• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Пратэстанты былі аднымі з найбольш актыўных карыстальнікаў выдавецкай прадукцыі Расійскага біблейскага таварыства. У лісце сакратара таварыства ад 26 снежня 1815 г. адзначалася: «Многне получены гшсьма, отношення н просьбы от частных лнц, н прнсылке нм Бнблнй, нанпаче же Русскнх н Немецкнх. Колоннсты Немецкне в разных губерннях прнслалн деньгн на экземпляры снх свяіценных кннг, н требуют оных тысячн»9.
    За 10 гадоў дзейнасці таварыства атрымала 3 421 938 руб. (ахвяраванняў, а таксама за продаж кніг). Было надрукавана 655 486 экзэмпляраў кніг Бібліі
    1 Чнстовнч М. А. Нсторня перевода Бнблнн на русскнй язык. С. 19.
    2 Цыт. па: Тнхомнров Б. А. Начало нсторнн русского перевода Бнблкн н Росснйское бнблейское обіцество [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.portal-slovo.ru/theology/ 37752.php. Дата доступу: 03.06.2015.
    3 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 28. Спр. 16. Арк. 46.
    4 Тамсама. Арк. 101.
    5 06 открытнн Мкнского отделення Росснйского бнблейского обшества. СПб., 1817.
    6Тамсама. С. 21.
    7 Чнстовнч Н. А. Нсторня перевода Бнблнн на русскнй язык. С. 19.
    8 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 28. Спр. 16. Арк. 23.
    9Тамсама. Арк. 14-14 адв.
    (поўных або састаўных частак) на 26 мовах і дыялектах. 49 346 экзэмпляраў на 15 мовах было набыта або атрымана ў дар. 3 іх распаўсюджана каля 400 000 экзэмпляраў, у тым ліку бясплатна каля 30 000. Асноўная колькасць кніг была надрукавана ў Пецярбургу (513 486 экзэмпляраў) і Маскве (62 000 экзэмпляраў)1.
    Выдавецкая дзейнасць біблейскага таварыства рэалізавалася таксама праз выданне справаздач аб дзейнасці рэгіянальных таварыстваў. У іх адлюстроўваўся склад аддзяленняў, асноўныя кірункі дзейнасці, колькасць рэалізаваных (праз продаж; за частковую плату або бясплатна) выданняў. Дзейнасць Расійскага біблейскага таварыства была спынена 12 красавіка 1826 г. Аднак кнігі, выдадзеныя таварыствам, маглі і надалей знаходзіцца ў продажы2.
    Для пратэстанцкіх цэркваў важным было захаванне пазіцый у галіне распаўсюджання кніг Святога Пісання сярод насельніцтва. Пасля спынення дзейнасці Расійскага біблейскага таварыства прадстаўнікі пратэстанцкіх цэркваў хадайнічалі аб заснаванні новай арганізацыі. 2 (14) сакавіка 1831 г. быў зацверджаны Статут Біблейскага таварыства для пратэстантаў3. Сваёй асноўнай мэтай таварыства бачыла распаўсюджанне Біблій на 14 мовах, якія былі ва ўжытку сярод пратэстантаў Расійскай імперыі, акрамя фінскай4. Фінансаванне выдавецкай дзейнасці павінна было ажыццяўляцца шляха.м збору ахвяраванняў з пратэстантаў імперыі. Карэспандэнтамі таварыства з’яўляліся ўсе пастары евангелісцка-лютэранскай царквы ў імперыі.
    Уласных перыядычных выданняў пратэстанцкая царква на тэрыторыі Беларусі не мела. Аднак у імперыі з 1816 па 1819 г. выходзіў лютэранскі «Журнал для протестантскнх проповедннков в Росснйской нмпернн». Наступным па часе выдання пратэстанцкім перыядычным выданнем (1838-1914 гг.) сталі «Сообіцення н новостн для евангельского духовенства в Росснн». Першы выходзіў у Рызе, другі у Рызе і Дэрпце5.
    Выдавецкая дзейнасць іўдзеяў. Вылучэнне канфесійнага вектара з яўрэйскай выдавецкай дзейнасці справа складаная. Іўдаізм не меў тэрытарыяльнаадміністрацыйнай арганізаванасці, характэрнай для хрысціянскіх канфесій. Адпаведна не існавала спецыяльных іўдзейскіх друкарняў, якія б забяспечвалі патрэбы канкрэтнай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі. Іўдзейская выдавецкая дзейнасць канцэнтравалася не ў арганізацыі (напрыклад, кагале), а ў руках канкрэтнага члена абшчыны. У сувязі з гэтым да канфесійнага вектара магчыма аднесці выдавецкую прадукцыю выключна рэлігійнага (іўдзейскага) зместу, апублікаваную ў друкарнях, што належалі яўрэям.
    1 Астафьев Н. А. Опыт нсторнн Бнблнн в Росснн в связн с просвешеннем н нравамн. СПб., 1889.-С. 116.
    2 ПСЗРЙ2. Т. 6. № 4423. С. 233.
    3 Тамсама. С. 233-237.
    4 Лнценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в росснйской іісторнн (XVIXX вв.).-С. 78.
    5 Тамсама.
    Яўрэі на беларускіх землях мелі ўласную паліграфічную базу. 3 1772 г. да канца XVIII ст. яўрэйская кніжная культура існавала ў Расійскай імперыі без цэнзурнага нагляду. У азначаны перыяд яўрэі беларуска-літоўскіх губерняў карысталіся выданнямі розных, у тым ліку і замежных, друкарняў. Друкарні, што існавалі на беларускіх землях, не былі абмежаваны ў выбары напрамкаў выдавецкай прадукцыі1. У 1811 г. на беларускіх землях (разам з Вільняй і Беластоцкай вобл.) дзейнічала 11 друкарняў, больш за палову з якіх належала яўрэям: у Беластоку мешчаніна Эрбштэйна (выдавала кнігі на польскай мове і іўрыце); у Вільні мешчаніна Баруховіча (друкавала на іўрыце); у Гродна Нахімовіча (на польскай і іўрыце); у Копысі мешчаніна Іцковіча (на іўрыце), мешчаніна Файбішовіча (на іўрыце); у Мінску мешчаніна Гурвіча (на іўрыце); у Нясвіжы мешчаніна Хацкевіча (на іўрыце)2. У першай трэці XIX ст. колькасць яўрэйскіх друкарняў значна павялічылася. У канцы XVIII першай трэці XIX ст. на беларускіх землях дзейнічаў шэраг яўрэйскіх друкарняў: гродзенская (адкрыта ў 1788 г.), шклоўская (1783), капыская (1797), дубровенская (1802), лядаўская (1805), мінская (1807/1808), гродзенска-віленская (1819), магілёўская (1825) і азёрская (1830)3. Павелічэнне колькасці яўрэйскіх друкарняў на ўсходзе Беларусі магчыма патлумачыць першапачатковай адсутнасцю заканадаўчых забарон, а таксама пашырэннем хасідскага руху4. У цэнтральнай Беларусі былі распаўсюджаны друкарні асветнікаў5.
    У 1836 г. царскім урадам была забаронена дзейнасць яўрэйскіх друкарняў. Былі закрыты ўсе яўрэйскія друкарні на тэрыторыі Беларусі. Да 50-х гадоў XIX ст. цэнзура правярала змест практычна толькі рэлігійных кніг6. Працягвалі дзейнасць толькі дзве яўрэйскія друкарні: у Вільні і Кіеве. Увядзенне «откупа» на друкарні і асобага збору на імпарт яўрэйскіх кніг прывяло да іх сур’ёзнага падаражання. У 1853 г. цэнзурай было дазволена 19 кніг на яўрэйскай мове. Сярод іх былі і рэлігійныя Псалтыр і Песня Найвышэйшага. Пасля ўказа 26 красавіка 1862 г., які дазволіў мець друкарні ў мяжы яўрэйскай аселасці, гродзенская друкарня Зімеля Нахімовіча аднавіла сваю дзейнасць7.
    Яўрэйскія друкарні выдавалі літаратуру як для ўнутрыканфесійных патрэб іўдзейскага насельніцтва, так і ў камерцыйных мэтах для розных груп
    1 Эльяшевнч Д. А. Правнтельственная полнтнка н еврейская печать в Росснн 1797-1917. СПб.; Нерусалнм, 1999. С. 61, 76.
    2 Куль-Сяльвестрава С. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фарміраванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII 1820-я гады). С. 71-72.
    3 Сабалеўская В. А. Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX стагоддзя: лад жыцця і культура.
    4 Кнмгопечатанне Н Краткая еврейская энцнклопедня. Нерусалнм, 1988. Т. 4. С. 381; Сабалеўская В. А. Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX стагоддзя: лад жыцця і культура. С. 84; Гаркавн А. Я. Нз нсторнн культуры русскнх евреев // Сборннк в пользу начальных еврейскнх школ. С. 99-108.
    5 Сабалеўская В. А. Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX стагоддзя: лад жыцця і культура. С. 84.
    6Эльяшевнч Д. А. Правнтельственная полнтнка н еврейская печать в Росснм 1797-1917.-С. 23.
    7Сабалеўская В. Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў. С. 64.
    насельніцтва беларускіх зямель. Вядучае месца сярод выдавецкай прадукцыі да сярэдзіны XIX ст. належала рэлігійным выданням. Аднак у канцы XVIII першай палове XIX ст. назіралася значная дыферэнцыяцыя па змесце і кірунку друкаванай прадукцыі ў залежнасці ад месцазнаходжання друкарні. Так, да сярэдзіны XIX ст. у друкарнях цэнтральнай і заходняй Беларусі выдаваліся творы рабіністаў: Іллі Віленскага, рабі Аўраама, рабі Менашэ Іллера, I. Левінзона, М. Гінцбурга, А. Лебінсона і інш. У друкарнях Магілёўскай губерні выдаваліся кабалістычныя кнігі, якія выкарыстоўваліся для пашырэння ідэй хасідызму .
    Змест іўдзейскай выдавецкай прадукцыі адпавядаў попыту пакупнікоў. 3 беларускіх яўрэйскіх друкарняў выходзілі таксама кнігі, якія не маглі быць прывезены з-за мяжы. Сярод выданняў Гродзенскай друкарні за 1820 г. адзначаны: «Кнігі дванаццаці прарокаў» (на іўрыце), «Псалмы Давідавы» (на іўрыце). У Азёрскай друкарні ў 1835-1836 гг. выдадзены чатыры тамы Талмуда з дадаткамі Альфонса. Віленская друкарня Ромм славілася бездакорным пашыраным (больш за 100 каментарыяў) выданнем Талмуда (1880-1886 гг.) і шэрагам іншых равіністычных прац і літургічных кніг2.
    Выдавецкая дзейнасць мусульман. Своеасаблівай этнарэлігійнай групай беларуска-літоўскіх губерняў былі татары-мусульмане. Умовы пражывання ў пераважаючым хрысціянскім асяроддзі ў аддаленасці ад гістарычнай радзімы і значных мусульманскіх цэнтраў садзейнічалі інтэграцыі беларускіх татар-мусульман у культуру карэннага насельніцтва. Захаванне свайго веравызнання дазволіла ім не асімілявацца ў іншаверным асяроддзі3. Важную ролю ў падтрыманні рэлігійнай ідэнтычнасці адыгрывалі рэлігійныя кнігі. Пачынаючы з часоў ВКЛ, татары, каб захаваць мусульманскую рэлігію, пачалі перакладаць на беларускую і польскую мову свае рэлігійныя кнігі. Змест рукапісаў быў сфарміраваны з сярэдзіны XVI да канца XVIII ст., а надалей перапісваўся без істотных змяненняў да другой паловы XX ст. Літаратура была арабаграфічнай, бо арабскі алфавіт лічыўся свяшчэнным. Таму тэксты на польскай і беларускай мовах пісаліся арабскімі літарамі4.
    Караны мусульман Беларусі адрозніваліся ад усходніх тым, што змяшчалі прадмовы з тэкстамі на беларуска-польскай ці польска-беларускай мовах пра традыцыі, звязаныя з чытаннем Карана. Тэфсіры па сутнасці з’яўляліся перакладамі Карана з некаторымі каментарыямі. Для мусульман, якія не ведалі арабскай мовы, часам тэкст Карана змяшчаўся на арабскай мове з падрадковым
    1 Гаркавн А. Я. йз нсторнн культуры русскнх евреев // Сборннк в пользу начальных еврейскнх школ. С. 99-108.
    2 Кннгопечатанне // Краткая еврейская энцнклопедня. Т. 4. С. 381.
    3 Цітавец A. I. Рукапісныя кнігі беларускіх татараў: сінтэз кніжных культур усходу і захаду II Здабыткі. С. 147.
    4 Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі: дыс.... канд. гіст. навук. С. 43-44; Рукапісныя і дру каваныя кнігі беларускіх татараў: каталог выставы (Да 600-годдзя татарскага асадніцтва на Беларусі). Мінск, 1997. С. 6-12.