Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
У аснове ўсіх гэтых скіраваных на бяспеку рэгіянальных пагадненняў ляжыць прынцып калектыўнае бяспекі, гэта значыць думка, што напад на аднаго члена хаўрусу трэба лічыць нападам на ўсіх ягоных сяброў і што ўсе павінны згуртавацца на абарону заатакаванай краіны. Напрыклад, артыкул 3 Пакта Рыо гаворыць:
472 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
Высокія бакі, якія падпісваюць пагадненне, згодныя, што збройны напад, учынены любой дзяржавай на амэрыканскую дзяржаву, трэба ўважаць за атаку на ўсе амэрыканскія дзяржавы, і, значыцца, кожны з памянёных бакоў, які падпісвае пагадненне, абяцае памагчы адбіць напад дзеля ажыццяўлення неад’емнага права на індывідуальную або калектыўную самаабарону, прызнанага артыкулам 51 хартыі ААН .
Падобныя пункты ёсць і ў трактатах, якія служаць канстытуцыйнай падставай NATO, ANZUS і Варшаўскага Пакта.
Коратка разгледзім асаблівыя мэты некаторыхз гэтых пагадненняў пра бяспеку. Пакт Рыо прыдумалі як міжамэрыканскі трактат аб вайсковай дапамозе і каб закласці сістэму калектыўнай бяспекі ў абедзвюх Амэрыках. NATO стварылі дзеля стрымлівання магчымай камуністычнай пагрозы Заходняй Эўропе. Каб процістаяць заходняму вайсковаму хаўрусу, у 1955 г. савецкі^ўрад замяніў двухбаковыя вайсковыя трактаты з іншымі краінамі Ўсходняй Эўропы шматбаковым пагадненнем, якое звычайна называюць Варшаўскім Пактам. Значнае развіццё ў 1970х гадах ядзернай зброі паставіла пад знак запытання асноўныя пасылкі, на якіх заснаваныя два вайсковыя альянсы (а таксама іншыя). Заходнеэўрапейцы ўсё больш сумняваліся, ці прыйдуць Злучаныя Штаты ім на падмогу. Сапраўды, ці можна даць веры дапушчэнню пра калектыўную бяспеку тады, калі вайна ў паўночным паўшар’і будзе пагражаць ядзерным зніштажэннем?
9 красавіка 1989 г. NATO адсвяткавала свае 40я ўгодкі. Гэтая дата прыпала на час, калі некаторыя яе эўрапейскія члены паставілі новыя пытанні пра мэты NATO з увагі на прапановы прэзідэнта Гарбачова пра рашучае скарачэнне зброі.
За 40 гадоў існавання NATO быў карысны дзеля захавання існуючага палітычнага парадку і міру ў Эўропе. Варшаўскі Пакт зраўнаважваў NATO, але яму гэта дорага каштавала. Гэты Пакт, здаецца, адзіны вайсковы альянс у гісторыі, сілы якога ўжылі для ўварвання ў краінычлены альянсу (Вугоршчына, 1956 г., Чэхаславаччына, 1968 г.).
Шпаркія змены ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, што пачаліся пасля разбурэння Бэрлінскага муру і падняцця жалезнай заслоны ў канцы 1989 г., паставілі важныя пытанні пра будучыню NATO і Варшаўскага Пакта. Ці заменіцца NATO ў палітычную арганізацыю? Што ж да Варшаўскага Пакта, дык ён будзе толькі слабець*.
7 Тэкст Пакта Рыо перадрукаваны ў кн.: М. Margaret Ball, The OAS in Transition (Durham, N.C.: Duke University Press, 1969). Тэкст ПаўночнаАтлянтычнага Пакта гл. між іншага ў кн.: А.Н. Robertson, European Institutions (New York: Frederick A. Praeger, 1958). Ангельскі пераклад тэкста Варшаўскага Пакта выданы ў кн.: A. Remington, The Warsaw Pact (Cambridge, Mass.: The Mit Press, 1971).
*Як вядома, пасля развалу ў 1991 г. Савецкага Саюза разваліўся 1 Варшаўскі Пакт. Мала таго, у 1999 г. да NATO далучыліся Польшча, Чэхія і Вугоршчына — колішнія ўдзельнікі Варшаўскага Пакта (заўвага перакладніка).
РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 473
Эканамгчныя арганізацыі
Найбольшая колькасць рэгіянальных арганізацый паўстала ў галіне эканомікі. Некаторыя з іх дасягнулі далёка большай стуктурнай і арганізацыйнай жыццяздольнасці за іншыя. Яны таксама розняцца памерам, пачынаючы ад вялізнай Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР), што ўключае некаторыя развіццёвыя краіны, аж да такіх маленькіх арганізацый, як Паўночная Рада, якая складаецца з пяці скандынаўскіх краін. Асноўным імкненнем эканамічных рэгіянальных аб’яднанняў было жаданне зменшыць перашкоды ў гандлі паміж краінамісябрамі і павялічыць гандаль паміж імі. Гэтыя захады прычыніліся да істотнага пашырэння супрацоўніцтва ў некаторых частках свету. Найбольш важныя крокі да эканамічнага аб’яднання адбыліся ў Заходняй Эўропе пад апекаю Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасці (ЭЭС) (Супольны Рынак).
ЭЭС залажылася ў 1957 г. дзеля аб’яднання эканамічнай палітыкі Бэльгіі, Нідэрляндаў, Люксембурга, Францыі, Федэрацыйнай Рэспублікі Германіі ды Італіі. У 1973 г. да гэтых краін далучыліся Злучанае Каралеўства, Данія й Ірляндыя, у 1981 г. — Грэцыя, а ў 1986 г. — Партугалія J Гішпанія*. У 1951 г. першыя шэсць краін, якія таксама называлі “Ўнутранай Шасцёркай”, заклалі Эўрапейскую Супольнасць вугалю і сталі, каб забяспечыць агульны рынак вугалю і сталі і пабочных прадуктаў з яе ў шасці краінах — сябрах арганізацыі. ЭЭС забяспечвала нязменныя шырэйшыя магчымасці і мае на мэце цалкам аб’яднаць гаспадаркі сваіх сяброў. Эўрапейская Супольнасць Атамнай Энергіі (Эўраатам), што ставіць сваёй мэтай пакласці фундамант сумеснага выкарыстання атамнае энергіі, была створана адначасна з ЭЭС.
Відавочнай мэтай гэтага руху да эканамічнага аб’яднання Заходняй Эўропы было падвышэнне дабрабыту ўсіх краінаў—сяброў арганізацыі. Але ў сапраўднасці яго галоўнымі натхняльнікамі былі кіраўнікі Францыі, асабліва Рабэр Шуман, які імкнуўся да аб’яднання, каб скасаваць у будучыні небяспеку ўсякага збройнага канфлікту паміж Францыяй і Нямеччынай. Якраз гэтым адна з галоўных падстаў заходнеэўрапейскай інтэграцыі розніцца ад прычын гаспадарчага аб’яднання ў іншых частках свету.
* Сёння ў Эўрапейскі Саюз уваходзяць 15 краін. Акрамя названых да ЭС далучыліся Фінляндыя, Швэцыя 1 Аўстрыя. Цяпер адбываюцца перамовы пра пашырэнне Эўрапейскага Саюза на ўсход і поўдзень кантынента. Сярод кандыдатаў, якіх могуць запрасіць у Саюз у 2004 г., Польшча, Чэхія, Славакія, Вугоршчына, Славенія, Літва, Латвія, Эстонія, Кіпр. Таксама прэтэндуюць на ўступленне ў Эўрапейскі Саюз Румынія, Баўгарыя і Турцыя, але перамовы з імі пакуль не пачаліся (заўвага перакладніка).
474 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
Хаця краіны Супольнага Рынку дасягнулі значнай эканамічнай інтэграцыі, але ў некаторых галінах прагрэс быў скарэйшы за іншыя. Сярод набыткаў — стварэнне Мытнага Саюзу, які пачаў дзейнічаць у 1968 г.; устанаўленне адзінай сельскагаспадарчай палітыкі, якая ад 1974 г. ахапіла большую частку сельскагаспадарчае вытворчасці ў супольнасці; стварэнне агульнасаюзнага Фонду грашовага супрацоўніцтва; крокі да супольнай палітыкі ў ахове навакольнага асяроддзя, у справах навукі і тэхналогіі*.
Эканамічнае аб’яднанне Заходняй Эўропы найхутчэй ішло ў пачатку і сярэдзіне 1960х гадоў, але ў 1970х зрабілася больш роўным. Падзел сярод краінаў Супольнага Рынку і палітыку, якая грунтавалася больш на прынцыпе “кожны сам за сябе”, чым на стваральных, сумесных намаганнях, між іншых праблемаў выявіў нафтавы крызіс пры канцы 1973 г.
Наступны крок да аб’яднання ЭЭС мае на мэце стварэнне да канца 1992 г. у 12 краінах — сябрах арганізацыі аднолькавых эканамічных умоваў. Гэта вымагае прыбраць усе перашкоды падарожжам, гандлю, найму і ўкладанню грошай у членах ЭЭС, каб стварыць такім чынам канчатковы супольны рынак капіталу, тавараў, працы і паслуг для 330 млн людзей, што жывуць у краінах Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасці. Гэта найбольш смелы план рэгіянальнай інтэграцыі з усіх іншых, распачатых у навейшую эпоху.
На канец 1989 г. краіны—сябры ЭЭС зацвердзілі блізу паловы з 279 фармальных, прававых палажэнняў гэтага плана. Але значная частка цяжкіх перамоваў у шмат якіх пытаннях наперадзе. Да іх, між іншага, належаць праблемы нацыянальнага суверэнітэту ў сувязі з наднацыянальным аб’яднаннем, справядлівасці грашовых складак, ператоку працоўнай сілы паміж краінамі — членамі арганізацыі і пытанне пра падтрыманне эфектыўнага кантролю за тэрарыстамі ў варунках, калі людзі могуць вольна, без пагранічнага кантролю пераязджаць з аднае краіны Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасці ў іншую.
Але наагул аб’яднанне 330 млн людзей у адзіны нутраны рынак, здаецца, творыць больш магчымасцяў і перадумоваў да значнага гаспадарчага росту, чым рызыкі. Калі гэты план ажыццявіцца, ЭЭС, якая ўжо дасягнула большага эканамічнага адзінства сваіх сяброў,
* Як вядома, найвялікшым дасягненнем Эўрапейскага Саюза ў апошнія гады стала ўвядзенне ў 12 краінах—членах гэтай арганізацыі адзінай валюты — эўра (заўвага перакладніка).
8 Паводле дадзеных Дзяржаўнага дэпартамента ЗША (Gist, ліпень 1989 г.), у 1987 г. падушны даход у краінах ЭЭС складаў ад 3368 амэрыканскіх даляраў у Партугаліі да 19092 даляраў у Даніі, а беспрацоўе — ад 1,6 працэнта ў Люксембургу да 20,5 працэнта ў Гішпаніі.
____________РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 475 чым усякая іншая рэгіянальная арганізацыя, у 1990х гадах зробіцца найбольшым гандлёвым блокам.
Рада Ўзаемнай Эканамічнай Дапамогі (РУЭД) ёсць рэгіянальная эканамічная арганізацыя камуністычных краін. У 1989 г. яе членамі былі Савецкі Саюз, Польшча, былая Германская Дэмакратычная Рэспубліка, Чэхаславаччына, Вугоршчына, Баўгарыя, Румынія, Мангольская Рэспубліка, В’етнам і Куба. (Адзін з першых членаў арганізацыі, Албанія, выйшла з Рады ў 1961 г.). Стварэнне Рады Ўзаемнай Эканамічнай Дапамогі было адказам на Маршалаў план і наступнае гаспадарчае аб яднанне Заходняй Эўропы. За шмат гадоў пад апекаю РУЭД паміж Савецкім Саюзам і іншымі сябрамі стварылася сістэма цеснай эканамічнай узаемазалежнасці. У 1950—1960х гадах сябры Рады большую частку свайго замежнага гандлю вялі ў межах арганізацыі і ладную ягоную долю складаў гандаль з Савецкім Саюзам. Але ў 1970х гадах у Вугоршчыне, Польшчы і Румыніі выявілася тэндэнцыя да выроўнівання замежнага гандлю і яны пашыраюць гандаль з Захадам.
Двума ўнікальнымі праектамі РУЭД ёсць будаўніцтва нафтаправода, які злучае Савецкі Саюз з Польшчай, Вугоршчынай, Чэхаславаччынай і былой Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай, і адзіная энергетычная сістэма, што звязвае Савецкі Саюз з тымі самымі краінамі 1, акрамя таго, з Баўгарыяй і Румыніяй, такім чынам робячы гэтыя дзяржавы больш залежнымі ад Савецкага Саюза.
Адной з галоўных розніц паміж ЭЭС 1 РУЭД ёсць тое, што ў апошняй Савецкі Саюз з прычыны ягонай магутнасці і ўплыву грае галоўную ролю. У Супольным Рынку ніводная краіна не мела такой вялікай перавагі. Савецкае кіраўніцтва было здольнае выкарыстаць Раду, прынамсі да часу, дзеля ўмацавання свайго кантролю над краінамі сябрамі арганізацыі, нягледзячы на выпадковыя няўдачы, якімі былі адыход Албаніі і банкруцтва плана Хрушчова ўвесці яшчэ большую спецыялізацыю ў прамысловасці краін РУЭД. Сур’ёзныя палітычныя перамены, што адбыліся ва Ўсходняй Эўропе пры канцы 1980х гадоў, вядуць таксама да гаспадарчых змен. Колішняя Германская Дэмакратычная Рэспубліка стала часткаю адзінай Нямеччыны, краіны з цвёрдаю валютай і вольным рынкам. Большасць іншых членаў РУЭД рухаюцца да скіраванай на рынак эканомікі. У выніку Рада Ўзаемнай Эканамічнай Дапамогі развальваецца*.