Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
У Магілёўскай епархіі на працягу 1892-1907 гг. існавала 49 багадзельняў пры цэрквах. У 1910 г. іх стала 295. У той жа час адкрыліся прытулкі пры манастырах, якіх у 1910 г. было 3.
Акрамя прытулкаў для дзяцей і састарэлых асоб ствараліся лячэбніцы для цяжкахворых, людзей з псіхічнымі расстройствамі, інвалідаў, дзе іх даглядалі сёстры і браты міласэрнасці з ліку недухоўных асоб або паслушнікаў манастыроў. Так, у 1910 г. у Магілёўскай епархіі дзейнічала 2 бальніцы на 15 асоб пры 2 манастырах і 2 бальніцы пры 2 цэрквах на 81 чалавека6.
9 лістапада 1908 г. Магілёўскім архірэйскім домам на агульнаманастырскія сродкі быў адкрыты прытулак для «хронікаў» асоб, якія пакутавалі ад цяжкіх невылечных хранічных хвароб. Размяшчаўся ён у вялікім драўляным будынку паблізу дарогі, якая вяла ў Пячэрск, недалёка ад архірэйскай дачы. Утрымлівалася гэта дабрачынная ўстанова на сродкі манастыроў Магілёўскай епархіі, некаторыя з якіх дастаўлялі акрамя гэтага прадукты харчавання, прадметы гаспадарчага ўжытку. А Буйніцкі манастыр выдзеліў сясцёр для догляду за хворымі. Перад работай гэтыя сёстры на працягу года рыхтаваліся да працы ў мясцовым таварыстве Чырвонага Крыжа7.
Дабрачынная дзейнасйь у дзіцячым асяродку. Гістарычна асноўнымі інстытутамі, якія займаліся апекай над дзецьмі, што страцілі бацькоў і не мелі магчымасці быць прынятымі ў сем’і, таксама займаліся рэлігійныя арганізацыі. У канцы XVIII першай палове XIX ст. праваслаўная царква ўключалася ў гэты від дабрачыннай дзейнасці пераважна апасрэдаваным чынам: напрыклад, рэалізуючы дабрачынныя ініцыятывы, фінансаваныя прыватнымі асобамі. Так, на сродкі памешчыка Бельскага павета Смаленскай губерні Д. Вістыцкага ў 1835 г. быў адкрыты дзіцячы дом «прнзрення» пры Свята-Духавым жаночым манастыры ў в. Буйнічы. Ён быў разлічаны на 40 месцаў. Акрамя асноўнага ахвярадаўцы, на дзіцячы дом ахвяравалі сродкі епархіяльнае папя-
1 Обзор Мннской губерннн за 1901 год. С. 38.
2 Обзор Мннской губерннн за 1908 год. С. 54-55.
3 Обзор Мннской губерннн за 1909 год. С. 57-58.
4 Обзор Мннской губерннн за 1913 год.
5 Могнлевскне епархнальные ведомостн. 1908. -№ 18 (часть неофнцнальная). С. 701.
6 Тамсама. 1911. № 17 (часть неофнцнальная). С. 586.
7 Тамсама. 1908. № 22 (часть неофнцнальная). С. 851-854.
чыцельства (970 руб.) і сам манастыр (штогод выдзяляў па 200 руб.)1. Фінансавую дапамогу дому аказваў і Макар’еўскі мужчынскі манастыр2. Установа дзейнічалада 1863 г.
Пачатак уключэння праваслаўнай царквы ў службу апекі над дзецьмі-сіротамі адносіцца да другой чвэрці XIX ст., калі пры манастырах пачалі стварацца сіроцкія прытулкі. У выніку, па звестках А. Борун, на пачатак XX ст. такія прытулкі дзейнічалі пры ўсіх манастырах. У Мінскай епархіі яны дзейнічалі пры Слуцкім і Мінскім жаночых, Пінскім мужчынскім і жаночым манастырах. Утрымліваліся ў іх пераважна дзеці праваслаўнага духавенства. Яны забяспечваліся вопраткай, харчаваннем, пісьмовымі і вучэбнымі прыладамі. Усе расходы па ўтрыманні бралі на сябе манастыры. Штогод у адным такім прытулку знаходзілася ад 4 да 8 чалавек ва ўзросце ад 7 да 22 гадоў3.
Першай жаночай дабрачыннай навучальнай установай было вучылішча для дзяўчат пры Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, створанае ў 1844 г. па ініцыятыве Мікалая I. Першапачаткова ў ім утрымліваліся дзяўчаты-сіроты духоўнага звання. У першыя гады дзейнасці асобнага памяшкання для пражывання выхаванак не выдзялялася: дзяўчаты жылі ў манаскіх келлях разам з манахінямі і выхоўваліся ў адпаведнасці з манастырскім статутам4. Толькі з цягам часу для вучылішча быў пабудаваны асобны дом.
Царкоўнае брацтва ў імя свяціцеля Мікалая і прападобнай князёўны Еўфрасінні, Магілёўскае Богаяўленскае і Віленскае Свята-Духаўскае аб’яднанні некаторы час мелі на ўтрыманні прытулкі для сірот. Самы першы ў ПаўночнаЗаходнім краі дзіцячы брацкі прытулак быў адкрыты Віленскім Свята-Духаўскім аб’яднаннем у 1872 г. Прызначаўся ён для выхавання беспрытульных круглых сірот праваслаўнага веравызнання, пераважна са змешаных і новадалучаных сем’яў. Праіснаваў ён да 1888 г. Па водгуках сучаснікаў, гэта ўстанова па клопаце пра сваіх выхаванцаў пераўзыходзіла ўсе існуючыя ў той час падобныя гарадскія прытулкі.
Магілёўскае брацтва займалася арганізацыяй прытулку-школы для сірот з 1896 па 1900 г., патраціўшы на гэтыя мэты 14 162 руб. 7 кап. Яго адкрыццё і асвячэнне адбылася 1 кастрычніка 1900 г.5 На ўтрыманне названай установы расходаваліся значныя сумы: штогод яны складалі ад 52 да 86 % усіх расходаў брацтва. Таму прытулак быў зачынены ў 1904 г. У Полацку дзіцячы брацкі прытулак быў урачыста адкрыты 2 лістапада 1903 г.
Дабрачыннасць у сферы адукацыі. У першай палове XIX ст. дабрачыннасць праваслаўнай царквы ў сферы адукацыі практычна адсутнічала. Пасля
Кульпановнч О. А. Благотворнтельность в меднцнне Беларусн XVI-XXI вв. С. 44.
Борун Е. Н. Православные монастырн на террнторнн Беларусн: правовой статус н соцнально-культурная деятельность (1839-1917 гг.). С. 87.
3 Тамсама. С. 82.
4 Тамсама. С. 88.
5 Могнлевскне епархнальные ведомостн. 1900. № 28-29 (часть неофнцнальная). С. 360-362.
касацыі большасці каталіцкіх манастыроў, што адбылося пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг., і навучальных устаноў, якія існавалі пры іх, востра паўстала пытанне недахопу адукацыйных цэнтраў. Гэтае пытанне яшчэ болып актуалізавалася пасля далучэння да праваслаўя ўніяцкай царквы. Узмацнілася патрэба ў адпаведным чынам падрыхтаваным ніжэйшым кліры. Для яго адукацыі ў канцы 30-40-х гадоў XIX ст. пры Беразвецкім, Вярбілаўскім, Аршанскім і Полацкім манастырах былі створаны дзячкоўскія вучылішчы, якія павінны былі ўтрымлівацца на сродкі манастыроў1.
Адной з задач праваслаўных брацтваў, адраджэнне якіх у беларуска-літоўскіх губернях пачалося ў сярэдзіне 1860-х гадоў2, было ажыццяўленне хрысціянскай дабрачыннасці, у тым ліку і ў сферы адукацыі. Так, з сярэдзіны 1880-х гадоў на тэрыторыі Беларусі сталі стварацца брацтвы пры навучальных установах Св. Сінода з мэтай аказання дапамогі вучням, якія жылі ў нястачы. 26 верасня 1886 г. было адкрыта Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва пры царкве Мінскай духоўнай семінарыі. Пазней пачалі дзейнічаць брацтвы пры Пінскім мужчынскім духоўным вучылішчы (1904 г.) і Спаса-Ефрасіннеўскім жаночым вучылішчы (1910 г.). Прычым Спаса-Ефрасіннеўскае вучылішчнае брацтва Mena на мэце маральную падтрымку і матэрыяльную дапамогу ўсім, хто закончыў вучылішча без адрознення іх становішча і роду заняткаў3.
3 1896 да 1909 г. Мінскае Свята-Мікалаеўскае брацтва стала ажыццяўляць сваю школьна-асветніцкую дзейнасць не непасрэдна, а праз заснаваны пры ім епархіяльны вучылішчны савет з павятовымі аддзяленнямі. Само Мінскае епархіяльнае брацтва стала аказваць фінансавую дапамогу мясцоваму епархіяльнаму вучылішчнаму савету ў тых выпадках, калі апошні не меў законных падстаў выкарыстаць сумы губернскага земскага збору, якія знаходзіліся ў яго распараджэнні або сродкі, што выдзяляліся вучылішчным саветам пры Св. Сінодзе і мелі спецыяльнае прызначэнне. У іншых беларуска-літоўскіх епархіях епархіяльныя брацкія аб’яднанні не пераставалі аказваць матэрыяльную дапамогу школам, выдзяляючы сродкі на іх рамонт, пабудову і ўтрыманне. Пры гэтым аказвалася дапамога ў першую чаргу тым навучальным установам, якія мелі місіянерскі характар і знаходзіліся сярод пераважна іншавернага насельніцтва. Тым не менш пасля перадачы кіравання царкоўнымі школамі епархіяльным вучылішчным саветам, брацтвы не прымалі актыўнага ўдзелу ў развіцці і добраўпарадкаванні пачатковых навучальных устаноў Св. Сінода.
3 паляпшэннем матэрыяльнага становішча праваслаўных манастыроў яны таксама ўключаліся ў дабрачынную дзейнасць шляхам матэрыяльнай падтрымкі разнастайных ініцыятыў, у тым ліку і адукацыйных. Напрыклад, Магілёўскі Брацкі манастыр утрымліваў у гарадскіх школах шэраг навучэнцаў,
1 Борун Е. Н. Православные монастырн на террнторнн Беларусн: правовой статус н соцнально-культурная деятельность (1839-1917 гг.). С. 83.
2 Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1864. -№ 18. С. 649-655.
3 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1910. № 33 (офнцнальный отдел). С. 351.
якія не мелі магчымасці аплачваць навучанне. Матэрыяльна падтрымлівалі адукацыйныя цэнтры а таксама стваралі стыпендыі для вучняў Ахорскі Праабражэнскі, Бялыніцкі жаночы, Слуцкі Свята-Троіцкі манастыры1.
Матэрыяльная падтрымка розных дабрачынных ініііыятыў. У другой палове XIX пачатку XX ст. праваслаўныя брацтвы займаліся дабрачыннай дапамогай людзям, якія жылі ў нястачы. Яны дапамагалі беднякам праваслаўнага веравызнання, звяртаючы асаблівую ўвагу на падтрымку неафітаў асоб, якія нядаўна перайшлі ў праваслаўе. Дадзены кірунак работы асабліва быў актуальны ў сярэдзіне 1860-х гадоў у сувязі з масавым закрыццём рымска-каталіцкіх касцёлаў і пераводам былога каталіцкага насельніцтва ў праваслаўе. Вялікі вопыт у гэтым кірунку набыло Віленскае Свята-Духаўскае брацтва. Падтрымка такіх асоб ажыццяўлялася трыма спосабамі. Па-першае, выдаваліся грашовыя дапамогі. Пры гэтым грошы перадаваліся новадалучаным не толькі пры самім пераходзе ў праваслаўную веру, але і на ўладкаванне іх побыту. У першы брацкі год на гэтыя мэты было зрасходавана 1057 руб., у другі 1384 руб., у трэці 2319 руб. 82 кап., у чацвёрты 1694 руб. 13 кап., у пяты 785 руб. 73 кап.2 Па-другое, Свята-Духаўская брацкая арганізацыя стварала пазыковыя касы ў бедных новадалучаных прыходах (па словах братчыкаў, з мэтай аховы сялян ад пападання ў кабалу да яўрэяў). Ужо на працягу 10 месяцаў было выдзелена 300 руб. на ўтварэнне пазыковых кас3. Усяго на працягу першых 5 гадоў, па даных М. Пашкевіча, было адкрыта ў Віленскай і Ковенскай губернях больш за 10 такіх кас. Расходы на гэтыя мэты склалі да 3000 руб. Па-трэцяе, брацтва давала танныя кватэры асобам праваслаўнага веравызнання, у тым ліку і неафітам, у сваім уласным доме, размешчаным у так званым гарадскім раёне Зарэчча. Гэты дом быў перададзены Свята-Духаўскаму брацтву 1 мая 1867 г. па распараджэнні Віленскага генерал-губернатара графа Э. Баранава.
Значныя сродкі на аказанне матэрыяльнай дапамогі людзям, якія жылі ў нястачы, вылучаліся таксама Мінскім брацтвам. У канцы 1860-1870-х гадоў мінскія братчыкі выдзялялі на гэтыя мэты ад 4 да 18 % сваіх даходаў.