцам. У 1803 г. базыльяне прадалі тыпаграфічныя прылады. Ваенныя падзеі 1807-1812 гг. сур’ёзна паўплывалі на матэрыяльнае становішча манастыра. У выніку базыльяне не змаглі аднавіць дзейнасць друкарні4. Па іншых звестках, друкарня ў Супраслі дзейнічала да 1793 г.5
    Віленская базыльянская друкарня распачала сваю дзейнасць у 1628 г. Тыпаграфічныя прылады віленскія базыльяне набылі пасля смерці друкара-ўніята Л. Мамоніча. Па некаторых звестках, падчас паўстання 1794 г. Віленская базыльянская друкарня актыўна дапамагала паўстанцам, друкуючы неабходныя матэрыялы. Яны выдаваліся без пазначэння друкарні, аднак, па звестках даследчыкаў, колькасць найменняў выдадзенай прадукцыі для акрэсленых мэт склала больш за 100 пазіцый. Друкарня дзейнічала да моманту скасавання ўніяцкай царквы ў 1839 г. За ўвесь перыяд дзейнасці з друкарні выйшла 237 выданняў з дакладна пазначанымі выхаднымі данымі (друкарняй) і 81 з недакладнымі6.