• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У расійскім войску было шмат урачоў-яўрэяў і іншых медыцынскіх работнікаў. Маскоўскае выданне «Еврейская неделя» ў кожным нумары давала інфармацыю аб ратных подзвігах яўрэяў. Так, у № 14-15 за 3 красавіка 1916 г. паведамлялася аб узнагароджанні старшага ўрача С. Фрумкіна (які ў мірны час выконваў абавязкі грамадскага рабіна г. Мсціслаўля) ордэнам Св. Анны 2-й ступенн. Газета № 17 ад 24 красавіка 1916 г. расказвала аб узнагароджанні правізара з Мінска Г. Каждана Георгіеўскім крыжом 4-й ступені4. У Расіі нават існаваў яўрэйскі Саюз георгіеўскіх кавалераў, у якім да 1917 г. налічвалася больш за 2 тыс. узнагароджаных'’.
    Вайна і татары-мусульмане беларуска-літоўскіх губерняў. 21 жніўня 1914 г. у пецярбургскай газеце «Мнллет» («Нацня») была надрукавана заява мусульманскай фракцыі Дзяржаўнай Думы: «В полном сознаннн долга своего перед роднной мусульмане готовы на всякне жертвы н в полном еднненнн co всемн русскнмн гражданамн до конца будут бороться н зашшцать честь н целость Росснн»6. У іншай заяве гаварылася, што «отношенне мусульман к настояіцей войне вытекает нз старых траднцнй, которые заключаются в том, что мусульмане, сражаясь за Россню с ее врагамн, всегда пролнвалн кровь одннаково н наравне с коренным русскнм населеннем»7. У снежні 1914 г. на з’ездзе мусульманскіх грамадскіх арганізацый у Петраградзе быў арганізаваны Камітэт дапамогі хворым і параненым мусульманам усёй Расіі8.
    Між тым расійскі ўрад не меў агульнага пункту гледжання на прыцягненне мусульман да воінскай службы. Адзначалася, што каля 20 млн мусульман Расійскай імперыі не былі ахоплены воінскай павіннасцю. У ліпені 1914 г. ваеннае ведамства падрыхтавала сакрэтны даклад «О прнвлеченнн к отбыванню
    1 Мннскне врачебные нзвестня. 1915. № 7-8. С. 149.
    Кандель Ф. Кннга времен н событнй. — Т. 2. С. 818-819.
    3 Лор Э. Русскнй нацноналнзм н Росснйская нмперня: Кампання протнв «вражескнх подданных» в годы Первой мпровой войны. М., 2012. С. 198.
    4 Фрндман А. Евреа в Первой мнровой войне [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.beljews.info/ru/articlejews_wwl.php. Дата доступу: 5.10.2014.
    5 Кандель Ф. Кннга времен н событнй. Т. 2. С. 82.
    6 йсхаков С. М. Первая мнровая война глазамн росснйскнх мусульман П Россмя н Первая мвровая война. СПб., 1999. С. 420.
    7 Тамсама.
    8 Тамсама. С. 421.
    воннской повннностн некоторых частей населення освобожденных от нее до настояіцего временн». У ім праводзілася думка, што «формнрованне особых частей, составленных нз какой-лнбо нацнональностн (кроме русской), не отвечает нн полнтнческому, нн внутреннему положенню Росснн», што ўсе падобныя спробы ў мінулым прыводзілі да абвастрэння нацыянальнага пытання на той або іншай ускраіне1. Але ўжо ў жніўні 1914 г. пачалі стварацца мусульманскія добраахвотныя часці. На заклік уступіць у Каўказскую дзікую •	•	•	2
    конную дывізію адклікнуліся сотні чалавек .
    Прызываліся ў войска і так званыя літоўскія татары-мусульмане. Некаторыя з іх удзельнічалі ў стварэнні мусульманскіх ваенных часцей. Напрыклад, начальнікам штаба дзікай дывізіі быў прызначаны палкоўнік, літоўскі татарын-мусульманін Якаў Юзэфовіч, які служыў у Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Затым ён камандаваў 12-й арміяй і за мужнасць на фронце быў адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі не толькі ў Расіі, але і ў Францыі, Англіі і Іспаніі3. У сфарміраваным летам 1917 г. на Румынскім фронце мусульманскім корпусе камандзірам быў генерал М. Сулькевіч. Наогул у гады Першай сусветнай вайны ў войсках было 18 генералаў з літоўскіх татар-мусульман: X. Базарэўскі, Т. Беляк, С. Вільчынскі, К. Крычынскі, А. Мухля і інш.4
    Частка татар-мусульман беларуска-літоўскіх губерняў з пачаткам вайны сталі бежанцамі і былі накіраваны ў Казанскую і Таўрычаскую губерні, а частка у Азербайджан5. Нязначная частка мусульманскага насельніцтва, якая засталася на неакупіраванай тэрыторыі Мінскай губерні, не мела асобых змен у ладзе канфесійнага жыцця.
    Адносіны паміж рознымі хрысціянскімі канфесіямі на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны вызначаліся, як і раней, гістарычнымі традыцыямі шматвяковага суіснавання. Але цяпер у іх умяшалася адна з самых вострых праблем часоў вайны бежанства. У ракурсе нашага даследавання перш за ўсё маецца на ўвазе не столькі адток мясцовага насельніцтва на ўсход, колькі прыбыццё на тэрыторыю Беларусі вялікай колькасці бежанцаў з Царства Польскага, а пазней перамяшчэнне насельніцтва з заходніх частак у цэнтральныя і ўсходнія. Гэтыя перамяшчэнні значна змянялі і без таго пярэстую канфесійную структуру тэрыторыі і часцяком абвастралі адносіны не толькі паміж рознымі канфесіямі, але і ўнутры іх.
    Бежанцаў імкнуліся накіраваць у глыб Расіі. Прычым размеркаванне першапачаткова ішло з улікам канфесійнай прыналежнасці. Але, калі ў верасні 1915 г. расійскія войскі пакінулі Вільню, Гродна, Ліду, Брэст, Пінск, становішча
    1 Нсхаков С. М. Первая мнровая война глазамв росснйскнх мусульман // Россня н Первая мнровая война. С. 421.
    2 Тамсама. С. 423.
    3 Тамсама. С. 425.
    4 ДумінС. У., Канапацкі I. Б. Беларускіятатары. Мінулае і сучаснасць.-Мінск, 1993.-С. 142.
    ■ Фнлатова Е. Н. Мнграцнн мусульман в Белорусснн. ХІХ-ХХ вв. // РІслам н глобальные проблемы цнвнлнзацнн: к 400-летню первой Мннской мечетн. Мннск, 2000. Ч. 2. С. 19.
    змянілася і прадстаўнікоў усіх канфесій пачалі накіроўваць у адных напрамках, што адлюстравана ў адпаведных дакументах. Паводле рапарта назіральніка за рухам бежанцаў на ст. Орша, за перыяд з 27 жніўня да 10 лістапада 1915 г. ім было размеркавана ў вагоны 21 080 бежанцаў. Але, калі ў верасні хрысціяне накіроўваліся ў Сімбірск, а яўрэі у Пензу і Тамбоў, дык у кастрычніку ўсім быў дадзены кірунак на Ніжні Ноўгарад, Казань, Іванава-Вазнясенск1.
    Разам з тым значная частка бежанцаў заставалася на тэрыторыі Беларусі. I калі фронт стабілізаваўся на лініі: Дзвінск Паставы Баранавічы Пінск, колькасць насельніцтва на неакупаванай частцы беларускай тэрыторыі значна ўзрасла. Па даных Мінскага губернскага аддзялення камітэта па ўладкаванні бежанцаў, у Мінскай губерні да 20 сакавіка 1916 г. знаходзіліся больш за 123 тыс. чалавек (у тым ліку 48 838 дзяцей, 42 165 жанчын і 30 329 мужчын). Найбольшая іх колькасць «асела» ў Мінску 24 361 чалавек; у Слуцкім павеце16 998; Ігуменскім13 008; Пінскім11 084 чалавекі2. Падобнае становішча назіралася і ў іншых губернях.
    3	павелічэннем колькасці прыхаджан ускладняліся ўмовы працы духавенства. Тым больш, што некаторыя святары, хвалюючыся за жыццё сваёй сям’і, пакідалі свой прыход і паству. Напрыклад, у студзені 1916 г. камендант 38-га армейскага корпуса паведамляў архіепіскапу Літоўскаму і Віленскаму Ціхану аб тым, што ў м. Валожын Ашмянскага павета Віленскай губерні пражывала вялікая колькасць бежанцаў і мясцовага насельніцтва праваслаўнага веравызнання. У мястэчку было дзве царквы, але мясцовы святар адной з іх невядома куды выехаў яшчэ восенню мінулага года і пакінуў сваю паству ў такі цяжкі час на волю лёсу. Нягледзячы на клопаты другога святара У. Даламанава, які ўвесь час знаходзіўся ў сваім прыходзе, усё ж шмат людзей заставаліся без пастарскага слова3.
    3	улікам такіх абставін некаторыя епіскапы, пакідаючы свае епархіі пры набліжэнні ворага, прадпісвалі святарам суправаджаць сваіх прыхаджан, якія адпраўляліся ў бежанства. Наколькі няпроста было выконваць гэтае распараджэнне, асабліва тым з іх, хто меў сям’ю, сведчаць нататкі, якія пакінуў сведка падзей Фядот Кудрынскі: «Нужно, однако, вндеть практнческую обстановку беженства, чтобы понять всю доктрнальную блнзорукость такого рода распоряженнй по отношенню к белому духовенству, большею частню обремененному семьей нлн родственннкамн»4.
    Акрамя духоўных паслуг бежанцам была патрэбна і матэрыяльная падтрымка: адзенне, жыллё, харчаванне, уладкаванне на працу і г. д. Для гэтага ў цэрквах уводзіліся адмысловыя «кружечные» і «тарелочные» зборы, з даходаў духавенства рэгулярна вылічаліся адпаведныя сумы. Становішча ўсклад-
    1 Беларусь в годы Первой мнровой войны (1914-1918): сб. документов. С. 138.
    2Тамсама.-С. 140-141.
    3 ДГАЛ. Ф. 607. Bon. 1. Спр. 48. Арк. 17.
    4Кудрянскнй Ф. А. Людскне волнн: беженцы. Пг., б. г. С. 36.
    нялася яшчэ і тым, што ў складзе бежанцаў апынуліся прадстаўнікі розных канфесій. I ім усім патрабавалася і матэрыяльная дапамога, і пастарскае суцяшальнае слова, і выкананне розных духоўных паслуг. Звяртаючыся ў жніўні 1915 г. да Мінскага губернатара А. Гірса, настаяцель Пакроўскай аднаверскай царквы Варшаўскай епархіі К. Сераўкін, пісаў: «Согласно распоряженню военных властей, 5 сего августа после 12 часов по полуднй, я выехал йз своего прйхода села Покровскаго передовых позйцйй вместе co своймй прйхожанамй в чвсле 965 душ обоего пола <.. .> Все прйхожане <.. .> направлены былй в Мйнскую губернйю. В уезды: Новогрудскйй, Мйнскйй, Борйсовскйй. Вместе с моймй прйхожанамй <...> отправйлйсь й старообрядцы co свойм наставнііком Грйгорйем Петровым Панцеровым в чйсле 2-1 тысяч с лйшком человек й также направлены в Мйнскую губернйю. Все беженцы <.. .> осталйсь без всякого крова й средств й нуждаются в помоіцй <.. .> желательно было бы, чтобы монх прйхожан поселйть вместе, дабы я мог совершать с нймй церковные службы й др. требы»1.
    Паўставала пытанне і аб выдзяленні месцаў пахавання неправаслаўнага насельніцтва. Яшчэ ў пачатку вайны, 29 верасеня 1914 г., адбыўся Я. I. В. указ з Св. Сінода, у якім сцвярджалася, што «прнчты не должны препятствовать отводу для погребенйя старообрядцев й сектантов отдельных мест на православных кладбшцах»2. Гэта выклікала незадаволенасць як з боку праваслаўнага насельніцтва, так і праваслаўнага духавенства.
    У сувязі з тым, што сярод мясцовых жыхароў, дзе аселі бежанцы, час ад часу пачала праяўляцца незадаволенасць, што магло справакаваць пагромы, урад звярнуўся за дапамогай да Св. Сінода. 30 лістапада 1916 г. Св. Сінод прыняў рашэнне, накіраваць цыркуляр на адрас епіскапаў, наказаўшы ім блаславіць прыходскае духавенства, каб тыя ў прыватных гутарках і казаннях унушалі жыхарам аб неабходнасці «братскйх, полных хрйстаанской любвй отношеннй к пострадавшйм от войны беженцам»3.
    Але праблема ўзаемаадносін мясцовага насельніцтва і бежанцаў, як і матэрыяльнага забеспячэння апошніх, заставалася вострай на працягу ўсяго ваеннага перыяду. Вось ліст святара Мяфодзія Крышпіновіча ў Мінскі губернскі камітэт Усерасійскага Земскага Саюза ад 10 сакавіка 1917 г.: «В тяжелом безвыходном положенйй находятся все беженцы прожйваюіцйе в районе обслужнваемых Северопомоіцью этйм уродлйвым детйшем Старой Власта. В частностч я хлопочу за беженцев, прожйваюіцйх в районе с(еленчй) Люденевнч, Леннна, Копцевйчах, Брйнево, Петрйкова й Жйтковйч, где большйнство йх мой прйхожане. <. ..> Местное населенйе очень черство, оно нмеет большйе запасы хлеба й не хочет продавать йх. Говорят, что беженцы бегут от труда. Но еслй детально разобраться в псйхологйй й положенйй беженцев, прйходйтся отказаться от этого мнення»4.