Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Стараверы ў паўстанні: вернасць «йстйнно русскому духу». Стараверы, нягледзячы на іх, здавалася б, непрымірымыя адносіны з царскім урадам і афіцыйным праваслаўем, не ўзялі бок паўстанцаў. Больш за тое, паводле назіранняў самога генерал-губернатара М. Мураўёва і сучасніка падзей Пятра Чарэвіна, па прыбыцці ў край, у іх склалася ўражанне, што адны толькі стараверы сапраўды заставаліся вернымі свайму абавязку. Цалкам магчыма, што
1 Нльнн А. Ян Позняк первый нсследователь участня православного духовенства в восстаннн 1863-1864 гг. II Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Менск, 2011.-С. 200-204.
2 Повстанческое двнженне в Гродненской губерннн 1863-1864 гг. С. 255.
3 НГАБ. Ф. 296. Bon. 1. Спр. 26. Арк. 16.
4 Тамсама. Арк. 10 адв.
5 Тамсама. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 138. Арк. 3.
ў гэтай сітуацыі адыгралі сваю ролю і некаторыя вольнасці ў адносінах да старавераў, дараваныя ім урадам Аляксандра II у 1858 г.
Паказаць ролю непасрэдных кіраўнікоў старавераў Беларусі не падаецца магчымым з-за адсутнасці выяўленых на сучасны момант дакументаў. Але вядома, што падчас паўстання ідэйныя кіраўнікі стараверства стараверы Рагоскіх могілак і беспапоўцы Праабражэнскай багадзельні прыслалі імператару «вернопадданнческне адреса»1. Стараверы Беларусі пайшлі яшчэ далей: вырашылі аказаць падтрымку ўраду не словам, а справай. Так, стараверскія абшчыны Дынабургскага і Рэжыцкага паветаў Віцебскай губерні стварылі конныя сотні для барацьбы з паўстанцамі. Ініцыятыву падтрымалі і ў іншых мясцовасцях. У Мінскай губерні першымі адгукнуліся стараверы Барысаўскага і Бабруйскага паветаў. Праўда, сотні, па прычыне малалікасці і беднасці абшчын, скласці не ўдалося. Тым не менш бабруйскія стараверы заявілі, што гатовы ісці ў войска «поголовно й жертвовать всем свойм ймуіцеством», а барысаўскія сабралі 390 руб. на абмундзіраванне2. У выніку стараверская абшчына Барысава выставіла 40 чалавек, Бабруйска 20. Сфарміраваныя атрады былі прыкамандзіраваны да Данскога казачага 33 палка, які размяшчаўся ў Бабруйску. Па асабістым распараджэнні М. Мураўёва ім былі выдадзены пікі і «прочее вооруженйе», а таксама ўстаноўлена сутачнае ўтрыманне па 10 кап. у дзень на чалавека3.
На карысць версіі, што дэманструе настроі старавераў падчас паўстання як праўрадавыя, можна прывесці і справу з Каўнаскага акруговага архіва «О награжденнн старообрядцев Акйнфова й Смйрнова, пострадавшйх от восстання 1863 года»4. Дакументы сцвярджаюць, што толькі тое, што ў аднаго з іх паўстанцы разрабавалі маёмасць, а другога расшуквалі для таго, каб павесіць, выклікала разгляд справы на наступным узроўні: ваенны начальнік Вілкамірскага павета начальнік Ковенскай губерні Віленскі, Ковенскі, Гродзенскі і Мінскі генерал-губернатар.
Такая пазіцыя старавераў правакавала ўзмацненне сацыяльных супярэчнасцей паміж памешчыкамі мясцовага паходжання і стараверамі-арандатарамі на глебе нацыянальна-рэлігійных адрозненняў. Напрыклад, праўрадавая пазіцыя старавераў падчас паўстання 1863-1864 гг. не сустракала станоўчага водгуку землеўласнікаў Ковенскай губерні. Свой пратэст яны выказвалі разрывам з імі зямельных адносін і высяленнем з арэндаваных зямель. Такія падзеі былі зафіксаваны ў Новааляксандраўскім павеце, дзе памешчык Канстанцін Чарноцкі, западозраны ў сувязі з паўстанцамі, яшчэ ў лютым 1863 г. быў падвергнуты «формальному следствйю», але быў апраўданы. Праз два гады следства было адноўлена. Прычынай сталася высяленне Чарноцкім старавераў з арэндных зямель і іх жаданне адпомсціць памешчыку. Вырашыўшы выкарыстаць палітычны матыў, стараверы данеслі, што Чарноцкі вербаваў у «шайкн
1 Русское православне: вехн нсторнн. С. 370.
2 НГАБ. Ф. 296. Bon. 1. Спр. 24. Арк. 5, 6 адв.
3 Тамсама. Арк. 6 адв., 10 адв., 20-21.
4 К АА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 539.
‘ Vauqrw* і
лП Апо ОСОБОЙ ШЦШРШ
Хп| ПОЛНТНЧЕСКММЬ Д'ЬЛАМБ Т&ВЕНСКАГО ГУБЕРНАТОРА —
Д'БЛО
Йачалось /• «8^/ года.
Кончено Ів^года.
Справа аб узнагароджванні старавераў Акінфава і Смірнова, пацярпелых ад паўстання 1863-1864 гг. (КАА)
польскнх мятежшіков людей, в том чнсле н нз старообрядцев»1. I толькі ў маі 1867 г. Чарноцкі быў вызвалены ад следства.
На абвастрэнне ўзаемаадносін мясцовых арандатараў са стараверамі звярнуў увагу Мураўёў у сваім распараджэнні ў адрас начальнікаў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў ад 17 чэрвеня 1863 г.: «Памешчыкі тутэйшага краю польскага паходжання <...> стараюцца ўсімі сродкамі аслабіць і знішчыць у гэтым краі ўплыў рускага элемента, з гэтай мэтай імкнучыся выцесніць стараабраднікаў як вернае і адданае гасудару і ўраду насельніцтва з зямель, якія аддаваліся ім да гэтага часу ў арэнднае ўтрыманне»2. М. Мураўёў
1 КАА. Ф. 1-1602. Воп. 2. Спр. 376. Арк. 93.
2 Цыт. па: Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX ст.ст. С. 114.
прапанаваў шэраг мер па абароне інтарэсаў старавераў і ўсклаў адказнасць за іх выкананне на ваенных начальнікаў і паліцэйскія ўправы. Пазней, у 1870 г., на вышэйшым узроўні памешчыкам было забаронена павышаць арэндную плату стараверам без іх згоды, а ў 1876 г. царскім указам былі ўзаконены правілы аб уладкаванні старавераў і аднаверцаў на ўласніцкіх землях паўночназаходняга рэгіёна.
Пазіцыя іўдзейскага насельніцтва: спачуванне паўстанцам або эканамічная зацікаўленасць? Аб паводзінах іўдзейскага насельніцтва ў час паўстання, а тым больш іх духоўных настаўнікаў, звестак не так шмат. Вядома, што падчас падзей у Варшаве (1861 г.) Варшаўскі рабін Беруш Майзель заклікаў да яднання з палякамі і яўрэі горада выходзілі на дэманстрацыі, вялі агітацыю сярод рабочых, перапраўлялі нелегальна зброю. У тым жа 1861 г. уплывовыя члены Варшаўскай яўрэйскай абшчыны звярнуліся з адозвай да яўрэяў. У ёй адзначалася: «Хотате узнать йстйнный дух народа польского? Вот смотрнте: он едва вздохнул посвободнее, а его свяшеннослужйтелй уже во всех костелах заговорллй о нас языком любвл н братства, прлзнавая нас детьмн страны, в которой мы жлвем уже восемь веков. <.. .> Мы влделл, как лучшле людл страны шествовалл рядом с нашлм духовенством, провожая к месту вечного упокоенйя пять жертв <. ..> Умоляем вас, братья, соедлнлвшйсь воедлно, поддержлвайте лх (поляков) в лх благородных стремленлях»1.
3 пачаткам паўстання і распаўсюджваннем яго на тэрыторыю Літвы і Беларусі рэвалюцыйны ўрад, каб схіліць на свой бок яўрэйскае насельніцтва, выпусціў пракламацыю на польскай і яўрэйскай мовах. У ёй адзначалася: «Когда мы с помотью Всевышнего освободлм страну от московской неволн, мы сообша будем наслаждаться млром. Вы л детй вашй станете пользоваться всемл граждансклмл правамй без огранйченлй, йбо народное правйтельство не будет спрашлвать о вере л пройсхожденйй, а только о месте рожденйя»2. Гэта спакушала ў шэрагі паўстанцаў яўрэйскую моладзь, прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У літаратуры адзначалася, што бывалі выпадкі, калі яўрэі распаўсюджвалі сярод сялян адозвы паўстанцкага ўрада, даносілі паўстанцам аб руху войскаў. Але лічылася, што гэтыя моманты былі адзінкавымі і характэрнымі толькі для Царства Польскага. Што ж тычылася тэрыторыі Беларусі і Літвы, то сцвярджалася, што там яўрэйскае насельніцтва не прымала ўдзел у паўстанні і нават не спачувала яму3.
Выяўленне новых архіўных дакументаў і выхад з друку новых дакументальных зборнікаў прымушае ўдакладніць гэтыя катэгарычныя сцвярджэнні. Праўда, што тычыцца пазіцыі рабінаў беларуска-літоўскіх губерняў, то тут
1 Цыт. па: Водовозов В. К еврейскому вопросу в Польше. Сб. ст. / предясл. Н. Н. Полянского // Голос Мннувшего. 1915. № 12. С. 267.
Цыт. па: Кандель Ф. Очеркн времен м событнй нз нсторнн россвйскнх евреев. йерусалнм, 1990. Ч. 2: 1772-1882 годы. С. 220.
3 Кандель Ф. Очеркн времен н событнй нз нсторнн росснйскнх евреев. Ч. 2: 1772-1882 годы. С. 221; Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 70.
з-за адсутнасці наяўных матэрыялаў, узнікаюць цяжкасці. Адзіны дакумент, які быў знойдзены сярод рапартаў паліцэйскага прыстава, павятовага спраўніка, данясенняў Лепельскага дэкана (за лістапад-снежань 1864 г.) у справе аб правядзенні рымска-каталіцкімі ксяндзамі жалобнай літургіі і неўспаміне царскай фаміліі, гэта малітва рабіна'. Але паколькі ён напісаны на ідыш, не ўдалося ўстанавіць, ці сведчыць гэты дакумент аб падтрымцы пазіцыі рымска-каталіцкіх ксяндзоў, ці ён апынуўся ў справе выпадкова.
Тым не менш, калі размова ідзе аб прыналежнасці да паўстання іўдзейскіх вернікаў, дакументы аб іх прыцягненні да адказнасці ў следчых справах сустракаюцца. Напрыклад, у следчай справе аб асобах, што мелі дачыненне да паўстання ў Віцебскай губерні, маюцца дакументы за 1863 г., што яўрэі м. Асвея дастаўлялі дваранам і ксяндзам Люцынскага і Рэжыцкага паветаў свінец, порах і іншыя рэчы. А сын аднаго з іх па даручэнні люцынскага ксяндза перапраўляў сакрэтныя лісты ў Маскву. Усе яны былі арыштаваны, але пазней адпушчаны, дзякуючы таму, што яўрэйскія купцы ўзялі іх «на по2 ручнтельство» .
Следчая справа была заведзена і на яўрэя з Дынабурга Залмана Гельфанта, які прадаваў коней мяцежнікам. I хоць тут хутчэй праглядваецца эканамічная матывацыя дзеянняў, справа разглядалася як «полнтнческое преступленне», бо пры ўсіх гэтых здзелках яўрэі ўступалі ў зносіны з паўстанцамі3.
Аб тым, што сувязі яўрэйскага насельніцтва з паўстанцамі былі не эпізадычнымі, а хутчэй даволі трывалымі, сведчыць зварот М. Мураўёва да мясцовага кіраўніцтва звярнуць пільную ўвагу на дзейнасць яўрэяў-рамеснікаў і гарадскіх майстроў па пашыве адзення і абутку для інсургентаў. Звяртаючыся да губернатараў, ён запатрабаваў: «положять конец подобного рода промыслам <.. .> обьявнть цеховым управам в городах н депутатам еврейскнх обіцеств в местечках, что в случае обнаруження мастеров н промышленннков, заготовляюіцнх для мятежннков одежду, кроме конфнскацнн таковой н взыскання с хозянна оной штрафа в тройном размере стонмостн найденного товара, обшество нлн цех, которому прннадлежнт внновный, будет, в свою очередь, обложено штрафом от 100 до 500 руб. серебром»4.
На карысць таго, што паміж паўстанцамі і яўрэйскім насельніцтвам існавалі сувязі і падтрымка сведчаць і паказанні паўстанцаў з Гродзенскай губерні. Так, паўстанец атрада Гржымайла (Бельскі павет Гродзенская губерня) сцвярджаў, што ў атрадзе меўся фельшар-яўрэй. Аднадворац Кобрынскага павета Ярашэўскі (знаходзіўся ў атрадах Траўгута і Духінскага) паказаў на следстве Пружанскаму ваеннаму начальніку, што ён купляў порах і свінец «у еврея м. Любншева Пннского уезда по нменн Лейба по прозванню нензвестный». Паказанні шляхціча Скабейкі сведчылі, што яўрэі ажыццяўлялі пераправу