Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Свята-Духаўскае брацтва паспяхова займалася выданнем кніг і брашур да пачатку XX ст. Напрыклад, у першай палове 1896 г. камітэт па выданні і распаўсюджванні народных кніг і брашур выпусціў 8 кніг агульным накладам 76 600 асобнікаў, у 1897 г. 5 кніг агульным накладам 41 000 асобнікаў2. У асноўным гэта была літаратура рэлігійна-маральнага і царкоўна-гістарычнага зместу. Усяго да сярэдзіны 1899 г. было выдадзена 20 назваў розных кніг. Аднак у пачатку XX ст. выдавецкая дзейнасць гэтага царкоўна-грамадскага аб’яднання рэзка скарацілася, што было выклікана фінансавымі цяжкасцямі ў сувязі з неабходнасцю завяршэння будаўніцтва царквы-школы ў імя Знамення Божай Маці ў мясцовасці Звярынец-Александрыя, а таксама неадкладнага правядзення рамонту і добраўпарадкавання брацкага дома ў Зарэччы.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг., выданне ўказа 17 красавіка і маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. падштурхнулі брацкія саюзы беларуска-літоўскіх губерняў актывізаваць сваю выдавецкую дзейнасць. Віленскае Свята-Духаўскае і Віцебскае Свята-Уладзімірскае аб’яднанні пашырылі выданне духоўнай літаратуры і заняліся выпускам епархіяльных часопісаў. Сталі друкаваць духоўную літаратуру і некаторыя іншыя праваслаўныя царкоўна-грамадскія
1 Лнтовскне епархпальные ведомостн. 1895. -№ 4 (неофнцнальный отдел). С. 32-33.
2 Нз Внльны // Прнбавленне к церковны.м ведомостям, нздаваемым прн Святейшем правнтельствуюіднм Снноде. 1896. № 30. С. 1089.
арганізацыі Беларусі: напрыклад, Гродзенскае Сафійскае брацтва, Мінскае народнае брацтва ў імя Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
У сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі Віцебскае брацтва пачало друкаванне народных лісткоў і брашур, якія былі накіраваны супраць рэвалюцыйнай прапаганды і павінны былі садзейнічаць рэлігійна-маральнай асвеце народа, развіццю і ўмацаванню «сапраўднага» патрыятызму1. Гэтай агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасцю загадвала спецыяльная камісія. Першапачаткова ў яе склад уваходзілі прызначаныя Полацкім епіскапам Серафімам 10 сакавіка 1905 г. старшыня брацкага савета протаіерэй А. Мацюшэнскі, святар У. Сярэбнікаў (працаваў у камісіі да 1908 г.) і два рэдактары «Полоцкнх епархнальных ведомостей» Д. Нікіфароўскі і В. Бяляеў. Хутка В. Бяляеў і Д. Нікіфароўскі былі пераведзены на новае месца службы, а выдавецкая камісія папоўнілася новымі членамі. У ёй сталі працаваць сакратар мясцовай духоўнай кансісторыі М. Папоў, сакратар казённай палаты У Кірылаў і казначэй брацтва, святар Ф. Шахаўцоў. Камісіі было даручана адсочваць з’яўленне брашур і лісткоў антырэлігійнага і антыўрадавага зместу і ў процівагу ім складаць свае лісткі, улёткі і кніжкі, а таксама перадрукоўваць літаратуру іншых брацтваў і асоб адпаведнага напрамку.
Пашырэнню выдавецкай дзейнасці Свята-Уладзімірскага брацтва спрыяла перадача пад яго кіраванне ў кастрычніку 1905 г. «Полоцкнх епархнальных ведомостей». Гэта было зроблена як з мэтай паляпшэння матэрыяльнага становішча дадзенага перыядычнага выдання, так і дзеля палягчэння дзейнасці Віцебскага брацкага саюза па выпуску брашур і лісткоў як асобных адбіткаў з мясцовых «епархнальных ведомостей». Перадача епархіяльных ведамасцей Свята-Уладзімірскаму брацтву дазволіла прыдаць выданню характар не толькі афіцыйнага органа, але і вельмі цікавага і карыснага часопіса. Маючы свой перыядычны друкаваны орган, Віцебскае брацтва ў 1907 г. падтрымала мясцовыя «Губернскне ведомостн». Па прапанове епіскапа Полацкага і Віцебскага Серафіма яно асігнавала 2000 руб. на выпіску гэтай газеты ў царкоўныя школы і ў бяднейшыя прыходы Віцебскай губерні. Пазней яно дамаглося ў Міністэрстве ўнутраных спраў выдзялення штогадовай дапамогі на выпуск неафіцыйнай часткі названага перыядычнага выдання.
Пасля 1905 г. актывізавала выдавецкую дзейнасць і Віленскае брацтва, якое акрамя брашур выпускала шматтысячнымі накладамі лісткі, арганізавала выданне перыядычнага часопіса «Вестннк Внленского православного Св.-Духова брацтва». Гэты часопіс згодна з указам Св. Сінода ад 31 студзеня 1907 г. замяніў неафіцыйную частку «Лнтовскнх епархнальных ведомостей». Першапачаткова «Вестннк» друкаваўся цалкам на сродкі Свята-Духаўскага брацкага саюза і толькі з 1910 г. на грошы Св. Сінода, які штогод выдзяляў на выдавецкую дзейнасць дадзенаму царкоўна-грамадскаму аб’яднанню 5000 руб. У гэты перыяд Свята-Духаўская арганізацыя стала акцэнтаваць увагу на па-
1 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1908. № 38-39 (офнцнальный отдел). С. 389.
пулярызацыі ў народзе мясцовых святынь пры дапамозе выдання адпаведнай літаратуры. Напрыклад, у 1906 г. выйшла брашура пад назвай «Православные святынн г. Внльно» (10 000 асобнікаў). Брашура была спецыяльна прызначана для распаўсюджвання сярод праваслаўных паломнікаў, якія атрымлівалі магчымасць да агляду віленскіх святынь папярэдне пазнаёміцца з іх гісторыяй, а пасля агляду замацаваць у сваёй памяці ўсё ўбачанае і пачутае. Паспяхова займалася Віленскае брацтва і выданнем непасрэдна духоўнай літаратуры.
Мінскае епархіяльнае Свята-Мікалаеўскае брацтва з мэтай аказання дапамогі праваслаўнаму духавенству ў яго барацьбе з іншавер’ем і садзейнічання яго асветніцкай дзейнасці асабліва ў правядзенні пазабогаслужэбных гутарак з 1910 г. пачало выдаваць духоўны штомесячны часопіс «Православный братчнк». Аднак у 1911 г. ён быў закрыты. Слабыя поспехі і кароткачасовасць выдавецкай працы Свята-Мікалаеўскай арганізацыі былі выкліканы не толькі крызісам самога епархіяльнага аб’яднання, але і больш паспяховай аналагічнай дзейнасцю Мінскага губернскага народнага брацтва ў імя Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
У 1907 г. выдавецкай дзейнасцю занялося Гомельскае аддзяленне Магілёўскага Богаяўленскага брацтва. Аднак у 1908 г. з-за фінансавых цяжкасцей Гомельскае аддзяленне брацтва спыніла выданне маральна-рэлігійнай літаратуры. Выдавецкая дзейнасць была адноўлена ў 1909 г. (напярэдадні пераўтварэння Гомельскага аддзялення ў самастойную арганізацыю). На працягу 1909— 1910 гг. было выдадзена і распаўсюджана тры выданні: «Могнлево-Братская Нкона Божей Матерн», «Торжество православня в г. Гомеле», «Братскнй лнсток № 1» (да кастрычніка 1910 г. было выдадзена пяць нумароў брацкіх лісткоў). Аднак фінансавыя магчымасці арганізацыі не спрыялі працягу выдавецкай дзейнасці1.
Выдавецкая дзейнасць старавераў. Царкоўныя богаслужбовыя кнігі сталі «камнем преткновення» з-за спецыфікі расколу рускай праваслаўнай царквы. Стараверы прызнавалі сапраўднымі праваслаўнымі богаслужбовымі кнігамі толькі даніканаўскія выданні маскоўскіх патрыярхаў. Менавіта арыентацыя на гэтыя кнігі дазваляла стараверам захоўваць сваю ідэнтычнасць «нстннных православных» на працягу стагоддзяў, падтрымліваць сваю абраднасць і спецыфічную мову набажэнстваў, знаходзячыся ў Расійскай імперыі на нелегальным становішчы. У выніку праблема і выданне рэлігійных кніг, якія прызнаваліся стараверамі на працягу XVIII-XIX стст., была актуальнай не толькі для саміх старавераў, але і для пануючай праваслаўнай царквы, і для ўрада Расійскай імперыі.
Немагчымасць арганізаваць кнігадрукаванне ў Расіі ў XVIII ст. прымусіла старавераў звяртацца ў друкарні суседняй краіны Рэчы Паспалітай, дзе кнігадрукаванне было вызвалена ад дзяржаўнага дыктату. Стараверы-купцы выступалі ў якасці замоўцаў кніг або арандатараў часткі абсталявання друкарняў.
1 Восовнч С. М. Культурно-просветнтельская деятельность Гомельской братской органнзацнн в 1897-1914 гг. РІсторня крестного хода с Могнлево-Братской нконой Божпей Матерн в г. Гомель. С. 26-27.
Найбольш вядомымі з’яўляліся манастырскія друкарні ў Магілёве, Супраслі, Вільні, Пачаеве.
У друкарні праваслаўнага Богаяўленскага брацтва ў Магілёве першае стараверскае выданне было надрукавана ў самым пачатку XVIII ст., калі арандатарам друкарні быў Максім Вашчанка. Замоўцам выступіў калужскі купец Кадмін. Да ранніх выданняў Магілёўскай друкарні адносяць два «Часовннка» (1701 г.) і «Псалтнрь» (1705 г.). У гэтых кнігах стараверы ў першую чаргу мелі патрэбу. Падзеі Паўночнай вайны і смерць Вашчанкі на некаторы час спынілі кнігадрукаванне. Яно было адноўлена ў 30-60-я гады XVIII ст. Прыкметна, што ў гэты час быў надрукаваны шэраг «Часовннков» і «Псалтнрей». Аднак асаблівасць заключалася ў тым, што ў выхадных даных для Часоўнікаў час выдання пазначаўся 1701 г., а для Псалтыроў 1705 г.1
3 пачатку 70-х да 80-х гадоў XVIII ст. у друкарні ўніяцкага Дабравешчанскага манастыра ў Супраслі кнігі замаўляў купец М. Салаўёў. Гэта супрацоўніцтва было абумоўлена заняпадам уніяцкага кнігадрукавання ў Супраслі і камерцыйнай выгадай. 3 сярэдзіны 80-х да пачатку 90-х гадоў XVIII ст. прэфектам манастырскай друкарні стаў Мілецій Асухоўскі, які надаў яе дзейнасці выразны камерцыйны напрамак. Замоўцам з боку старавераў выступаў П. Губараў. Да пачатку 90-х гадоў XVIII ст. у друкарні было выдадзена каля 50 стараверскіх выданняў .
Актыўна са стараверамі супрацоўнічала друкарня Свята-Троіцкага ўніяцкага манастыра ў Вільні. Друк стараверскіх кніг быў наладжаны з 60-х гг. XVIII ст. да канца першага дзесяцігоддзя XIX ст. За гэты перыяд у друкарні было выдадзена больш за 50 выданняў. У сярэдзіне 70-90-х гадоў XVIII ст. многія выдадзеныя кнігі атрымалі фальшывыя выхадныя даныя, скажалася месца і, як правіла, год выдання. Архаізацыі кніг спрыяла і тое, што іх друкавалі на паперы з элементамі, якія імітавалі даніканаўскі стыль. Практыка падмяняць год выдання распаўсюдзілася з канца 90-х гадоў XVIII ст., што магло быць звязана з праяўленнем цікавасці да старадрукаваных кніг з боку Св. Сінода, а таксама з папярэджаннем, вынесеным у 1803 і 1804 гг. уніяцкай друкарні Віленскім універсітэтам пра магчымае пакаранне тыпаграфіі, калі яна не будзе прадстаўляць кнігі ў цэнзуру. У Вільні стараверскія замовы выконваліся да 1812 г. Кнігі друкаваліся на паперы расійскай вытворчасці і выкарыстоўваліся элементы, якія імітавалі даніканаўскі стыль3.
Друкарня ўніяцкага Успенскага манастыра ў Пачаеве была трэцім значным цэнтрам стараверскага друку пасля Супрасля і Вільні. 3 лютага 1781 г. прэфект пачаеўскай друкарні Спірыдон Каберскі атрымаў дазвол ад Луцкага епіскапа
1 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). Екатерннбург, 1996. С. 18; Вознесенскнй A. В. Старообрядческне нздання XVIII нач. XIX века. Введенне в нзученне. СПб., 1996.-С. 5.