Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Службовых абавязкаў было шмат і яны розніліся ў залежнасці ад пасады. Прадстаўнікі ваеннага духавенства павінны былі аказваць дапамогу раненым на перадавым перавязачным пункце, а пры неабходнасці быць гатовымі пайсці і ў акопы; клапаціцца аб падтрымцы ў парадку могілак; адпраўляць паведамленні родным загінуўшых; кожны дзень ладзіць богаслужэнні; наведваць палаты параненых і праводзіць з імі суцяшальныя размовы, пісаць пісьмы родным ад іх імя; прымаць меры для недапушчэння распаўсюджвання ў войску літаратуры антымілітарысцкага характару або пасягацельстваў на праваслаўную веру з боку паслядоўнікаў іншых канфесій. У 1916 г. былі «Высачайша»
'НГАБ.-Ф. 2301.-Воп. І.-Спр. 1097.-Арк. 2.
2Полоцкне епархнальные ведомостн. 1915. -№ 18. С. 311, 316.
№птелі>сг«у»ніему Сенату'іп. HeTepnwk, Ю|4 г.
29.,'ЮД^;.
ПлІІЕРАТОРСКЛГ
САМОДОРЖЦА ВСЕРОССІЙСКЛГО,
По іЬснному /Е швмг укалу, .рш
Гу°еРнатд«^^^
[ТОРСКАГО ВЕЛІІ’ГЕСГВА ВыеоІй-
Іюля ні ’20 дснц за Собствошюручныят. КГО ВЕЛЙЧЕСТВА іюдйнеаніе.чь, вь котором ь мзпбражмю: «Пчрунймч, Высочлйшкні J кжюхь НАШММ'Ь, данпыуь ві> 17 день сепі'іюм Правіт-льстпуюіпеху Сенату,
нрнзяадя Мы необходнмыігь іірнвсспі армію 11 ♦•«m* ><а **'нн<ю шіложеніе. Вт» еооткітгтвін сь енмі. н вь ігЬляхь іюлнаго обсніеченія прнведенія зтой «гііры іп> ясполіюіііе Повкдфплхяк сбмвігп. на восшкмгь ікі^о^яііяс.гЬ.іукняіа жіж-гнцспі «я> іюдчшіснЬ^ь неего грождан-
екшо уяршенія' апіхт» хЬстяостей главныяь начаяьннкажь соотвЬтствуюгцнх-ь іюенныхг чкругыгы (’ЛІстербургскую губкрнію сь г. ОІІегербургожч ^тмішжу» ■ Лнмяцдскун» губернім; ВалдаЙскіП уіздь, Нонпн родской губеряін; Курлявдскую, Ковпшжуй, Сувалжжую, Внленскую, Вігіебскую губернія; Псковскій уЬз.сь, Псковекоіі губернін; Ломжннскую, Плоцкую, Варйіавекут, Кнляшекуіо, Петріжякжуй, Люблнжжую, Гроднснскую, Кідешсую, Радмкжую, Холмскую, шолынскую, Ііадпльскую, Вессарйбекую, Кісжжую н Мяпскую губсрпяі Г<>ме.іьскій yWC Могя.іевской губервін; Херсонскую н Таярнчессуп губсрнін; ўюленскій уЬздь, Смаіевской губернів; Золатоаошскій. Нсрежяакскій н Меменчугскій гйзд^і. ІІолтавской гуім'рпін: Оггерскій ўіадь, Чсрнягоік'кп^гуЛфнія; l>jkneni>провскій н ЕкатернносланскііІ уЧсаы, Еватернномшюкой/уб<фйім; ‘Іеярюв/ скій отд-Ub, КубанскоЯ «йіастя; Чернонорскую г^рнію/СруДкійЬкруг^ Фугдвдекій, Саяавскій м Озургетскіа y*ww, КуХіткой губернін нКатуяскую <>б.іасть. йрамгп‘льствуюіцій Сенать н^стакнн. учннгп. кьваюлншп№сего надлежанія распоряженія».—ІІігрвнтсльствуюіііій Свнать ц.рнказалш 0 сеяь Вмсочлйшкмь ЕЮ НіП1ЕРАТОР< кАн> ВЕЛНЧРУТВА УкжгГ. прннечататып. ycraiwiueMtMWb іюрялгК_ІВіч йгпіака ЕГО НМПЕРАТОІ’СКАГО BFJH4ECTBA ня КавкшгЬ я Мюшстроп Военлаго н Вяутреннііхіі Дійі. увіцомнть указамн, жаковыям дап. анать— Качалышку КуГтіцкой облаетн, Варшалжому Геяералт.-Гу6ернатору, Военвмяу Губернатору Батумской областя, Губчрнаторамі.: С.-Пете]ібургскняу, Эетяяніскому, Лн-мяндскому, Новгородскоху, Курляндскоху. Ковеіюкому, Суналю-кояу, Внленсіюху, Вмтебскому, Пскокскояу, Лохжмн-
Указ Сената аб абвяшчэнні Віцебскай губерні на ваенным становішчы (НГАБ)
зацверджаны асобыя пасады армейскіх прапаведнікаў па адным на кожную армію. Яны павінны былі бесперапынку аб’язджаць войска і ладзіць казанні. На гэтыя пасады прызначаліся са.мыя выбітныя духоўныя прамоўцы.
Аб вялікай ролі праваслаўнага ваеннага духавенства ў падзеях Першай сусветнай вайны сведчыць такі факт: за ўсю гісторыю вайсковага духавенства толькі 14 пастараў былі ўзнагароджаны за баявыя заслугі ордэнам Св. Георгія 4-й ступені, у тым ліку 10 за Першую сусветную вайну. Адзначаліся і выпадкі ўзнагароджання вайсковых святароў, што неслі службу ў тылавых раёнах. Так, гарнізонны благачынны святар Гомеля Георгій Ціхоўскі ў кастрычніку 1915 г. быў узнагароджаны скуф’ёю «за заслугн по военному ведомству н усердные труды на пользу больных н раненых воннов»1.
1 Макснм Царенко. С крестом в руке на поле бранп [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу:
http://cossac-awards.narod.ru/Zametki/Zametka33_Tsarenko_Pole_boya.htm. Дата доступу: 4.09.2014.
Адзін з нумароў «Мннскнх епархнальных ведомостей» так распавядаў пра цяжкую працу праваслаўных святароў, якія былі прыкамандзіраваныя да палявых шпіталяў: «Прч полевом погребеннн нет нн католнка, нн лютераннна, нп православного. Все молятся вместе, все жаждут взанмной духовной поддержкн. Как-то само сложнлось, что по обіцему желанню сплошь н рядом прнходнтся отпевать по православному обряду н воннов нноверцев армян, католнков н лютеран. Н такая терпнмость полевого батюшкн, счнтаюіцегося в данном случае с порывом душн, а не с буквой правнла, прочно прнвязывает к нему не только православных воннов, но н нноверцев»1.
Але, нягледзячы на гэткую адметную адзнаку ролі праваслаўнага святарства ў зоне ваенных дзеянняў, усё ж асноўнай іх місіяй заставалася праца ў прыходзе. Бо нават з улікам сяміразовага павелічэння іх колькасці ў ведамстве протапрэсвітара, гэта быў нязначны працэнт ад агульнай колькасці святарства, якое ў адрозненне ад іншых сацыяльных груп насельніцтва не падлягала прызыву ў армію. «Нн ратннков, нн запасных, нн добровольцев в нашн войска оно не пошлет адзначалася ў адным з нумароў «Полоцкнх епархчальных ведомостей» He жертвуя людьмн нз своей среды, оно тем самым обязывается к другнм жертвам в такнх размерах, чтобы была возмеіцена его свобода от обіцей всем прочнм сословням воннской повннностн»2.
3 пачаткам вайны праца прыходскіх святароў набыла новы змест, прычым не толькі за кошт пашырэння кола абавязкаў і роста іх значнасці ў грамадстве, але і ў сувязі са змянення.мі ўмоў працы. Што тычылася службовых абавязкаў духавенства, то акрамя сваёй звычайнай пастарскай справы, яны павінны былі падтрымліваць маральны стан прыхаджан, адпраўляць у армію і шпіталі малітоўнікі, царкоўную літаратуру. Для забеспячэння праваслаўных святароў «правнльнымн н точнымн» звесткамі аб ваенных падзеях, і каб яны, у сваю чаргу, маглі перадаваць гэтыя звесткі сваім прыхаджанам, падтрымліваючы сярод іх адпаведны настрой і веру «в велнчне Росснн», Св. Сінод прыняў рашэнне выдаваць штодзённы друкаваны орган «Прнходской лнсток».
Новым кірункам дзейнасці прыходскага святарства стала праца па абслугоўванні духоўных і матэрыяльных запатрабаванняў хворых і параненых воінаў. Ужо ў жнівеньскіх нумарах епархіяльных ведамасцей з’явілася інфармацыя аб заснаванні «Александровского комнтета о раненых» з заклікам да праваслаўных вернікаў прыйсці на дапамогу «воннам, пролнвшнм кровь на поле бранн, н нх оснротевшнм семействам». Такую ж мэту пераследавала і адозва Расійскага Таварыства Чырвога Крыжа, што ўтрымлівала словы: «Главная заповедь нашей веры н всей нашей жнзнн это заповедь о любвн, обязываюгцей в особенностн спешнть на помошь всем страждушнм, голодным, больным»3.
Гэтыя і іншыя заклікі знаходзілі водгук як сярод духавенства, так і вернікаў. Амаль у кожным прыходзе ў гады Першай сусветнай вайны былі створаны
1 Мннскпе епархаальные ведомостн. 1915. № 4. С. 99.
Полоцкне епархнальные ведомостн. 1914. № 33. С. 594.
3 Тамсама. С. 341.
папячыцельскія саветы для дапамогі сем’ям, кармільцы якіх былі прызваны ў армію. Для размяшчэння параненых выкарыстоўваліся бальніцы, ствараліся лазарэты і шпіталі. Так, у Віцебску на 5 верасня 1914 г. дзейнічалі: 1) губернская земская бальніца (у ёй знаходзіліся 82 раненыя: 38 немцаў; 44 рускія, з якіх 30 праваслаўных, 10 католікаў, 1 лютэранін, 1 баптыст, 2 іўдзеі); 2) Крыжа-Узвіжанская абшчына на 400 раненых; 3) яўрэйская бальніца (24 раненыя, з якіх 16 праваслаўных); 4) лячэбніца Чырвонага Крыжа (32 раненыя, у тым ліку 26 праваслаўных); 5) 234-ы палявы хірургічны запасны шпіталь; 233-ы, 315-ы і 316-ы палявыя запасныя шпіталі (кожны разлічаны на 210 чалавек); 6) лазарэт мясцовага таварыства Чырвонага Крыжа на 80 чалавек; 7) лазарэт віцебскага гарадскога самакіравання для заразнахворых воінаў на 50 чалавек; 8) шпіталь Віцебскага губернскага земства (79 раненых, з іх 24 праваслаўныя). Меркавалася стварыць яшчэ адзін шпіталь на 1 тыс. чалавек. Духавенства горада было размеркавана на групы, за якімі замацоўваліся адпаведныя ўстановы. Акрамя гэтага ствараўся графік наведвання прыходаў, што размяшчаліся ўздоўж чыгункі для абслугоўвання санітарных цягнікоў'.
Як правіла, пад лазарэты і шпіталі займаліся царкоўныя і манастырскія будынкі, што, з аднаго боку, павышала ролю і аўтарытэт царквы, з іншага абцяжарвала дзейнасць розных царкоўных устаноў. Ужо ўвосень 1914 г. пачатак новага навучальнага года ў духоўных навучальных установах Полацкай епархіі быў пад пагрозай зрыву. Для абмеркавання сітуацыі туды быў накіраваны дырэктар канцылярыі обер-пракурора Св. Сінода тайны саветнік Яцкевіч. Узважыўшы ўсе магчымасці, вырашылі: «ныне же открыть занятйя для 6 класса (Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. аўт.) в оставшемся свободном от военных госпйталей флйгеле учшійіца, чтобы <. ..> дать возможность выпускным воспнтанннцам своевременно окончйть курс; что касается воспйтаннйц остальных классов учйлнта, то занятчя <.. .> отложйть до 1 января 1915 года»2.
Манастыры давалі прыстанішча для бежанцаў, насельніцы жаночых манастыроў, як правіла, абслугоўвалі лазарэты, шылі бялізну, вязалі рукавіцы і шкарпэткі. Семінарысты таксама наведвалі лазарэты, збіралі розныя рэчы і адпраўлялі іх на фронт. Праваслаўныя брацтвы збіралі сродкі і накіроўвалі іх для тых, хто пацярпеў ад вайны. Паводле справаздачы Гомельскага праваслаўнага брацтва за кастрычнік 1913 г. кастрычнік 1914 г., нягледзячы на даволі сціслы бюджэт, брацтва вылучыла 100 руб. «для больных й раненых в пользу Красного Креста» і 100 руб. «на прнзренйе семейств запасных»-3.
Няўдачы рускай арміі на франтах дадалі яшчэ адну праблему ў складанае канфесійнае становішча прыфрантавой зоны эвакуацыю царкоўных структур і маёмасці. Гэта наглядна можна прадэманстраваць на прыкладзе Полацкай епархіі. Калі немцы наблізіліся да Полацка, для вывазу царкоўных свя-
1 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1914. -№ 37. С. 410-412.
2Тамсама. -№ 38. С. 421.
3 НГАБ. -Ф. 2301.-Воп. 1,-Спр. 1339.-Арк. 13.
тыняў і маёмасці быў заснаваны Полацкі епархіяльны эвакуацыйны камітэт. У першую чаргу эвакуацыі падлягалі святыя мошчы прападобнай Ефрасінні і маёмасць Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Паводле распараджэння Св. Сінода, мошчы прападобнай Ефрасінні трэба было даставіць у Растоўскі Богаяўленскі Аўрааміеў мужчынскі манастыр, нешматлікія насельнікі якога былі пераведзены ў Спаса-Якаўлеўскі манастыр. Увечары 8 верасня 1915 г. мошчы прападобнай Ефрасінні былі дастаўлены ў Віцебск, дзе каля дванаццаці гадзін ночы епіскап Елеўферый адслужыў малебен. Епархіяльная хроніка паведамляла аб гэтай падзеі такім чынам: «Вечером 8-го сентября, по путй нз Полоцка в Ростов Ярославской губернйй прйбылй в Вйтебск co спецйальным поездом святые мошд Преподобной Евфросйньн Княжны Полоцкой <.. .> Святые моіцй сопровождалй Преосвяіценный Елевферйй, Внкарнй Ковенской епархйй, монахйнй й свяіценнйк Полоцкого женского Спасо-Евфросйньевского монастыря»1.