Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 44-45.
2 РДГА. Ф. 821. Воп. 138. Спр. 159. Арк. 6-10 адв.
3 Тамсама. Воп. 10. Спр. 201. Арк. 4.
4 Стороженко А. Освяоденне рнмско-католнческого костела в м. Ляховнчах в православную церковь. Вяльна, 1867. С. 1.
5 Тамсама. С. 2.
He былі аднолькавымі адносіны каталіцкага духавенства ўсіх рангаў і да ўвядзення рускай мовы ў касцёл (дадатковае набажэнства і казанні). I калі Барысаўскі дэкан Ф. Сенчыкоўскі стаў адным з першых ініцыятараў і праваднікоў гэтай акцыі1, то большасць духоўных асоб (ад епіскапаў да ксяндзоў і іх вікарыяў) пры падтрымцы вернікаў імкнулася рознымі шляхамі супрацьдзейнічаць гэтаму. Сярод парафіяльнага духавенства Беларусі распаўсюджваўся ліст нібыта ад Папы Рымскага, якім ён на польскай мове бласлаўляў моц каталіцкіх святароў «устоять протнву распоряження о введеннн русского 2 языка» .
Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. стала каталізатарам для праяўлення грамадзянскай пазіцыі з боку рымска-каталіцкага духавенства ўсіх узроўняў. Але наяўныя дакументы не даюць магчымасці дакладна ўстанавіць формы праяўлення гэтай пазіцыі, асабліва ў папярэдні перыяд, як па прычыне кансператыўнасці іх дзейнасці, так і адмаўлення насельніцтва выкрыць удзел святароў. Апошняе ўжо само па сабе сведчыць аб аўтарытэце і вялікім ідэйным уплыве святароў на вернікаў. I менавіта гэты аспект, а не асабісты ўдзел святароў у атрадах, з’яўляўся, на нашу думку, важнейшым паказчыкам іх ролі ў паўстанні.
На баку паўстанцаў апынуліся і прадстаўнікі евангелісцка-рэфармацкай і евангелісцка-лютэранскай канфесій. Найбольш яскравую старонку ўнеслі ў гэтую барацьбу навучэнцы і выкладчыкі Слуцкай евангелісцка-рэфармацкай гімназіі. Што мае свае гістарычныя падставы, гістарычныя карані. Гэтая гімназія была заснавана яшчэ ў 1617 г. князем Янушам Радзівілам і на працягу 250 гадоў захоўвала польскія нацыянальныя традыцыі. За актыўны ўдзел у паўстанні 280 вучняў (62 % іх агульнай колькасці) былі выключаны з гімназіі, частку выкладчыкаў саслалі ў Сібір3.
Пасля паўстання ў гімназіі адбыліся кардынальныя змены: яна была перададзена ў ведамства Міністэрства народнай адукацыі, пачалася русіфікацыя навучальнага працэсу. Віленскі евангелісцка-рэфармацкі сінод захаваў у гімназіі сваіх алюмнаў (стыпендыятаў), колькасць якіх была невялікай (штогод сінод пасылаў у гімназію 8—10 чалавек). Але, як і раней, гімназісты, захоўваючы вызвольныя традыцыі навучальнай установы, актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім руху. Яны стваралі нелегальныя гурткі, выступалі супраць русіфікацыі навучальнага працэсу, а ў пачатку XX ст. мелі непасрэднае дачыненне да рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. У час Першай сусветнай вайны гімназія была эвакуіравана ў Пензу4.
Архіўныя матэрыялы (няхай і нешматлікія, што вядомы на гэты момант) утрымліваюць звесткі і пра ўдзел лютэранскіх вернікаў непасрэдна ў паўстанцкіх атрадах. Напрыклад, у паказаннях аднаго з паўстанцаў атрада Глеба
1 Падрабязней гл.: НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 2189. Арк. 1-57.
2 Тамсама. Спр. 2182. Арк. 3 адв.
3 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 128.
4 Тамсама. С. 142.
(Кашанскага), які дзейнічаў у Гродзенскай губерні, гаворыцца пра «8 человек немцев, бывшнх прн шайке»1.
Праваслаўнае духавенства: «надзейная народная сіла»? У ходзе падрыхтоўкі паўстання праваслаўнаму духавенству адводзілася адпаведная роля ў падзеях, якія ў хуткім часе чакаліся. Цяжка было не лічыцца з яго ўплывам на праваслаўнае насельніцтва, колькасць якога ў Беларусі ў выніку скасавання уніі значна павялічылася. Жадаючы прыцягнуць праваслаўных святароў на свой бок або прымусіць іх не ўмешвацца ў падзеі, рымска-каталіцкае духавенства Полыпчы звярнулася ў 1862 г. да праваслаўнага духавенства Беларусі і Літвы з адозвай. «Надзвычайная эпоха настае для нас, палякаў, гаварылася ў ёй. Паўстаньце ад грахоў, апамятайцеся, вы народжаны вашымі маці-палячкамі, якія вас выкармілі, праводзілі неспакойныя ночы над вамі, каб выхаваць з вас сыноў Айчыны і добранадзейных пастараў народа. Але ж вы як вучыце, якія прамаўляеце казанні? <...> За мізэрныя царскія грошы вы прадалі душу д’яблу, о бяда вам будзе, бяда!!! He хвалюйце вясковых жыхароў, мы вам загадваем, таму што ведаем пра вашы злыя і патаемныя намеры; абыходзьцеся з народам разважліва, унушайце яму любоў да бліжняга, бо помста палякаў за святую веру страшэнная» .
У цэрквах, духоўных семінарыях, дамах свяшчэннікаў і праваслаўных вернікаў з’яўляліся розныя адозвы, маніфесты, пракламацыі. У фондзе афіцыйнага расійскага гістарыёграфа паўстання В. Ратча і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захавалася шмат данясенняў ад праваслаўных святароў, у якіх паведамлялася аб такіх улётках, а таксама аб становішчы і адносінах да паўстання насельніцтва. Так, 26 студзеня 1863 г. Глыбоцкі благачынны паведамляў, што раніцай 23 студзеня у с. Асінагорску на хаце селяніна і іншых месцах былі знойдзены тры «воззвання к крестьянам возмутнтельного содержання протнву православной веры н особы государя нмператора»3. Протаіерэй Драгічынскага павета Пётр Бараноўскі паведамляў, што, пачынаючы з 10 студзеня «волнення сделалнсь у нас <...> с 19-го мннуты нет без опасностн для жнзнн»4. Жытлінскі благачынны з Бабруйскага павета Галеневіч, які з гонарам пісаў аб сабе, што ён «по местоположенню роднтелей малоросс, доказавшнй свою верность н преданность к отечеству в 1831 году <...>, содействуя войскам в открытнн н преследованян шайкн мятежннков в Пннском уезде» інфармаваў начальніка Мінскай губерні аб з'яўленні і дзейнасці паўстанцаў у Бабруйскім павеце і настроях насельніцтва3. Паступалі даносы ад праваслаўных святароў і пра розныя дзеянні ксяндзоў на карысць паўстанцаў. Так, 7 лютага 1863 г. Шчучынскі благачынны даносіў пра чытанне
1 Повстанческое двнженне в Гродненской губерннм 1863-1864 гг. С. 99.
Цыт. па: Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 118.
3 АР РНБ. Ф. 629 (Ратч Васклнй Федоровпч). Bon. 1. Спр. 204. Арк. 3.
4 Тамсама. Арк. 4 адв.
5 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 1537. Арк. 2-4.
маніфеста рэвалюцыйнага ўрада ў Шчучынскім, Жалудоцкім і Забалацкім касцёлах1.
У адказ на пазіцыю данасіцельства ў ходзе паўстання адбылося нямала жорсткіх распраў з праваслаўнымі святарамі, якія ў той ці іншай форме выказалі сваю падтрымку расійскім уладам. Распраўляліся па-рознаму: святару Жытлінскай царквы Слонімскага павета Мікалаю Ступніцкаму паўстанцы пагалілі галаву і забралі прадуктовыя прыпасы. Нярэдка здаралася, што праваслаўных святароў прымушалі прысутнічаць у час прывядзення ксяндзамі да прысягі паўстанцкаму ўраду праваслаўнага насельніцтва, чытання маніфеста паўстанцкага ўрада на польскай мове і г. д.
Здараліся і забойствы святароў, якія пачаліся ў адказ на пакаранне смерцю праз павешанне ксяндза Ішоры (Лідскі павет). У ноч з 22 на 23 мая 1863 г. быў забіты святар праваслаўнай царквы ў м. Сураж Гродзенскай губерні. 23 мая быў забіты айцец Канапасевіч святар з м. Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, 3 ліпеня айцец Рапацкі, святар з с. Котры Пружанскага павета Гродзенскай губерні2. У пачатку чэрвеня быў павешаны псаломшчык Федар Юзэфовіч (Мінская губерня, Пінскі павет, Святавольскі прыход).
Тым не менш ёсць падставы сцвярджаць, што пазіцыя праваслаўнага духавенства, тым больш праваслаўных вернікаў, не была настолькі аднароднай. I гэта падаецца зразумелым, бо не так шмат прайшло з таго часу, калі была скасавана ўніяцкая царква і праваслаўнае духавенства працягвала па-рознаму адносіцца да гэтай падзеі. Вядомы звесткі пра маладых праваслаўных святароў з Гродзенскай губерні Бялевіча (с. Гавейнавічы) і Жаброўскага (с. Мілавіды) якія быццам бы пад прымусам падпісалі за непісьменных сялян прысягу народнаму ўраду і атрымалі спагнанне. А таксама учынак святара Нарачанскай царквы Скабалановіча, які разам са сваімі дочкамі быў западозраны ў сувязях з паўстанцамі і забеспячэнні іх харчаваннем. Свяшчэннік быў змешчаны ў Гродзенскі манастыр, а яго дачок Мураўёў саслаў у Гомель3. У НГАБ захаваліся матэрыялы, якія сведчаць аб «цікавасці» з боку аднаго з царкоўнаслужыцеляў Рэчыцкай саборнай царквы да касцёльных дэмаршаў. Тое, што гэта была не простая цікавасць, а пазіцыя, пацвярджаюць наступныя паводзіны прычэтніка Чайкоўскага, які адмовіўся выступіць сведкам супраць ксяндза і рыма-католікаў, а на пытанне «Точно лн 1 ноября была заявлена демонстрацня с пеннем запреіценного гнмна на Богослуженнн прн Вашем прнсутствнн?», адказаў, што ён нават само «выраженне демонстрацня» не разумее4.
Даследчык А. Ільін, спасылаючыся на матэрыялы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, дзе сярод дакументаў захаваліся лісты Яна Пазняка і яго артыкул у газеце «Kurier Wilenski» ад 23 сакавіка 1933 г., называе праваслаўнага
1 АР РНБ. Ф. 629 (Ратч Васнлнй Федоровнч). Bon. 1. Спр. 204. Арк. 6 адв.
-Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 119.
3 Грыгор’ева В. В„ Завальнюк У. М., Навіцкі У. 1., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 69.
4 НГАБ. Ф. 159. Bon. 1. Спр. 6685. Арк. 22 адв.
святара, настаяцеля Лапацінскай царквы Пінскага павета Мікалая Мароза, актыўнага ўдзельніка паўстання, які быў пазбаўлены духоўнага сану і сасланы на 10 гадоў на катаржныя работы1. Сярод паказанняў паўстанцаў Гродзенскай губерні ёсць прызнанне Івана Шэшкі з Ваўкавыскага павета, аднаго з паўстанцаў атрада Юндзіла, што ён «веры православной <...> нз духовного звання» прымаў удзел у бітве пад Мілавідамі2.
Узаемаадносіны паміж вернікамі розных хрысціянскіх канфесій і іх святарамі заставаліся памяркоўнымі да таго моманту пакуль улады не правакавалі сутычкі. У паказаннях паўстанцаў Гродзенскай губерні (як католікаў, так і праваслаўных), што надрукаваны ў зборніку дакументаў за 2006 г., практычна не называюцца прозвішчы ксяндзоў, з якімі тыя сустракаліся ў атрадах. Што выклікае недавер, бо знаходзіліся яны, як правіла, у атрадах па месцы жыхарства і, думаецца, добра ведалі як праваслаўных, так і каталіцкіх святароў наваколля.
Аб памяркоўных адносінах праваслаўных вернікаў да каталіцкіх святароў сведчыць і тое, што, робячы цяжкі для іх выбар вектару паводзін, яны маглі звярнуцца за парадай да ксяндза. Напрыклад, у чэрвені 1863 г. ваенны начальнік Слуцкага павета атрымаў данос начальніка 3-га стана, што група праваслаўных жыхароў м. Капыля пры з’яўленні чутак аб прыбліжэнні паўстанцаў звярнулася да ксяндза Іваноўскага з просьбай параіць, як ім сустрэць паўстанцаў. Пазней, у снежні таго ж года ксёндз быў абвінавачаны ў спачуванні паўстанцам. Але ў ходзе следства сведкі (11 чалавек праваслаўных) не пацвердзілі, што ксёндз іх падстракаў, а толькі адказаў, што «нельзя встречать с топорамн н кольямн, онн ведь вооружены, а еслн не хотнте с хлебом-солью, спрячьте деньгн подальше»3. На падставе гэтых сведчанняў ксёндз быў апраўданы палявым судом «к освобожденню от всякой ответственностн на основаннн высочайше утвержденных правнл о порядке наложення взысканнй на мятежннков» 4. Праўда, у далейшым ксёндз Іваноўскі ўсё ж быў пераведзены ў іншую парафію «с учрежденнем за нйм строгого полнцейского надзора» і спагнаннем штрафу ў 200 руб. на карысць «пострадавшнм от мятежа»3.