Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
2 Опыт опнсання Могнлёвской губерніш в нсторнческом, фнзнко-географяческом, этнографнческом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, меднцннском н статнстнческом отношенпях с двумя картамн губернян н 17 резаннымн на дереве гравюрамн вндов н тнпов: в 3 кн. Могнлёв, 1882-1884. С. 931.
3 Могнлёвскне епархнальные ведомостн. 1903. № 23 (часть неофнцнальная). С. 329337; Лнхачева Е. Матерналы для нсторнн женского образовання в Росснн (1086-1856). СПб., 1899.-C. 170; Могнлёвскнеепархнальные ведомостн.1884.-№20.-С. 395-396; 1898.-№ 1-2 (часть неофнцнальная). С. 2-16; № 3 (часть неофнцнальная). С. 37.
У 1836 г. імператар Мікалай I загадаў, каб праваслаўнае духавенства стварала пры цэрквах і манастырах школы для навучання сялянскіх дзяцей Закону Божаму, чытанню, пісьму. Адпаведнае распараджэнне аддаў і Св. Сінод, суправадзіўшы яго «Правнламп», якія датычыліся першапачатковага навучання сялянскіх дзяцей. У выніку на тэрыторыі беларуска-літоўскіх праваслаўных епархій сталі стварацца школы пры цэрквах і манастырах. Праўда, гэтыя школы лічыліся ў распараджэнні Міністэрства народнай асветы1.
Чарговае рэфармаванне духоўных навучальных устаноў адбылося ў 6070-я гады XIX ст. 14 мая 1867 г. імператар Аляксандр II зацвердзіў праекты статутаў і штатаў духоўных семінарый і мужчынскіх духоўных вучылішчаў2. У семінарыях уводзіўся шасцікласны курс навучання з тэрмінам навучання ў кожным класе адзін год, змянілася вучэбная праграма, па-новаму размяркоўваўся час паміж вучэбнымі дысцыплінамі. Змены ў вучэбнай праграме адбыліся і ў мужчынскіх духоўных вучылішчах, якія ператварыліся ў чатырохкласныя навучальныя ўстановы з тэрмінам навучання ў кожным класе адзін год.
У духоўных школах уводзілася строгае размежаванне курса агульнаадукацыйных і багаслоўскіх прадметаў (выключэнне склалі Святое Пісанне, Катэхізіс з тлумачэннем набажэнства і царкоўным статутам, царкоўныя спевы). Чатыры ніжэйшыя класы праваслаўнай духоўнай семінарыі з мужчынскім духоўным вучылішчам уяўлялі сабой скончаны агульнаадукацыйны курс сярэдняй класічнай навучальнай установы.
Статуты 1867 г. мелі шэраг палажэнняў, якія ўдасканальвалі арганізацыю навучальнага і выхаваўчага працэсу ў духоўных школах. У семінарыях уводзілася пашыраная калегіяльнасць у прыняцці рашэнняў і выбарны пачатак. У вучылішчах ствараліся вучылішчныя праўленні. На думку расійскага даследчыка А. Палунова, обер-пракурор Св. Сінода Д. Талстой, пашыраючы правы выкладчыкаў праваслаўных духоўна-навучальных устаноў, не столькі імкнуўся «ожнвнть» царкву, колькі абмежаваць самастойнасць епіскапаў, глыбей інкарпараваць іх у механізм дзяржаўнага кіравання3.
Значна змянілася матэрыяльнае становішча духоўных навучальных устаноў. Было адменена ранейшае дзяленне епархій на разрады. Семінарыі працягвалі ўтрымлівацца на сродкі Св. Сінода. У семінарыях для сірот і дзяцей бедных бацькоў, якія вызначаліся поспехамі ў вучобе і выхаванні, захаваліся казённакоштныя вакансіі. Усе выдаткі па ўтрыманні вучылішчаў, акрамя прадастаўлення жалавання служачым па штаце, былі ўскладзены на мясцовае духавенства. Кожная епархія па колькасці вучылішчаў дзялілася на вучылішчныя акругі, межы якіх вызначаліся епархіяльным кіраўніцтвам. Духавенства
1 НГАБ. Ф. 136. Bon. 1. Спр. 15078. Арк. 4-7; Отечественная церковь по статлстнческлм данным с 1840-1841 по 1890-1891 гг. С. 79-80.
2 Ллтовскле епархлальные ведомостн. 1867. № 12. С. 506-516; № 13. С. 559-567; Устав православных духовных семннарнй // Страннлк. 1867. Год 8. Т. 3. С. 52-81.
3 Полунов А. Ю. Церковь, власть л обіцество в Росснн (1880 пер. половлна 1890-х годов) П Вопросы лсторлл. 1997. -№ 11. -С. 126.
акругі павінна было клапаціцца пра сваё вучылішча. Поўнае рэфармаванне гэтых духоўных навучальных устаноў на падставе статутаў 1867 г. адбылося ў першай палове 70-х гадоў XIX ст.
У другой палове 1872 г. былі пераўтвораны навучальныя ўстановы Полацкай і Літоўскай праваслаўных епархій, у 1874/75 навучальным годзе Магілёўскай і Мінскай. Духавенства Полацкай і Магілёўскай епархій вырашыла пакінуць ранейшую колькасць вучылішчаў (у Полацкай 2, у Магілёўскай 4), а ў Мінскай і Літоўскай было вырашана іх колькасць зменшыць. У выніку ў Літоўскай епархіі засталося толькі 2 вучылішчы Віленскае і Жыровіцкае. У Мінскай епархіі было вырашана пакінуць Мінскае, Пінскае, Слуцкае вучылішчы, а Божынскае (пасля рэформы пачатку 50-х гадоў XIX ст. лічылася паралельным найніжэйшым аддзяленнем Мінскага павятовага вучылішча) зачыніць. Такім чынам, у ходзе рэформы духоўных навучальных устаноў на падставе статутаў 1867 г. у гэтых епархіях былі зачынены 2 павятовыя вучылішчы і паралельнае найніжэйшае аддзяленне павятовай навучальнай установы. Усталяваная ў 1874 г. колькасць павятовых вучылішчаў (11) засталася нязменнай да 1914 г.1
Далейшае развіццё атрымала жаночая адукацыя. У пачатку 60-х гадоў XIX ст. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх епархій былі створаны 4 жаночыя вучылішчы духоўнага ведамства (да 1874 г. яны называліся вучылішчамі дзяўчат духоўнага звання). Іх з’яўленне было выклікана палітычнымі і асветніцкімі задачамі. Ініцыятарам абмеркавання ва ўрадзе пытання аб адкрыцці жаночых вучылішчаў духоўнага ведамства ў беларуска-літоўскіх епархіях быў віцэ-дырэктар Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў П. Бацюшкаў. Ён выказаўся за адкрыццё жаночых вучылішчаў дадзенага тыпу ва ўсіх заходніх губернях (за выключэннем Ковенскай) з мэтай знішчэння «латннской пропаганды», канчатковага звароту ўніятаў у праваслаўе і ўмацавання самой праваслаўнай царквы ў дадзеным рэгіёне. Яго ініцыятыва ва ўрадзе была падтрымана.
Пачатак жаночым вучылішчам духоўнага ведамства на тэрыторыі Беларусі паклала Парычская навучальная ўстанова, адкрытая памешчыцай М. Пушчынай у 1860 г. пры фінансавай падтрымцы імператрыцы. Дадзенае вучылішча заставалася прыватным да 1873 г. 3 1873/74 навучальнага года яно перайшло ў распараджэнне духоўна-навучальнага ведамства. 23 кастрычніка 1876 г. імператар Аляксандр II зацвердзіў статут і штат Парычскага жаночага вучылішча духоўнага ведамства. Гэта навучальная ўстанова стала першым
1 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1907. № 7 (отдел неофнцнальный). С. 250; Лятовскне епархнальные ведомостн. 1872. № 12. С. 432; йзвеков Н. Д. йсторня Лнтовской духовной семннаріш. — С. 292, 414-415; Котовнч й. йсторнческая запнска о Лнтовской духовной семннарнн. С. 72; Могнлёвскне епархнальные ведомостн. 1896. № 6 (часть неофяцнальная). С. 98; Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1873. № 24. С. 217; Рункевнч С. Г. Краткнй нсторнческнй очерк столетня Мннской епархнн (1793 13 апреля 1893). С. 105.
у Расійскай імперыі шасцікласным жаночым вучылішчам духоўнага ведамства з гадавым курсам навучання ў кожным класе. Акрамя дачок свяшчэннаслужыцеляў у яго прымаліся дзеці праваслаўных дваран1.
Віленскае вучылішча было арганізавана па хадайніцтве мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашка). 30 студзеня 1860 г. імператар Аляксандр II, зацвердзіўшы штат Віленскай навучальнай установы, дазволіў яе адкрыць па ўзоры і статуту Царскасельскага вучылішча. Віленская жаночая навучальная ўстанова была адкрыта 8 верасня 1861 г. Размясцілася яна ў будынках былога кармеліцкага манастыра2. У 1863 г. было арганізавана Магілёўскае жаночае вучылішча духоўнага ведамства ў выніку пераўтварэння Буйніцкага прытулку. Да 1892/93 навучальнага года вучылішча размяшчалася пры Буйніцкім манастыры, з 1892/93 у Магілёве .
Мінскае жаночае вучылішча духоўнага ведамства было адкрыта ў 1867 г. Статут і штат гэтай навучальнай установы былі зацверджаны імператарам Аляксандрам II 18 лістапада 1863 г. Дзякуючы архіепіскапу Мінскаму і Бабруйскаму Міхаілу (Галубовічу) і М. Пушчынай, выхаванкі Мінскай школы сталі навучацца ў Парычскім вучылішчы з 1863/64 навучальнага года4.
18 лістапада 1863 г. імператар зацвердзіў статут і штат Полацкага жаночага вучылішча духоўнага ведамства. Першапачаткова планавалася размясціць яго ў доме купца Севасцеева. Але па распараджэнні генерал-губернатара М. М. Мураўёва вучылішчу быў перададзены будынак скасаванага Свята-Духава жаночага манастыра ў Віцебску.
3 канца 50-х гадоў XIX ст. назіралася чарговае адраджэнне царкоўных школ у Беларусі. Іх з’яўленню садзейнічала распараджэнне Св. Сінода 1858 г. аб прадастаўленні штомесячных звестак аб царкоўных школах. У Гродзенскай губерні на 1 красавіка 1863 г. было адкрыта 238 школ з 4806 вучнямі; у Віленскай 85 вучылішчаў з 1715 хлопчыкамі і 37 дзяўчынкамі. У Мінскай епархіі ў 1861 г. налічвалася 580 школ з 8702 вучнямі5.
Адмена прыгоннага права і паўстанне 1863-1864 гг. выклікала новую хвалю развіцця царкоўных школ. Па ўспамінах Л. Паеўскага, не было прыхода, дзе мясцовы клір не вучыў сялянскіх дзяцей царкоўным спевам, а таксама
1 НГАБ. Ф. 129. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 1; йсторня возннкновення Парнчского св. Марнн Магдалнны учнлніца духовного ведомства. СПб., 1885. — С. 14, 16, 19, 66; Мннскне епархнальные ведомостн. 1898. № 3 (часть неофнцнальная). С. 97; № 4 (часть неофпцнальная). С. 172; 1877. -№ 6 (часть офяцнальная). С. 63-68.
2 Лнтовскне епархпальные ведомостн. 1863. — № 3. — С. 69-77; 50-летннй юбнлей Внленского женского учнлнода духовного ведомства. Внльно, 1912. С. 9-10.
3 Шелепян Н., Гамолко Н. Могнлевское женское учнлніце духовного ведомства (18631913 гг.). Краткнй нст. очерк с опнсаннем учнляіцного юбплея. Могнлев, 1914. С. 15.
4НГАБ. — Ф. 129.-Воп. І.-Спр. 7.-Арк. 20, 39; Спр. 14. Арк. 6 адв.; Мннскне епархнальные ведомостн. 1869. -№ 17 (часть неофнцнальная). С. 524.
5 Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1863. № 9. С. 295; Мннскне епархяальные ведомостн. 1895. № 13 (часть неофнцнальная). С. 371; Отечественная церковь по статнстнческнм данным с 1840-1841 по 1890-1891 гг. С. 87.
рускай і славянскай грамаце1. Аднак з сярэдзіны 1860-х гадоў колькасць царкоўных школ стала скарачацца. На гэта паўплывала дзеянне буржуазных рэформ, якія імкнуліся надаць адукацыі больш свецкі характар, недахоп памяшканняў, навучальных дапаможнікаў, абыякавасць мясцовых сельскіх улад да пытання стварэння царкоўных вучылішчаў, даволі нізкая эфектыўнасць навучання.
Чарговае рэфармаванне духоўнай адукацыі адбылося ў 1880-х гадах, а затым у пачатку XX ст. У 1909 г. была адменена 10 %-ная абмежавальная норму прыёму вучняў з іншых саслоўяў у духоўныя навучальныя ўстановы, уведзеная ў 1901 г. У пачатку XX ст. Св. Сінод даў семінарыстам пасля заканчэння чацвёртага класа права паступлення ў свецкія вышэйшыя навучальныя ўстановы, якога яны былі пазбаўлены паводле статута 1884 г. Такім чынам, Св. Сінод вымушаны быў прызнаць падвоенае прызначэнне духоўных школ: духоўныя навучальныя ўстановы сталі рыхтаваць хлопчыкаў як для паступлення ў свецкія навучальныя ўстановы для наступнай працы ў грамадзянскіх ведамствах, так і для праходжання службы ў духоўным ведамстве2.