Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
3 мэтай эфектыўнай падрыхтоўкі выхаванак да настаўніцкай працы ў пачатковых школах пры жаночых вучылішчах адкрываліся ўзорныя царкоўнапрыходскія школы. Так, пры Магілёўскай навучальнай установе такая школа была адкрыта 15 сакавіка 1888 г., Полацкай у 1889 г., Віленскай 28 студзеня 1897 г., Парычскай у 1901 г. Пры ўзорнай школе Полацкага вучылішча ў 1894 г. быў адкрыты трохгадовы рукадзельны клас3. У выніку вучылішчы давалі не проста адукацыю «в духе православня н русской народностн», але і рыхтавалі вялікую колькасць настаўніц пачатковых школ.
3 1883 г. зноў пачалося адраджэнне царкоўных школ у беларуска-літоўскіх губернях. Да выдання «Правнл о церковно-прнходскнх школах» (1884 г.) гэты працэс характарызаваўся стыхійнасцю і слабай арганізаванасцю. Рост колькасці царкоўных школ на тэрыторыі Беларусі працягваўся да пачатку XX ст. Прычым у першае дзесяцігоддзе пасля выдання гэтых «правнл» дадзены працэс у беларуска-літоўскіх губернях адбываўся больш інтэнсіўна, чым
1 Паевскяй Л. Нз прошлого церковно-прнходскнх школ в Северо-Западном крае // Прнбавленяе к церковным ведомостям, нздаваемы.м прн Святейшем Правнтельствуюшем Сяноде. 1891.-№33.-С. 1118.
■ Белявскнй Ф. Н. О реформе духовной школы: в 2 ч. СПб., 1907. Ч. 1: Краткнй очерк прошлого средней духовной школы. С. 194; Церковные ведомостн, нздаваемые прп Святейшем Правнтельствуюшем Сяноде. 1906. № 16. С. 185-186; Церковные ведомостн, нздаваемые прн Святейшем Правнтельствуюшем Снноде. 1909. -№ 10. С. 74; Сушко A. В. Духовные семннарнн в Росснн (до 1917 г.) II Вопросы нсторнн. 1996. № 11-12. С. 109; Ушаков A. В. Революцнонное двнженне демократнческой ннтеллнгенцнн в Росснн. 1895-1904. М., 1976. С. 172.
3 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1889. № 21 (часть неофнцнальная). С. 905; Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1897. -№ 5. С. 37-38; Пороменскнй П. Парнчское женское св. Марпн Магдалнны учнлніце духовного ведомства (Заметка по случаю 50-летнего юбнлея учялтца). — СПб., 1910. С. 68; Шелепкн Н., Гамолко Н. Могнлевское женское учнлнте духовного ведомства (1863-1913 гг.). Краткнй нст. очерк с опясанне.м учнлншного юбялея. С. 35.
у большасці губерняў Расіі. У 1893 г. усе епархіі, у склад якіх уваходзілі беларуска-літоўскія губерні, знаходзіліся ў ліку першых пяці па колькасці школ у разліку на 100 цэркваў. Найбольшая колькасць царкоўных навучальных устаноў дзейнічала ў Мінскай праваслаўнай епархіі ў 1900 г. — 1806, у Гродзенскай, Літоўскай, Магілёўскай у 1901 г. — адпаведна 1295, 940, 1714; у Полацкай у 1905 г. 906. У цэлым у пяці беларуска-літоўскіх епархіях болын за ўсё царкоўных школ існавала ў 1901 г. 64031.
Зніжэнне папулярнасці царкоўных навучальных устаноў у пачатку XX ст. сярод насельніцтва Беларусі прымусіла кіраўніцтва епархій звярнуць увагу на паляпшэнне матэрыяльных умоў іх існавання, удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, стварэнне больш эфектыўнай сістэмы падрыхтоўкі і падбору педагагічных кадраў. У выніку ў гісторыі развіцця царкоўна-школьнай справы пачаўся новы этап, які характарызаваўся павышэннем якасці дзейнасці школ духоўнага ведамства. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ўсе сельскія царкоўна-прыходскія школы беларуска-літоўскіх епархій былі ўключаны ў сетку школ усеагульнага пачатковага навучання, што сведчыла пра тое, што гэтыя царкоўна-прыходскія школы ў дачыненні да адукацыйнага цэнза настаўнікаў, праграм, метадаў, тэрмінаў і вынікаў навучання стаялі на адным узроўні з аднатыпнымі школамі іншых ведамстваў.
Навучальныя ўстановы рымска-каталіцкай царквы. У канцы XVIII — пачатку XX ст. рымска-каталіцкі касцёл актыўна ўключаўся ў сферу адукацыі. Ім была створана трохузроўневая разгалінаваная сістэма навучальных устаноў. На беларускіх землях дзейнічалі пачатковыя (парафіяльныя), сярэднія (павятовыя і гімназіі), вышэйшыя (акадэмія) навучальныя ўстановы. Акрамя іх мужчынскія і жаночыя навучальныя ўстановы.
Заснаванне Полацкай акадэміі было звязана з ініцыятывай і намаганнямі езуітаў. Гэта было выклікана нежаданнем ордэна падпарадкоўвацца Віленскаму ўніверсітэту па адукацыйных пытаннях і імкненнем праводзіць уласную палітыку ў адносінах да школ ордэна ў Расійскай імперыі. Дазвол ад свецкіх улад на адкрыццё ўласнай вышэйшай навучальнай установы езуіты атрымалі дзякуючы сваёй ярка выражанай прарасійскай пазіцыі, якую імкнуліся шырока папулярызаваць.
Адкрыццё акадэміі адбылося 15 чэрвеня 1812 г., а працу яна распачала 6 студзеня 1813 г. Па адукацыйных пытаннях акадэмія знаходзілася ў веданні генерала ордэна, а па справах выхавання у веданні міністра асветы. Навучальная ўстанова спаўняла дзве функцыі, якія рэалізаваліся паралельна. Першай была яе дзейнасць як пляцоўкі для атрымання адукацыі членамі ордэна езуітаў. Для іх яна выконвала функцыі манаскіх студый і вышэйшай навучальнай установы. У адносінах да іншых прадстаўнікоў духавенства акадэмія адыгрывала ролю вышэйшай навучальнай установы, якая давала магчымасць
1 Мннскне епархнальные ведомостк. 1894. -№ 16 (часть неофнцнальная). С. 415-420; Грыгор’ева В. В.. Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец ХУШ-ХХ ст.) С. 83.
атрымання навуковых ступеняў. Другаснай функцыяй з’яўлялася адукацыя насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў.
У Акадэміі было тры факультэты: тэалагічны; вольных мастацтваў, філасофіі і іншых прыродазнаўчых і грамадзянскіх навук; філалагічны (моўны). У кіраванне Полацкай езуіцкай акадэміяй свецкія ўлады практычна не ўмешваліся. Акадэмія мела права самастойна вырашаць кадравыя пытанні, якія толькі зацвярджаліся генералам ордэна і міністрам унутраных спраў. На чале навучальнай установы знаходзіўся рэктар, якому ў кіраванні дапамагалі чатыры саветнікі, канцлер і сакратар. Кожны факультэт узначальваў абраны на акадэмічным савеце дэкан1.
Колькасць навучэнцаў у Акадэміі пастаянна ўзрастала. У першы год яе дзейнасці студэнтаў налічвалася 84 чалавекі (на тэалагічным факультэце 25, на філасофскім 29 і на моўным 30). Аднак ужо ў 1814/15 навучальным годзе колькасць навучэнцаў дасягнула 136 чалавек, з якіх тэалогію вывучалі 25, філасофію 66, мовы 45*. Свецкія асобы ў агульнай масе студэнтаў духавенства складалі 48 % (даныя на 1814/15 навучальны год)3. Магчымасць навучання прадстаўнікоў уніяцкай царквы Акадэмія мела толькі да 1817 г. У 1817 г. езуітам было забаронена прымаць на навучанне ўніятаў
Свецкіх студэнтаў, якія выбіралі навучанне ў Полацкай акадэміі, у значнай ступені прываблівалі дабрачынныя ініцыятывы езуітаў. Для дзяцей беднай шляхты ордэн прапаноўваў бясплатнае пражыванне, харчаванне і іншае забеспячэнне; магчымасць дадатковага навучання музыцы. Тыя, хто мелі магчымасць плаціць за адукацыю, атрымлівалі месцы ў шляхецкім канвікце4. У дапамогу адукацыйнаму працэсу дзейнічала багатая бібліятэка. Бібліятэчныя зборы акадэміі ў 1813 г. налічвалі 40 тыс. тамоў5. У 1820 г. Полацкая езуіцкая акадэмія была закрыта.
Каталіцкія навучальныя ўстановы, якія давалі свецкаму насельніцтву ўсіх веравызнанняў адукацыю сярэдняга ўзроўню і магчымасць паступлення ва ўніверсітэты былі прадстаўлены павятовымі школамі і гімназіямі пры кляштарах розных манаскіх ордэнаў і кангрэгацый. На момант першага падзелу Рэчы Паспалітай на беларуска-літоўскіх землях дзейнічала больш за 20 сярэдніх школ, з якіх 18 належалі езуітам6. Да другога падзелу на ўсходнебеларускіх землях працягвалі існаваць 5 езуіцкіх школ7. Цэнтральнаі заходнебеларускія землі, якія заставаліся ў складзе Рэчы Паспалітай і на якія распаўсюджвалася забарона дзейнасці ордэна езуітаў, былі ахоплены рэформамі, што праводзіла Адукацыйная камісія. Там на месцы езуіцкіх школ ствараліся дзяржаўныя
1 ПСЗРН. Т. 32. № 25019. С. 208-209.
2Gizycki J. М. Materialy do dziejow Akademii Polockiej i szkol od niej zaleznych. S. 65.
3 Ibid.-S. 65.
4 Ibid.-S. 68-69.
5 Gizycki J. M. Notatka o Akademii Polockiej i szkolach jezuitow w Polocku. Poznan, 1884. S. 9.
6 Блннова T. йезунты в Беларусн. Роль пезунтов в органнзацнн образовання н просвеіцення. Гродно, 2002. С. 315.
7 Тамсама. С. 329-330.
(акруговыя і падакруговыя) школы, а таксама працягвалі дзейнічаць піярскія школы, аб’яднаныя ў асобую піярскую акругу.
Пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай большая частка акруговых і падакруговых школ, якія да гэтага належалі езуітам, была перададзена ў веданне каталіцкіх манаскіх ордэнаў (дамініканцаў, францысканцаў, бернардзінцаў). У выніку ў канцы XVIII ст. на беларускіх землях дзейнічала 20 сярэдніх школ, якія ўтрымліваліся рознымі ордэнамі: езуітамі 5 школ, піярамі 5, дамініканцамі 6, францысканцамі 1, латэранскімі канонікамі 2, місіянерамі 1.
Усяго ў пачатку XIX ст. (1803 г.) агульная колькасць сярэдніх навучальных устаноў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях складала 56. 3 іх рымска-каталіцкі касцёл утрымліваў 31 двух-шасцікласную школу пры кляштарах (55 %). Шэсць школ (11 %) дзейнічала пры базыльянскіх кляштарах1.
У 1818 г. колькасць сярэдніх школ, якія ўтрымліваліся ў беларуска-літоўскіх губернях Віленскай навучальнай акругі рымска-каталіцкімі і базыльянскім манаскімі ордэнамі, складала 57 % ад агульнай колькасці. Акрамя школ, падпарадкаваных Віленскаму ўніверсітэту, у Магілёўскай губерні дзейнічала 4 езуіцкія сярэднія школы, і ў Віцебскай 2. Такім чынам, рымска-каталіцкаму касцёлу належаў 51 % школ.
Пасля забароны дзейнасці езуітаў у Расійскай імперыі (1820 г.) узнікла пытанне, што рабіць з навучальнымі ўстановамі, якія ўтрымліваліся ордэнам. Існавалі два варыянты: перадача іх у веданне Віленскага ўніверсітэта і стварэнне на іх месцы свецкіх навучальных устаноў, або перадача ў веданне іншым манаскім ордэнам. У красавіку 1820 г. А. Галіцын накіраваў да мітрапаліта С. Богуш-Сестранцэвіча ліст, у якім цікавіўся, якія ордэны могуць замяніць езуітаў у іх школах і на настаўніцкіх пасадах. А. Галіцын пытаўся аб тым, ці можна замяніць езуітаў місіянерамі, «не наступнт лн co стороны какой-лнбо опасностн относятельно прозелнтнзма»2. У адказе С. Богуш-Сестранцэвіча значылася, што ён лічыць адных дамініканцаў і піяраў прыдатнымі да гэтай справы3. Пасля азнаямлення з прапановай А. Галіцын вырашыў, што лепшым выйсцем будзе вучылішча ў Полацку перадаць піярам, а дамініканскаму вучылішчу ў Забелах надаць аднолькавыя з ім правы і прывілеі4. Такім чынам, большая частка паезуіцкіх школ перайшла ў веданне іншых манаскіх ордэнаў