• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Канфесійны складнік у вайне 1812 г. імкнуцца асэнсаваць і сучасныя беларускія даследчыкі: А. Ерашэвіч, Ю. Літвіноўская, I. Ганчарук, Д. Лісейчыкаў . Так, Ю. Літвіноўская прыйшла да высновы, што вайна 1812 г. выклікала абвастрэнне адносін паміж канфесіямі беларуска-літоўскіх губерняў, прычым у найбольш складаным стане апынулася праваслаўнае духавенства: за яго кошт імкнуліся ўзмацніць свае пазіцыі як уніяцкая, так і каталіцкая цэрквы4.
    Праблема ўдзелу святарства ў паўстанні 1830-1831 гг. знайшла адлюстраванне як у айчыннай, так і ў замежнай гістарыяграфіі. Аналізаваўся галоўным чынам удзел каталіцкага і ўніяцкага духавенства ў паўстанні. Пазіцыя духоўных асоб іншых канфесій, як і наогул канфесійны зрэз, да гэтага часу не асэнсаваны.
    У польскай гістарыяграфіі праблема ўдзелу каталіцкага і ўніяцкага духавенства ў беларуска-літоўскіх губернях разгледжана дастаткова фрагментарна, галоўным чынам у сувязі з аналагічнымі працэсамі ў Царстве Польскім. На розніцу ў рэакцыі вышэйшага каталіцкага і ўніяцкага святарства беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх зямель на паўстанне звярнуў увагу М. Жыўчынскі. Ён адзначыў, што ў адрозненне ад Царства Польскага на гэтых тэрыторыях «польскі дух» быў слабейшы, а святарства і шляхта больш звязаны з расійскім
    1 Мельннкова Л. В. Армня н православная церковь Росснйской нмперкн в эпоху наполеоновскнх войн. С. 90.
    2 Dylagowa Н. Duchowienstwo katolickie wobec sprawy narodowej (1764—1864). Lublin, 1983. S. 68-69. ‘
    3 Ганчарук I. Г. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772-1830 гт.: аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск, 2005; Ерашэвіч А. Уплыў напалеонаўскіх войнаў на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі (1799-1815 гг.): аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск, 2003; Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларускалітоўскіх зямель. 1720-1839 гг.; Лятвнновская Ю. Н. Беларусь в войне 1812 года: соцнальноэкономнческнй аспект: автореф. днс. ... канд. нст. наук. Мннск, 2004.
    4 Лнтвчновская Ю. Н. Беларусь в войне 1812 года: соцнально-экономнческнй аспект. С. 15.
    дзяржаўным апаратам1. У цэлым жа канцэпцыя М. Жыўчынскага заснавана на ідэалізацыі і перабольшванні ролі святарства ў паўстанні. Прычынай актыўнага ўдзелу ніжэйшага святарства ў паўстанні, на яго думку, была незадаволенасць канфесійнай палітыкай расійскага ўрада, якая праводзілася напярэдадні паўстання. Аўтар вылучыў асноўныя формы ўдзелу святароў у паўстанні ксяндзы былі капеланамі паўстанцкіх атрадаў, арганізоўвалі і кіравалі ўзброенымі атрадамі, агітавалі народ падтрымаць паўстанне2. Імкнучыся ўпісаць у створаную канцэпцыю прадстаўнікоў вышэйшага каталіцкага і ўніяцкага кліра заходніх губерняў, ён зрабіў спробу знайсці ў іх асяроддзі «прыхаваныя паўстанцкія настроі». Гэта пацвярджаецца яго тлумачэннем снежаньскай пастырскай прамовы ўніяцкага біскупа I. Булгака: ён лічыў Польшчу сваёй радзімай і меў жаданне падтрымаць паўстанне, а яго пастырскі антыпаўстанцкі ліст быў вынікам ціску з боку расійскага ўрада3.
    Польская даследчыца X. Дылянгова адзначае недастаткова актыўны ўдзел каталіцкага кліра беларускіх зямель у паўстанні. Прычыны гэтага яна бачыла ў наступе праваслаўя, залежнасці каталіцкага касцёла ад дзяржавы, а таксама ў магчымым недаверы ў вынікі барацьбы, што і прымушала біскупаў мяняць свае погляды4.
    Аналізуючы змену поглядаў на паўстанне, польскія аўтары ў якасці прыкладу прыводзяць пазіцыю Самагіцкага біскупа Ю. Гедройца. Тое, што біскуп у красавіку 1831 г. лічыў удзел у паўстанні заслугай і абавязкам, а ў маі 1831 г. паўстанне назваў бунтам, тлумачылася ціскам на яго з боку расійскага ўрада. Аднак, трэба заўважыць, што пастырскую прамову ў падтрымку паўстання Ю. Гедройц выдаў у час разгару паўстання на тэрыторыі сваёй дыяцэзіі і пасля звароту паўстанцаў падтрымаць іх адозву да насельніцтва. Таму адозву Ю. Гедройца ў падтрымку паўстання можна разглядаць як вымушаны крок у небяспечных умовах узброенай барацьбы ў краі. На карысць такой версіі сведчаць паводзіны асобных каталіцкіх і ўніяцкіх святароў і настаяцелей манастыроў на тэрыторыі, занятай паўстанцамі. У ходзе следства яны сцвярджалі, што чыталі паўстанцкія адозвы, ці прыводзілі да прысягі насельніцтва пад ціска.м паўстанцаў5. Іншая справа, наколькі гэтыя сцвярджэнні адпавядалі рэчаіснасці ці былі толькі спосабам апраўдацца і захаваць сваё жыццё і статус.
    У беларускай гістарыяграфіі таксама закраналася праблема стаўлення вышэйшага каталіцкага і ўніяцкага святарства да паўстання і ўдзел у ім шараговых каталіцкіх і ўніяцкіх святароў і манахаў. Так, I. Ганчарук пісаў, што ў паўстанні ў рознай ступені былі задзейнічаны ўсе іерархічныя структуры
    1 Zywzcynski М. Watykan wobec powstania listopadowego. 2-e wyd. (na podstawie wyd. z roku 1935, Warszawa). Krakow, 1995. S. 45.
    2 Ibid.-S. 51-52.
    3 Ibid.-S. 46.
    4 Dylagowa H. Duchowienstwo katolickie wobec sprawy narodowej (1764-1864). S. 40, 89.
    5 НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Cnp. 3. Арк. 17; Cnp. 5. Арк. 46; Ф. 1297. Bon. l.-Cnp. 5436. Арк. 2 адв.
    каталіцкай царквы біскупы, святары, дыяканы, а таксама царкоўнаслужыцелі і манахі. Тых жа, што асудзілі паўстанне, было значна менш, галоўным чынам гэта былі прадстаўнікі вышэйшага духавенства. Аднак, на думку даследчыка, адназначную ацэнку іх дзейнасці даць складана, бо яны больш залежалі ад цэнтральных улад. Услед за польскімі гісторыкамі I. Ганчарук сцвярджаў, што біскупы пад прымусам агучвалі пастырскія пасланні з асуджэннем паўстання1.
    На неаднароднасць пазіцый духавенства звярнула ўвагу і В. Гарбачова. Яна адзначыла, што вярхі ўніяцкага і каталіцкага кліру рашуча выступілі супраць паўстання. У асноўным у паўстанні прынялі ўдзел прадстаўнікі ніжніх і сярэдніх слаёў каталіцкага кліру, якія кіраваліся сваім асабістым выбарам. Даследчыца адзначыла і высокую актыўнасць манаства. У працы падаюцца статыстычныя звесткі аб удзеле ў паўстанні каталіцкіх, уніяцкіх, а таксама праваслаўных святароў па пяці беларуска-літоўскім губерням2, што дае магчымасць параўнаць актыўнасць іх удзелу як у тэрытарыяльным, так і канфесійным зрэзе. Сярод форм удзелу ў паўстанні вылучана: прывядзенне да прысягі; прапаганда паўстання і распаўсюджванне ў парафіях паўстанцкіх пракламацый; збор грашовых ахвяраванняў, зброі, харчавання, амуніцыі; знаходжанне святароў у якасці капеланаў у паўстанцкіх атрадах. Вышэйшай формай удзелу ў паўстанцкім руху вызначана барацьба са зброяй у руках супраць расійскіх войскаў, а таксама стварэнне і кіраўніцтва асобнымі атрадамі.
    На прычыны, што спрыялі ўдзелу каталіцкага духавенства ў паўстанні 1830-1831 гг., звярнула ўвагу А. Філатава. Галоўнай з іх яна называе тое, што каталіцкая царква ўсё яшчэ захоўвала сваю ўплывовасць у грамадстве беларуска-літоўскіх губерняў і не хацела яго губляць. 3 другога боку, актыўны ўдзел шараговага святарства сведчыў пра захаванне ідэалаў Рэчы Паспалітай, традыцыйнасці ў сістэме адукацыі, прыналежнасці духавенства да вышэйшага саслоўя былой Рэчы Паспалітай. А. Філатава прытрымліваецца меркавання, што менавіта ўдзел каталіцкіх святароў у паўстанні даў магчымасць ураду Расійскай імперыі распачаць болып паслядоўную палітыку ў дачыненні да каталіцкай царквы<
    Рэакцыя беларускага грамадства на ліквідацыю ўніяцкаіі царквы і міжнародны рэзананс на скасаванне уніі ў Беларусі як навуковая праблема да апошняга часу заставалася фактычна не даследаванай. Гістарыяграфія часоў Расійскай імперыі, падводзячы «навуковы грунт» пад дэнансацыю акта 1596 г., трактавала яго як зусім правамернае дзеянне, абумоўленае ўсім папярэднім ходам гістарычнага працэсу. Праўда, нельга адмаўляць таго, што
    1 Ганчарук I. Г. Да пытання аб ролі каталіцкай царквы ў вызваленчым руху Беларусі ў XIX ст. II Наш радавод. Гродна, 1992. Кн. 4, ч. 3. С. 633.
    2 Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. Мінск, 2001. С. 124, 129, 132, 137, 149.
    3 Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн. 17721860 гг.-С. 80-82.
    аўтары фундаментальных даследаванняў па гісторыі ліквідацыі уніі М. Марошкін, М. Каяловіч, П. Баброўскі, Г. Кіпрыяновіч, С. Рункевіч, П. Гаручка, Г. Шавельскі1, якія вывучалі гэту гісторыю па крыніцах, бачылі абодва бакі медаля «Отторгнутые наснлнем воссоедйнены любовйю».
    Так, М. Каяловіч у сваёй доктарскай працы «Нсторня воссоедйненйя западнорусскнх уннатов старых времен (до 1800 г.)» сцвярджаў, што ўсе «невольные унйаты» з нецярпеннем чакалі далучэння Беларусі да Расіі, «чтобы сбросвть с себя ненавйстное ярмо унчн», а «невольные православные» пазней нарабілі нямала клопатаў ураду. Ён паказаў дзейнасць у абарону уніі яе іерархаў I. Лісоўскага, Я. Смагаржэўскага, М. Лявінскага, Ф. Растоцкага. 3 працы М. Каяловіча вынікае, што на тэрыторыі Беларусі унія мела к канцу XVIII ст. больш моцныя пазіцыі, чым на тэрыторыі Украіны. Таму ў Мінскай, Полацкай і Магілёўскай губернях дэўнізацыя 1794-1795 гг. сустрэла вялікія перашкоды. Пры гэтым найбольшую арганізаванасць і супраціўленне праявіла тады «унйатская йнтеллйгентная счла» Міншчыны.
    Блізкі да школы М. Каяловіча протаіерэй Г. Шавельскі ў манаграфіі «Последнее возсоедчненйе с православною церковчю уннатов Белорусской епархйй (1833-1839 гг.)» сцвярджае, што гэта «велчкое начннанйе» праходзіла асабліва бурліва на ўсходзе Беларусі, апісвае сялянскія хваляванні ў Томсіне, Ушачах, Даўгаполлі, выступленні ў Лепелі і іншых месцах.
    Уяўленні П. Баброўскага аб уніятах як ахвярах каталіцкага ўціску і аб акце 1839 г. як непазбежным сродку выратавання іх нацыянальнай унікальнасці, што адлюстраваны ў яго манаграфіі «Русская греко-унйатская церковь в царствованне чмператора Александра I», адводзяць гісторыку заслужанае месца ў заходнерускай гістарыяграфічнай школе. Але канцэпцыя П. Баброўскага, выхаванага пад уплывам заходнебеларускай уніяцкай эліты, адрозніваецца ад тэарэтычных пабудоў заходнерускай школы спробай асэнсаваць падзеі ліквідацыі ўніяцкай царквы з пазіцыі саміх уніятаў, спачуваннем іх бяспраўнаму становішчу ў Расійскай імперыі.
    Аднак рэальная карціна азначаных падзей была дастаткова далёкай ад той ідыліі, якую ў апошняй трэці XIX пачатку XX ст. паказалі названыя гісторыкі на старонках сваіх манаграфій. М. Каяловіч, між іншым, пасля паездкі ў 1880-я гады ў заходнія губерні прыйшоў да высновы, што ліквідацыя ўніяцкай царквы была адміністрацыйным мерапрыемствам і праходзіла яна не так лёгка, як раней здавалася.