• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Жаночыя навучальныя ўстановы ў сістэме каталіцкай адукацыі былі прадстаўлены школамі і пансіёнамі пры жаночых кляштарах. На беларуска-літоўскіх землях навучанне дзяўчат пры кляштарах было традыцыйнай з’явай. Папулярнасць жаночай адукацыі на беларуска-літоўскіх землях адзначаў Г. Кіпрыяновіч: «Нн в одной полосе Росснн <. ..> не распространено так женское образованне, как в провннцнях, от Польшн возвраіценных. <. ..> я был постоянным свндетелем, как самые бедные роднтелн йз многочнсленной здесь шляхты н даже нз класса ремесленного употреблялн последнне свон средства к доставленню образовання дочерям свонм <...>. В внду недостатка в крае русскнх учебных заведеннй, даже местное православное духовенство вынуждено было помеіцать в пансноны свонх детей. йз офнцнального отчёта попечнтеля Внленского учебного округа за 1864 г. вндно, что в 19 панснонах округа обучалось 86 дочерей православного духовенства, нз ннх 30 воспнтывалнсь в польско-католнческнх панснонах, a 11 в содержммых лютеранкамн»2.
    У першай трэці XIX ст. на беларуска-літоўскіх землях налічвалася 28 школ пры жаночых кляштарах і 2 пры мужчынскіх (Бярозаўскім кляштары картузаў і Чачэрскім езуітаў). Пры мужчынскіх кляштарах для дзяўчат наймаўся спецыяльны выкладчык: у Бярозе для 7 дзяўчынак, у Чачэрску для 15. Сярод агульнай колькасці школ 3 належалі да вышэйшага разраду, 3 да сярэдняга, 21 да школ элементарнага навучання3.
    Паўстанне 1830-1831 гг. у меншай ступені адбілася на колькасці жаночых кляштараў, чым мужчынскіх, і адпаведна школ пры іх. У сферы жаночай адукцыі каталіцкая царква пасля паўстання захавала свой уплыў. Аднак быў уведзены шэраг абмежаванняў. Так, дзяўчатам грэка-каталіцкага веравызнання забаранялася навучацца ў школах пры каталіцкіх кляштарах4.
    Чарговая хваля закрыцця жаночых школ і пансіёнаў прыпала на пачатак 1840-х гадоў. У той час у Магілёўскай і Віцебскай губернях быў заснаваны шэраг прыватных жаночых школ (пансіёнаў), у сувязі з чым урад палічыў непатрэбным пакідаць жаночыя школы пры кляштарах. Указ аб закрыцці школ і пансіёнаў быў выдадзены 13 лютага 1843 г. У выніку былі закрыты жаночыя
    1 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 46397. Арк. 1-7.
    2 Кнпрнановнч Г. Я. К нсторнн женского образовання в Западной Росснн: (Нст. запнска ко дню 50-летня Впленской, Гродненской н Ковенской гн.мназнй): 1860-1910 гг. Внльна, 1910. С. 30.
    3 Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мінск, 1985.
    4Кнпрнановнч Г. Я. К нсторнн женского образовання в Западной Росснн: (Нст. запнска ко дню 50-летня Внленской, Гродненской н Ковенской гнмназнй): 1860-1910 гг. С. 4.
    пансіёны пры кляштарах марыявітак і бенедзікцінак. Апошняя хваля закрыцця школ пры жаночых кляштарах мела месца пасля паўстання 1863-1864 гг. Так, у 1864 г. была закрыта школа пры Драгічынскім жаночым кляштары, афіцыйнай прычынай закрыцця стала навучанне ў ёй польскай мове1.
    Па ўзроўні навучання большую частку каталіцкіх жаночых школ можна параўнаць з парафіяльнымі вучылішчамі. Дзяўчат вучылі чытаць і пісаць (папольску і па-руску), матэматыцы, катэхізісу, ігры на музычных інструментах і «жаночым работам». У некаторых школах праграма набліжалася да ўзроўню сярэдніх навучальных устаноў. Напрыклад, у школе пры кляштары полацкіх сясцёр марыявітак было чатыры класы. У іх навучалі чытанню, пісьму, польскай, рускай, французскай і нямецкай мовам, катэхізісу, арыфметыцы, Бібліі, граматыцы, геаграфіі, маляванню2. Празелітычная дзейнасць каталіцкага касцёла прыводзіла да таго, што ў жаночых школах (асабліва, тых, якія ўтрымліваліся марыявіткамі) навучаліся яўрэйкі, прыняўшыя хрысціянства.
    Жаночыя школы былі больш колькаснымі, чым парафіяльныя, але менш колькаснымі, чым павятовыя і гімназіі. У сярэднім у школе навучалася каля 20 дзяўчат. Практычна ўсе яны, аб паходжанні якіх ёсць звесткі, належалі да шляхецкага саслоўя. Частка вучаніц паходзілі з мяшчанскіх сем’яў. Плата за навучанне бралася з вучаніц, бацькі якіх былі ў стане аплачваць навучанне. Сумарна ад 1/3 да паловы вучаніц навучаліся бясплатна. На навучанне без аплаты прымаліся ў выпадку наяўнасці асобнага фундуша або дастатковых даходаў кляштара.
    Паколькі важным элементам рэлігійнай практыкі рымска-каталіцкай царквы з’яўлялася музыка, невыпадковым было з’яўленне пры кляштарах асяродкаў навучання музыцы. Нягледзячы на тое, што ігры на музычных інструментах, спевам і танцам таксама навучалі і ў агульнаадукацыйных школах, існавала неабходнасць болып паглыбленага і спецыялізаванага навучання будучых музыкантаў. Для гэтага ствараліся спецыяльныя школы музычныя бурсы. Заснавальнікам такога тыпу навучальных устаноў быў ордэн езуітаў. Музычныя бурсы існавалі ў Полацку (з канца XVI да 20-х гадоў XIX ст.), Оршы (з 1634 да 1820 г.), Віцебску (з 1676 да пачатку XIX ст.), Нясвіжы (з першай паловы XVII ст.), Мінску, Гродне (з 1704 г.), Слуцку, Магілёве (з канца XVII ст.), Навагрудку (з сярэдзіны XVII ст.), Пінску, Слоніме (з першай паловы XVIII ст.), Юравічах, Мсціславе (з другой паловы XVIII ст.). Па сваёй арганізацыі бурсы ўяўлялі сабой музычныя школы-інтэрнаты, дзе дзеці незаможных бацькоў атрымлівалі музычную і агульную адукацыюА
    Узмацненне русіфікацыйных планаў расійскага ўрада адносна каталіцкага касцёла на беларуска-літоўскіх землях пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг.
    1 НГАБГ. Ф. 1. Воп. 34. Спр. 2238. Арк. 5-6.
    2 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 26. Спр. 1436. Арк. 3-4.
    3 Дадномова О. В. Музыкальная культура городов Белорусснн в XVIII веке. Мннск, 1992. С. 76; Пракопцава В. Спасціжэнне майстэрства. Станаўленне мастацкай адукацыі ў Беларусі. С. 118-120.
    выклікала выданне ўказа 25 снежня 1869 г. аб дазволе выкарыстання рускай мовы ў казаннях і дадатковым набажэнстве. Для падрыхтоўкі арганістаў, здольных выконваць па-руску царкоўныя спевы, у Мінску было заснавана вучылішча арганістаў. Выпускнік вучылішча быў абавязаны таксама ў размовах з пробашчамі, падчас службы, у касцёле, у закрыстыі, у прысутнасці парафіян карыстацца выключна рускай мовай1. Русіфікацыйныя мэты вучылішча праяўляліся і ў рэлігійным жыцці навучэнцаў ранішнія і вячэрнія малітвы чыталіся на рускай мове. У вучылішча прымаліся хлопцы рыма-каталіцкага веравызнання, якія мелі музычныя здольнасці. Навучанне ў вучылішчы з’яўлялася дастаткова прывабным для насельніцтва: акрамя непасрэдна навучання хлопчык атрымліваў поўнае забеспячэнне (сталаванне, вопратку, бялізну; для вучняў наймаліся кухарка, прачка, пры неабходнасці аказвалася медыцынская дапамога)2. Хутчэй за ўсё, менавіта гэта падштурхоўвала бацькоў аддаваць туды на навучанне дзяцей. У вучылішчы ніколі не было вольных месцаў. Штогод там навучалася ад 10 да 22 чалавек. Бясплатнасць навучання, а таксама поўнае забеспячэнне ўплывалі і на саслоўны склад навучэнцаў, сярод якіх была значная частка сялян.
    Аднак мэты школы абсалютна не супадалі з інтарэсамі каталіцкай часткі грамадства. I таму пасля заканчэння навучання многія з выпускнікоў або не распачыналі працу па атрыманай спецыяльнасці, або амаль адразу «здраджвалі» атрыманым ідэалагічным настаўленням і пачыналі працаваць у «варожым» расійскаму ўраду кірунку спяваючы і дапамагаючы ў адпраўленні набажэнстваў па-польску. Верагодна, менавіта такія выпадкі падштурхнулі Ф. Сенчыкоўскага да ўвядзення ў статут вучылішча пункта аб адказнасці за «отступленме, нзмену данной прнсягн, надувательство н неблагонадёжность (неблагодарность), за даровое воспнтанне»3. Так, у выпадку невыканання абавязацельстваў, якія прымаў вучань і яго бацькі ў пачатку навучання, выпускнік вучылішча караўся адданнем у бестэрміновую ваенную службу4. Вучылішча арганістаў дзейнічала да 1897 г., калі Міністэрствам унутраных спраў было загадана звольніць усіх вучняў з 1 чэрвеня таго ж года з аказаннем ім матэрыяльнай дапамогі, а сам будынак перадаць у веданне Залатагорскага касцёла.
    Роля ўніяцкай царквы ў адукацыі насельніцтва. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння часткі Беларусі да Расійскай імперыі Полацкі ўніяцкі епіскап Я. Смагаржэўскі звярнуў увагу расійскіх улад на базыльянскіх манахаў, адзначыўшы, што яны добра навучалі юнакоў у многіх месцах Полынчы і маглі б «вестн дело образовання в более русском направленнн»5.
    1 Пракопцава В. Спасціжэнне майстэрства. Станаўленне мастацкай адукацыі ў Беларусі. С. 119.
    2 Тамсама.
    3 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 2791. Арк. 7.
    4 Тамсама. Арк. 7 адв.
    5 Цыт. па: Кояловнч М. О. Нсторня воссоедпнення западнорусскнх уннатов. С. 181.
    Усяго напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай у базыльянскіх школах вучылася каля 3 тыс. вучняў1.
    Кацярына II указам ад 6 верасня 1795 г. загадала сабраць звесткі аб базыльянскіх кляштарах і па ўзгадненні з архіепіскапам I. Лісоўскім зачыніць тыя з іх, якія не займаліся навучаннем або дабрачыннай дзейнасцю. Але ў Рэгламенце 1798 г. аб гэтай забароне было забыта, бо ўсе базыльянскія кляштары ўтрымлівалі школы і багадзельні2.
    Указам ад 27 ліпеня 1807 г. базыльянскі ордэн быў прызнаны выхаваўчым3. 11 лютага 1823 г. Літоўскі базыльянскі правінцыял Ц. Камінскі пісаў уніяцкаму біскупу I. Булгаку, што ордэн распаўсюджваў свой уплыў на ўсю краіну. Візітатары, Віленскі ўніверсітэт і міністр духоўных спраў і народнай асветы князь А. Галіцын станоўча адзываліся аб яго адукацыйнай дзейнасці. На карысць дзейнасці ордэна выказваліся і прадстаўнікі мясцовага дваранства. Так, 17 сакавіка 1823 г. графіня Аляксандра Браніцкая звярнулася да А. Галіцына з лістом, у якім прасіла яго аб заступніцтве ордэна, які, на яе думку, з’яўляўся карысным у краі4.
    Па візітацыі 1823 г. у базыльянскіх манастырах Беларускай правінцыі школы былі ў наступных кляштарах: Вярбілаве павятовая, Ануфрэйскім парафіяльная, Оршы манаская, Полацку парафіяльная, Пустынках манаская, Тадуліне манаская, Талочыне павятовая. Так, у Тадулінскім кляштары ў двухпавярховым будынку знаходзіліся навіцыят і схаластычныя студыі5. 3 42 манахаў 17 базыльянскіх кляштараў Беларускай правінцыі 1 быў доктарам багаслоўя і царкоўнага права, 2 дактарамі багаслоўя, 1 доктарам багаслоўя і магістрам філасофіі, 1 кандыдатам філасофіі, 1 кандыдатам багаслоўя. 18 манахаў вучыліся філасофіі і дагматычнаму багаслоўю, 26 вучыліся маральнаму багаслоўю. Навучаліся яны ў асноўным у Віленскім універсітэце, або Полацкай езуіцкай акадэміі, частка манахаў закончылі навіцыяты6. Колькасць вучняў у большасці базыльянскіх школ была невялікай, напрыклад, у Ануфрыеўскай 8, Полацку 10 вучняў. Але былі школы і больш вялікія па колькасці вучняў. Як, напрыклад, манастырская школа ў Талочынскім базыльянскім кляштары. Па звестках, падпісаных рэктарам школы і настаяцелем кляштара Юстам Крупіцкім, у 1802 г. кляштар утрымліваў публічную школу, у якой навучаліся да 80 вучняў. Падборам выкладчыцкіх кадраў займалася Полацкая духоўная кансісторыя7. У 1827 г. у школе навучаліся 108 вучняў. Пазней яна была пераўтворана ў павятовае духоўнае вучылішча.