• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    Інтэрвенцыя (intervention) — простае ўмяшанне аднае краіны ў справы іншае. Гэты тып умяшання звычайна мае большы маштаб за рэпрэсалію і можа здарыцца без правакацыі з боку гэтае другое краіны.
    Ірэдэнтызм (irredentism) — перакананне, што меншыя навакольныя абшары, населеныя людзьмі, падобнымі па рэлігіі, мове, народнасці і г.д, павінны аб’яднацца або быць анэксаваныя суседняй краінай.
    Камунізм (communism) — тэорыя, якой трымаюцца прыхільнікі Маркса і Леніна. Яны вераць, што мэты сацыялізму ў іхным разуменні — агульнай уласнасці на сродкі вытворчасці і абмену — найлягчэй дасягнуць праз гвалтоўную рэвалюцыю. Камунізм розніцца ад дэмакратычнага сацыялізму, які аддае перавагу дэмакратычным спосабам дасягнення сваіх мэтаў.
    Кангрэсавыя камітэты (congressional committees) — стальія камітэты ў Кангрэсе ЗША — 18 у Палаце прадстаўнікоў, 15 — у Сенаце і 4 супольныя камітэты абедзвюх палат. Яны маюць вялікую ўладу.
    Кансерватар (conservative) — на пачатку прадстаўнік руху супроць Французскае рэвалюцыі, звязанага з асобаю Эдмунда Бэрка. Адразу яго падтрымала эўрапейская арыстакратыя, а пасля традыцыйныя інстытуцыі накшталт царквы і манархіі. Кансерватары не адмаўляюць усіх грамадскіх змен, яны згодныя з паступовымі зменамі, якія будуць добрымі і дабратворнымі ў межах трыдыцыйнае практыкі і ўстаноў.
    Канстытуцыйная манархія (constitutional monarchy) — форма дзяржаўнага ладу, у якім улада кіраўніка (звычайна наследная пасада) падзелена з іншымі часткамі выбранага ўрада накшталт парламента і часта падпарадкаваная ім.
    Класічная тэорыя дэмакратыі (classical democratic theory) — палітычная тэорыя XVIII—XIX стст., якая падкрэсліла асабістую адказнасць і асабісты выбар, заснаваны на разумнай ацэнцы ўсіх дзейных фактараў. He падкрэслівала прыналежнасці да нейкіх груп або групавых уплываў.
    Крымінальная працэдура (criminal procedure) — прадугледжаныя ў законе меры дастасавання права, якія пачынаюцца з арышту асобы, што парушыла права, пасля адбываецца папярэдняе слуханне, высоўванне абвінавачанняў, прыцягненне да суду, разбор справы 1, урэшце, пакаранне ці апраўданне.
    Лабіяванне (засценны ўплыў) (lobbying) — усякая асабістая або групавая дзейнасць, што мае на мэце ўплыў на дзеянні заканадаўцаў або бюракратыі. Час
    492 • СЛОЎНІК
    та доўгачасовы засценны ўплыў ажыццяўляюць нанятыя спецыялісты. гі^ лобі былі месцамі кантактаў з выбарнымі прадстаўнікамі, размешчанымі навон^. заканадаўчай установы, адсюль і назва — засценны ўплыў.
    Ліберал (liberal) — той, хто верыць у дэмакратычны і канстытуцыйны дзяржаўны лад, процілеглы ўсялякай дыктатуры. Першыя лібералы былі звязаныя з Джонам Локам, эканамічнай навукай, што спавядала прынцып неўмяшання ўрада ў эканоміку, і тэорыяй урада як выніку грамадскай умовы, якая ставіць асобу вышэй за дзяржаву. Пры канцы XIX ст. у выніку няшчасцяў, выкліканых прамысловай рэвалюцыяй, і з’яўлення філасофіі Т. Г. Грына лібералы адкінулі прынцып неўмяшання ўрада і абралі палітыку, якая спрыяла ўмяшанню дзяржавы ў эканоміку, каб выкараніць грамадскія няшчасці, напрыклад галечу, што сталі перашкодай на шляху развіцця асобы.
    Ліга Нацый (League of Nations) — створана ў канцы Першай сусветнай вайны. Асноўную кватэру мела ў Жэневе, у Швайцарыі. Галоўным ініцыятарам яе стварэння быў Вудра Ўілсан, але Злучаныя Штаты не ўвайшлі ў яе. Яна была заснаваная на прынцыпах калектыўнай бяспекі, каб засцерагчы аддругой сусветнай вайны. He патрапіла ажыццявіць гэтае цудоўнае парыванне.
    Мабілізацыя грамадства (social mobilization) — паняцце, распрацаванае Карлам Дойчам. Некалькі падлеглых вымярэнню грамадскіх змен накшталт росту гарадоў, пісьменнасці, накладу газет і індустрыялізацыі, якія адбіваюцца на палітыцы і на якія ўрад мусіць адказваць больш разнастайнымі і вялікшымі выводнымі.
    Маоізм (Maoism) — дактрына, заснаваная на практыцы і тэорыі былога кітайскага камуністычнага кіраўніка Мао Дзэдуна, які памёр у 1976 г. Падтрымліваў сялянскую рэвалюцыю, народную вайну, сталы рэвалюцыйны запал над практычным развіццём, адкідаў паслясталінскі камунізм.
    Масавае грамадства (mass society) — грамадства, якое даводзіць да знікнення зацікаўленых груп і іншых пасярэдніцкіх аб’яднанняў. Мноства людзей бярэ ўдзел у масавых рухах, звычайна ў часе крызісаў, паза межамі ўстаноўленых працэдураў і арганізацый. Масавае грамадства паслабляе дэмакратыю і запавольвае развіццё дэмакратычнага дзяржаўнага ладу.
    “Маці Парламентаў" (Mother of Parliaments) — брытанская заканадаўчая ўстанова, гісторыя якой вядзе свой пачатак ад XII ст. Першы парламент у свеце.
    Міжнароднае права (international law) — усе трактаты, звычаі і пагадненні паміж краінамі. Яно ахоплівае агульныя прынцыпы і асобныя правілы, якія большасць сяброў міжнароднае супольнасці лічаць абавязковымі ва ўзаемных дачыненнях.
    Міжнародная палітыка (international politics) — палітыка паміж краінамі; галоўнымі дзейнікамі міжнароднае палітыкі з’яўляюцца прадстаўнікі нацыянальных краін, міжнародныя і рэгіянальныя арганізацыі, а часта і рэвалюцыйныя арганізацыі. У нутраной палітыцы ўрад звычайна мае першараднае ўладарства і ўладу. А ў міжнародных дачыненнях няма нейкае найвышэйшае або суверэннае ўлады.
    Міжнародны Суд (International Court of Justice) — заснаваны ў 1945 г. і размешчаны ў Гаазе (Нідэрлянды) наступнік Пастаяннага Міжнароднага Суду, утворанага ў 1920 г. Пятнаццаць суддзяў, абраных Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Радай Бяспекі, слухаюць толькі справы, добраахвотна паданыя на разгляд суду бакамі (нацыянальнымі дзяржавамі). Суд не мае ўлады прымушаць бакі да выканання ягонай пастановы.
    СЛОЎНІК • 493
    Міравы суддзя (justice of the peace) — мясцовы ўрадовец, які мае паўнамоцтва разбіраць дробныя справы. Узнік у Англіі. Гэтая пасада захоўваецца ў некаторых амэрыканскіх штатах.
    Мяшаная рынкавая эканоміка (mixed market economy) — эканамічны лад, сярэдні паміж сацыялізмам і капіталізмам, заснаваным на прынцыпе laissezfaire. Гэты тып эканомікі маюць усе прамысловыя краіны вольнага свету. Напрыклад, Злучаныя Штаты ў капіталістычнай па сутнасці эканоміцы ўжываюць законы супраць трэстаў.
    Нацыяналізаваныя грамадзянскія правы (nationalizing civil rights) уключэнне Найвышэйшым Судом ЗША Першай папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў, а таксама большае часткі Ўставы на правы ў пункт Чатырнаццатай папраўкі пра належную прававую працэдуру. Гэта робіць большую частку Ўставы на правы абавязковай для штатаў на падставе Чатырнаццатае папраўкі.
    Нацыянальная дзяржава (nationstate) — палітычнае ўтварэнне з афіцыйна прызнанымі межамі. Mae суверэнітэт унутры сваіх межаў і фармальна ад умяшання звонку. “Краіна” і “нацыянальная дзяржава з яўляюцца паняццямі, якія простыя людзі ўжываюць як блізказначныя.
    Нацыянальны інтарэс (national interest) — важнае дапушчэнне, згодна з якім кожнай нацыянальнай дзяржаве трэба бараніць і праводзіць у жыццё пэўныя істотныя інтарэсы, каб гэтая краіна выжыла і захавала свае нанважнейшыя палітычныя, эканамічныя і грамадскія каштоўнасці. Звычайна ў кожнай палітычнай сістэме ёсць нязгода адносна неабходнасці нацыянальных інтарэсаў. Лічьшна, што нацыянальны інтарэс дае карысць кожнаму і большы за суму асабістых або групавых інтарэсаў.
    Ніжэйшая палата (lower house) — у дзвюхпалатнай заканадаўчай установе выбарная палата або палата, якая найбольш рэгулярна адказвае перад выбаршчыкамі. Прыклады: у Вялікай Брытаніі абіраная ўсім народам Палата супольнасцяў, якая выбірае прэм’ерміністра; у Злучаных Штатах усіх сяброў Палаты прадстаўнікоў выбіраюць кожныя два гады.
    Новая правіца (new right) — адроджаныя на Захадзе пасля Другой сусветнай вайны групы, якія процістаяць сацыялізму, падтрымоўваюць капіталізм і крытычна ставяцца да левага, дарагога і нерашучага лібералізму.
    Новыя прамысловыя краіны (newly industrializing countries; NICs) — гэтым краінам Трэцяга Свету ўласцівы рост з апорай на ўласныя сілы. Усё большая частка працоўнае сілы робіць тут у прамысловасці. Значны і звычайна ўсё большы працэнт іх агульнага краёвага прадукту заснаваны на экспарце прамысловых тавараў.
    Падтрымка (supports) — людзі даюць яе нейкаму дзяржаўнаму ладу або рэжыму, нават калі яны процістаяць пэўнай палітыцы або кіраўніку. Прадугледжвае такія рэчы, як адданасць, патрыятызм, ідэнтычнасць і сплату падаткаў.
    Падзел на поўнач і поўдзень (northsouth split) — гэты эканамічны падзел некаторыя даследнікі звязваюць з прамысловымі, развітымі краінамі (размешчанымі звычайна ў паўночным паўшар’і), з аднаго боку, і з беднымі, развіццёвымі краінамі (размешчанымі пераважна ў паўднёвым паўшар’і), з другога.
    Падзел паўнамоцтваў (separation of powers) — звычайна звязаны з прэзідэнцкай формай урада. Тры галіны ўрада (заканадаўчая, выканаўчая, судовая) маюць розныя паўнамоцтвы, звычайна акрэсленыя канстытуцыяй. Часта адна галіна мае некаторыя паўнамоцтвы, якія належаць да іншай; дзеля гэтага паміж імі існуе супадзенне і не поўны падзел паўнамойтваў.
    494 • СЛОЎНІК
    Пазітыўнае (дакладнае) права (positive law) — філасофія права, звязаная з імем утылітарыстычнага філосафа XIX ст. Джона Остына. Складаецца з дакладна акрэсленых правілаў чалавечых паводзінаў, забяспечацых адпаведнымі санкцыямі ўрада.
    Паліталогія (political science) — адна з грамадазнаўчых навук. Вывучае палітычныя паводзіны і ўласцівасці асобаў, груп, устаноў і грамадстваў, а таксама ўплываў, што вызначаюць гэтыя паводзіны.
    Палітызаваны (politicized) — усё больш уцягнены ў палітыку. 3 пашырэннем дзейнасці ўрада палітыка ўсё болей закранае асабістае жыццё чалавека. Што далей, то болей робіцца спрэчак, у якіх групы і асобы зварочваюцца да ўрада.
    Палітычнае даследванне (political analysis) — вывучэнне нейкае праблемы або пытання, упарадкаванне дадзеных па катэгорыях або элементах і высвятленне суадносінаў розных частак праблемы або пытання. Індукцыйны, эмпірычны дослед.
    Палітычнае навучанне (political indoctrination) — маніпуляванне і кантраляванне грамадскіх нормаў, поглядаў і паводзінаў у пэўнай палітычнай сістэме. Гэты тэрмін мае адмоўнае значэнне і яго трэба адрозніваць ад сацыялізацыі.
    Палітычнае развіццё (political development) — наватарскія адказы палітычных правадыроў на выклік і змены з тэндэнцыяй да нерэвалюцыйных, негвалтоўных і належна дапасаваных. Праца, скіраваная на дасягненне аптымальнай ступені грамадскага, эканамічнага і палітычнага выбару і свабоды. Кожная краіна мае самабытныя рысы і канчатковай мэтай яе палітычнага развіцця неабавязкова ёсць нейкая форма англаамэрыканскае мадэлі.