• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    Усякая ацэнка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый зробіць на аглядальніка мяшанае ўражанне. Яна не спраўдзіла спадзяванняў сваіх заснавальнікаў у некаторых галінах, задаволіўшы або перавысіўшы гэтыя надзеі ў іншым. Ясным фактам ёсць тое, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не можа быць мацнейшая, чым яна ёсць, з прычыны абмежаванняў, накінутых ёй цяперашняй сістэмай нацыянальных дзяржаў. Краіны—члены ААН не гатовыя і не хочуць на гэтай стадыі
    468 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
    перадаваць свайго нацыянальнага суверэнітэту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
    Арганізацыя Аб’яднаных Нацый дапамагла сабраць разам прадстаўнікоў розных народаў свету. Генеральная Асамблея ёсць адзіны сталы сусветны форум, дзе прадстаўнікі многіх краінчленаў могуць спаткацца, абмяняцца думкамі і публічна выказаць свае погляды на рэгіянальныя і ўсясветныя праблемы. Важнасць гэтага форуму не варта недаацэньваць. У галіне эканамічнага і грамадскага развіцця Арганізацыя Аб’яднаных Нацый дала істотную дапамогу шмат якім развіццёвым краінам і, над усякія пачатковыя спадзяванні, паспрыяла паляпшэнню агульнага дабрабыту. Нарэшце, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый памагае падтрымоўваць мір ва ўсім свеце. Хоць яе спадзяваная роля пасярэдніка не заўсёды бывае плённая, але некаторыя вынікі яе дзейнасці дапамаглі сусветнай супольнасці. Кожная ўсебаковая і рэалістычная ацэнка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый змушае да высновы, што гэтая міжнародная ўстанова зрабіла дадатны ўклад ў міжнародны парадак і дабрабыт. За адсутнасцю лепшае альтэрнатывы сусветная супольнасць залежыць ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і будзе мець патрэбу ў яе паслугах у будучыні.
    РЭГІЯНААЬНАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ
    Пасля Другой сусветнай вайны залажылася некалькі рэгіянальных арганізацый. Гэта згуртаванні трох ці большага ліку краін, што стварылі асаблівыя механізмы дзеля гаспадарчага, вайсковага і/або палітычнага аб’яднання на рэгіянальным роўні. Рэгіянальная інтэграцыя прадугледжвае вызначэнне краінамічленамі супольных мэтаў, пашырэнне супрацоўніцтва ў супольных намаганнях і добраахвотную адмову ад некаторых элементаў нацыянальнага суверэнітэту на карысць уладных устаноў рэгіянальнае арганізацыі.
    Паводле некаторых навукоўцаў, рэгіяналізм можа быць прыступкай да ўніверсалізму. Прыхільнікі гэтае тэорыі падкрэсліваюць, што цяперашні свет занадта разнастайны з культурнага, гаспадарчага, ідэалагічнага і псіхалагічнага гледзішча, каб выпрацаваць агульную сусветную салідарнасць. Аб’яднаўчыя супольнасці лягчэй заснаваць у межах рэгіёнаў. А ў будучыні створаныя рэгіянальным аб’яднаннем будаўнічыя блокі могуць паслужыць стварэнню шырэйшага ўсясветнага парадку. Адны прыхільнікі рэгіяналізму трымаюцца “федэральнага падыходу”, іншыя — “функцыянальнага”. Першы прадугледжвае заснаванне наднацыянальных устаноў унутры рэгіянальных арганізацый. Сябры гэтых арганізацыяў мусяць адмовіцца ад часткі свайго суверэнітэту на карысць наднацыянальных органаў. У сваю
    .___________РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 469 чаргу “функцыяналісты” замест стварэння наднацыянальных устаноў заклікалі да развіцця шырокага міжурадавага супрацоўніцтва. Згодна з гэтым поглядам, эканамічнае, сацыяльнае і культурнае супрацоўніцтва ёсць найважнейшая перадумова палітычнае інтэграцыі. Рэгіяналізм, які развіўся ў апошнія дзесяцігоддзі, здаецца, мае элементы абедзвюх тэорыяў6
    Пэўная ступень “рэгіяналізму”, у сэнсе аб’яднання некалькіх краін дзеля правядзення супольнай палітыкі, існавала яшчэ перад 1945 г. Ягонымі прыкладамі ёсць утвораныя перад і пасля Першай сусветнай вайны абарончыя альянсы і Брытанская Супольнасць. Значнае развіццё рэгіянальных арганізацый пачалося пры канцы 1940х — у 1950х гадах, што выклікала стварэнне мноства вайсковых, эканамічных і палітычных пагадненняў, пра якія гаворка далей. На чале руху да рэгіянальнай інтэграцыі былі дамоўленасці ў атлянтычнай супольнасці і ў абедзвюх Амэрыках. У 1950х гадах у адказ на іх падобныя сістэмы залажыліся і сярод камуністычных краін. Іншыя рэгіянальныя арганізацыі былі закладзеныя на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ў ПаўднёваЎсходняй Азіі.
    Процьму рэгіянальных арганізацый, што паўсталі пасля Другой сусветнай вайны, можна падзяліць на тры катэгорыі:
    1.	Шматмэтавыя арганізацыі.
    2.	Арганізацыі бяспекі.
    3.	Эканамічныя арганізацыі.
    Шматмэтавыя арганізацыі
    Галоўнымі рэгіянальнымі арганізацыямі, што залажыліся пасля Другой сусветнай вайны і належаць да гэтае катэгорыі, ёсць Ліга Арабскіх Дзяржаў (якую звычайна называюць Арабская Ліга, заснаваная ў 1945 г.), Арганізацыя Амэрыканскіх Дзяржаў (OAS, 1948), Рада Эўропы (1949) і Арганізацыя Афрыканскага Адзінства (OAU, 1963)*.
    3 гэтых чатырох арганізацый Рада Эўропы мела, мабыць, найбольш абмежаваныя рамкі дзейнасці. Шмат год яе дзейнасць засла
    6 Тэарэтычны разгляд рэгіянальнае інтэграцыі гл.: Ernst В. Haas, “International
    Integration, the European and the Universal Process”, i Amitai Etzioni, “The Dialectics of
    Supranational Unification”, y kh.: International Political Communities, An Anthology (Garden City, N.Y.: Doubleday, 1966), pp. 93—147.
    9 ліпеня 2002 г. гэтая арганізацыя спыніла сваю дзейнасць. Замест яе краіны кантынента стварылі новую арганізацыю — Афрыканскі Саюз, мэты якога падобныя да мэтаў Эўрапейскага Саюза, г. зн. стварэнне супольнага афрыканскага рынку, скасаванне перашкодаў у гандлі паміж краінамі, паступовае ўвядзенне адзінай валюты і г. д. (заўвага перакладніка).
    470 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
    нялі пытанні і праблемы, звязаныя з NATO і Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасцю.
    Арганізацыя Амэрыканскіх Дзяржаў залажылася ў выніку Пакта Рыо (1947). Пад дзейным кіраўніцтвам Злучаных Штатаў OAS выкарыстоўвалі, каб узгадняць палітыку ў заходнім паўшар’і свету. Гэтая арганізацыя займалася некаторымі шырокімі праблемамі, у тым ліку палітычнымі, эканамічнымі і вайсковымі пытаннямі. Напрыклад, праграма Альянсу за Прагрэс ажыццяўлялася, прынамсі з тэхнічнага боку, пад апекаю OAS. Альянс за Прагрэс грунтаваўся на абяцанні ЗША памагчы краінам Лацінскай Амэрыкі падвысіць іх ровень жыцця. Найбольш вядомая вайсковая акцыя OAS адбылася ў 1965 г. у звязку з урадавым крызісам у Дамініканскай Рэспубліцы. Грамадзянская вайна і відавочная пагроза камуністычнага перавароту ў канцы красавіка — на пачатку траўня таго года змусілі ўрад ЗША паслаць войска ў Дамініканскую Рэспубліку. Пасля замірэння паміж ваюючымі групоўкамі пад апекаю Арганізацыі Амэрыканскіх Дзяржаў былі заснаваныя Міжамэрыканскія Сілы Міру, якія складаліся з амэрыканскіх войскаў і кантынгентаў Бразіліі, Коста Рыкі, Сальвадора і Нікарагуа. Гэтымі сіламі кіраваў бразільскі генерал, і яны заставаліся ў краіне, пакуль не спынілася барацьба і не ўтварыўся новы, жыццяздольны ўрад.
    Мабыць, з найбольшым поспехам OAS выконвала ролю ўстановы, якая ажыццяўляе дазнанне і ўзгадненне. У 1950х—1960х гадах яна дапамагла палагодзіць некаторыя спрэчкі паміж краінамі Лацінскае Амэрыкі.
    Найбольш сур’ёзная пагроза звонку члену OAS (Злучаным Штатам) здарылася ў 1962 г., калі савецкі ўрад пачаў завозіць морам на Кубу ракеты і пускавыя ўстаноўкі. Тады Злучаныя Штаты зрабілі патрэбныя захады, каб не дапусціць савецкія ракеты і пускавыя ўстаноўкі на кубінскую зямлю. Дзеянні ЗША падтрымалі іншыя сябры OAS.
    У 1980х гадах OAS апынулася ў напалову бяздзейным стане. Галоўнай прычынай гэтага была розніца ў поглядах, якіх трымаліся ўрады Злучаных Штатаў і многіх краін Лацінскае Амэрыкі, на праблемы заходняга паўшар’я. Спробы спыніць грамадзянскія войны ў Сальвадоры і Нікарагуа рабілі пераважна асобы, напрыклад прэзідэнт Коста Рыкі Арыяс, і ўрады нешматлікіх краін Цэнтральнай Амэрыкі, агульнавядомых як Кантрадорская група.
    Арабская Ліга ёсць найстарэйшая з чатырох шматмэтавых рэгіянальных арганізацый. Яе афіцыйнай мэтай было заахвочванне і пашырэнне супрацоўніцтва паміж арабскімі краінамі. Найперш яна мусіла дамагацца вызвалення ўсіх арабскіх краін ад каланіяльнага ўладарства, але неўзабаве ўцягнулася ў вайсковыя дзеянні, калі спрабавала прадухіліць заснаванне краіны Ізраіля. Ад таго часу агульная варо
    РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 471
    жасць да Ізраіля была, мабыць, наймацнейшай падставай дзейнасці Арабскае Лігі. Пазней да яе абавязкаў дадалася адзіная эканамічная палітыка. Але адвечная супярэчнасць інтарэсаў некаторых арабскіх краін на гады абмежавала эфектыўнасць Арабскае Лігі.
    Арганізацыя Афрыканскага Адзінства (OAU) — наймаладзейшая шматмэтавая рэгіянальная арганізацыя. Гэта адзіная рэгіянальная арганізацыя, якая аб’ядноўвае краіны чорнай і арабскай Афрыкі. Заснаваная ў 1963 г„ яна старалася згуртаваць у сваіх рамках розныя групы афрыканскіх краін. Хартыя OAU прадугледжвае ажыццяўленне імкненняў афрыканцаў праз эканамічнае і палітычнае развіццё. Яе сябры абяцалі адзін аднаму ўзгадняць палітыку, бараніць суверэнітэт і выкараняць каланіялізм у Афрыцы. Некаторыя з галоўных дасягненняў гэтай арганізацыі звязаныя з прадухіленнем або палагоджаннем спрэчак паміж яе сябрамі. Напрыклад, у 1963 г. урадоўцы OAU дамагліся замірэння ў канфлікце за мяжу паміж Алжырам і Марока. Наступныя сустрэчы Арганізацыі Афрыканскага Адзінства дапамаглі развязаць гэтую спрэчку.
    OAU зазнала розныя нутраныя супярэчнасці, але перажыла крызісы і набыла міжнароднае значэнне. Адной з яе найвялікшых праблемаў астатнім часам быў, мабыць, усё большы падзел дзяржаў — сяброў арганізацыі на арабскія краіны, з аднаго боку, і краіны чорнае Афрыкі, з другога. Просьбы аб грашовай дапамозе некаторым краінам, што ляжаць на поўдзень ад Сахары, каб яны маглі даць рады высокім коштам на нафту, да гэтае пары засталіся без належнага адказу з боку новых багатых паўночных краін, якія здабываюць нафту. Выглядае, што гэтая праблема, а таксама барацьба паміж арабскімі краінамі і краінамі чорнае Афрыкі за лідэрства ў OAS яшчэ нейкі час захаваюцца. Такім чынам, Арганізацыя Афрыканскага Адзінства мела пэўны поспех як рэгіянальны пасярэднік, але мала памагла “ўсеафрыканскаму адзінству”.
    Арганізацыі бяспекі
    Да рэгіянальных пагадненняў, галоўным заданнем каторых ёсць захаванне бяспекі, належаць ПаўночнаАтлянтычны Пакт(ЫАТО, заснаваны ў 1949 г.), Пакт Аўстраліі, Новае Зэляндыі і Злучаных Штатаў (ANZUS, 1952), Варшаўскі Пакт (WTO, 1955) і Пакт Рыо (1947), які стаў падставаю заснавання ў 1948 г. OAS.