Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Скрутак Торы (фрагменты). XVIII ст. (ЦНБ НАН Беларусі)
Скрутак Торы (фрагменты). XVIII ст. (ЦНБ НАН Беларусі)
Тытул уніяцкага выдання «Архнератнкон нлн божественная лнтургня».
Супрасль, 1793 г. (ЦНБ НАН Беларусі)
Узор уніяцкага друку «Архнератнкон нлн божественная лнтургня».
Супрасль, 1793 г. (ЦНБ НАН Беларусі)
Узоры рукапісаў з Полацкага Сафійскага сабора (мал. Д. Струкава)
Каран. 1854 г. (ЦНБ НАН Беларусі)
Хамаіл. Клецк, 1872 г. (ЦНБ НАН Беларусі)
Хамаіл. Клецк, 1872 г. (ЦНБ НАН Беларусі)
V V S 1’ 1 C I 1 s
A > <. U nsx INI KT Г O T E X T I S S I M I
I M 1’ E II A T ORIS
N I C 0 L A T I
II V S S <) H V Vf A V T O C H A T O’ It IS
Vcnceslaus Pelikan
Singulis, quorum interest, not um testatumque facimut Cum It I). Adamus Tomkowid Seminarii Dioccesani Polocensis pracccptor in examine coram Doctoribus Sacrac Theologian ab Inclyta Facilitate Theologies in Ordine Professoruni Scicntiarum Ethiro politicarum c 1ESAH£^E Litterarum L'niversiUtis tilncnsis dclegatis, ex Sacra ScriptuJ ra, Thcologia Dogmatics ct Morn Ii ad leges Acadcinicas rite absolute, tanta scicntiae »c erudilionis dederit spccimina, I ut ejusdem Facultatis die X Maii A. MDCCCXXIV lata unanimi м-ntcntia, Gradu Magistri Same Thcologiae dignus I centerelur; Nosproinde ea, qua pollcmus, auctoritate, Eumdem IL D. Adanium Tomkowid MagistruniSacrac Theo11 logiac rcnunliamus ac declaranius conccdcndo cidem jura omnia ct privilegia huic yradui Acadcmico compctentia. a In cuius rei (idem Diploma ooc publicum. Manu nostra subscriptum sigilloquc L'nivcrsitatis munitum cidcin dedimus.
Дыплом аб заканчэнні Віленскага ўніверсітэта, выдадзены прафесару
Полацкай уніяцкай духоўнай семінарыі (НГАБ)
Стаўленая грамата на тытул протаіерэя святару царквы Св. Іллі ў м. Тураў вядомаму гісторыку-краязнаўцу (НГАБ)
Бласлаўленне паўстанцаў (іл. з «L’lllustration. Journal Universel». 1863 г.)
Разгон маніфестантаў у Варшаве (іл. з «Illustrated Times». 1861 г.)
Параненыя паўстанцы ў Мінскай губерні (іл. з «L’lllustration. Journal Universel». 1863 г.)
Жанчыны Мінскай губерні рыхтуюць для паўстанцаў медыкаменты (іл. з «Le Monde Illustre». 1863 г.)
У шпіталі для паўстанцаў. Мінская губерня (іл. з «Le Monde Illustre». 1864 г.)
1J59.
LOUVR1ER
Journal hebdomadairc illustr6 paraissant tous les samedis.
Яўрэйскі гандляр (іл. з «L’lllustration. Journal Universel». 1863 r.)
Малітва
(іл. з «L’Ouvrier». 1868 r.)
Глава 4
КАНФЕСП I ФАРМІРАВАННЕ НОВАЙ САЦЫЯКУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ. ПРАБЛЕМА ЗАХАВАННЯ ТРАДЫЦЫЙНЫХ ДУХОЎНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
4.1. Асветніцкая дзейнасць духавенства
Навучальныя ўстановы праваслаўнай царквы. Для падрыхтоўкі праваслаўнага духавенства ў сярэдзіне 1770-х гадоў на тэрыторыі беларуска-літоўскіх епархій Расійскай імперыі існавала толькі адна духоўная семінарыя Магілёўская. Пасля ўтварэння Мінскай праваслаўнай епархіі ў 1793 г. была адкрыта Мінская семінарыя, якая да 1840 г. знаходзілася ў Слуцку1. Гэтыя навучальныя ўстановы сумяшчалі курсы ніжэйшых і сярэдніх духоўных школ, пачынаючы з простай граматыкі і завяршаючы вышэйшымі багаслоўскімі на• 2 вукамг.
Акрамя духоўных семінарый у канцы XVIII пачатку XIX ст. былі створаны і дзейнічалі мужчынскія духоўныя вучылішчы ў г. Гомелі Магілёўскай і г. Невелі Віцебскай губерняў. У 1808 г. было адкрыта вучылішча пры доме Веліжскага благачыннага В. Петрашні. Гэтыя ўстановы ствараліся для навучання дзяцей святароў і царкоўнаслужыцеляў. Тым не менш да рэформы пачатку XIX ст. у некаторых з іх навучаліся і дзеці іншых саслоўяў3.
У пачатку XIX ст. духоўная адукацыя перанесла грунтоўнае рэфармаванне. Усе духоўныя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі па падабенстве свецкіх навучальных устаноў былі падзелены на чатыры разрады: акадэміі, семінарыі, павятовыя і прыходскія вучылішчы. Акадэміі прызначаліся для вышэйшай духоўнай адукацыі, кіравання духоўна-навучальнымі акругамі і ажыццяўлення нагляду за семінарыямі, якія знаходзіліся ў іх акругах. Семінарыі, з сярэднім курсам адукацыі для падрыхтоўкі выхаванцаў у акадэміі або да службы ў прыходах (пры неабходнасці да вучобы ў медыцынскіх акадэміях). Поўны шасцігадовы курс семінарый складаўся з трох двухгадовых класаў:
1 Мннскне епархнальные ведомостн. 1892. -№ 23 (часть неофчцнальная). С. 698; Могнлёвскне епархнальные ведомостн. 1901. -№ 34 (часть неофнцнальная). С. 481.
Мннскне епархнальные ведомостн. 1893. № 1 (часть неофнцнальная). С. 14-19; Знаменскнй П. В. Духовные школы в Росснн до реформы 1808 года. Казань, 1881. С. 185; Могнлёвскне епархнальные ведомостн. 1909. № 6-7 (часть неофнцнальная). С. 209.
J Белецкнй A. В. РІсторнческнй обзор деятельностн Внленского учебного округа за первый пернод его сушествовання 1803-1832 гг. Отд. третнй: Учебные заведення Внтебской н Могнлевской губерннй в 1803-1832 гг. Внльна, 1906. С. 53-54; Полоцкне епархнальные ведомостн. 1907. -№ 10 (часть неофнцнальная). С. 347; Могнлёвскне епархнальные ведомостн. 1903. № 12 (часть неофнцнальная). С. 155-166; Полоцкне епархнальные ведомостн. 1901. № 22 (часть неофнцнальная). С. 1155-1164; № 23 (часть неофнцнальная). С. 1213-1229.
славесных навук (у якім вывучалася дадаткова ўсеагульная гісторыя); філасофскіх (матэматыка і фізіка); багаслоўскіх навук (царкоўная гісторыя). Павятовыя вучылішчы давалі ніжэйшую адукацыю і рыхтавалі вучняў у семінарыі. Яны мелі два аддзяленні: вышэйшае і ніжэйшае. Курс навучання на кожным аддзяленні складаў два гады. Прыходскія вучылішчы на працягу двух гадоў рыхтавалі вучняў у павятовыя вучылішчы. У прыходскіх навучальных установах надавалася асаблівая ўвага рускай мове, у павятовых — лацінскай і грэчаскай.
У беларуска-літоўскіх праваслаўных епархіях прадугледжвалася адкрыццё семінарый, павятовых і прыходскіх вучылішчаў. Гэтыя навучальныя ўстановы былі размеркаваны па дзвюх акругах, на чале якіх знаходзіліся акадэміі: Мінская праваслаўная епархія была ўключана ў Кіеўскую духоўна-навучальную акругу, Магілёўская у Санкт-Пецярбургскую. У Магілёўскай праваслаўнай епархіі рэформа ажыццяўлялася ў два этапы: 1) у 1810 г. былі зачынены ніжэйшыя семінарскія класы, адкрыты 5 павятовых і 15 прыходскіх вучылішчаў; 2) у 1814 г. было завершана пераўтварэнне самой семінарыі. У Мінскай праваслаўнай епархіі рэфармаванне адбылося ў адзін этап: у 1817 г. з дарэформеннай семінарыі былі ўтвораны ўласна семінарыя, павятовае і прыходскае вучылішчы1.
Пасля ўтварэння ў 1833 г. Полацкай праваслаўнай епархіі яе епіскап Смарагд (Крыжаноўскі) дабіўся адкрыцця ў Полацку ў 1835 г. павятовага і прыходскага вучылішчаў. На іх утрыманне асігнавалася сума як для ніжэйшых вучылішчаў Санкт-Пецярбургскай епархіі па штаце 1820 г.2
Далучэнне ўніяцкай царквы да праваслаўнай прывяло да павелічэння колькасці праваслаўных духоўных навучальных устаноў у беларуска-літоўскіх епархіях у 2,2 раза. Калі ў 1838 г. у 5 беларуска-літоўскіх губернях праваслаўных павятовых і прыходскіх школ было 7, то ў пачатку 40-х гадоў XIX ст. павятовых вучылішчаў стала 15, а прыходскіх 16 (не лічачы Мелецкіх). Асабліва значна павялічылася колькасць духоўных навучальных устаноў у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.
Такая значная колькасць духоўных школ не адпавядала патрэбам Літоўскай і Полацкай праваслаўных епархій. Таму на працягу 40—50-х гадоў XIX ст. частка ніжэйшых духоўных навучальных устаноў была ліквідавана. У Літоўскай епархіі былі зачынены Борунскія (1845 г.) і Беразвецкія (1849 г.) павятовыя і прыходскія вучылішчы. У 1845 г. была пераведзена з м. Жыровічы епархіяльная семінарыя ў Вільню. У 1853 г. Супрасльскае павятовае вучылішча, у якім налічвалася толькі 8 вучняў духоўнага саслоўя, было пераведзена ў Гродна. У Полацкай праваслаўнай епархіі ў 1859 г. было закрыта Вярбілаў-
1 НГАБ. Ф. 2281. Bon. 1. Спр. 35. Арк. 4; РДГА. Ф. 802. Bon. 1. Спр. 729. Арк. 1 адв.; Спр. 4116. Арк. 45-45 адв.; Спр. 9281. Арк. 26; Мпнскне епархнальные ведомостн. 1894. № 18 (часть неофнцнальная). С. 472.
2 РДГА. Ф. 802. Bon. 1. Спр. 8216. Арк. 44-49 адв., 126, 129.
скае вучылішча1. У Мінскай праваслаўнай епархіі колькасць вучылішчаў да 1874 г. засталася нязменнай. У Магілёўскай у 1842 г. былі адкрыты ў г. Оршы павятовае і прыходскае вучылішчы. Гэта тлумачылася ўстанаўленнем новых меж праваслаўных епархій і аддаленасцю паўночнай часткі Магілёўскай епархіі ад навучальных устаноў, якія існавалі да гэтага часу .
У 1840 г. быў рэфармаваны навучальны працэс у семінарыях. Звяртаючы ўвагу на грунтоўнае вывучэнне багаслоўскіх прадметаў, у навучальны курс уводзіліся прадметы, карысныя ў сельскім побыце: прыродазнаўчыя навукі, асновы медыцыны і сельскай гаспадаркі. Скарачаліся агульнаадукацыйныя дысцыпліны. У выніку навучальны працэс семінарый стаў сумяшчаць класічную і прыродазнаўчанавуковую адукацыю.
У першай палове 50-х гадоў XIX ст. адбылося рэфармаванне духоўных праваслаўных вучылішчаў. Мэтай дадзенай рэформы было прыстасаванне вучылішчнага курса да падрыхтоўкі няздатных вучняў да выканання ніжэйшых пасад з адначасовай падрыхтоўкай астатніх да паступлення ў семінарыі. Замест існуючых да гэтага часу павятовых і прыходскіх вучылішчаў былі пакінуты толькі павятовыя, падзеленыя на тры аддзяленні: ніжэйшае, сярэдняе, вышэйшае, з двухгадовым курсам у кожным аддзяленні.
У другой чвэрці XIX ст. на тэрыторыі Беларусі ствараюцца жаночыя навучальныя ўстановы Св. Сінода: Буйніцкі прытулак і Спаса-Ефрасіннеўскае вучылішча. Прытулак пры Буйніцкім манастыры быў арганізаваны ў жніўні 1835 г. па ініцыятыве архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Гаўрыіла (Гарадкова). Гэта быў першы прытулак на тэрыторыі Беларусі і другі ў Расійскай імперыі пасля Маскоўскага. Вучылішча пры Спаса-Ефрасіннеўскім жаночым манастыры было адкрыта 1 жніўня 1844 г. У адрозненне ад Буйніцкага прытулка, ініцыятыва стварэння якога належала мясцоваму архірэю, Спаса-Ефрасіннеўскае вучылішча было арганізавана па ініцыятыве імператара Мікалая I. Даючы сваю згоду на аднаўленне жаночага манастыра ў Полацку, ён паставіў абавязковай умовай стварэнне пры ім епархіяльнай жаночай навучальнай установы для дзяўчат духоўнага звання3.
1 Запяскн Носнфа, мнтрополнта Лнтовского, нзданные Нмператорской академней по завешанню автора. Т. 1. С. 195; Нзвеков Н. Д. Нсторня Лнтовской духовной семннарня. С. 279-281; Кнпрнановяч Г. Я. Нсторяческнй очерк православня, католнчества н унпп в Белорусснн н Лнтве с древнейшего до настояіцего временн. С. 182; Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1872. -№ 9 (часть офнцпальная). С. 313; ІЦеглов 14. К столетню Внтебского духовного учялнша. 1810. 30.X.1910. Внтебск, 1911. С. 14; Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1866. № 19 (часть неофнцнальная). С. 808-809.