Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
2 Тамсама.
3 Тамсама. Арк. 179.
Уведамленне Цяльшэўскага рымска-каталіцкага епіскапа. 1916 г. (КАА)
кой Россней. Русскне войска несут благую весть этого прнмнрення. Пусть сотрутся граннцы, разрезавшне на частн польсклй народ. Да воссоедлнлтся он воедлно под склпетром Русского Царя. Под склпетром этлм возродлтся Польша, свободная в своей вере, языке, в самоуправленлл»1.
Каталіцкая царква, яе святары і вернікі адгукнуліся на заклік. На запыт Пецярбурга ад 19 жніўня 1914 г., ці верныя весткі СМІ пра малебны, якія здзяйсняюцца ў касцёлах аб дараванні перамогі рускай зброі, Мінскі губернатар А. Гірс дакладваў, што «в костелах Млнской губернлл повсеместно совершаются молебствля о дарованлл победы русскому оружлю, а равно пронзносятся рлмско-католлческлм духовенством соответствуюіцле сему проповедл с прлзывом к пожертвованлям на оказанле помоіцл больным л раненым волнам л семьям ллц, ушедшлм в действуюшую армлю. Явленлй обратного порядка нлгде не наблюдалось»2. Праўда, адзначаныя з’явы для губернатара
1 Цыт. па: Нсторня Росснн. XX век: 1894-1939. М., 2010. С. 351-352.
2 НГАБ. Ф. 295. Воп. 1,-Спр. 8645.-Арк. 17адв.
не з’яўляліся падставай лічыць рымска-каталіцкае духавенства як і наогул увесь польскі народ цалкам лаяльным у адносінах да расійскага ўрада і расійскай дзяржаўнасці. Губернатар адзначыў, што пералом у настроях католікаў, сярод якіх з пачаткам вайны царыла заўважаная забянтэжанасць і непаразуменне якую заняць пазіцыю, адбыўся пад уплывам апублікаванага закліку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
Насуперак недаверу з боку мясцовых улад рымска-каталіцкая царква на працягу ўсяго складанага ваеннага перыяду заставалася вернай свайму абавязку, заклікаючы вернікаў аказваць дапамогу пацярпелым ад вайны. Пра што і сведчаць архіўныя дакументы. 3 даклада Навагрудскага павятовага спраўніка ад 29 кастрычніка 1914 г. вядома, што «в Новогрудском, Вселюбском, Новомышском, Мнрском, Полонечском н Даревском рнмско-католнческом костёлах Новогрудского уезда co дня обьявлення войны Германней н Австрней Росснн неоднократно совершалнсь богослуження о дарованнн победы русскому оружню, а также пронзводнлнсь пожертвованпя прнхожанамн рнмскокатолнческнх костёлов в пользу раненых н семейств ушедшнх на войну запасных ннжннх чннов»1. Падобныя паведамленні паступалі і з іншых месцаў2.
Аб уплыве закліку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага на вызначэнне пазіцыі каталіцкага насельніцтва і святароў сведчаць і шматлікія рапарты павятовых спраўнікаў. Так, Слуцкі павятовы спраўнік паведамляў, што настаяцель Слуцкага касцёла ксёндз Рокаш 17 жніўня 1914 г. адслужыў малебен «о дарованнн русской армнн победы над врагамн, прнчем означенный ксёндз, пред началом молебна с амвона огласнл в костёле воззванне н прнзывал к борьбе с нсконным врагом польского народа немцем, a no окончаннн молебна был пронзведен кружечный сбор в пользу раненых н в тот раз было собрано 100 рублей»3. Мазырскі павятовы спраўнік паведамляў, што ў рымска-каталіцкіх касцёлах павета, Мазырскім, Петрыкаўскім, Капаткевіцкім, Давыд-Гарадокскім і Лельчыцкім, «в последнее время, так прнблпзнтельно с последннх чнсел августа, по воскресным н праздннчным дням совершаются молебства о дарованнн победы русскому оружню с прнглашеннем прнхожан к пожертвованню в помоіць семьям лнц, ушедшнх на войну. По негласным сведенням, настоятелямн костелов по сему поводу получено распоряженне Конснсторнн»4.
Імкненне каталіцкіх святароў і вернікаў падтрымаць расійскія ўлады ў цяжкія гады ваенных выпрабаванняў з’явіліся падставай для апошніх ініцыяваць перагляд заканадаўчых актаў адносна каталіцкай царквы ў бок прадастаўлення ёй больш правоў у галіне царкоўнага жыцця. У 1915 г. МУС прыступіла да складання новых штатаў рымска-каталіцкіх кансісторый, семінарый і Акадэміі, што меркавалася ажыццявіць за кошт сродкаў, якія ішлі на ўтрыманне
1 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8645. Арк. 13-13 адв.
Тамсама. Арк. 9; Спр. 9186. -Арк. 12-12 адв., 20, 22, 28; Беларусь в годы Первой мнровой войны (1914-1918): сб. документов. С. 150.
3 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8646. Арк. 9.
4 Тамсама. Арк. 11-11 адв.
Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў, а дэпартамент цалкам утрымліваць на сродкі дзяржаўнага казначэйства. Планавалася распрацоўка законапраектаў «О рнмско-католнческнх монастырях» (аб магчымасці адкрыцця новых манастыроў), «О предоставленнн рнмско-католнческпм епнскопам права надзора за преподаваннем рпмско-католнческого Закона Божня в светскнх учебных заведеннях». Меркавалася таксама адмена некаторых абмежаванняў для асоб каталіцкага вызнання: выданне інструкцыі па палягчэнні афармлення вернікаў, далучаных да каталіцтва з праваслаўя да выхаду цыркуляра МУС 18 жніўня 1905 г.; аблягчэнне ўмоў пабудовы касцёлаў, павелічэнне свабоды ў правядзенні з’ездаў духавенства для абмеркавання царкоўна-пастырскіх пытанняў; дазвол пераводу ў рымска-каталіцкае вызнанне дзяцей да 14-гадовага ўзросту, у выпадках не прадугледжаных указам 17 красавіка 1905 г., але калі гэта было неабходна ў інтарэсах захавання адзінства веры ў сям’і і інш.1
У складзе мерапрыемстваў МУС, праектаваных па Дэпартаменце духоўных спраў замежных веравызнанняў у 1915 г., быў распрацаваны праект, які тычыўся стараверства-. стараверам меркавалася даць свабоднае вызнанне веры і адпраўлення рэлігійных абрадаў, а таксама ўтварэнне абшчын ва ўстаноўленым парадку. Але пад ціскам ваенных абставін увесь гэты заканадаўчы спектр так і не быў рэалізаваны.
Евангелісцкія канфесіі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны. У пачатку XX ст. на тэрыторыі ўсёй Расійскай імперыі пражывалі 4 млн 150 тыс. лютэран (3,4 % ад агульнай колькасці насельніцтва), каля 2 млн з іх у еўрапейскай частцы. Колькасць лютэранскага духавенства па Расійскай імперыі ў цэлым складала (на канец XIX ст.) каля 500 чалавек, у тым ліку 125 знаходзіліся ў Курлянскай кансістарыяльнай акрузе. Менавіта гэтай акрузе і падпарадкоўвалася лютэранская царква беларуска-літоўскіх губерняў. Першая сусветная вайна садзейнічала змяншэнню колькасці лютэран. Па даных, што былі прыведзены ў кнізе Мейера (Meyer Tr. (Hrsg.) Luthers Erbe in Russland. Ein Gedenkbuch. Moskau, 1918. S. 98), y 1917 г. y Расійскай імперыі засталіся 3 млн 674 тыс. лютэран2. Прычым скарачэнне закранула ў большасці Курляндскую кансістарыяльную акругу.
Вайна выклікала прыняцце шэрагу дыскрымінацыйных законаў у адносінах да замежнага насельніцтва, што пражывала ў імперыі. Прычым звесткі пра падданых замежных краін пачалі збірацца ў беларуска-літоўскіх губернях яшчэ напярэдадні вайны. Адным з повадаў для павышэння ўвагі да насельніцтва нямецкага паходжання паслужылі звесткі аб утварэнні ў Германіі «Союза для охраны германнзма за граннцей» і што гэты саюз пасылае ў нямецкія калоніі ў Расіі сваіх эмісараў, якія, «порнцая все русское, пропаганднруют средн немцев-колоннстов п в особенностн немцев-солдат русской службы ндею
1 РДГА. Ф. 821. Воп. 150. Спр. 18. Арк. 4-4 адв., 5-6.
Лнценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в Росснйской нмпермн (XVIXX вв.). С. 209.
пангерманйзма, й, между тем, оказывают свойм соотечественнйкам матерйальную поддержку для скупкй возможно большего колйчества землй пренмуіцественно вдоль лйнйй железных дорог, выгодным для немецквх йнтересов»1.
Да пачатку 1914 г. мясцовыя ўлады паспелі зафіксаваць усіх замежнікаў, у тым ліку, зразумела, лютэранскіх святароў і прыхаджан. Праўда, мэтай збора падобных звестак было ўстанаўленне не іх канфесійнай прыналежнасці, а годнасць/прыналежнасць мужчынскай часткі гэтай групы насельніцтва да службы ў замежнай арміі. Паводле гэтых звестак, у г. Віцебску на 1 студзеня 1914 г. пражывалі 128 замежных падданых, у тым ліку 52 «германцы» і 21 «аўстрыец». 3 іх годнымі да вайсковай службы (мужчын ва ўзросце ад 23 да 45 гадоў) быў прызнаны 41 чалавек. У Полацку пражывалі 9 замежных падданых, у тым ліку 5 «германцаў» і 1 «аўстрыец»; Дзвінску — 76 (30 «германцаў» і 10 «аўстрыйцаў»). Па паветах самая вялікая колькасць «германцаў» і «аўстрыйцаў» пражывала ў Дзвінскім — 56, Рэжыцкім — 28, Віцебскім — 23, Лепельскім — 19. У цэлым па губерні (без Люцынскага, Себежскага і Невельскага паветаў) быў зафіксаваны 261 «германец» і «аўстрыец», 97 з іх былі прызнаны годнымі да вайсковай службы2.
3 пачаткам вайны нямецкае насельніцтва часткова было дэпартавана з прыфрантавой паласы. Закрываліся нямецкамоўныя газеты, грамадскія таварыствы. За 1915-1917 гг. было «Высачайша» зацверджана некалькі «ліквідацыйных» законаў, якія абмяжоўвалі правы асоб нямецкай нацыянальнасці на ўласнасць нерухомасцю і зямлёй. Былі абмежаваны і асабістыя правы немцаўпратэстантаў3.
Пачак вайны з’явіўся падставай і для перагляду ўзаемаадносін паміж дзяржавай і пратэстанцкімі канфесіямі на заканадаўчым узроўні. У 1915 г. пад шыльдай распрацоўкі мерапрыемстваў па ўдасканальванні веравызнаўчай палітыкі МУС (Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў) прыняў рашэнне прыступіць да кардынальнай перапрацоўкі заканадаўчых актаў адносна пратэстанцкіх канфесій. Перш за ўсё крытыцы быў падвергнуты статут 1832 г. Адзначалася, што гэты статут быў складзены «под йсключйтельным влняннем лйц немецкой нацйональностй» і разглядаў евангелісцка-лютэранскую веру ў якасці нямецкай нацыянальнай. У цэлым, даючы ацэнку гэтаму статуту, была выказана думка, што яго палажэнні «не соответствуют сейчас нй государственным ннтересам, нй йзмснйвшймся условням современной церковной жйзнй лютеран»4. МУС прапанавала замяніць у справаводстве нямецкую мову на дзяржаўную, зрабіўшы яе ў далейшым абавязковай і забяспечыць вядзенне службы на роднай мове прыхаджан. Для гэтага планавалася пераўтварыць тэалагічны факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта ў асобны тэалагічны інстытут з выкладаннем на дзяржаўнай мове3.
1 КАА. Ф. 1-2. Bon. 1. Спр. 124. Арк. 74.
2НГАБ.-Ф. 1430. Воп. 1.-Спр. 48733. Арк. 3, 5, 7, 11.
3 Лнценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в Росснйской нмпервя (XVIXX вв.).-С.219.
4РДГА.-Ф. 821.-Воп. 150.-Спр. 18. -Арк. 7.
5 Тамсама. Арк. 8-9.
У шэрагу іншых мерапрыемстваў планавалася адмена патраната, ліквідацыя дваранскага прадстаўніцтва ў кіруючых царкоўных структурах як не адпавядаючых сучасным умовам царкоўнага жыцця. Прызнавалася мэтазгоднай і ажыццяўленне рэформы цэнтральнага кіравання евангелісцка-лютэранскай царквой у Расійскай імперыі, унясенне змен ва ўладкаванне прыходаў. Некаторыя законапраекты, што тычыліся адзначаных змяненняў (мовы перапіскі, справаводства, пратаколаў пасяджэнняў пратэстанцкіх духоўных устаноў і аб пераглядзе адпаведных артыкулаў закона), былі распрацаваны і прадстаўлены на разгляд Дзяржаўнай Думы1. Склад камісіі па веравызнаўчых пытаннях (з 33 членаў камісіі 22 праваслаўныя, 4 католікі, 2 лютэраніны, 2 менаніты, 1 — мусульманін, 1 — іўдзей, 1 — прадстаўнік пратэстанцкага сектанства2) не пакідае сумненняў, што гэтыя заканадаўчыя акты былі даспадобы IV Дзяржаўнай Думы. Але пад ціскам ваенных абставін увесь заканадаўчы спектр не быў рэалізаваны. Толькі асобныя ідэі, што ўтрымлівалі праекты, уводзіліся ў адміністрацыйным парадку.