Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Колькасць парафіяльных школ не была пастаяннай. На гэта ўплывалі палітычныя і эканамічныя фактары, а таксама ініцыятывы канкрэтных асоб. Эпідэміі, пажары, неўраджаі, асабістае стаўленне некаторых настаяцеляў спынялі на пэўны час адукацыйную актыўнасць касцёла. На колькасць школ уплывалі і палітычныя прычыны: войны і паўстанні. Так, падчас вайны 1812 г. колькасць парафіяльных школ зменшылася амаль напалову4. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча, ініцыятыва бацькоў і духавенства, з’яўленне фундушаў, у сваю чаргу, уплывалі на адраджэнне і актывізацыю дзейнасці навучальных устаноў. Найбольш значным фактарам, што ўплываў на змяншэнне колькасці парафіяльных школ усіх тыпаў, з’яўлялася дзяржаўная палітыка. У 1830-я гады была скасавана амаль палова кляштараў на беларуска-літоўскіх землях. Адпаведна зменшылася і колькасць школ, якія пры іх дзейнічалі. Чарговыя змяншэнні адбываліся адпаведна хвалям касацыі кляштараў: 40-я гады XIX ст., 1863-1864 гг. У выніку на беларуска-літоўскіх землях колькасць пачатковых каталіцкіх навучальных устаноў рэзка скарацілася.
У канцы 1820-1840-х гадоў на беларускіх землях пачалі ўзнікаць парафіяльныя школы ланкастэрскага тыпу. Вялікага распаўсюджання яны не атрымалі, паколькі былі прызначаны для навучання вялікай колькасці дзяцей, а вучнёўскі склад парафіяльных школ быў невялікім. Ланкастэрскія школы ўтрымліваліся канонікамі рэгулярнымі латэранскімі ў Старым Быхаве і Азяранах і дыяцэзіяльнымі святарамі ў Крошыне3. Усяго ж на 287 парафіяльных
1 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 26. Спр. 1397. Арк. 30.
2 Тамсама. Арк. 21-24; Воп. 27. Спр. 259.
3 Тамсама. Спр. 1427.
4 Поссе В. С. Просвешенне в Белорусснн в конце XVIII первой половнне XIX в.: днс. ... канд. нст. наук. Мннск, 1963. С. 35.
5 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 26. Спр. 1452; Воп. 27. Спр. 592. Арк. 164 адв. 165.
вучылішч, якія дзейнічалі ў Віленскай навучальнай акрузе ў 1826 г., прыходзілася толькі 4 ланкастэрскія1.
Традыцыйна парафіяльныя школы наведвалі хлопчыкі. Дзяўчаты атрымлівалі адукацыю і выхаванне пры жаночых кляштарах, у прыватных пансіёнах і дома. XIX ст. распачынае традыцыю сумеснага навучання, хоць шырокага распаўсюджання, асабліва ў першай палове стагоддзя, яна не атрымала. Пры гэтым большая колькасць дзяўчат навучалася ў каталіцкіх парафіяльных (у параўнанні з народнымі) школах. Так, у 1808 г. дзяўчаты сярод вучняў парафіяльных школ Віленскай навучальнай акругі складалі 11,23 %.
Найбольш распаўсюджанай практыка сумеснага навучання была ў Гродзенскай губерні. У 1807 г. сярод 19 вучняў школы ў Волпе былі 2 дзяўчынкі, а ў Зэльве 10 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак. Усяго ў працэнтных суадносінах у парафіяльных школах павета навучалася 7,2 % дзяўчат. Але нават і пры сумесным навучанні існавалі выключна «мужчынскія» прадметы. Напрыклад, лацінскай мове навучалі толькі хлопчыкаў2.
Вучнёўскі склад у парафіяльных школах быў поліканфесійным, з перавагай рыма-католікаў. У школах навучаліся ўніяты, праваслаўныя, пратэстанты3. Надзвычай рэдкім было навучанне ў каталіцкіх школах прадстаўнікоў іўдзейскага веравызнання, але і яно мела месца, як, напрыклад, у Зэльвенскай парафіяльнай школе, якую ўтрымлівалі піяры. Там у 1826/27 навучальным годзе вучылася 6 мяшчан-яўрэяў4.
Саслоўная прыналежнасць вучняў парафіяльных школ таксама была разнароднай. Навучанне ў такіх школах карысталася попытам у дробнай шляхты, гараджан і сялян. 3 развіццём шырокай сеткі сярэдніх школ, якія ўтрымлівалі каталіцкія манаскія ордэны і кангрэгацыі (пераважна езуіты), парафіяльныя школы сталі карыстацца меншай папулярнасцю сярод буйной шляхты. Аднак яны захавалі сваё значэнне для дробнай шляхты, мяшчан і сялян5. Акрамя гэтага, значная частка дзяцей заможных дваран пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымлівала дома. На саслоўны склад вучняў уплывала і лакалізацыя школы: у вёсцы школу наведвалі дзеці дробнай шляхты і сялян, у гарадах шляхты і мяшчан.
Узровень адукацыі, якую давалі парафіяльныя школы, быў розным. Сярод парафіяльных школ па ўзроўні і якасці адукацыі можна выдзеліць тры групы. Школы, якія належалі да першай групы, давалі мінімальны аб’ём ведаў: чытанне і пісьмо па-польску, лік (4 арыфметычныя дзеянні) і катэхізіс. Да такіх школ належалі, напрыклад, Бабінавіцкая, Дунілавіцкая, Княжыцкая6. Да другой
1 РДГА. Ф. 732. Bon. 1. Спр. 244. Арк. 240 адв.
2 Wolyniak. Z przeszlosci powiatu Wolkowyskiego. Krakow, 1905. S. 65-66.
J НГАБ. Ф. 3157. Bon. 1. Cnp. 10. — Арк. 142.
4 Соркіна I. B. Навучальныя ўстановы каталіцкіх ордэнаў і базыльян у мястэчках Беларусі (канец XVIII першая трэць XIX ст.) // Хрысціянства ў гістарычны.м лёсе беларускага народа. Ч. 2.-С.202.
5 Chachaj J. Lacinskie szkolnictwo na Rusi Koronnej od XVI do XVIII w. Lublin, 2003. S. 5.
6 НГАБ. Ф. 1781. Bon. 26. Cnp. 1387. Арк. 152 адв.; Bon. 32. Cnp. 147.
групы належалі школы з пашыраным курсам навук, у які, акрамя згаданых вышэй прадметаў, уваходзілі: другая мова (найчасцей у дакументах адзначаецца руская), геаграфія, гісторыя, часам лацінская мова. Такая праграма рэалізоўвалася, напрыклад, у Азяранскай парафіяльнай школе канонікаў рэгулярных латэранскіх1. Да трэцяй школы з узроўнем навучання, блізкім да сярэдніх школ. Такія выпадкі сустракаліся калі павятовыя (сярэднія) школы не пацвярджалі свайго ўзроўню і афіцыйна пераходзілі на ўзровень парафіяльных (Рэчыцкая дамініканская).
Бясплатнасць або платнасць навучання ў парафіяльнай школе залежала ад шэрагу фактараў. Пры наяўнасці асобнага фундуша, калі вызначалася ўтрыманне для настаўніка і для будынка школы, навучанне было бясплатным. Аплата не бралася і ў выпадку арганізацыі дабрачыннага навучання, калі кляштар або плябан наймалі настаўніка і давалі яму забеспячэнне. У такіх выпадках пры касцёле або кляштары пражывала некалькі хлопцаў, якім за паслугу ў касцёле даваліся харчаванне, вопратка і навука. Калі ініцыятарамі арганізацыі навучання былі бацькі, часцей за ўсё яны і аплочвалі працу настаўніка. Духавенства касцёла або кляштара, пры якім арганізоўвалася навучанне, магло забяспечыць вучняў памяшканнем, а настаўніка жыллём і сталаваннем.
Пасля паўстання 1830-1831 гг. каталіцкія навучальныя ўстановы саступалі месца новаствораным урадавым школам, прыватным пансіёнам і школам праваслаўнага ведамства, але працэс гэты адбываўся вельмі павольна. Так, у 1861 г. у трох беларускіх губернях дзейнічала толькі 56 пачатковых вучылішчаў: у Віцебскай 7, у Магілёўскай 19, у Мінскай 302. Актыўнасць расійскага ўрада і праваслаўнай царквы ў галіне адукацыі ўзмацнілася пасля паўстання 1863-1864 гг. Менавіта пачатковыя школы праваслаўнага ведамства ў канцы XIX ст. сталі дамінуючымі на беларускіх землях.
Закрыццё кляштараў і забарона каталіцкаму духавенству займацца адукацыйнай справай прывялі да спынення дзейнасці парафіяльных школ. Аднак попыт насельніцтва на адукацыйныя паслугі, якія аказваў менавіта каталіцкі касцёл, выклікаў трансфармацыю парафіяльных школ у тайныя*. Галоўнымі прычынамі развіцця сеткі тайных школ былі: агульны недахоп школ, русіфікатарскі кірунак афіцыйных адукацыйных інстытутаў3. Акрамя згаданых фактараў, якія ўплывалі на нежаданне бацькоў высылаць сваіх дзяцей у школы, важным з’яўляўся і фактар рэлігійнага прымусу: вучняў-католікаў у царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы часта абавязвалі знаходзіцца на маліт-
1 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 26. Спр. 1387. Арк. 72 адв.
2 Кнряллов М. К. Начальная школа Белорусснн во второй половпне XIX на чале XX в. (1869-1907 гг.) // Нз нсторкн школы Белорусснн н Лнтвы. М., 1964. С. 10.
* Пад «тайным навучаннем» разумеем арганізацыю навучання дзяцей (грамаце і Закону Божаму) у афіцыйна не зарэгістраваных адукацыйных асяродках.
3 Miaso J. Tajne nauczanie w Krolewstwie Polskim w swietle dokumentow wladz rosyjskich // Rozprawy z dziejow oswiaty. 1990. T. XXXIII. S. 48.
0 R P 0 divini officii ft missarum
ПОРЯДОКЬ
БОГОСЛУЖЕНІЯ
utEnioEctsi iimm insi
1869
МОГПЛВВСКОІІ ДРПЕПАРХ1Е
HA
1869
ГОДТ».
PROPOSITUS
АІСТОЯІШЕ ЕТ НАШТО
KXCELLENT13SIM1, ILLUSTHISSIMI AC HEVEREXDI88IMI
JOSEPH! MAXBHHIANI
vicarii Onn»t,>in—
(ЖТЛВ.ІЕНЯЫЙ П0 НРНКАЗАВІ»
ПРЕОСВЯІЦЕННАГО
ІОСІІФА МАКСІІМІШАНА
swwe,
Вожіею a Апоетольскаго 'Лівсто^Гіжлостію. Еявсвопа твйскаго, Суффрагана Мо¥<л«в»>Гго, Капатузанаго Ва
САНКПІЕТЕРБУРГЬ.
Каляндар для Магілёўскай архідыяцэзіі
вах у праваслаўнай царкве1. Пратэсты як уласна вучняў, так і каталіцкіх святароў і біскупаў не прыносілі жаданых вынікаў2.
Колькасць тайных школ была непастаяннай, а перыяд дзейнасці кожнай з іх кароткім. Так, у 1877 г. у межах Віленскай навучальнай акругі тайныя школы дзейнічалі ў 126 мясцовасцях, у 1881 1443. Найболыная колькасць тайных школ дзейнічала ў Віленскай губерні. Згодна з градацыяй даследчыка Л. Заштаўта, са 145 такіх школ, якія існавалі ў 1871 1878 гг., 121 «польская», 16 «рускіх» (з якіх у 10 навучалі па-польску), 7 «яўрэйскіх» і 1 «літоўская»4. Усяго ж у Віленскай навучальнай акрузе ў той час дзейнічала 194 школы, з якіх «польскімі» былі 149, «рускімі» 19 (у 12 з якіх навучалі папольску), «літоўскімі» — 14, «яўрэйскімі» — 12 (у 2 з іх навучанне ажыццяўлялася па-польску, у 1 па-руску). Колькасць тайных школ у Віцебскай губерні была неаднароднай. Так, у 1892 г. была выяўлена толькі адна тайная яўрэйская школа. У 1893 г. 9 школ, з якіх 3 былі яўрэйскімі, іншыя хрысціянскімі. У 1894 г. было выяўлена 3 незарэгістраваныя адукацыйныя асяродкі (з іх 1 яўрэйская, 2 хрысціянскія). У 1895 г. 4 школы, 1896 г. 2, 1898 г. 2, 1899 г. 6, 1900 г. 7, 1901 г. 6, 1903 г. 7. Аналіз архіўных дакументаў паказвае, што
1 Бендян А. Ю. Проблемы веротерпнмостн в Северо-Западном крае Росснйской нмпернн (1863-1914 гг.).-С. 137-143.
2 Kozyrska A. Arcybiskup Edward Ropp. Zycie i dzialalnosc. Lublin, 2004. S. 74.
3 Снапкоўская C. B. Канфесіянальная палітыка ў галіне адукацыі на Беларусі (60-я гг. XIX ст. 1917 г.) // Адукацыя і выхаванне. 1999. -№ 5-6. С. 108.
4 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 7308; Zasztowt L. Nielegalne szkoly w Wilenskim okregu naukowym w latach siedemdziesiatych XIX w. // Rozprawy z dziejow oswiaty. 2006. T. XXXIII. S. 127.
пакаранні ў выпадку выяўлення тайных школ былі дыферэнцыяваныя. Найбольшыя штрафы атрымлівалі асобы, якія навучалі польскай мове і катэхізісу дзяцей праваслаўнага веравызнання (200-300 руб.). Разам з гэтым навучанне праваслаўных дзяцей рускай мове і праваслаўнаму катэхізісу ў некаторых выпадках абыходзілася без наступстваў. Штрафы за тайнае навучанне змяншаліся і ў пачатку XX ст. складалі 1-15 руб., аднак за навучанне дарослых пакаранні ўзмацняліся і ажыццяўляліся ў форме арышту тэрмінам на 3-7 дзён1.