Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
30 чэрвеня 1915 г. былі апублікаваны «Правнла о высылке евреев нз военных округов Северо-Западного фронта». Дакумент пацвярджаў права камандуючых войскамі высяляць яўрэяў з раёнаў дыслакацыі войск. Прапісвалася таксама працэдура ўзяцця заложнікаў з ліку членаў яўрэйскіх абшчын. Яны падлягалі расстрэлу, калі хто-небудзь з яўрэйскай абшчыны быў западозраны ў шпіянажы. Гэтыя «Правнла» былі адменены толькі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
У 1915 г. Савет Міністраў патрабаваў ад Генеральнага штаба адмовіцца ад пераследу яўрэяў агулам. На што начальнік Генеральнага штаба генерал
1 В прнфронтовой Лнтве 1915 года. Рассказы евреев-очевндцев II Архнв еврейской нсторнн.-Т. 2.-С. 402-404.
2 Тамса.ма. С. 404.
3НГАБ.-Ф. 1430.-Воп. І.-Спр. 49128.-Арк. 2-4.
4 Тамсама. Арк. 10-10 адв.
5 Кандель Ф. Кннга времен н событнй. М.; йерусалнм, 2002. Т. 2. С. 815.
6 Левнтац й. Еврейская обіцнна в Росснн (1772-1917). М., 2013. С. 393.
7 Кандель Ф. Кннга времен н событнй. Т. 2. С. 815.
М. Янушкевіч паведаміў, што, на яго думку, прынятыя меры ў адносінах да яўрэяў слабыя і іх трэба ўзмацніць1. Грамадзянскі ўрад у нейкай ступені ўсведамляў неразумнасць антыяўрэйскай палітыкі, якую праводзіла Стаўка і спрабаваў па меры сіл аказваць ёй супраціў. У 1915 г. улады хадайнічалі перад Вярхоўным Галоўнакамандуючым аб вяртанні яўрэйскіх высяленцаў у Ковенскую губерню, паколькі там пасля высылкі яўрэяў спынілася ўся прамысловасць і гандаль (атрыманая ад Стаўкі згода на гэта мерапрыемства суправаджалася патрабаваннем выдачы заложнікаў ад яўрэйскіх абшчын у якасці гарантыі іх лаяльнасці Расіі)2.
У сакавіку 1915 г. ад Ковенскага губернатара на адрас павятовых спраўнікаў паступіла распараджэнне пад грыфам «лйчно совершенно секретно». У ім прапісвалася «прностановнть на время военных действчй пройзводство дел о выселеннй евреев йз вверенной Вам местностй, в коей онй незаконно прожнвают, не допуская, однако, новых поселенйй без законных к тому основаннй»3. Дадавалася, што распараджэнне «не подлежвт оглашенню во всеобіцее сведенйе». Віцебскі губернатар М. Арцымовіч таксама звяртаў увагу на тое, што высылка яўрэяў можа выклікаць спыненне гандлю, пазбавіць частку насельніцтва Віцебскай губерні медыцынскай дапамогі. Ён клапаціўся пра арганізацыю харчавання, найм памяшканняў, медыцынскую дапамогу яўрэям у выніку магчымай дэпартацыі4.
У сувязі з ваеннымі абставінамі грамадзянскія ўлады патрабавалі ад яўрэяў працаваць не толькі ў рабочыя дні, але і ў святочныя іўдзейскія (напрыклад, у суботу). 29 верасня 1915 г. Віцебскі грамадзянскі губернатар звярнуўся з распараджэннем да Полацкага і Дзвінскага паліцмайстраў і павятовых спраўнікаў, у якім адзначалася: «...в целях воздействвя на еврейское населенйе, как в отношенйй неуклонного йсполненйя, йлй всех по настояіцему делу требованйй подлежаіцйх властей, так равно й по вопросу о безусловной необходнмостй й евреям, по прймеру хрйстйан, пройзводйть работы для военных надобностей во все вообше еврейскче празднмкн»3. У адказ на гэтае распраджэнне Віцебскі грамадзянскі рабін I. Меламед паведаміў, што ён склікаў усіх духоўных рабінаў Віцебска і імі было аднагалосна прынята рашэнне, што «еврейское населенйе также готово отдавать все свой сйлы на нужды родйны й вполне сознают серьезность пережйваемого момента <...> йбо законом еврейской релйгчй спасенне Отечества счнтается самою свяшенную обязанностью каждого гражданйна»6.
У жніўні 1915 г. міністр унутраных спраў разаслаў па губернях спецыяльны цыркуляр, у якім адзначалася, што часова, з-за надзвычайных абставін
1 Кандель Ф. Кннга времен н событнй. Т. 2. С. 820.
2 Эльяшевнч Д. А. Правнтельственная полнтяка н еврейская печать в Россня. 1797-1917. Очеркн ясторян цензуры. СПб.; йерусалнм, 1999. С. 487.
3 КАА. Ф. 1-2. Bon. 1. Спр. 124. Арк. 251.
4НГАБ.-Ф. 1430.-Воп. І.-Спр. 49128.-Арк. 20-21.
5 Тамсама. Ф. 1416. Воп. 2. Спр. 25434. Арк. 6.
6 Тамсама. Арк. 5.
ваеннага часу, яўрэі з прыфрантавой паласы атрымалі права жыхарства ў гарадах па-за мяжой аселасці. Забароненымі для яўрэяў па-ранейшаму заставаліся сельскія мясцовасці ўнутраных губерняў Расіі1. Англійскія фінансісты на чале з Ротшыльдам звярнуліся да ўрада Расійскай імперыі з просьбай перагледзець антыяўрэйскія законы, але Мікалай II забараніў даваць якія-небудзь аояцанні па гэтым пытанні .
Дэпартацыя яўрэйскага насельніцтва ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі прыйшлася не па душы частцы рускага грамадства. Так, у чэрвені 1915 г. камандуючы Петраградскай ваеннай акругі М. Бонч-Бруевіч пісаў генералу М. Янушкевічу, што «чйсто русскйе губернйй совершенно чспорчены враждебнымн нам элементамн, й, следовательно, сам собою встает вопрос о необходймостй точной регйстрацйй всех депортйрованных вражескйх подданных для того, чтобы по окончанйй войны лйквйднровать весь враждебный элемент без следа»3.
У канцы чэрвеня 1915 г. ваеннае камандаванне зрабіла спробу ад.мяніць прымусовае высяленне жыхароў з прыфрантавой зоны. Войскі атрымалі загад: яўрэяў заходніх губерняў пакідаць на месцы, паколькі іх знаходжанне ў карэннай Расіі непажадана4. Гарадскі галава Петраграда I. Талстой пісаў у сваім дзённіку, што 11 мая 1916 г. да яго зайшоў вядомы гебраіст Гец з Магілёва, з якім яны доўга абмяркоўвалі становішча яўрэяў. Аўтар адзначаў, што «йз разговора с Гецом я узнал, что он решйтельный протйвнйк снонйзма й <...> жаргона (ідыш. аут.\ последннй он счйтает однйм йз основных поводов отрмцательного отношенйя к евреям й русскнх, й особенно поляков; между тем жаргон Гец счйтает совсем ненужным для целей обьедйнення евреев, счйтая релйГйозное обьеднненйе не только достаточным, но й едйнственным естественным для нйх»5.
Яўрэйскіх высяленцаў сялілі ў гарадах прыфрантавых губерняў з аказаннем аднолькавай матэрыяльнай дапамогі з добраахвотнымі бежанцамі6. Для іх пасялення выкарыстоўвалі будынкі сінагог і малітоўных дамоў7. Некаторыя з рабінаў сяліліся ва ўнутраных раёнах імперыі, дзе яны адчынялі малітоўныя школы і будавалі міквы8.
3 1916 г. назіраюцца відавочныя зрухі па паслабленні канфесійнай канфрантацыі і варожасці ў грамадстве. Найперш гэта датычылася ўлагоджвання войска, 7 снежня 1916 г. ва ўсе ваенныя часці быў разасланы цыркуляр Галоўнага штаба № 187. Там змяшчаўся каляндар караімскіх, яўрэйскіх і мусульманскіх рэлігійных свят. Адзначалася, што ніжнія чыны гэтых веравызнанняў
1 Кандель Ф. Кннга времен н событнй. Т. 2. С. 821.
2 Тамсама.
3 Россчя н Первая мнровая война. СПб., 1999. С. 420.
4 Белявнна В. Н. Беларусь в годы Первой мнровой войны. Мннск, 2013. С. 238.
5 Толстой й. Н. Дневннк. 1906-1916. СПб., 1997. С. 690-691.
6Россня п Первая мнровая война. С. 131.
7 Белявнна В. Н. Беларусь в годы Первой мнровой войны. С. 246.
8 Левнтац Н. Еврейская обіцнна в Росснн (1772-1917). М., 2013. С. 393.
могуць вызваляцца ад службовых заняткаў для ўдзелу ў набажэнствах. Пры гэтым рабілася заўвага, што яўрэяў трэба адпускаць з вечара напярэдадні свята, бо менавіта ў гэты час у іх пачынаюцца набажэнствы1.
У сувязі з тым, што вайна зацягвалася, былі патрэбны новыя салдаты. 3 лютага 1917 г. па губернях быў разасланы цыркуляр Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС. У ім адзначалася, што ў адпаведнасці з цыркулярам Ваеннага міністэрства ад 2 лістапада 1916 г. з нагоды адтэрміноўкі прызыву ў войска «еврейскнм духовным раввннам нз чнсла непрнзванных еіце ратннков 2-го разряда, кон достнглн 30 лет н более», была прапанова прайсці паўторны агляд. У выніку гэтага «духовные раввнны нз белобнлетняков, прнзнанные годнымн к военной службе, должны оставнть обслужяваемых нмн евренскне обшнны» .
3 пачаткам Першай сусветнай вайны насельніцтва пачало ствараць розныя добраахвотныя грамадскія арганізацыі. Так, у 1915 г. былі створаны Яўрэйскі камітэт дапамогі ахвярам вайны (ЯКДАВ) і Таварыства здароўя яўрэйскага насельніцтва3, якія падтрымлівалі цесныя сувязі з мясцовымі ўладамі. Яўрэйскія дэпутаты IV Дзяржаўнай Думы стварылі палітычнае бюро, яно мела сваё інфармацыйнае бюро, якое, між іншым, збірала матэрыялы аб пераследах яўрэяў з боку насельніцтва і ўладных структур. Такія матэрыялы пастаўлялі і яўрэйскія грамадскія арганізацыі, што дзейнічалі ў прыфрантавой зоне. Матэрыялы пасылаліся членам Дзяржаўнай Думы і відным грамадскім і палітычным дзеячам4. У 1917 г., пасля Лютаўскай рэвалюцыі, адбыўся Усерасійскі яўрэйскі з’езд, у працы якога прынялі ўдзел і рабіны3.
3 пачаткам вайны на неакупіраванай тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў у рэлігійным жыцці іўдзеяў зберагаліся прынятыя ў Расійскай імперыі правілы: яўрэйскія абшчыны выбіралі членаў духоўных праўленняў сінагог, даваўся дазвол улад на адкрыццё малітоўных школ, вылучаліся кандыдатуры на пасады рабінаў, ствараліся добраахвотныя таварыствы рэлігійнага кірунку і г. д.6 Так, 4 сакавіка 1915 г. у Слоніме пачало дзейнічаць добраахвотнае таварыства для бедных яўрэяў пад назвай «Талмуд-Тора», заснавальнікамі якога былі Лазінскі і Дубінбаум. Мэтай таварыства было «обучать бедных еврейскнх мальчнков закону веры н грамотностя, для чего наннмать меламедов, нмеюіцнх это званне»7. Акрамя таго, яўрэйскія абшчыны збіралі ахвяраванні і на гэтыя сродкі адчынялі бясплатныя сталовыя, лаўкі па танным продажы
1 Хаданёнак В. М. Рэлігійнае жыццё на неакупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны // Релнгня н обшество в Беларусн. Могнлёв, 2014. С. 89-90.
2 НГАБ. Ф. 1416. Воп. 2. Спр. 25776. Арк. 9.
3 В прнфронтовой Лнтве 1915 года. Рассказы евреев-очевндцев II Архнв еврейской нсторнн. Т. 2. С. 371.
4 Тамсама.
5 Левнтац Н. Еврейская обіцвна в Россяв (1772-1917). С. 409.
6 НГАБ. Ф. 3445. Bon. 1. Спр. 8; Ф. 1416. Воп. 2. Спр. 25236, 25260, 25262, 25266.
7НГАБГ. — Ф. 103.-Воп. І.-Арк. 155.
хлеба, яслі для грудных дзяцей і прытулкі для малалетніх. У сярэдзіне студзеня 1915 г. Мінскае таварыства ўрачоў на сваім 3-м з’ездзе адзначыла дзейнасць лазарэта, які ўтрымлівала на свае сродкі Мінская яўрэйская абшчына1. Яўрэі, напрыклад, таго ж Мінска ў сваіх дамах размясцілі тысячу бежанцаў". На думку Э. Лора, «наснльственные переселення н тяготы военных лет способствовалн мобнлнзацнн немцев, евреев н представнтелей другнх нацнональностей для оказання всесторонней помоіцн свонм соплеменннкам, оказавшнмся в худшем положеннн, что создало условня для осознання н возннкновення тесной сплоченностн нацнональных обтнн»3.