• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У адрозненне ад прыходскага духавенства частка базыльян мела добрую адукацыю. Так, жыхар Літоўскай базыльянскай правінцыі Ц. Камінскі вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі і Калегіі распаўсюджвання веры ў Рыме (1792-1794 гг.), быў доктарам філасофіі, 7 гадоў выкладаў астраномію ў Віленскім універсітэце са званнем ад’юнкта. 3 1814 г. быў ігуменам Свята-Троіцкага базыльянскага кляштара ў Вільні і лічыўся адным «нз ученейшнх моз нахов в ордене» .
    Адукацыя ўніяцкага духавенства сказалася і пры вызначэнні пазіцыі ў справе скасавання ўніяцкай царквы. Так, падтрымку ўраду Расійскай імперыі ў гэтым пытанні аказалі прадстаўнікі вышэйшага белага ўніяцкага духавенства, якія атрымалі адукацыю ў Галоўнай семінарыі Віленскага ўніверсітэта. Сярод іх Іосіф Сямашка, Васіль Лужынскі і інш. Па ўспамінах I. Сямашкі, падчас вучобы яны карысталіся падручнікамі, падрыхтаванымі ў Аўстрыйскай імперыі і ў якіх вялася размова аб злоўжыванняў папскай улады. Ды і некаторыя выкладчыкі семінарыі займалі яўна прарасійскую пазіцыю. «Думаю, пісаў I. Сямашка, нн в одной православной академнн воспнтанннкя не услышат о злоупотребленнн рнмской церквн того, что я слышал от снх двух (Клангевіча і Капеллі. — аўт} наставннков»4.
    1 РДГА. Ф. 823. Воп. 3. Спр. 1445. Арк. 4-4 адв.
    2 Кнпрнановнч Г. Я. Жнзнь НоснфаСемашкн мнтрополнта Лнтовского н Внленского н воссоеднненне западнорусскнх уннатов с православною церковню в 1839 г. С. 115.
    3 Бобровскнй П. О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра I. С. 133.
    4 Загшскн йоспфа мнтрополнта Лнтовского, нзданные ймператорской Академней наук по завеіцанню автора. Т. 1. С. 16.
    У сваю чаргу, уніяцкае духавенства, якое вучылася ў навучальных установах Полацкай езуіцкай акадэміі, выступіла ў абарону уніі. В. Лужынскі пісаў, што гэтыя выступленні падтрымалі рэктар Полацкай уніяцкай семінарыі протаіерэй М. Шэлепін, інспектар гэтай жа семінарыі А. Томкавід і прафесаріераманах Капецкі, якія сустракаліся з уніяцкімі святарамі і ўгаворвалі іх выкарыстаць усе сродкі для захавання уніі1.
    Традыцыі евангелісцка-люпіэранскай і евангелісцка-рэфармацкай цэркваў у галіне адукацыі. Традыцыйна неабходнасць у школьнай адукацыі пратэстантаў была непасрэдна звязана з іх канфесійнай прыналежнасцю. Менавіта пратэстанты першапачаткова ставілі сваёй асноўнай мэтай свядомае вывучэнне асноу веры і граматы , спецыяльна засноуваючы для гэтан мэты школы. Акрамя гэтага, адукацыя была для іх важнай формай місіянерскай дзейнасці. Пратэстантызм не заставаўся ў баку ад магчымасцей павялічыць сферу свайго ўплыву праз выхаванне падрастаючага пакалення. Таму, таксама як і іншыя хрысціянскія канфесіі, евангелісцка-лютэранская і евангелісцка-рэфармацкая цэрквы пасля свайго ўкаранення на беларуска-літоўскіх землях займаліся не толькі рэлігійнай, але і адукацыйнай дзейнасцю. У выніку пры кожным пратэстанцкім храме дзейнічала школа, часцей за ўсё пачатковая, або маючая характар нядзельнай. Так, у XVII ст. пачатковыя школы дзейнічалі пры рэфармацкіх зборах у Вільні, Віцебску, Глыбокім, Заслаўі, Магілёве, Мінску, Навагрудку, Оршы, Свіслачы, Смаргоні, Шклове і іншых гарадах Беларусі3.
    Адной з адметных рыс пратэстантызму на беларуска-літоўскіх землях з’яўлялася яго распаўсюджанне сярод канкрэтных этнічных груп. Гэты фактар у значнай меры ўплываў і на выбар мовы навучання. На землях Беларусі мовамі навучання ў пратэстанцкіх школах былі нямецкая і польская, прычым апошняя сур’ёзна ўвайшла ў быт нават этнічных немцаў. Родная мова з’яўлялася і мовай набажэнстваў. Адпаведна мовамі набажэнстваў у лютэранскіх кірхах і кальвінскіх зборах былі нямецкая і польская, якія адпавядалі нацыянальнаму складу вернікаў. Нягледзячы на перавагу нямецкай мовы ў набажэнствах, у побыце частка лютэран і практычна ўсе рэфарматы на беларускіх землях карысталіся польскай мовай. Вядома, што ў 1868 г. для аднаўлення традыцыі выкарыстання нямецкай мовы, і для навучання ёй у Нейдарф быў высланы спецыяльны настаўнік, але ён спыніў працу праз 4 гады «по прнчнне безнадёжностн»4.
    Лютэране пражывалі пераважна кампактнымі групамі калоніямі. У гарадах пратэстанцкія вернікі мелі цесную сувязь унутры абшчыны. Амаль кожным нямецкім сяле была ўласная царкоўна-прыходская школа, а ў кожным прыходзе некалькі школ і вучылішча. Фактычна ўсе школы выконвалі
    1 Запнскн Васнлня Лужннского архнепнскопа Полоцкого. С. 115, 118, 144, 154.
    ~ Падокшын С. Рэфармацыя ў Беларусі: сэнс, вынікі, лёс // Спадчына. 2003. № 1. С. 7.
    3 Болбас В. С. Кальвінісцкія школы // Рэлігія і царква на Беларусі. Мінск, 2001. С. 141.
    4 Пачкаеў М. Diligite veritatem et pacem! Гісторыя «славянскага» лютэранства й гістарычны кантэкст Вялікага княства Літоўскага II Спадчына. 2003. № 1. С. 74.
    функцыі пачатковых навучальных устаноў, працуючы на працягу ўсяго ro­fla1. Праграма, набліжаная па ўзроўні да сярэдніх навучальных устаноў (павятовых школ і гімназій), рэалізавалася толькі ў Гродзенскай лютэранскай школе. Яна была найбуйнейшай сярод лютэранскіх школ па колькасці вучняў (каля 100 чалавек). Навучальныя ўстановы ў калоніях захоўвалі рысы, нададзеныя ім рэфармацыйным рухам, і лічыліся адным са сродкаў перадачы асноў веравучэння. Цвёрдае веданне дагматаў лютэранскай царквы і граматнасць з’яўляліся заканадаўча замацаванымі правіламі, неабходнымі для абавязковага абраду канфірмацыі лютэраніна. Гэты абрад праходзілі ахрышчаныя члены лютэранскай супольнасці ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў2. Менавіта таму асноўная колькасць пратэстанцкіх дзяцей наведвала школу да 15-гадовага ўзросту, аб чым таксама згадвае ў сваіх успамінах П. Галер3. Адначасова школы садзейнічалі засваенню каланістамі элементарнай граматы і захаванню самабытнасці пасяленцаў на беларуска-літоўскіх і рускіх землях. Адукацыя і навучанне рэлігіі былі цесна ўзаемазвязаны і ўзаемадапаўнялі адно аднаго. Пачыналася гэта з першага этапу навучання авалодання граматай. Першай кнігай, якую вучыўся чытаць пратэстант, была Біблія4.
    Кантроль над навучаннем і школамі належаў духоўным асобам. Да іх непасрэдных абавязкаў адносіўся нагляд за рэлігійнай адукацыяй моладзі прыхода5. Абавязак пастараў клапаціцца аб рэлігійным навучанні дзяцей быў заканадаўча замацаваны ў «Высочайше утвержденном уставе ЕвангелнческоЛютеранской церквн в Роснн» (далей статут 1832 г.)6. Пастар і прапаведнік займалі першыя месцы ў выкладчыцкім складзе школ. Акрамя духоўных асоб, у пратэстанцкіх школах пасаду настаўніка маглі займаць свецкія асобы, педагагічная дзейнасць якіх кантралявалася духавенствам. Свецкі настаўнік часта таксама выконваў функцыі кюстэра (памочніка пастара) і сельскага пісара. У Расійскай імперыі праца кюстэра на настаўніцкай пасадзе ў школе забяспечвала апошняга значнай ільготай вызваленнем ад рэкруцкай павіннасці7. Права на навучанне асновам веры было юрыдычна забяспечана расійскім заканадаўствам. Статут 1832 г. афіцыйна замацоўваў права лютэран катэхізаваць моладзь па-ранейшаму8.
    Адзінай крыніцы ўтрымання пачатковых пратэстанцкіх школ не існавала. Яны маглі дзейнічаць дзякуючы складкам ад абшчыны, плаце бацькоў за навучанне дзяцей, датацыям ад дзяржавы і г. д. У выпадку адсутнасці дадатковага фінансавання справай абшчыны было забеспячэнне ўтрымання школы
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 5. Спр. 418. Арк. 6.
    2 ПСЗРН2. Т. 7. № 5870. С. 960.
    3 Галлер П. К. Воспомянання П. К. Галлера. Саратов, 1927. С. 32.
    4 Курнло О. В. Очеркн по нсторнн лютеран в Росснн (XVI-XX вв.). М., 1996. С. 78.
    5 РДГА. Ф. 821. Bon. 1. Спр. 18. Арк. 317.
    6 ПСЗРЙ2. Т. 7. № 5870. С. 977.
    7 Тамсама. Т. 14. № 12496. С. 600.
    8 Тамсама. Т. 7. № 5870. С. 957.
    і пастара1. Улічваючы той факт, што пратэстанцкае насельніцтва, якое пражывала на беларускіх землях, было небагатым, можна меркаваць і аб узроўні забяспечанасці школ. Гэты факт пацвярджае гісторыя школы пры Мінскай лютэранскай кірхе. Яе ўтрыманне поўнасцю забяспечваў пастар, якога, у сваю чаргу, утрымліваў невялікі па колькасці (75 чалавек) прыход. У сувязі з адсутнасцю сродкаў на ўтрыманне школы ў 1836 г. пастар Мінскай кірхі звярнуўся да гараджан з наступнымі просьбамі: «Мннская Евангелнческо-Лютеранская церковь <, ..> проснт всех веруютнх во Хрнста о пожертвованнн на основанне н содержанме вышеупомянутого благородного заведення н на церковные расходы»2 і «Мннское Евангелнческое Лютеранское обшество покорнейше проснт благотворнтельных особ всех сословнй н веронсповеданнй добровольнымн пожертвованнямн оказать ей спомосуіцествованне, для возобновлення погоревшей Мннской кнрхн н школы прн ней»3. Неабходнасць утрымання уласнай навучальнай установы тлумачылася таксама тым, што дзеці лютэранскага насельніцтва не мелі дастаткова сродкаў, каб атрымліваць адукацыю ў гімназіях, у сувязі з чым увогуле заставаліся без адукацыі4. Намаганнямі пастара Бекмана ў Мінск з Курляндскай кансісторыі быў накіраваны настаўнік Дрынкман5, які знаходзіўся ў горадзе на поўным забеспячэнні святара.
    Улічваючы неаднароднасць матэрыяльнага забеспячэння лютэранскіх прыходаў, евангелісцка-лютэранскай царквой у Расійскай імперыі была створана спецыяльная дапаможная каса, грошы з якой накіроўваліся па меры неабходнасці на пабудову і падтрымку цэркваў і школ і іншыя патрэбы. Падобную касу мела і евангелісцка-рэфармацкая царква6.
    Пратэстанцкія сярэднія навучальныя ўстановы ў XIX ст. мелі падвойныя крыніцы фінансавання. Так, пераход у 1809 г. Слуцкага евангелісцкага вучылішча ў разрад павятовых змяніў і крыніцы фінансавання: да фондаў евангелісцкага сінода, якія прызначаліся на ўтрыманне вучылішча, дадаваліся сродкі Міністэрства народнай асветы7.
    Колькасць пратэстанцкіх школ у вывучаемы перыяд была невялікай: у 1868 г. у чатырох губернях налічвалася 22 лютэранскія вучылішчы: 12 у Гродзенскай губерні, 2 у Віцебскай8, 3 у Мінскай9, 5 у Магілёўскай10. Іх дзейнасць насіла нерэгулярны характар. На часовае або пастаяннае закрыццё ўплывалі
    1 Бойченко Я. О лютеранах в Росснн, Ннжнем Новгороде н не только. Н. Новгород, 2007. С. 285.
    2НГАБ.-Ф. 1952.-Воп. І.-Спр. 25.-Арк. 5.
    3 Тамсама. Арк. 8.
    4Тамсама.-Спр. 19.-Арк. 11 адв.
    5 Тамсама. Арк. 11-11 адв.
    6 РДГА. Ф. 821. Воп. 150. Спр. 4. Арк. 1 адв. 2.