• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    Рэжым (regime) — увесь чыста канстытуцыйны працэс, які ахоплівае галоўныя палітычныя ўстановы і правілы гульні, што вызначаюць працэдуры ў дачыненні да патрабаванняў, як робіцца палітыка і як яна ажыццяўляецца, і тыпы дапушчальнай палітыкі.
    Рэпрэсалія (reprisal) — свядомае, варожае і беззаконнае дзеянне, учыненае ў адказ на папярэдняе парушэнне міжнароднага права іншай краінай.
    Рэторсія (retorsion) — свядомае і варожае, але законнае дзеянне, якое мае на мэце пакаранне; напрыклад, пастанова нейкае краіны зрабіць больш суровымі дыпламатычныя зносіны з іншай краінай.
    498 • СЛОЎНІК
    Самаўладны гл. адтарытарны
    Сацыялізацыя (socialization) — працэс прышчаплення асобе правілаў паводзін у грамадскіх групах. Сацыялізацыя ахоплівае каштоўнасці, перакананні, погляды, інфармацыю і ўзоры паводзінаў.
    Сацыялізм (socialism) — тэорыя, паводле якой у эканоміцы павінна панаваць супольная ўласнасць на сродкі вытворчасці і абмену. Сацыялісты нязгодныя адносна таго, да якой меры трэба нацыяналізаваць эканоміку. Сацыялізм ёсць адказ на праблемы і злоўжыванні прамысловае рэвалюцыі. Адны сацыялісты ўважаюць, што прыватную ўласнасць трэба абмежаваць, іншыя мяркуюць, што яе трэба скасаваць. Сацыялізм часта звязваюць з Марксавымі тэорыямі, але не ўсе сацыялісты з’яўляюцца прыхільнікамі Маркса. Сацыялісты ў процілегласць камуністам звычайна думаюць, што пераход ад капіталізму да сацыялізму можа быць мірным.
    Сепаратызм (separatism) — перакананне, што пэўная супольнасць людзей мае права адасобіцца ад краіны, да якой яна цяпер належыць, і заснаваць незалежную суверэнную краіну.
    Сімбіёз (сужыцце) (symbiosis) — узаемадзеянне і ўзаемная залежнасць непадобных адна да адной частак, якія часта маюць розныя мэты ў сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай сістэмах. Але ёсць карысці, якіх трэба дасягнуць усім групам праз аб’яднанне. Арыентацыя, якая палягчае развіццё палітычнага плюралізму.
    Сістэмны канфлікт (system conflict) — канфлікт, звязаны з самой сутнасцю дзяржаўнага ладу і рэжыму. Спаборніцтва часта бывае напружаным, бескампрамісным і даводзіць да палітычнае нестабільнасці.
    Скарбовая палітыка (fiscal policy) — ужыванне ўрадам сваіх паўнамоцтваў ападаткавання і выдавання грошай, у тым ліку такіх палітычных захадаў, як бюджэты з дэфіцытам або скарачэнне падаткаў, каб паўплываць на эфектыўнасць нацыянальнае эканомікі.
    Спаборніцкая сістэма (adversary system) — практыка ў англаамэрыканскім праве, калі кожны бок прадстаўляе сваю справу, а суддзя або журы вызначае праўдзівасць фактаў і выносіць пастанову на карысць той ці іншай стараны.
    Спадзяваныя дастаткі (purposive benefits) — звышасабовыя карысці накшталт захавання асяроддзя або процістаяння пашырэнню ядзерных электрастанцый, якія пабуджаюць некаторых сяброў уступаць у арганізацыю.
    Справа “Браўн проці Адукацыйнае рады" (1954) (Brown v. Board of Education) — пастанова Найвышэйшага Суду ў гэтай справе назвала школы, у якіх практыкавалася сегрэгацыя (асобнае навучанне белых і чорных дзяцей), формай “абуральнага ўціску”, які парушае пункт Чатырнаццатай папраўкі аб роўнай абароне правоў.
    Справа “Ец проці Злучаных Штатаў” (1957) (Yates v. U.S.) — пастанова Найвышэйшага Суду ЗША ў гэтай справе зрабіла больш трудным пераслед камуністаў. Згодна з гэтай пастановай, падбухторванне людзей да беззаконных дзеянняў з’яўляецца незаконным, але яна сцвярджала, што вера людзей у рэвалюцыю ды іншыя аспекты камуністычнай навукі не з’яўляецца незаконнай.
    Справа “Марбэры проці Мэдысана” (1803) (Marbury v. Madison) — першая пастанова Найвышэйшага Суду ЗША, якою ён абвясціў зацверджаны Кангрэсам закон нязгодным з Канстытуцыяй.
    СЛОЎНІК • 499
    Справа “Міранда проці штата Арызона” (1966) (Miranda v. Arizona) — Найвышэйшы Суд ЗША ў гэтай справе пастанавіў, што каб засудзіць на падставе турэмнага допыту да зняволення, трэба ўперад паведаміць падазронага аб ягоным праве не адказваць на пытанні і быць прадстаўленым адвакатам.
    Справа “Плесі проці Фэргусана" (1896) (Plessey v. Ferguson) — пастанова Найвышэйшага Суду ЗША ў гэтай справе акрэсліла дактрыну пра асобнасць, але роўнасць людзей, якая дазваляе сегрэгацыю ў аб’ектах грамадскага карыстання.
    Справа “Роў проці Ўэйда” (1973) (Roe v. Wade)— пастановай у гэтай справе Найвышэйшы Суд ЗША па сутнасці вызначыў нацыянальную палітыку ў дачыненні да абортаў. Згодна з пастановай, аборт з’яўляецца прыватнай справай. Асобныя штаты маюць абмежаванае права ўмешвацца ў аборты, хоць гэтае права ўзрастае ў меру таго, як павялічваецца тэрмін цяжарнасці, асабліва ў тры апошнія месяцы.
    Справа “штат Арэгон проці Мітчэла” (1970) (Oregon v. Mitchell) — Найвышэйшы Суд ЗША ў гэтай справе пастанавіў, што на моцы свайго статута Кангрэс мае права панізіць выбарчы ўзрост да 18 гадоў на федэральных выбарах, але Кангрэсу не стае ўлады, каб панізіць выбарчы ўзрост да 18 гадоў на штатных выбарах.
    Справа “Эскабэда проці штата Ілінойс” (1964) (Escobedo v. Illinois) — Найвышэйшы Суд ЗША ў гэтай справе пастанавіў, што ў крымінальнай працэдуры права быць прадстаўленым адвакатам пачынаецца з моманту, калі падазронага пачынаюць дапытваць.
    Справядлівасць (justice) — якасць або вызначэнне праўдзівага, правільнага або справядлівага дзеяння. Справядлівасць з'яўляецца меркай ацэнкі праўных, грамадскіх і маральных паводзінаў у дзяржаве. Філосафы шмат спрачаюцца наконт таго, што такое справядлівасць. У розных дзяржавах яе разумеюць парознаму.
    Спрадвечныя пачуцці (primordial sentiments)— асноўныя прыхільнасці і ідэнтыфікацыі накшталт расы, мовы, рэлігіі, сваяцкай або пляменнай групы, якія чалавек мае зроду.
    Сродкі масавае інфармацыі (mass media) — сродкі паведамлення, здатныя дасягнуць вялікай аўдыторыі па ўсёй краіне. Да іх належаць газеты, нацыянальныя часопісы, радыё і тэлебачанне.
    Стаізм (stoicism) — філасофія, якая вядзе свой пачатак з Грэцыі і Рыма і падкрэслівае істотную роўнасць усіх людзей незалежна ад багацця і грамадскага становішча. Згодна са стоікамі, асоба з’яўляецца адначасна грамадзянінам свецкай дзяржавы, у якой яна нарадзілася, і супольнасці ўсіх людзей. Другой важнай тэорыяй стоікаў была навука аб прыроджаным законе. Гл. прыроджаны закон.
    Сталыя камітэты (standing committees) — пастаянныя заканадаўчыя камітэты, у якія трапляе праект закону адразу, пасля таго як яго ўносяць. Напрыклад, у Кангрэсе ЗША такіх камітэтаў 43, а ў брытанскай Палаце супольнасцяў — 6.
    Статутнае (устаноўленае) права (statutory law) — тлумачэнні судамі зацверджаных парламентам законаў, якія вызначаюць сэнс гэтых законаў.
    Стратархія (stratarchy) — тып арганізацыі дэмакратычнае партыі, процілеглы жалезнаму закону алігархіі. Пры гэткай арганізацыі ў партыі ёсць шматлікія правадыры і сферы ўплыву, улада расцярушаная: асобы, што маюць вышэйшае становішча ў арганізацыі, часта залежаць ад падтрымкі знізу.
    Стратыфікацыя (stratification)— утварэнне грамадскіх класаў(пластоў)з асобаў, часта з падобным стылем жыцця. Вышэйшы пласт мае непрапарцыйна вялікую частку рэсурсаў. Можа адбывацца рух у вышэйшы пласт, але ён трудны.
    500 • СЛОЎНІК
    Судовы нагляд (judicial review) — спосаб, якім суды вызначаюць, што заканадаўчая і выканаўчая галіны ўлады, асабліва першая, перавысілі сваю ўладу. Суды маюць права абвясціць нейкі закон неканстытуцыйным.
    Сустрэчы наверсе (summit meetings) — сустрэчы паміж некалькімі кіраўнікамі ўрадаў.
    Таталітарны (totalitarian) — палітычнае кіраўніцтва эліты, якое пранікае наскрозь усё чыста грамадства. Такім рэжымам уласцівыя аднаадзіная масавая партыя, добра апрацаваная ідэалогія і тэрарыстычная таемная паліцыя. Прыкладамі такіх рэжымаў ёсць нацысцкая Нямеччына за часоў Гітлера, фашыстоўская Італія, Савецкі Саюз за Сталіным, Кітайская Народная Рэспубліка за часоў Мао, Куба і В'етнам.
    Трэці Свет (Third World) — тэрмін, які часта ўжываюць у дачыненні да развіццёвых краін. Першы свет складаецца з дэмакратычных і прамысловых краін. Другі свет — гэта камуністычныя дзяржавы. Трэці _Свет ахоплівае большасць краінаў Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амэрыкі і Блізкага Ўсходу.
    Трэція партыі (third parties) — палітычныя партыі, якія ўтвараюцца, калі дзве галоўныя партыі няздольныя задаволіць нейкую патрэбу ці патрабаванне. Часта гэтыя партыі з’яўляюцца часовымі і звычайна не могуць правесці свайго кандыдата, але дамагаюцца прызнання сваіх інтарэсаў галоўнымі партыямі.
    Тытаізм (Titoism)— практыка нацыянальнага камунізму, упершыню падтрыманая былым югаслаўскім правадыром Ёсіпам Брозам Тытам. Гэты падыход з’явіўся ў 1948 г., перш каб выламацца зпад кантролю Сталіна, а пасля каб пачаць праводзіць прагматычную нутраную палітыку і замежную палітыку недалучэння, угрунтаваную на асаблівых патрэбах Югаславіі.
    Уводныя (inputs) — функцыі палітычнага ладу, якія ўключаюць дамаганні або патрабаванні, падтрымку ці абыякавасць. Дэмакратычныя дзяржавы дазваляюць найбольшую свабоду ўводных з боку грамадзян.
    Удзельніцкі дзяржаўны лад (participatory political system) — тып дзяржаўнага ладу, у якім істотны лік грамадзян мае законны спосаб, звычайна праз выбары, рабіць уплыў або вызначаць важныя палітычныя пастановы.
    Улада (power) — здольнасць прымусіць асобу або групу людзей паводзіць або не паводзіць сябе пэўным чынам.
    Уладарства (authority) — тып улады, якую звычайна лічаць справядлівай і законнай. Чым большае ўладарства, тым менш трэба ўжываць сілу.
    Уладарства ўзоры (authority patterns) — эфектыўныя спосабы панавання, уплыву і вынясення пастаноў, што існуюць у арганізацыі або ў палітычнай сістэме. Гэтыя спосабы могуць быць нефармальныя або фармальныя.
    Уніклівая палітыка (avoidance politics) — трыдыцыйны дзяржаўны лад, у якім сярэдні індывід не мог рабіць палітычных уводных. Адзінае, што ён мог рабіць, — ухіляцца ад урадавых правілаў або спадзявацца змяніць іх, калі б іх накінулі. Была ўласцівая большасці палітычных сістэмаў на працягу ўсёй гісторыі.
    Уплыў (influence) — уводныя або доступ, якія нейкім чынам адбіваюцца на паводзінах іншае асобы або групы людзей. Пры выкарыстанні ўплыву вынік менш прадказальны, чым тады, калі ўжываюць уладу. Большасць палітычных пастаноў або дзеянняў падлягаюць уплыву з некалькіх крыніц.
    Урад (government) — установа, якая з поспехам захоўвае выключнае права ўжываць сілу пры ўвядзенні ў жыццё сваіх правілаў на пэўным абшары. Най