• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Перш за ўсё ў шэрагу мер, накіраваных супраць лютэранскай царквы, трэба адзначыць забарону нямецкай мовы ў выкананні ўсіх царкоўных патрэб для насельніцтва і высылку лютэранскіх святароў за межы Расійскай імперыі. Але, як сведчаць дакументы, адсачыць выкананне адпаведных цыркуляраў ва ўмовах увядзення ваеннага стану, як і поўнае іх выканне, было не так проста. Напрыклад, 4 жніўня 1915 г. на імя Віцебскага губернатара паступіла скарга (за чатырма подпісамі) аб тым, што пастар Дэгнерт, які прыехаў з Фрыдрыхштацкага павета Курлянскай губерні, здзейсніў на Лівенгофскіх лютэранскіх могілках абрад пахавання на нямецкай мове. «Как всякнй раз н теперь мы, беженцы, н многне нз жнтелей местечка (Лівенгоф. аўт.) адзначалася ў лісце, — прншлн на молебен <.. .> мы услыхалн, что все пронсходнт на немецком языке <. .,> который воспреіцен с начала войны н еіце в публнчном месте»3. Рапарт Дзвінскага спраўніка (ад 4 лістапада 1915 г.) сведчыць, што абрад пахавання і на самай справе меў месца, але ўстанавіць на якой мове ён адбываўся, нямецкай ці латышскай, не ўдалося. Бо ўсе прысутныя на могілках пасля абстрэлу мястэчка 3 верасня эвакуіраваліся ў невядомым напрамку4.
    Важным кірункам абмежавання дзейнасці лютэранскай царквы, а адпаведна і яе ўплыву на мясцовае насельніцтва стала высылка лютэранскіх пастараў і прыхаджан з прыфрантавой зоны і наогул за межы Расійскай імперыі. Прычым лютэранскім пастарам, падданым Расійскай імперыі не нямецкага паходжання, дазваляўся выезд з заходніх губерняў у іншыя. Сярод дакументаў таго часу, што захоўваюцца ў НГАБ у Мінску, маецца прашэнне лютэранскага пастара Мінскай губерні (латыша па паходжанні) А. Мачулана (Мачланса) ад 24 жніўня 1915 г. на імя старшыні Мінскага эвакуацыйнага камітэта
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 150. Спр. 18. Арк. 10.
    2 Тамсама. Спр. 55. Арк. 2.
    3 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 49261. Арк. 3.
    4 Тамсама. Арк. 2.
    з просьбай аб дазволе яму эвакуіравацца з сям’ёй у Кіславодск Стаўрапольскай губерні. «Я как Мннскнй Евангелнческо-Лютеранскнй Губернскнй Пастор состою служаіцнм по Мнннстерству Внутренннх дел. Я хочу эвакунроваться с женой н сыном 2 лет н прнслугой (одна). Я хотел бы ехать в Кнсловодск. Спнсок эвакулруемаго церковного нмушества я уже вчера представнл Вашему Превосходнтельству»1, адзначалася ў прашэнні пастара. Такі дазвол яму быў дадзены.
    Іншаземцаў, галоўным чынам нямецкіх і аўстрыйскіх падданых, высылалі за межы імперыі. У пачатку 1915 г. паміж расійскім і нямецкім урадамі было заключана пагадненне аб бесперашкодным выездзе ў Германію лютэранскіх святароў. Занепакоенасць выкананнем гэтага пагаднення на тэрыторыі беларускіх губерняў з боку ўладных структур узрасла з восені 1915 г., калі ў кастрычніку фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск, а значыцца ў непасрэднай блізасці да тэрыторыі пражывання лютэранскага насельніцтва.
    9 снежня 1915 г. Дэпартамент паліцыі накіраваў на адрас Віцебскага губернатара цыркуляр пад грыфам «сакрэтна», «тэрмінова» з просьбай «сообшнть спнсок германскнх подданных духовного состояння, водворенных во вверенной Вам губерннн, с указаннем нх нмен, фамнлнй н званнй, н уведомнть о прнчннах невыезда этнх ллц за граннцу вопрекн состоявшегося между РІмператорскнм н Германскнм Правнтельствамн соглашення, прнведенного в цнркулярной телеграмме от 2 февраля с. г. за № 172»2. У адказе Віцебскага губернатара ад 29 лютага 1916 г. паведамлялася, што на тэрыторыі губерні на гэты час не было ніводнай духоўнай асобы лютэранскага веравызнання.
    3 прыбліжэннем лініі фронту больш жорстка вялося назіранне і за высяленнем за межы прыфрантавой паласы нямецкіх каланістаў. 24 лістапада 1915 г. са штаба 5-й арміі на імя Віцебскага губернатара прыйшла тэлеграма з запытам аб наяўнасці ў Рэжыцкім, Люцынскім, Дрысенскім, Себежскім і Дзвінскім паветах нямецкіх каланістаў з пазначэннем дакладных звестак аб іх. 13 студзеня 1916 г. тэлеграмай з МУС запатрабавалася: «...нзложнть сведення всех немецкнх колоннях нзложнв подробно чнсло колоннстов месторасположенле колоннн заннмаемое пространство, а также настроенне колоннстов»3. У абедзве інстанцыі быў адпраўлены адказ, што на тэрыторыі ўсёй Віцебскай губерні нямецкіх калоній і каланістаў не было4.
    У дачыненні да евангелісцка-рэфармацкай царквы падобных дыскрымінацыйных мер не прымалася, але яе становішча таксама кардынальна змянілася. Эвакуацыя калегіі Віленскага евангелісцка-рэфармацкага сінода з Вільні і шэрагу прыходскага духавенства з Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў значна пагоршыла стан і гэтай пратэстанцкай канфесіі. У лісце Віленскай
    1 Беларусь в годы Первой мнровой войны (1914-1918): сб. документов. С. 70.
    2 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 50058. Арк. 2.
    3 Тамсама. Спр. 49343. Арк. 9.
    4 Тамсама. Арк 8, 22.
    евангелісцка-рэфармацкай калегіі ад 19 студзеня 1916 г., накіраваным міністру ўнутраных спраў, гаварылася: «...после эвакуацйй Коллегйй йз Вйльны, а подведомственного ей духовенства йз Вйленской, Ковенской й Гродненской губерннй, Сйнод, Коллегйя й духовенство, лйшйвшйсь дохода с домов н угодвй, занятых ныне непрнятелем, свыше 30 000 руб. в год, очутвлось в безвыходном положенйй, не ймея средств на покрытйе свойх расходов»1.
    Да ліста дадаецца спіс, які ілюструе дакладна тыя страты, што панёс кожны рэфармацкі прыход. У дачыненні да беларускай тэрыторыі гэта маёнткі Гродзенскай губерні Расна (140 руб. у год), Непакойчыцы (175 руб. у год), Ізабелін (250 руб. у год), маёнткі Мінскай губерні Любча (200 руб. у год), Койданаў (309 руб. у год)2.
    Пасля перадачы прашэння з аднаго ведамства ў другое ў студзені 1917 г. «Особый журнал Совета Мчнйстров» ад 20 студзеня 1917 г. вынес рашэнне аб выдачы пазыкі Віленскай евангелісцка-рэфармацыйнай калегіі ў суме 10 тыс. руб. «прн условйй погашенйя означенной суммы в теченве годового срока по ратнфнкацнн мчрного между Россней й воююшймй державамй договора»3.
    Пад узмоцнены кантроль дзяржаўных органаў падпалі і асобныя пратэстанцкія адгалінаванні. 18 мая 1916 г. на адрас губернатараў быў накіраваны сакрэтны цыркуляр МУС «Об усвленйй надзора за сектантскйм двнженнем». Падставай паслужыла адмова прыхільнікаў баптызму, евангельскіх хрысціян і адвентыстаў ад выкарыстання зброі супраць ворага і ўдзелу ў вайне. У дакуменце гаварылася: «По настояіцее время от военных Прокуроров Военноокружных судов продолжают, постепенно возрастая в чіісле, поступать уведомлення об отказах по релчгйозным убежденвям нйжнйх войнскйх чйнов, в большйнстве случаев баптйстов, евангельскйх хрйстван й адвентйстов от употребленйя оружвя протйв врагов й от участая в войне»4. Адзначалася, што ў многіх выпадках секты ўзначальваліся замежнымі падданымі, і прадпісвалася ўзмацніць кантроль за распаўсюджваннем літаратуры антымілітарысцкага зместу5. Для гэта рэкамендавалася негалосна сабраць звесткі аб усіх кніжных складах і агенцтвах біблейскіх і трактатных таварыстваў, якія не знаходзіліся ў ведамстве Св. Сінода, аб нацыянальным і веравызнаўчым складзе іх служачых і іх адносінах да сектанцкага руху. У дачыненні Віцебскай губерні, на тэрыторыі якой пратэстанцкія канфесіі і іх адгалінаванні атрымалі найбольшае распаўсюджванне, паводле сакрэтнага паведамлення в. а. Віцебскага губернатара ад 10 ліпеня 1916 г. «кнйжных складов й агентств Бйблейскнх й Трактатных обіцеств, не находяіцйхся в веденйй Святейшего Сйнода» не мелася 6.
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 931. Арк. 179-179 адв.
    2 Тамсама. Арк. 182.
    3 Тамсама. Арк. 207 адв.
    4НГАБ.-Ф. 1430.-Воп. І.-Спр. 49794. Арк. 1.
    5 РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 597. Арк. 5.
    6 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 49794. Арк. 15.
    13-іо Октября 1914 і.
    Г о р. В я я ь н а.
    0 5 яза тельное 11оста н овлен і е для жнтелей Двннскаго военваго округа на телтр’Ь военныхь дЬйствій, нздавное на основанін . Лравнль о міктностяхь, обьявленныхь на военномь положсніп" (прнл. кь ст. 23, т. II, ч. I Св. Зак. Россійской ймперін).
    Снмь обязываются net, н каждый, кому нзв+ктно о нахожденін вь предЬлахь Двпнскаго военнаго округа недвнжнмыхь н двн нмыхь нмушеств'ь м капнталов-ь, прннад лежашнх’ь Австрійскнмь н Германскнмь подданнымь, а равно Компаніямь н Обшесівамь, расгюряднтелямн н членамн которыхт» состоять лнца нзь подданныхь Австро-Венгрін н Германін, заявнть обт> этомь Штабу ўвннскаго военнаго округа члн блнжайше? полнцейской властн.
    -’нновные вь наруігеніп нас»ояшаго постановленія подвергаются вь адмнннстратвь' HO’rs порядкіі дене:хному взысканію вьсуму І> до тсехь тысячь руолрй нлн заключенію гь юоьміз нлн хр'Ьпостн до тр хь atcsL; яь.
    Настояшее обязателыюе псстяі’пі’.іеш ■ нступаеть в"ь сллу сь момснта спублнков?
    Еодлнсал
    Гдавднй Нача.імшп Даянскаіо Воеммго Окруі>, Йвжеварі-Гявералі Кяязь '..iimw1 ’•«.
    Коя. Губ. Гн’.
    Пастанаўленне Галоўнага начальніка Дзвінскай ваеннай акругі. 1914 г. (КАА)
    Вяртанне старых канфесійных праблем. Вайна вярнула ў Расійскую імперыю яшчэ адну канфесійную праблему праблему ўніятаў, Яна паўстала з моманту ўступлення расійскіх войск на тэрыторыю Аўстра-Венгрыі і ўлады імкнуліся вырашыць яе старым спосабам шляхам далучэння ўніятаў да праваслаўнай царквы. Адбывалася гэта, па сведчанні протапрэсвітара Шавельскага, не заўсёды па добрай волі. Ужо да канца снежня 1914 г., адзначаў ён, у Галіцыі было ўтворана 50 праваслаўных прыходаў. Для развіцця падзей у гэтым напрамку было вырашана выкарыстоўваць досвед працы праваслаўных святароў з тэрыторыі былога распаўсюджання ўніяцтва. 4 лютага 1915 г. адбыўся указ Св. Сінода, у якім гаварылася, што ў сувязі з заняццем рускімі войскамі Галіцыі пачаліся масавыя далучэнні рускіх жыхароў гэтай вобласці да праваслаўя і было адкрыта да 75 праваслаўных прыходаў. Св. Сінод прадпісваў мітрапаліту Кіеўскаму; архіепіскапам Харкаўскаму, Літоўскаму, Кішынёўскаму, Херсонскаму, Гродзенскаму; епіскапам Мінскаму і Тураўскаму, Падольскаму, Палтаўскаму, Екацярынаслаўскаму, Чарнігаўскаму, Холмскаму, Полацкаму, Магілёўскаму «предложнть свяіценнйкам <.. .> нмеютнм полное
    семйнарское образованне, отлйчаютймся добрым пастырскйм настроенйем й владеюіцнм жчвою малороссвйской речью, отправйться в Гдлйцйю для йсполнення пастырскйх обязанностей». Пры гэтам гаварылася аб неабходнасці, каб «препровождалй с отметкамн о благонадежностй сйх лйц»1.