Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
Яшчэ адна эканамічная арганізацыя заслугоўвае на нашу ўвагу, гэта Арганізацыя Краін Экспарцёраў Нафты (OPEC). ОРЕС залажылася ў 1960 г. Гэта не столькі рэгіянальная арганізацыя, колькі кар
* Фармальна яна спыніла сваё існаванне пасля развалу ў 1991 г. Савецкага Саюза (задвага перакладніка).
476 ■ ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
тэль вытворцаў, членамі якога ёсць некаторыя краіны Блізкага Ўсходу, Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амэрыкі, што здабываюць і вывозяць нафту .
У 1973 г. члены ОРЕС здабылі больш за палову ўсёй сырой нафты ў свеце, але ад таго часу іхная доля ў здабычы нафты ўпала. ОРЕС зрабіла істотны ўплыў на сусветную эканоміку ў 1973 і 1979 гг., калі ў сувязі з хуткім ростам попыту на сырую нафту ў свеце арганізацыя здолела падвысіць цану на яе ў чатыры разы ў 1973 г. і яшчэ ўтрая — у 1979 г. Але высокая цана нафты падахвоціла некаторыя краіны, якія не належаць да ОРЕС, істотна павялічыць сваю здабычу нафты, такім чынам парваўшы пятлю, накінутую ОРЕС. Напрыклад, Канада і Мэксіка, краіны, якія перад 1960 г. здабывалі мала нафты, зрабіліся двума важнымі дастаўнікамі нафты ў Злучаныя Штаты. Да таго ж большасць галоўных краін—спажыўцоў нафты ўвялі розныя меры ашчаджання, што памаглі памалу зменшыць спажыванне нафты ў свеце. Павелічэнне здабычы нафты краінамі, якія не з’яўляюцца членамі ОРЕС, і ашчаджанне панізілі долю экспарту краін ОРЕС і іх уплыў на сусветныя справы,
Да маланкавага росту цэнаў на сырую нафту ў 1990 г. прычынілася не OPEC, а захоп Іракам Кувэйта і наступныя падзеі.
Ацэнка рэгіянальных арганізацый
Ці дасягнулі поспеху рэгіянальныя арганізацыі пасля Другой сусветнай вайны? Агульны малюнак сведчыць пра “двухзначную” сітуацыю, бо адны з гэтых арганізацый былі далёка больш паспяховыя за іншыя. Рэгіянальныя арганізацыі, у якіх панавала адна з дзвюх звышдзяржаваў, накшталт NATO, Арганізацыі Амэрыканскіх Дзяржаў, Варшаўскага Пакта або РУЭД шырока ўжываліся імі, зразумела, каб абараніць і назаўсёды захаваць свае сферы ўплываў. Паводле Ная:
Рэгіянальныя арганізацыі — не галоўная прычына існавання сфераў уплыву, але да нейкай меры яны памагаюць захаваць іх назаўсёды. Можна сказаць, што гэтыя сферы ўплыву былі карыснымі бясшкоднымі знакамі, што памагалі прадухіліць памылкі звышдзяржаў і такім чынам ухіліцца ядзернага галакосту10.
Аднак процілеглым довадам ёсць тое, што рэгіянальныя сферы ўплыву “ўрэшце, мабыць, больш справакуюць, чым прадухіляць, будучы канфлікт як унутры, так і звонку іх”11.
9 Членамі ОРЕС у 1990 г. былі Алжыр, Нігерыя, Габон, Лібія, Венесуэла, Эквадор, Саўдаўская Арабія, Кувэйт, Ірак, Іран ды Інданэзія.
10 J.S. Nye, Peace in Parts: Integration and Conflict in Regional Organization (Boston: Little, Brown, 1969), p. 167.
11 Evan Luard, Conflict and Peace in the Modern International System (Boston: Little, Brown, 1969), p. 167.
_________ РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 477
У кожным разе рэгіянальныя арганізацыі зрабілі дадатны ўплыў на мір у свеце. Яны ў рознай меры дапамаглі стварыць большае пачуццё супольнасці ў жыхароў краінаў—сяброў гэтых арганізацый. Добрымі прыкладамі такіх арганізацый ёсць Рада Эўропы і Супольны Рынак. Абедзве шмат зрабілі дзеля пераадолення гістарычнага нацыянальнага спаборніцтва паміж Францыяй і Нямеччынай. Рэгіянальная свядомасць у Заходняй Эўропе — пачуццё супольнасці — сёння мацнейшая, чым калінебудзь раней. Рэгіянальныя арганізацыі дапамаглі зменшыць канфлікты паміж краінамічленамі. Агульна вядома, што палагоджаныя рэгіянальнымі арганізацыямі спрэчкі былі не надта вострыя з увагі на іх небяспеку для ўсясветнай супольнасці12.
МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА
Наша разважанне пра міжнародную сферу змяшчае кароткі агляд права, якое рэгулюе адносіны паміж краінамі. Трэба вытлумачыць ягоную прыроду, крыніцы і ролю ў сучаснай міжнароднай палітыцы.
Прырода міжнароднага права
Міжнароднае права мае іншую прыроду, чым нацыянальнае. Нацыянальнае права ўводзяць у жыццё ўрады краін, якія, як правіла, маюць перавагу сілы ў адпаведных грамадствах. А на міжнароднай арэне няма сусветнага ўрада і дзеля гэтага няма ўстановы, якая можа паступова і з поспехам уводзіць у жыццё міжнароднае права. Азначэнні міжнароднага права звычайна прызнаюць гэтую важную розніцу паміж роляй нацыянальнага і міжнароднага права. Паводле Дж. Л. Брыерлі, права народаў, або міжнароднае права, можна назваць корпусам правілаў і прынцыпаў дзеяння, накінутых цывілізаваным дзяржавам у іхных адносінах паміж сабой”13 Яшчэ больш выразнае азначэнне прапануе Чарлз Гайд, які піша:
Тэрмінам міжнароднае права” можна справядліва азначыць прынцыпы і правілы паводзінаў, абвешчаныя такім чынам, што дзяржавы адчуваюць сябе абавязанымі трымацца іх і, значыць, звычайна трымаюцца іх у дачыненнях паміж сабой14.
‘2 Гл.: Nye, Peace in Parts, дзеля ягонага аналізу Арганізацыі Амэрыканскіх Дзяржаў, Арганізацыі Афрыканскага Адзінства і Арабскае Лігі і іхнай чыннасці ў кантраляванні канфліктаў.
13 L. Briefly, The Law of Nations, 6th ed„ rev. by Sir Humphrey Waldock (New York: Oxford University Press, 1963), p. 1.
14 Charles Cheney Hyde, International Law Chiefly As Interpreted and Applied by the United States, vol. 1 (Boston: Little, Brown, 1945), p. 1.
478 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
Гайдава азначэнне падкрэслівае элемент валюнтарызму ў міжнародным праве, той факт, што краіны “адчуваюць сябе абавязанымі трымацца” права на падставе здаровага розуму і таму звычайна робяць гэта дабравольна.
Урады краін з розных прычын цвёрда прытрымліваюцца некаторых элементаў міжнароднага права. Папершае, шмат краін трымаюцца міжнароднага права проста затым, што так прынята. Гэта, напрыклад, датычыць дыпламатычных звычаяў. Падругое, урады могуць кіравацца некаторымі часткамі міжнароднага права з пераканання, што так рабіць правільна з маральнага боку. Патрэцяе, некаторыя ўрады могуць слухацца міжнароднага права дзеля ўласнае карысці. Яны ўстрымліваюцца ад парушэння міжнародных прынцыпаў, бо іначай іншыя краіны захочуць зрабіць тое самае. Прыкладам гэтага можа быць агульнае выкананне заходнімі краінамі правілаў адносна ваеннапалонных, выкладзеныху Жэнеўскай Канвенцыі 1929 г. і перагледжаных у 1949 г. Напрыклад, пад час Другой сусветнай вайны ўлады Злучаных Штатаў, Брытаніі і Нямеччыны абыходзіліся з палоннымі палюдску ў параўнанні з тым, як абыходзіліся з нямецкімі ваеннапалоннымі ў Савецкім Саюзе і з савецкімі ў Нямеччыне. Савецкі Саюз не падпісаў Жэнеўскае Канвенцыі. Нарэшце, урады могуць трымацца міжнароднага права, баючыся санкцый: асуджэння з боку іншых урадаў і замежнай грамадскай думкі; пагрозы ці пачатку рэпрэсіўных санкцый, напрыклад больш суровых дыпламатычных адносінаў; устанаўлення эканамічных санкцый або вайсковых акцый. Гэтыя эканамічныя або вайсковыя акцыі могуць ужыць супроць парушальніка міжнароднага права адна або некалькі краін, рэгіянальная арганізацыя або Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Прыкладам апошніх могуць быць эканамічныя санкцыі, накладзеныя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый на Радэзію (цяпер Зімбабвэ), і вайсковыя санкцыі супроць ваеннае агрэсіі ў Карэі.
Міжнароднае права вызначае многія бакі міжнародных паводзінаў і працэсаў. Яно ўключае, напрыклад, прынцыпы і правілы, якія датычаць заснавання нацыянальных дзяржаў і прызнання іх іншымі краінамі, а таксама прывілеяў дыпламатаў. Міжнароднае права ўключае правілы, выпрацаваныя адносна паводзінаў варагуючых бакоў на вайне і абыходжання з палоннымі і чужым цывільным насельніцтвам. Сучаснае міжнароднае права накладае на краіны пэўныя абмежаванні адносна пачатку імі вайны. Такія ўмовы змешчаны ў Пакце Келага— Браяна (1928) і хартыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Істотная частка міжнароднага права датычыць гандлёвых стасункаў паміж краінамі.
РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 479
Развіццё міжнароднага права і мгжнародных прававых арганізацый
У 1625 г. галяндскі навуковец Гуга Гроцыюс, агульна вядомы “бацька міжнароднага права”, выдаў славуты твор De Jure Belli Ac Pads (“Аб праве вайны і міру”), у якім ён класіфікаваў і ўпарадкаваў усе элементы міжнароднага права, выпрацаваныя заходняй цывілізацыяй у папярэднія стагоддзі. Ён дапасаваў да навейшых ўмоваў міждзяржаўныя правілы і прынцыпы, выпрацаваныя грэкамі, рымлянамі, наступнымі заходнімі грамадствамі. Ягоная кніга была першым усеабдымным трактатам у гэтым прадмеце і паклала падмурак будучых даследванняў і росту15
У навейшую эпоху нацыянальных дзяржаў, што пачалася прыблізна з Вестфальскага Трактата (1648), міжнароднае права развівалася шляхам, падобным да звычаёвага права, і гэты працэс не спыняецца. У апошнія дзесяцігоддзі ён набыў новыя рысы ў форме міжнародных сустрэчаў і ўстаноў, што выносяць пастановы ў спрэчках дзвюх ці большай колькасці нацыянальных дзяржаў.
Першы сталы Міжнародны арбітражны суд залажыла першая Гаагская канферэнцыя (1899). Другі міжнародны судовы орган быў заснаваны ў 1920 г. у складзе Лігі Нацый. Яго назвалі Пастаянным Міжнародным Судом. У 1945 г. заснавальнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый залажылі Міжнародны Суд як наступніка Пастаяннага Міжнароднага Суду. Міжнародны Суд ёсць адзін з шасці галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Размешчаны, як і ягоны папярэднік, у Гаазе, ён складаецца з 15 суддзяў, абраных Генеральнай Асамблеяй і Радай Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Суддзяў абіраюць на дзевяць гадоў на падставе ратацыі (кожныя тры гады абіраюць пяць новых суддзяў). 1х могуць пераабраць16 Суд разбірае больш прававыя справы (г.зн. пытанні, звязаныя з тым, якім ёсць права ў пэўным выпадку), чым палітычныя (пытанні пра тое, якім права павінна быць). Спрэчкі другой катэгорыі немагчыма палагодзіць праз гэты суд. Іх трэба развязваць спосабамі, што выклікаюць мірную перамену (дыпламатыя), або, калі гэта не ўдасца, гвалтоўным спосабам (напрыклад, вайной або пагрозай вайны).
15 Ангельскі пераклад твораў Гроцыюса гл. у кн.: А.С. Campbell, The Rights of War and Peace Including the Law. of Nature and the Law of Nations Translated from the Original Latin of Grotius (Washington, D.C. and London: M. Walter Dunne, 1901). Карысным даследваннем біяграфіі Гроцыюса ёсць кніга: Hamilton Vreeland, Hugo Grotius (New York: Oxford University Press, 1917).