• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    Апатыя, ці абыякавасць, можа быць і падмогай дзяржаўнаму ладу, і крыніцай падтрымкі рэвалюцыянераў. У Злучаных Штатах, напрыклад, апалітычнымі застаюцца больш за 30 працэнтаў выбаршчыкаў. Адны абыякавыя з тае прычыны, што ў выбарах бярэ ўдзел шмат людзей і адзін голас, на іх думку, нічога не зменіць. Іншыя не выяўляюць цікавасці да выбараў, бо “справы ўсё адно не палепшацца”, або яны няздольныя зразумець і ўпарадкаваць палітычную інфармацыю. У некаторых дзяржавах апатыі спрыяюць страх і гвалт. У іншых людзей апатыя выяўляе агульнае задавальненне дзяржаўным ладам і пачуццё, што няма патрэбы дбаць пра палітыку. Зробленае Бюро перапісу вялікае даследванне амэрыканскіх сем’яў выявіла, што параўнальная большасць, 35 працэнтаў, незарэгістраваных выбаршчыкаў (г.зн. тых, што не пайшлі на выбары) сказалі, што яны не рэгістраваліся, бо іх гэта не цікавіла. Менш за адзін працэнт незарэгістраваных выбаршчыкаў сказалі, што іх голас нічога не зменіць5.
    Дадатным бокам апатыі ёсць выяўленне права асобы быць апалітычнаю, а таксама таго, што палітычныя стаўкі былі адпаведна нізкія. Часам чынны ўдзел пераважнай большасці грамадзян у выба
    5 U.S. Department of Commerce, “Voter Participation in November, 1974”, Current Population Reports, Series P20: 275 (January 1975), p. 5, Table 2.
    52 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
    рах можа сведчыць, што палітычныя стаўкі занадта высокія, а вынікі палітыкі непацяшальныя. На двух прэзідэнцкіх выбарах, што адбыліся ў Нямеччыне ў 1932 г. напярэдадні таго, як Адольф Гітлер забраў уладу ў свае рукі, на выбарчыя ўчасткі прыйшло 86,2 і 83,5 працэнта ўсіх выбаршчыкаў. А ў 1933 г. на парламенціх выбарах, калі перамаглі нацысты, прагаласавала 88,8 працэнта выбаршчыкаў.
    Палітычная апатыя можа вынікаць таксама з пачуцця безнадзейнасці і адыходу ад палітыкі. Пры аўтарытарным дзяржаўным ладзе апатыя звычайна ёсць абаронным механізмам. Яна непасрэдна не аспрэчвае рэжыму, але з яе дапамогаю чалавек імкнецца адным з нешматлікіх магчымых спосабаў захаваць прыватнасць жыцця і асабістую бяспеку. Яна перашкаджае суцэльнай палітызацыі асобы ў імя краіны. Пры адпаведных умовах такая апатыя можа выбухнуць стыхійнымі дэманстрацыямі супроць рэжыму, як адбылося ў 1989—1990 гг. ва Ўсходняй Эўропе. Заснаваная на пачуцці безнадзейнасці або на ўкрытай варожасці апатыя не з’яўляецца падтрымкай, і калі яе аслабаніць, можа зрабіцца гвалтоўнай уводнай.
    Як бачым, апатыя можа забяспечыць падтрымку дзяржаўнаму ладу ці быць магчымай падставай масавай агітацыі супроць гэтага ладу. Калі ўрад змагаецца з паўстанцамі, абыякавасць насельніцтва, якое хоча проста выжыць, не на карысць ўрада. У такой сітуацыі ўраду патрэбна станоўчая падтрымка грамадзян, а не іх думка пра паўстанцаў, што тыя не лепшыя за ўрад.
    Выводныя
    Выводнымі ёсць урадавыя пастановы. Гэта могуць быць законы, судовыя выракі, загады выканаўчае ці адміністрацыйнае ўлады або свядомая адмова ад пастановы. Дзяржаўнае кіраванне ёсць раздзел паліталогіі, які даследуе, як пастановы праводзяць у жыццё і калі іх ажыццяўленне бывае выніковым, часта з большай увагай да працэдураў (напрыклад, складання бюджэту і кадравай палітыкі), чымся да падставы рашэння. Адсутнасць пастановы, адмова ўрада ўмешвацца або рабіць захады, каб развязаць нейкую грамадскую праблему або спрэчку, таксама ёсць формаю выводных. Да такіх прыкладаў належыць адмова Канады распрацоўваць ядзерную зброю і адмова Кангрэса ЗША зацвердзіць закон аб кантраляванні стрэльбаў (gun control).
    Відавочнымі выводнымі з’яўляюцца законы: канстытуцыйная папраўка дала выбарнае права асобам, якім споўнілася 18 гадоў; зацверджаныя Кангрэсам законы павялічылі памер сацыяльнае дапамогі і ўстанавілі хуткасць руху 55 міляў на гадзіну. Адной з найбольш вядо
    РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОПЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ • 53
    мых судовых выводных у Злучаных Штатах ёсць пастанова Найвышэйшага Суда ў справе “Браўн проці Адукацыйнай рады Тапека” (1954), якая абвясціла нязгоднай з Канстытуцыяй расавую сегрэгацыю ў грамадскіх школах. Увядзенне ў жыццё гэтае пастановы пасля 1954 г., хоць і павольнае, зрабіла велізарны ўплыў на грамадства.
    На жаль, большасць аўтараў паліталагічных твораў не цікавіцца выводнай стараной палітычнае сістэмы. Даволі мала даследваны ўплыў выводных пастаноў і тое, ці сапраўды яны дасягнулі мэты. Большая частка паліталагічнай літаратуры засяроджвае ўвагу або на ўводных, або на вынясенні ўрадавых пастаноў і мала зважае на вынікі ўрадавай палітыкі.
    Палітычная кулыпура
    Чым больш людзей вольна выказвае патрабаванні, тым больш сілаў трэба дакладаць ураду, каб узгадніць, перайначыць, зацвердзіць або адкінуць некаторыя вымаганні і ператварыць мноства ўводных у выводныя. Ладная частка паліталагічных даследванняў прысвечана ўрадавым установам: іх гісторыі, арганізацыі й дзейнасці. Урад мае крытычную вагу ў палітычнай сістэме з прычыны яго апошняе санкцыі — на законнае ўжыванне сілы і ягонай ролі ў вынясенні пастаноў і ператварэнні ўводных у выводныя.
    Калі ўрад нешта пастанавіў і зрабіў адпаведныя палітычныя захады, яны праходзяць праз зваротную сувязь, якая адбіваецца на палітычнай культуры, а таксама і больш непасрэдна на ўводных. Палітычная культура (дэталёва разабраная ў чацвертым раздзеле) часткова творыцца выводнымі і ўплывае на ўводны працэс. Тэрмін “палітычная культура” абазначае тыя элементы нашае грамадскае спадчыны, звязаныя з перакананнямі, стаўленнем, каштоўнасцямі і ўзорамі паводзінаў, што робяць уплыў на спосаб успрымання людзьмі палітычнай сістэмы і паводзінаў у ёй. Напрыклад, амэрыканская палітычная культура наагул прадугледжвае, што галоўных урадоўцаў трэба выбіраць на дэмакратычных выбарах. Такі погляд на выбарных кіраўнікоў прышчапляецца яшчэ ў пачатковых школах, калі вучні шостых ці нават малодшых класаў абіраюць класных радных. У іншых грамадствах, напрыклад у Савецкім Саюзе, які мае доўгую традыцыю самаўладнага панавання жменькі людзей, аж да апошняга часу лічылі, што кіраўнікоў павінна выбіраць зусім невялікая частка дарослага насельніцтва.
    Палітычная культура часта патрабуе даследвання перакананняў і каштоўнасцяў, а таксама іх уплыву на думкі й дзеянні тых, хто ў сапраўднасці выносіць урадавыя пастановы. Апрача таго, палітычная культура ўплывае на тып патрабаванняў і спосаб іх выказвання (гала
    54 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
    саванне, лісты, дэманстрацыі, бунты ці абыякавае падпарадкаванне). Напрыклад, у Японіі ў эпоху Токугава (1603—1857) імператар быў як бы маляванай заслонкай, а ўрад кантралявалі вайсковыя ўладары, так званыя “даймё”. Іх урадаванне часта было свавольным. Палітычная культура таго часу вымагала ад людзей аднастайнасці і свядомых апалітычных паводзінаў. Народ выказваў няшмат патрабаванняў. Усебаковае антрапалагічнае даследванне гэтага перыяду паказвае, што ваякісамураі накінулі дэталёвыя афіцыйныя правілы, мігам сцінаючы галаву кожнаму, чые дзеянні “адрозніваліся ад спадзяваных”. Японцы, што выжылі пры палітычных парадках эпохі Токугава, “змалку прывучыліся спадзявацца толькі на сябе, нікому не даваць веры і фанатычна падпарадкоўвацца кожнаму загаду” .
    Зваротная сувязь
    Зваротная сувязь ёсць вынік зменных думак і дзеянняў грамадзян звычайна ў адказ на ўрадавыя выводныя. Яна можа павялічыць або зменшыць падтрымку дзяржаўнага ладу. Можа рабіць уплыў на тыпы ўводных або патрабаванняў, пачынаючы з паніжэння падаткаў аж да заканчэння вайны ў В’етнаме, або на паўстанцаў, што скідаюць падтрыманы Саветамі ўрад у Афганістане. Зваротная сувязь можа быць рознай: ад галасавання да гвалту. Пры аўтарытарным ладзе, як, напрыклад, у Японіі эпохі Токугава, урад можа забараніць зваротную сувязь, каб прымусіць да падпарадкавання, і такім чынам зусім знішчыць уводныя з боку народа.
    Адноснае задавальненне выводнымі прымушае асобу падтрымліваць дзяржаўны лад краіны ці нават асобных кандыдатаў і асобныя палітычныя партыі. Часта існуе досыць відавочная пятля зваротнае сувязі (гл. мал. 2.1).
    Перамога на прэзідэнцкіх выбарах 1988 г. рэспубліканца Джорджа Буша паказвае дзеянне зваротнае сувязі. Выбары сведчаць, што выбаршчыкі (гэтым разам 54 працэнты) падтрымалі пераможнага кандыдата часткова таму, што высока ацанілі дзейнасць эканамічнай і палітычнай сістэмаў краіны. Мы не ваявалі і, што больш важна, не чакалі вайны. Большасць амэрыканцаў выглядалі задаволенымі ці, прынамсі, не былі незадаволенымі. У верасні 1988 г. крыху болей за палову дарослых амэрыканцаў сказалі, што яны задаволены існуючым становішчам, а лік незадаволеных зменшыўся да 45 працэнтаў. Зробленае ў жніўні супольнае апытанне CBS і “New York Times” выявіла, што ад
    6	Douglas G. Haring, “The Formation of National Character in Tokugava and Meiji, Japan”, перадрукавана ў выданні: Thomas J. Bellows, Stanley Erikson, and Herbert R. Winter, eds., Political Science: Introductory Essays and Readings (Belmont, Calif.: Duxbury Press, 1971), p. 166.
    РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОГІЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ • 55
    26 да 69 працэнтаў амэрыканцаў лічаць, што цяпер яны маюцца лепей, чым восем гадоў таму, пры канцы кіравання дэмакратычнае адміністрацыі Джымі Картэра. Пачуццё эканамічнага дабрабыту і руху да міру ў цэлым свеце прычынілася да зваротнае сувязі, якая дапамагла віцэпрэзідэнту Джорджу Бушу пераняць пасаду пасля адыходу прэзідэнта Рэйгана. Сярод тых, хто думаў, што ў будучыні эканамічнае становішча палепшыцца, Буш здабыў 61 працэнт галасоў; а сярод тых, хто меркаваў, што эканамічнае становішча не зменіцца, 58 працэнтаў.
    Яшчэ адным прыкладам зваротнае сувязі, што адбіваецца на агульным кірунку палітыкі, з’яўляецца паваенная Японія, якая ажыццявіла адну з найбольш паспяховых у XX ст. зямельных рэформаў. У 1946 г. амэрыканскія акупацыйныя ўлады запатрабавалі ад японскага парламента зацвердзіць законы аб грунтоўнай зямельнай рэформе. Лік фермераў, якія валодалі ўсёй сваёй зямлёй, за тры гады ўзрос з 36 да 62 працэнтаў, а колькасць фермераў, якія ўладалі менш як паловай сваёй зямлі, зменшылася з 17 да 7 працэнтаў. Новая аграрная палітыка і зваротная сувязь, выкліканая гэтымі рэформамі, памаглі давесці іх да канца. Жменька паноў больш не стаяла над масай сялян. Пасля гэтага радыкальныя аграрныя рухі страцілі падтрымку новых сялянуласнікаў. Рэформа зрабіла значны ўплыў на палітычную пазіцыю і ўводныя японскіх сялян. Цяпер яны былі найперш зацікаўлены ў захаванні сваіх набыткаў. Новыя сялянеўласнікі “зрабіліся галоўным апірышчам кансерватыўных палітычных партый”.