• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Навучальныя ўстановы праваслаўнага ведамства ў канцы XVIII пачатку XX ст. неаднаразова падвяргаліся пераўтварэнням. Калі да сярэдзіны 60-х гадоў XIX ст. духоўныя навучальныя ўстановы і жаночыя вучылішчы Св. Сінода прызначаліся для задавальнення патрэб царквы, то ў канцы XIX пачатку XX ст. яны ператварыліся ў навучальныя ўстановы, якія мелі двайное прызначэнне. У выніку ўдасканалення навучальнага працэсу сельскія царкоўнапрыходскія школы напярэдадні Першай сусветнай вайны былі ўключаны ў сетку школ усеагульнага пачатковага навучання.
    4.2.	Традыцыі дабрачыннасці
    Дабрачынная дзейнасць праваслаўнаіі царквы і яе асноўныя кірункі. Дабрачынная дзейнасць праваслаўнай царквы мае глыбокія гістарычныя традыцыі, што грунтуюцца на агульнахрысціянскім прынцыпе любові да бліжняга. Яна мела розныя праявы і відавую дыферэнцыяцыю ў залежнасці ад гістарычнага перыяду. Так, у XVI-XVII стст. адной з яе форм з’яўлялася дзейнасць па ўтрыманні шпіталяў, прытулкаў, багадзельняў пры цэрквах і манастырах, дамоў для прыняцця падарожных, якой часцей за ўсё займаліся члены праваслаўных брацтваў. Да асноўных форм брацкай дабрачыннай дзейнасці можна аднесці таксама матэрыяльную дапамогу, арганізацыю харчавання для бедных і г. д. У XVII-XVIII стст. шпіталі ўтрымлівалі: Полацкае брацтва пры Богаяўленскай царкве, Магілёўскае Спаса-Богаяўленскае брацтва, Мінскія Уваскрэсенскае і Петрапаўлаўскае брацтвы1. Была распаўсюджана і «ўнутраная» дабрачыннасць: матэрыяльная дапамога старым і хворым братчыкам, іх удовам і сіротам2.
    У XVI-XVII стст. адбыліся змены ў канфесійнай сітуацыі на беларускіх землях (стварэнне ўніяцкай царквы, пераход ва ўніяцтва значнай часткі праваслаўнага насельніцтва, храмаў і манастыроў), якія зменшылі магчымасці праваслаўных інстытутаў рэалізаваць дабрачынныя ініцыятывы. Да гэтага далучыўся і эканамічны фактар: дрэнная матэрыяльная забяспечанасць праваслаўнага духавенства і манастыроў. У выніку па стане на канец XVIII ст. дабрачынныя ініцыятывы праваслаўнай царквы на беларускіх землях мелі толькі адзінкавыя праяўленні.
    Змены ў канфесійнай сітуацыі беларуска-літоўскіх зямель адбыліся ў канцы XVIII ст., калі яны былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі. Невялікая па колькасці вернікаў праваслаўная царква атрымала статус пануючай. Аднак змена статусу аўтаматычна не паўплывала на ўключэнне ў спіс асноўных вектараў дзейнасці праваслаўных інстытутаў дабрачыннасці. Першачарговымі мерапрыемствамі як для ўрада так і для царкоўных улад бачыліся: арганізацыя структуры і ўз.мацненне (паляпшэнне становішча) храмаў і духавенства. Пасля Полацкага сабору 1839 г. і далучэння да праваслаўя ўніяцкіх вернікаў, храмаў і манастыроў колькасныя паказчыкі змяніліся. Аднак у ліку першачарговых мерапрыемстваў і ў дадзеным выпадку былі арганізацыйныя. 3 сярэдзіны XIX ст. «церковь получнла возможность развнвать давнюю траднцню прнзрення нуждаюіцнхся в монастырскнх н церковно-прнходскнх богадельнях, страннопрннмных домах, лечебннцах н др. заведеннях. <...> Однако в условнях подчннення церквн государству монастырская благотворнтельность регламентнровалась властямн. По распоряженню правнтельства
    1 Кульпановнч О. А. Благотворнтельность в меднцнне Беларусн XVI-XXI вв. Мннск, 2006.-С. 31.
    2 Тамсама.
    н Сннода созданне прн обнтелн благотворнтельных нлн воспнтательных заведеннй стало обязанностью каждого вновь открываемого монастыря»1.
    Невялікаму заангажаванню праваслаўнай царквы ў дабрачынную дзейнасць садзейнічала і тое, што ў рускай праваслаўнай царкве манаства ў значнай ступені разумелася выключна як служба Богу, асноўнымі формамі якой з’яўляліся малітва, пост, унутрыманастырскія «паслушанні», а ў меншай дапамога чалавеку і грамадству. Напрыклад, архімандрыт Наўгародскага Юр’ева манастыра Фоцій прадпісваў паступаць з хворымі паломнікамі наступным чынам: даць ім трохі грошай і «с Богом отпуіцать: пусть ндёт н в мнрском доме лежнт болен, нбо нет способа за всемн смотреть <.. .> н таковое занятне о больных простых может многнх монахов от дела своего н моллтвы отдалять 2 н утомйть й умучнть» .
    Нават па стане на канец XIX ст. дабрачыннасць не з’яўлялася прыярытэтным кірункам дзейнасці праваслаўнай царквы. Агулам у той час манаская дабрачыннасць фактычна поўнасцю адстутнічала ў 29 епархіях з 663. Падобны падыход быў характэрны і для пачатку XX ст. Непрыняцце знешніх форм актыўнасці манаскага духавенства было характэрна для прыхільнікаў сузіральніцкага кірунку ў манастве. З’езд праваслаўнага духавенства, што адбыўся ў 1909 г., выказаўся супраць існавання і дзейнасці пры манастырах дабрачынных устаноў. Прычынай абвяшчаўся той факт, што суіснаванне дзвюх устаноў непазбежна можа прывесці да парушэння манастырскага статута. Дабрачыннасцю прадпісвалася займацца спецыяльна створаным для гэтага саюзам, брацтвам, абшчынам4.
    Царкоўна-прыходскія папячыгіельствы. Асноўнымі арганізацыямі, у сферу дзейнасці якіх уваходзіла дабрачыннасць, у праваслаўнай царкве з’яўляліся царкоўна-прыходскія папячыцельствы. Найбольшую актыўнасць прыходская дабрачыннасць набыла ў паслярэформенны перыяд. У адпаведнасці з «Положеннем о прнходскнх попечнтельствах прн православных церквах» ад 2 жніўня 1864 г., яны засноўваліся для клопату пра добраўпарадкаванне і дабрабыт прыходскай царквы і кліру ў гаспадарчым стаўленні, а таксама аб устройстве першапачатковага навучання дзяцей і для дабрачынных дзеянняў у межах прыхода3.
    На тэрыторыі беларуска-літоўскіх епархій прыходскія папячыцельствы інтэнсіўна пачалі стварацца з 1867 г. Да сярэдзіны 1870-х гадоў у Мінскай губерні налічвалася ўжо 537, у Віленскай 62 папячыцельствы6. Гэты працэс
    1 Цыт па: Соцпальное служенне русской православной церквн [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://social-orthodox.info/2_l.htm. Дата доступу: 21.04.2015.
    2 Цьгт. па: Зырянов П. Н. Русскне монастырн н монашество в XIX н начале XX века. М., 1999.-С. 136.
    3 Роль русского православного женского монашества в соцнальном служеннн [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://social-orthodox.info/2_l.htm. Дата доступу: 21.04.2015.
    4 Борун Е. Н. Православные монастырн на террнторнн Беларусн: правовой статус н соцнально-культурная деятельность (1839-1917 гг.): днс. ... канд. нст. наук. Мннск, 2015. С. 80.
    3 ДГАЛ. Ф. 378. Воп. 72, агульны аддзел 1864 г. -Спр. 1385.-Арк. 9.
    6 Тамсама. Арк. 46-50, 63-65 адв., 70-74, 78-78 адв.
    працягваўся і далей. У другой палове 70-х гадоў XIX ст. ён набыў рух у Полацкай епархіі: у 1877 г. тут было адкрыта 67 папячыцельстваў, у 1878 г. 21, у 1879 г. 131. У Магілёўскай епархіі ў 1883 г. было створана 53 папячыцельствы. У выніку па стане на пачатак XX ст., беларуска-літоўскія епархіі займалі першае месца ў Расійскай імперыі па колькасці царкоўна-прыходскіх папячыцельстваў. Так, у 1902 г. у Гродзенскай епархіі іх налічвалася 334, Літоўскай 157, Мінскай 538, Магілёўскай 441, Полацкай 243. Колькасць прыходскіх папячыцельстваў складала больш за 92 % ад колькасці цэркваў, у той час як у сярэднім па Расійскай імперыі прыкладна 50 %2. Дзейнасць прыходскіх папячыцельстваў была накіравана, пераважна, на будаўніцтва, рамонт і ўпрыгожванне цэркваў. Ажыццяўлялася таксама дапамога царкоўным школам, выдаваліся дапамогі на ўтрыманне кліру і вялася дабрачынная праца.
    Утрыманне шпіталяў. Традыцыйна адным з кірункаў дабрачыннасці з’яўлялася дапамога церпячым людзям. Апеку над хворымі, якая праяўлялася ў прыватным доглядзе і стварэнні шпіталяў, бралі на сябе манастыры і брацтвы. Па стане на 1840 г. агулам па Расіі пры праваслаўных манастырах налічвалася 34 шпіталі на 241 месца і 2 багадзельні на 259 месцаў3. Акрамя брацкіх прытулкаў для сірот дабрачынная дзейнасць праваслаўнай царквы на тэрыторыі Беларусі была звязана таксама з адкрыццём і ўтрыманнем багадзельняў. У царкоўных установах гэтага профілю ствараліся ўмовы годнага пражывання адзінокіх састарэлых людзей на працягу многіх гадоў, забяспечваўся іх духоўны спакой, пастырскае акармленне і царкоўнае пахаванне. Так, у 1870 г. на тэрыторыі Мінскай праваслаўнай епархіі дзейнічалі 15, у 1872— 1873 гг. 16 такіх дабрачынных устаноў. Большая іх частка была сканцэнтравана ў Мінскім павеце, тры багадзельні размяшчаліся ў Навагрудскім павеце, дзве у Ігуменскім, па адной Рэчыцкім, Слуцкім і Мазырскім, г. Пінску. 3 іх дзве ўтрымліваліся за кошт гарадскіх дум (пры могілкавай царкве ў г. Мінску і пры Свята-Феадораўскім саборы ў г. Пінску). Дабрачынная ўстанова пры Лоеўскай царкве (Рэчыцкі павет) існавала пры манастыры. Астатнія 13 устаноў забяспечвалі прыхаджане цэркваў і прыватныя фізічныя асобы. Агулам на іх утрыманні былі 86 чалавек4. У 1875-1880 гг. богаўгодныя ўстановы Мінскай епархіі знаходзіліся на апецы памешчыкаў і вернікаў5. У 1881— 1886 гг. у Мінскай епархіі налічвалася толькі 10 багадзельняў, якія давалі прытулак ад 1 да 18-19 чалавек6.
    Рубеж ХІХ-ХХ стст. адрозніваўся найболыпай колькасцю багадзельняў, якія існавалі на Міншчыне: у 1899 г. іх налічвалася 187. Аднак у пачатку
    1 Нзвлеченче йз всеподданнейшего отчета обер-прокурора Святейшего Сннода графа Д. Толстого по ведомству Православного нсповедання за 1877 г. СПб., 1878. С. 138.
    2 Грйгорьев А. Д. Нсторня отечественной соцйальной работы (X начало XX в.) Мйнск, 2004.-С. 140.
    J Зырянов П. Н. Русскйе монастырй н монашество в XIX й начале XX века. С. 137.
    4 НГАБ. Ф. 136. Bon. 1. Спр. 34072. Арк. 58-58 адв.
    5 РДГА. Ф. 796. Воп. 442. Спр. 637. Арк. 11.
    6 Обзор Мйнской губернйй за 1881 год. С. 33.
    7 Обзор Мйнской губерннй за 1899 год. С. 30.
    XX ст. колькасць ix стала паступова змяншацца. Так, у 1901-1907 гг. іх было 101, у 1908 г. 82, 1909-1911 гг. 93. У 1912 г. была зачынена багадзельня пры Капыльскай Узнясенскай царкве Слуцкага павета. У выніку напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Мінскай епархіі налічвалася ўсяго 8 падобных устаноў (у Мінскім павеце пры Івянецкай Свята-Троіцкай царкве, Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай, Сіярынскай, Ізяслаўскай Нараджэння-Багародзіцкай; у Ігуменскім павеце пры Божынскай Свята-Ільінскай; у Навагрудскім павеце пры Мірскай Свята-Мікалаеўскай царкве; пры Слуцкім Свята-Троіцкім манастыры і пры Пінскім Свята-Феадораўскім саборы)4.