• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У 2015 г. выйшла з друку кніга П. Шаўкуна «ймперня н церковь: росснйская полнтяка в отношеннн православня на террнторнн Беларусн (1796— 1855 гг.)», у якой аўтар прасочвае эвалюцыю канфесійнай палітыкі ўрада на працягу пазначанага перыяду. Грунтуючыся на даволі вялікай базе крыніц і аналізуючы напрацоўкі папярэдніх даследчыкаў, аўтар вылучае перыяды развіцця ўзаемаадносін «царква дзяржава»: 1796-1825 гг. і 1826-1855 гг., з характарыстыкай кожнага з іх. I калі на першым этапе, сцвярджае аўтар, у аснову палітыкі быў пакладзены прынцып «заіцнты прнвнлегнй господствуютего веронсповедання прн условіш сохранення целостностн другнх хрнстнанскнй конфесснй», то на другім сістэма ўзаемаадносін была перагледжана «на основе прнорнтета ннтересов православной церквн»7.
    1 Верт П. Православне, ннославне, нноверне: Очеркн по лсторнн релнглозного разнообразня Росснйской нмпернн. М., 2012. С. 6.
    ■ Долбклов М. Д. Русскнй край, чужая вера: Этноконфесспональная полнтнка нмпернн в Лнтве н Белорусснп прн Александре II. М., 2010. С. 81.
    3 Мартос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мннск, 1990; Ннкольскнй Н. М. Нсторня русской церквн. Мннск, 1990.
    4 Грыгор'ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). Мінск, 1998.
    5 Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн. 1772— 1860 гг. Мннск, 2006; Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. Мінск, 2002.
    6 Беднов В. А. Православная церковь в Польше н Лнтве (no Volumina Legum). Мпнск, 2002.
    7 Шевкун П. В. Нмперня н церковь: росснйская поллтнка в отношеннм православня на террнторнн Беларусн (1796-1855 гг.). Внтебск, 2015. С. 127.
    Гістарыяграфія прававога статусу стараверства XIX пачатку XX ст. даволі бедная. Яна складаецца галоўным чынам з асобных артыкулаў, што выдаваліся на працягу XIX ст. у епархіяльных ведамасцях, а таксама работ, што выйшлі ў пачатку XX ст.1 Сучасная расійская гістарыяграфія ўтрымлівае новыя падыходы пры даследаванні веравызнаўчай палітыкі ў дачыненні да старавераў на агульнарасійскім узроўні2. I хаця гэтыя работы, як правіла, не маюць звестак па беларуска-літоўскіх губернях, яны даюць магчымасць беларускім даследчыкам выявіць спецыфічныя рысы. уласцівыя тэрыторыі і паглыбіць рэгіянальны аспект гэтай праблемы. Вядучым даследчыкам праблемы ў сучаснай айчыннай гістарыяграфіі, бясспрэчна, з’яўляецца А. Гарбацкі. Яго манаграфіі3 грунтуюцца не толькі на вялізным архіўным матэрыяле (з архівасховішчаў Масквы, Санкт-Пецябурга, Мінска, Гродна), але і этнаграфічных экспедыцыях, якія ён ажыццявіў.
    Эвалюцыя імперскай палітыкіў адносінах да ўніяцкай царквы — найбольш складаная і да гэтага часу даволі спрэчная гістарыяграфічная праблема. У адрозненне ад расійскіх гісторыкаў ХІХ-ХХ стст., якія з пункту погляду расійскага праваслаўнага месіянства і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Расійскай імперыі адназначна апалагетызавалі ліквідацыю ў 1839 г. уніяцкай царквы, сярод беларускіх і ўкраінскіх даследчыкаў няма такога адзінадушша. У беларускай гістарыяграфіі аформіліся два канцэптуальныя падыходы: 1) заходнерускі (ідэнтычны расійскаму); 2) нацыянальны (які разыходзіцца з заходнерускім асуджэннем ліквідацыі ўніяцтва). Гэтыя падыходы то манапольна панавалі ў беларускай гістарычнай навуцы (у 1920-я гады другі; у 1930— 1980-я першы), то суіснавалі адначасова (з 1990-х гадоў да сённяшняга дня).
    Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай гістарычнай школы першай трэці XX ст. зрабілі прынцыповы паварот у ацэнцы факта ліквідацыі ўніяцкай царквы. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай гістарыяграфічнай школы М. Доўнар-Запольскі падкрэсліваў у сваёй «Гісторыі Беларусі» адданасць белага ўніяцкага духавенства сваёй народнасці, у яго змаганні з польска-каталіцкім уплывам бачыў абуджэнне пачуцця нацыянальнай незалежнасці. Першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У. Пічэта прызнаваў уніяцкую царкву важным фактарам захавання нацыянальнай мовы4. Паводле А. Цвікевіча, ліквідацыя ўніяцкай царквы расчысціла шлях для «заходне-
    1 Горючко П. С. Матерналы для нсторяп раскола старообрядчества в Могялевской губернян конца XVIII н начала XIX столетяй. Могялев. 1902; Пругавпн A. С. Старообрядчество во второй половяне XIX века: очеркн нз новейшей нсторпп раскола. М., 1904.
    2 Ершова О. П. Старообрядчество н власть. М., 1999; Яе ж. Старообрядчество н государственная полятнка в Росснн в областя вероіісповедання во второй половнне XIX начале XX веков: автореф. днс. ... д-ра яст. наук. М., 2000; Мошковцева В. В. Конфесснональная полятпка государства по отношеняю к старообрядцам во второй половпне XIX начале XX века (на матерналах Вятской губернян): автореф. днс. ... канд. нст. наук. Нжевск, 2002; Шахов М. О. Старообрядчество, обіцество. государство. М., 1998; Яго ж. Старообрядческое мнровоззреняе: релягяозно-фнлософскяе основы н соцяальная позяцяя. -М., 2001.
    3 Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX ст.ст. Брэст, 1999; Яго ж. Старообрядчество набелорусскнх землях. Брест, 2004.
    4 Пнчета В. Й. Белорусскяй язык как фактор нацяонально-культурный. Мянск, 1991.
    русізму». 3. Даўгяла ў артыкуле «Урадавыя адносіны да уніятаў на Меншчыне ў часы Паўла I»1 акцэнтаваў увагу на царскай палітыцы падаўлення ўніяцтва як сродку ўмацавання сваёй улады на беларускіх землях.
    М. Нікольскі прадпрыняў першую ў савецкай гістарыяграфіі спробу асвятліць гісторыю Рускай праваслаўнай царквы з пазіцый марксізму-ленінізму2. Навуковы плюралізм 1920-х гадоў, дапушчальны для гісторыкаў сацыялістычнай арыентацыі, дазволіў яму даць адрозную ад імперскай трактоўку мэты, метадаў і наступстваў ліквідацыі ўніяцтва як адзін з прыёмаў каланізацыі і русіфікацыі далучаных тэрыторый. Заклікаючы даследчыкаў не баяцца ламаць высновы старых аўтарытэтаў, калі навуковыя факты да гэтага падводзяць, М. Нікольскі робіць трапныя заўвагі наконт скасавання уніі, якія разыходзяцца з ацэнкамі тых аўтарытэтаў (М. Бантыш-Каменскага, М. Каяловіча, Г. Шавельскага), па чыіх працах ён вывучаў гэтае пытанне. «Воссоеднненне уннатов» (паводле М. Нікольскага), абвяшчалася галоўным поспехам афіцыйнага праваслаўя ў першай палове XIX ст. Яго вынікі сказаліся пазней: калі стары ўніяцкі клір сышоў са сцэны і замяніўся новым пакаленнем, выхаваным у праваслаўнай духоўнай школе3.
    У 1930-я гады навуковыя выкладкі гісторыкаў нацыянальнай арыентацыі былі прызнаны шкоднымі для ўмацавання ідэйна-палітычнага адзінства савецкага народа і аддадзены гістарычнай навукай СССР забыццю як не ўяўляючыя навуковай каштоўнасці. Уніяцкая праблема стала небяспечнай для даследавання і папоўніла негалосны спіс табуіраваных тэм, якія старанна абыходзілі гісторыкі.
    У 1940-1980-я гады трактоўка гісторыі ліквідацыі ўніяцкай царквы вярнулася ў рэчышча імперскай гістарыяграфіі XIX пачатку XX ст. Праўда, у абагульняючых працах умоўчвалі гэты факт гісторыі. Аднароднасць гэтага перыяду зрэдку парушалася ўзмацненнем асцярожнай цікавасці да гісторыі царкоўнай уніі і выказваннем нетрадыцыйных для гэтага часу думак. В. Грыцкевіч у сваім артыкуле «Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай» даказаў факт дамінацыі ўніятаў у канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі ў канцы XVIII ст. і асудзіў палітыку Кацярыны II адносна іх4. За лозунгам вяртання ўніятаў у праваслаўе М. Корзун убачыў прыкрыццё клопату царскага ўрада «об освеіценйн неравноправного положення нерусскнх народов й нх эксплуатацнн русскнмн дворянамн н чнновнпкамн»э. Нават папулярна-прапагандысцкая брашура В. Гапановіча і Л. Царанкова «Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы» (1985) адзіная кніга, спецыяльна прысвечаная уніі, што выйшла ў Беларусі за 60 савецкіх гадоў, -
    1 Даўгяла 3. Урадавыя адносіны да уніятаў на Меншчыне ў часы Паўла I // Гістарычнаархэологічны зборнік. Менск, 1927.-№ 1.-C. 131-151.
    2 Ннкольскнй Н. М. Нсторня русской церквн. М.; Л., 1931.
    3 Ннкольскнй Н. М. йсторня русской церквн. Мннск, 1990. С. 287-295.
    4 Грыцкевіч А. П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Вес. Акад. навук БССР. Сер. грамад. навук. 1973. № 6. С. 62-71.
    5 Корзун М. С. Русская православная церковь на службе эксплуататорскнх классов. X век 1917 год. Мннск, 1984. С. 152.
    адзначала, што жаданне народа аб пераходзе ў праваслаўе ніхто не пытаў, улічвалі толькі пазіцыю вышэйшага ўніяцкага духавенства; што «ламалі апазіцыю» ўз’яднанню1.
    Новы этап гістарыяграфіі адкрыла перавыданне ў 1990 г. кнігі М. Нікольскага «Нсторня русской церквн» з раздзелам аб ліквідацыі уніі, які па ідэалагічных меркаваннях быў апушчаны ў папярэдніх выданнях. Першымі з беларускіх даследчыкаў на новым этапе кінулі выклік усталяваным поглядам на праблему Ю. Драгун сваім артыкулам «Пра уніяцтва і дзяржаўную палітыку»2 і М. Хаустовіч артыкулам «Скасаванне уніі»3.
    Перарваную больш чым на палову веку спробу даследчыкаў 1920-х гадоў разабрацца ў складанай, вострадыскусійнай і балючай старонцы нашай мінуўшчыны з канца мінулага стагоддзя працягваюць Я. Анішчанка4, Д. Лісейчыкаў5, Л. Лаўрэш6, Л. Лыч7, С. Марозава8, У. Сосна9, В. Сяховіч10,
    1 Гапановіч В. Ф., Царанкоў Л. А. Учарашні і сённяшні дзень уніяцкай царквы. Мінск, 1985.-С. 31.
    2 Драгун Ю. Пра уніяцтва і дзяржаўную палітыку // ЛіМ. 1990. № 1. С. 15; Яго ж. Уніяцкая царква Беларусі і дзяржаўная палітыка // 3 гісторыяй на «Вы». Мінск, 1994. Вып. 2. -С. 89-106.
    3 Хаўстовіч М. Скасаванне уніі // ЛіМ. 1990. № 40. С. 8-9.
    4 Анішчанка Я. Перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе ў 1781-1783 гг. // 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мінск, 1996. С. 77-84.
    5 Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Мінск, 2011; Яго ж. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839. Мінск, 2015.
    6 Лаўрэш Л. Л. Ліквідацыя Грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа. Гродна, 2009. С. 333-339; Яго ж. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне. Полацк, 2012; Яго ж. Жыццё святара Адама Плаўскага// Актуальныя праблемы гістарычнай навукі і адукацыі. Гродна, 2014. С. 54-64.