• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Сярод жаночых кангрэгацый у справу аховы здароўя былі найбольш заангажаваны сёстры міласэрнаці (шарыткі, жаночае адгалінаванне кангрэгацыі місіі). Ім належаў шпіталь у Вільні, у якім у пачатку XIX ст. утрымліваліся каля 200 хворых штогод. Фундатарамі шпіталю ў 1727 г. выступілі Фердынанд Плятэр і Міхал Кошчыц, а таксама смаленскі біскуп Багуслаў Корвін Гасеўскі2; Шарыткам належалі шпіталі ў Краславе, Асвеі і іншых мясцовасцях. Увогуле на далучаных да Расійскай імперыі землях Кангрэгацыі Місіі належала 10 шпіталяў. У Мінску з 1822 г. сёстры міласэрнасці працавалі ў шпіталі таварыства дабрачыннасці, заснаванага біскупам Я. Дэдэрка ў 1810 г.
    Шпіталямі ў канцы XVIII XIX ст. называлі ўстановы, якія ствараліся з мэтай дапамогі старым, хворым і бяздомным. Асноўнай мэтай такіх устаноў было забеспячэнне дадзенай групы людзей прытулкам у выглядзе дома. Шпіталі адрозніваліся па сваёй арганізацыі і ступені забяспечанасці. Частка з іх існавала на аснове фундушавых абавязкаў (напрыклад, пры Раснянскім кляштары марыянаў3, Брэсцкім кляштары дамініканцаў4, Крупчыцкім кляштары кармелітаў5 і інш.). Частка з уласнай ініцыятывы кляштара (напрыклад, пры Вістыцкім кляштары цыстэрсаў6).
    Пры наяўнасці фундушавага абавязку шпіталь забяспечваўся мінімумам неабходных рэчаў, найчасцей у натуральным эквіваленце. Напрыклад, фундатар шпіталю ў Задвеі вызначыў штогадовае забеспячэнне для яго ў наступным памеры: «жыта салянак 20. Ячменю на піва бочак 2 меры віленскай*, пшаніцы таксама дзве**. Ячменю на крупу 2 бочкі. Грэчкі бочку. Поў бочкі гароху. Сала бочку. Кабана аднаго цалкам. Чатырох бараноў, масла 1 мядніцу . Сыроў круглых 1 копу****. Гародніны тры цэбры. А на вопратку тых жа бедных грошай з чыншу задвейскага двару 10 злотых» 7. Пры адсутнасці фундуша людзям, якія пражывалі ў шпіталі, прадстаўляўся толькі дах над галавой. Утрыманне яны павінны былі забяспечыць сабе самі, жабруючы пры
    1 PopowskaM. Rys dziejow Kartuzji Bereskiej w latach 1648-1831. Wilno, 1938. S. 31.
    AU KUL. Salwa T. Litewska prowincja ksi^zy misjonarzy (1794-1842): praca doktorska. Lublin, 1971.
    3 ДГАЛ. Ф. 694. Bon. 1. Cnp. 642. Арк. 147.
    4 Тамсама. Арк. 184.
    5 Тамсама. Арк. 288 адв.
    6 Тамсама. Арк. 142.
    1 бочка віленскай меры = 15 пудоў ячменю.
    1 бочка віленскай меры = 19 пудоў пшаніцы.
    *** Медная або гліняная пасудзіна накшталт міскі ёмістасцю 8-12 л.
    “** 60 штук.
    7 Kamuntavicienie V. Szpitale і szkoly parafialne w diecezji Wilenskiej i Zmudskiej w XVII w. II Kwartalnik historyczny. 2003. Rocz. CX. № 2. S. 64.
    касцёле або па населеным пункце. Пражываючыя ў шпіталях людзі (часам іх называлі «пансіянеры»1) дадаткова выконвалі нескладаную працу на карысць касцёла або кляштара. Рэдкай з’явай было забеспячэнне асоб, якія пражывалі ў шпіталях, уніформай. Такая з’ява назіралася, напрыклад, у шпіталі пры Стваловіцкім парафіяльным касцёле, дзе, па адзначэнні святара, «дзяды маюць мундуры сукенныя, з крыжамі чырвонымі шарачковымі, спраўленыя плябанам, і паслугу касцёльную адбываюць»2. Найлепш забяспечанымі былі шпіталі, заснаваныя магнатэрыяй (напрыклад, пры Мірскім парафіяльным касцёле, заснаваны Мікалаем Крыштофам Радзівілам3).
    На пражыванне ў шпіталі прымаліся найчасцей хворыя асобы сталага веку, або тыя, якія «ніякага калецтва не маюць, а з-за беднасці і веку»4 аж да сваёй смерці. Традыцыйна іх называлі «бабы і дзяды». Так, у шпіталі пры Дубровенскім касцёле ў 1841 г. пражывалі 4 жанчыны рознага ўзросту 68, 48, 65, 50 гадоў, кожная з іх знаходзілася там адпаведна 14, 14, 11, 3 гады'. Пры Стараельненскім касцёле ў шпіталі ўтрымліваліся 5 чалавек. Гродзенскія францысканцы ўтрымлівалі шпіталь для бедных і састарэлых асоб пераважна з мясцовай шляхты. У 1795 г. у ім знаходзілася 2 асобы.
    Жаночыя манаскія ордэны не мелі магчымасці ўтрымліваць непасрэдна пры сваіх кляштарах шпіталяў, аднак гэта не азначала таго, што яны не ўключаліся ў справу апекі над састарэлымі і беднымі людзьмі. Пры жаданні падтрымліваць падобнага роду дзейнасць яны маглі рабіць гэта пры іншых касцёлах або засноўваць шпіталі пры мужчынскіх кляштарах. Так, гродзенскія брыгідкі ўласным коштам утрымлівалі 2 шпіталі адзін у Крамяніцы пры касцёле канонікаў рэгулярных, а другі пры парафіяльным касцёле ў Шыдлавічах. У Крамяніцкім шпіталі ў пачатку XIX ст. знаходзілася 7 чалавек «4 дзяды і 3 бабы». Штогод на ўтрыманне шпіталю гродзенскія брыгіткі выдзялялі жыта 3 бочкі, 7 асьмін, 2 гарцы; ячменю 1 бочку, 7 асьмін, 10 гарцаў; гароху 7 асьмін, 14 гарцаў; 7 гарцаў солі, 1 выгадаваную свінню, садавіну, гародніну і дровы на абагрэў. У Шыдлавіцкім шпіталі ў той жа час знаходзіліся 6 асоб6. Гэты ж кляштар, на аснове фундушоў, быў абавязаны пастаянна ў сваіх будынках утрымліваць 6 удоў альбо старых паннаў7.
    Дакладную колькасць шпіталяў вызначыць складана. Па адзначэнні В. Кульпановіч, якая даследавала дабрачыннасць у галіне медыцыны, па стане на KaHeu XVIII ст. на тэрыторы Беларусі дзейнічала 370 шпіталяў, з якіх больш за 178 належала каталіцкай царкве8. Існаванне шпіталю магло быць нерэгуляр-
    1 Makarczyk J. Kustodia Grodzienska zakonu braci mniejszych konwentualnych w latach 1687— 1832. Гродна, 2006.-S. 91.
    2 НГАБ. Ф. 1781. Bon. 27. Cnp. 592. Арк. 98 адв.
    3 Тамсама. Арк. 73.
    4 Тамса.ма. Арк. 165.
    5 Тамсама. Воп. 26. Спр. 1464. Арк. 7.
    6 ДГАЛ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 74. Арк. 9; Спр. 642. Арк. 90.
    7 Тамсама. Спр. 642. Арк. 90.
    8 Кульпановнч О. А. Благотворнтельность в меднцнне Беларусн XVI-XXI вв. С. 32.
    ным, і залежала як ад стаўлення настаяцеляў да дадзенай ініцыятывы, так і ад шэрагу аб’ектыўных прычын. Напрыклад, згарэўшыя падчас частых пажараў будынкі ў некаторых выпадках адбудоўваліся вельмі доўга (больш за дзесяцігоддзе). Вядома, што па стане на 1833 г. шпіталі існавалі пры 25 % парафій Магілёўскай архідыяцэзіі (73 шпіталі), 81 % парафій Віленскай дыяцэзіі (243 шпіталі), 57 % парафій Мінскай дыяцэзіі (51 шпіталь). Колькасць асоб, якія знаходзіліся ў шпіталях у тым жа годзе была наступнай: у Магілёўскай архідыяцэзіі 402 чалавекі, у Віленскай 2089 чалавек, Мінскай дыяцэзіі 283 чалавекі1. Касацыя кляштараў, забарона дзейнасці канкрэтных ордэнаў і кангрэгацый, закрыццё касцёлаў прывялі да таго, што ў канцы XIX ст. шпіталі як дабрачынныя інстытуты практычна перасталі існаваць.
    У другой палове XIX пачатку XX ст. пачалі ўзнікаць «тайныя» жаночыя кангрэгацыі. Асноўная колькасць з іх была заснавана капуцынам айцом Ганаратам Казьмінскім. Частка з іх ад пачатку стваралася з мэтай дзейнасці ў сферы дабрачыннасці і аховы здароўя, як, напрыклад, кангрэгацыя сясцёр францысканак ад пакутуючых. Мэтай кангрэгацыі з’яўлялася дапамога хворым, а дзяўчыны, якія жадалі ўступіць у кангрэгацыю, павінны былі мець сярэднюю медыцынскую адукацыю. Менавіта гэтым сёстрам быў давераны акулістычны шпіталь у Вільні, фундаваны ў 1882 г. Марыяй Пшаздэцкай. Згодна са статутам шпіталю, лячэнне ў ім маглі атрымаць як заможныя людзі за вызначаную плату, так і бедныя і маламаёмасныя. Канфесійная прыналежнасць пры прыёме ў шпіталь ролі не адыгрывала. У 1907 г. шпіталь пашырыў колькасць паслуг, дадаўшы ў сферу сваёй дзейнасці хірургію. Гэтай жа кангрэгацыі (сясцёр францысканак ад пакуты) з 1910 г. у Вільні належаў прытулак для невылечна хворых (хоспіс). Сродкі на яго кангрэгацыя атрымала па тастаменце ксяндза Вацлава Францкевіча-Радзымінскага. Штогод у прытулку знаходзіліся да 36 чалавек2. У гэты прытулак маглі трапіць выключна асобы хрысціянскага веравызнання.
    Адукагіышш-выхаваўчая і медыцынская дзейнасць у дзіцячым асяродку. У традыцыі каталіцкіх кляштараў і духавенства быў моцна ўпісаны элемент дабрачыннасці ў галіне дапамогі бедным дзецям і сіротам. Грамадства канца XVIII-XIX ст. таксама мела ўстойлівую свядомасць аб дабрачыннай дзейнасці кляштараў, у сувязі з чым дзеці і моладзь, якія страцілі бацькоў і не мелі магчымасці выхоўвацца ў апекуноў, аддаваліся на выхаванне ў манастыры. Звычайна ў такіх выпадках кляштар забяспечваў дзецям выхаванне, харчаванне, вопратку і пачатковую адукацыю. У такой сітуацыі дзеці выконвалі нескладаную працу на карысць касцёла або кляштара, спявалі ў хоры падчас набажэнстваў і г. д. У канцы XVIII першай трэці XIX ст. такая традыцыя, напрыклад, захоўвалася ў Віцебскім кляштары трынітарыяў3, кляштары
    1 Valancius М. Namij uzrasai. S. 250.
    ■ Міхайлік Л. Гісторыя пляцовак сс. Францысканак ад пакутуючых у Літве і Беларусі ў першай палове XX ст. // Studia theologica Grodnensia. 2010. Вып. 4. С. 180, 182, 185.
    3 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 26. Спр. 1382.
    кармелітаў у Гродне. Крупчыцкія кармеліты ў 1828 г. уласным коштам утрымлівалі двух сірот-шляхціцаў Яна і Якуба Лянкевічаў, малалетніх хлопцаў, якім даваліся харчаванне, вопратка, жыллё і пачатковая адукацыя1.
    Нягледзячы на тое, што практыка выхавання сірот і бедных дзяцей была больш характэрнай для кляштараў, якія мелі для гэтага больш магчымасцей, сустракаліся таксама выпадкі дабрачыннага выхавання дзяцей пры плябаніях, мансіянарыях і алтарыях. Так, пры Стваловіцкай мансіянарыі святар утрымліваў 3-4 хлопцаў, якім забяспечвалася пражыванне і навучанне2.
    Акрамя пастаяннага пражывання і выхавання, якое забяспечвалася сіротам, каталіцкае духавенства займалася справамі дабрачыннага навучання дзяцей. У выпадку наяўнасці пры кляштары парафіяльнай школы частка вучняў або ўсе яны маглі быць вызвалены ад аплат. Поўнасцю бясплатнае навучанне ажыццяўлялася ў кляштарах, якія мелі асобны фундуш на ўтрыманне школы, або калі манахі самі ахвяравалі сродкі на ўтрыманне навучальнай установы. Так, бясплатную адукацыю бедныя дзеці маглі атрымаць у малятыцкіх3, княжыцкіх4, клімавіцкіх і аршанскіх дамініканцаў3, мінскіх дамініканцаў, бенедыкцінцаў і францысканцаў6, смілавіцкіх місіянераў7, бялыніцкіх кармелітаў8, азяранскіх канонікаў рэгулярных латэранскіх9, будслаўскіх бернардзінцаў10, пры Капыскім11 і Гайненскім12 парафіяльным касцёлах, дзяўчаты у кляштарах полацкіх, бялыніцкіх, мсціслаўскіх, аршанскіх, віцебскіх, чашніцкіх, магілёўскіх марыявітак'і іншых кляштарах. Да 1824 г. бясплатную адукацыю атрымлівала моладзь таксама ў сярэдніх піярскіх, дамініканскіх і іншых ордэнскіх школах (напрыклад, лужыцкіх піяраў14, забельскіх дамініканцаў, полацкіх езуітаў і г. д.).