Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
* За тыя дзесяць гадоў, што мінулі пасля выхаду з друку гэтае кнігі, колькасць незалежных дзяржаў у свеце ўзрасла да 192 (заўвага перакладніка).
34 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
цаць трэцяй і Дваццаць шостай паправак да Канстытуцыі Злучаных Штатаў. Ухваленая ў 1920 г. Дзевятнаццатая папраўка дала выбарчае права жанчынам. Зацверджаная ў 1961 г. Дваццаць трэцяя папраўка дазволіла выбаршчыкам акругі Калумбія галасаваць на выбарах прэзідэнта і віцэпрэзідэнта Злучаных Штатаў. А ўхваленая ў 1971 г. Дваццаць шостая папраўка дала магчымасць галасаваць на федэральных, штатных і мясцовых выбарах грамадзянам, якія дасягнулі 18 гадоў. У сучасным свеце ў палітычным працэсе бярэ ўдзел болей людзей незалежна ад таго, ці іх мабілізавалі аўтарытарныя ўрады іхных краін, ці яны, як адбываецца ў дэмакратычных грамадствах, робяць гэта сваёй воляй.
3. Акрамя гэтага, за апошняе стагоддзе мы зрабіліся больш палітызаваныя, бо грамадзяне штораз часцей звярталіся да ўладаў, каб развязаць праблемы, якія даўней лічылі непадлеглымі прысуду (юрысдыкцыі) урада. Даўней ва ўсім свеце большасць урадаў адказвала найперш за абарону, бяспеку ўнутры краіны і падтрыманне нейкага спосабу транспартавання, г. зн. шляхоў зносінаў. Сёння ж урады адказваюць не толькі за інфляцыю або дэфляцыю, але і за цану на бензін і цукар, за спрыянне індустрыялізацыі, каб даць людзям працу, за вызначэнне мінімальнага заробку і за ўмовы працы, а таксама за ўвядзенне сістэмы пенсіяў, напрыклад сацыяльнага забеспячэння. Гэты спіс абавязкаў можна выкладаць яшчэ на некалькіх старонках. За апошняе стагоддзе ўяўленне пра абавязкі ўрада значна пашырылася. Калі адны групы падтрымоўваюць асобныя захады накшталт рэгістрацыі стрэльбаў (gun registration) або падвышэння мінімальнага заробку, дык іншыя супраціўляюцца ім. Палітычнае спаборніцтва і нязгода няўхільна ўзрастаюць, калі ў развязанні большай колькасці праблемаў пачынаюць браць удзел розныя групы і асобы. Агульным вынікам гэтага ёсць большая палітызацыя.
Чым больш складанымі, спецыялізаванымі і ўзаемазалежнымі робяцца эканамічны і грамадскі лад краіны і чым большы ўплыў на палітыку эканамічнай, дзяржаўнай і нацыянальнай бяспекі робяць міжнародныя, чужаземныя сілы, тым больш урады мусяць дзейнічаць ад імя сваёй дзяржавы. Ад урада чакаюць развязання мноства праблемаў, як нацыянальных, гэтак і міжнародных. Узгадненне і дапасаванне шматлікіх патрабаванняў і ціску з розных бакоў, а таксама выбар з альтэрнатывы часта з’яўляюцца пастановамі, якія могуць зрабіць і правесці ў жыццё толькі ўрады. Але нават у эпоху спецыялізацыі і падзелу працы не трэба спадзявацца ад урада, што ён “усё зробіць” і развяжа ўсе праблемы. I ўсё ж роля дзяржаўных устаноў вырашальная. Вынікам выключнага становішча ўрада сёння ёсць большая палітызацыя.
_________________РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ 1 ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГП 35
4. Яшчэ адной прычынай большае палітызацыі ёсць тое, што ў XX ст. мы зазналі рэвалюцыю ў спосабах камунікацыі. Радыё пашырыла ўдзел людзей у палітыцы і палітычную свядомасць і ў Злучаных Штатах, і за мяжой. Тэлебачанне стварыла новы спосаб сачыць за падзеямі і замяніла ў больш развітых краінах радыё як галоўную крыніцу палітычнае інфармацыі, хоць не павялічыла самога ўдзелу людзей у палітыцы. Цяпер тэлебачанне ёсць найважнейшая крыніца навін для многіх людзей у цэлым свеце. Неабавязкова ў іх з’яўляецца глыбейшае разуменне палітыкі, але ўзрастае ўсведамленне вартых палітычнага асвятлення і драматычных бягучых падзеяў. Бунты, войны і працэсы адхілення ад улады паказваюць у жывым эфіры або якраз тады, як яны адбываюцца. Гэтыя паказы часта штучна драматызуюць палітыку і могуць сапраўды перашкодзіць разважнаму і свядомаму ўразуменню важнейшых палітычных праблемаў.
Гэткім чынам, цяперашні свет як ніколі палітызаваны, а палітыка ёсць важны элемент нашага жыцця.
НАВУКОВЫ ЗМЕСТ ПАЛІТЫЧНАГА ДАСЛЕДВАННЯ
Да якой меры навуковай можа быць паліталогія? Ніводная школа або кірунак у паліталогіі няздольныя даць канчатковага адказу на нейкае пытанне. Бо, як коратка выславіўся Гаэтана Салвеміні:
Навуковае даследванне ёсць чарадой паслядоўных падыходаў, набліжэнняў да праўды, якія можна параўнаць з выведваннем нязнанае зямлі. Кожны даследца правярае знаходкі папярэднікаў і дадае да іх уласныя і такім чынам палягчае дасягненне іх агульнае мэты. Вось чаму гісторыя і грамадазнаўства болей за ўсякую прыродазнаўчую навуку маюць патрэбу ў духу вольнага спаборніцтва розных школаў, у якім маглі б канкураваць усе дапушчэнні і ўсе папярэднія паняцці [так!]. Калі свабоду душаць на карысць аднае школы, гэта смяротны прысуд нашым даследванням... Калі яны не патрабуюць вольнай канкурэнцыі не толькі для сябе, але і для праціўнікаў, гісторыкі і грамадазнаўцы больш за іншых зазнаюць і маральны, і інтэлектуальны заняпад16
Паліталогія не ёсць дакладная навука накшталт біялогіі, хіміі або фізікі. Гэтыя навукі даследуюць з’явы, якія можна вывучаць у лабараторных умовах, тым часам у палітычнай навуцы зусім немагчыма такім спосабам вывучаць выбаршчыка, кандыдата на дзяржаўную пасаду або ўрадоўца. 3 гэтае прычыны некаторыя людзі мяркуюць, што паліталогія зусім не навука, а мастацтва.
16 Gaetano Salvemini, Historians and Scientists (Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1939), p. 112—113.
36 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
Неяк адзін калега запытаў выдатнага фізіка Альберта Айнштайна*, чаму чалавецтва здолела пазнаць таямніцу атама, але не знайшло палітычных мераў перасцярогі ад зніштажэння атамам чалавецтва. Айнштайн адказаў: “Вельмі проста — палітыка труднейшая за фізіку”.
Вывучаючы паводзіны людзей, нельга захаваць сапраўды крытычную адлегласць. Адкрыцці палітолага па сутнасці больш суб’ектыўныя і больш падлягаюць крытыцы, чым вынаходкі прыродазнаўцы. Але з гэтага не вынікае, што паліталагічнае даследванне не навуковае. Навука пачынаецца з эмпірызму, з наглядання і спраўджвання фактаў, з вывядзення абагульненняў і тэзаў. Навуковае даследванне павінна ўзбагачаць веды, дадаваць штось новае да ўжо вядомага. На адвечную спрэчку пра навуковасць нейкай адной або ўсіх грамадазнаўчых навук надта часта ўплывала пашыраная думка, што самы тэрмін “навука” (science)** трэба пакінуць толькі для абазначэння тых дысцыплін, што выяўляюць безупынны і выразны прагрэс і ўжываюць дзеля гэтага звычайныя метады даследвання.
Тут, аднак, трэба падаць заўвагу Абрагама Каплана:
Кожная навука — і, вядома, кожнае даследванне — лічыць адныя метады адпаведнымі, а іншыя неадпаведнымі і нават немагчымымі. Мікраскоп (прынамсі, у наш час) вельмі мала выкарыстоўваюць у астраноміі, тым часам біёлаг мала што можа дазнацца пра жыццё на Зямлі з дапамогаю тэлескопа. Але з гэтае розніцы не вынікае, што дзве памянёныя навукі маюць розныя метадьі .
У вядомым нарысе “Структура навуковых рэвалюцый” Томас С. Кун называе навуку “даследваннем, што цвёрда грунтуецца на адным або некалькіх папярэдніх здабытках, якія нейкая навуковая супольнасць да часу вызнае грунтам сваёй далейшай дзейнасці”18. Паводле Куна, навука не толькі лагічны працэс, якой яе абвяшчаў шмат хто з навукоўцаў. Ен хутчэй думаў, што гісторыя навукі ёсць чарада грунтоўных змен, або рэвалюцый, якія робяць тэорыі пэўнае эпохі, названыя Кунам парадыгмамі, застарэлымі ў выніку новых адкрыццяў. Гэта вы
* Прозвішча гэтага выдатнага нямецкага, а пазней амэрыканскага фізіка, стваральніка тэорыі рэлятыўнасці (Einstein), мы падаем так, як яно чытаецца панямецку. у Расей5кай мове ягонае прозвішча пішуць і вымаўляюць не так, а на свой капыл — Эйнштейн. Амэрыканцы ж наагул завуць яго Айнстайн, бо паангельску літара s у ягоным прозвішчы чытаецца с, а не ш, як у нямецкай мове (заўвага перакладніка)
** Слова “science” ў ангельскай мове абазначае не толькі “навуку”, але і “прыродазнаўства” (заўвага перакладніка).
Abraham Kaplan, The Conduct of Inquiry: Methodology for Behavioral Science (San Fancisco: Chandler Publishing, 1964), p. 31.
18 Thomas S. Kuhn, The Structure of Scientific Revolutions (Chicago: The University of Chicago Press, 1962), p. 10.
РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ 1 ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГІІ • 37
клікае стварэнне новых парадыгмаў, якія праз нейкі час таксама зробяцца застарэлымі. Паводле Куна, гісторыя навукі ёсць безупынны працэс, які ўяўляе чараду парадыгмаў .
Паліталогія ўсведамляе патрэбу быць як найбольш “навуковай”. Яна імкнецца быць навуковай у метадах, спосабах збору, вывучэння і ўпарадкавання фактаў. Строгія даследванні, што робяцца ў Злучаных Штатах, ёсць прыкладам і вынікам гэтага навуковага вывучэння. Нацыянальныя апытанні службаў Гэлапа і Гарыса або Мічыганскага даследчага цэнтра ахопліваюць 1200—1600 дарослых грамадзян. Гэтыя апытанні з 2—3працэнтавай памылкаю выяўляюць палітычную думку амэрыканцаў або намеры больш як 100 мільёнаў дарослых амэрыканцаў наконт галасавання20.
У наступных раздзелах мы ўбачым, што паліталогія робіць поступ у выяўленні і тлумачэнні палітычных дачыненняў. Мала таго, выпрацаваны новыя тэорыі, а старыя перагледжаныя з увагі на новыя ўмовы. Перад даследнікамі адкрыліся новыя далягляды. Паліталогія вырасла і зрабілася больш дакладнай і больш навуковай галіной даследвання. Яшчэ адзін знак яе ўсё большай важнасці можна ўгледзець у тым, што ў тры апошнія дзесяцігоддзі прэзідэнты ЗША, а таксама іншыя ўрадоўцы ўсё часцей шукалі парады выбраных палітолагаў.
Разабраўшы сутнасць і прадмет палітычнае навукі, разгледзім цяпер падыходы або спосабы, якімі палітолагі вывучаюць палітычныя з’явы, а таксама асноўныя паняцці, якія яны пры гэтым выкарыстоўваюць.
АБАГУЛЬНЕННЕ
Паліталогія ёсць вывучэнне палітыкі ў дзяржаўнай сферы, дзе прымаюцца ўрадавыя пастановы, што могуць датычыць усіх нас. Жывучы ў арганізаваных грамадствах, нам немагчыма трымацца зусім далёка ад палітычнае арэны. Таму нейкае значэнне мае для нас пэўнае разуменне палітычнага працэсу ў нашым грамадстве. А як свет што далей, то болей робіцца ўзаемазалежным, дык трэба штось ведаць і пра палітыку ў іншых краінах.
Людзі ёсць дзейнікамі на палітычнай арэне. 3 тае прычыны, што людзі менш прадказальныя за прыродныя рэчы, палітолагам шмат цяжэй за іх калегпрыродазнаўцаў рабіць дакладныя прадказанні. Каб прадбачыць палітычныя падзеі, часта трэба ведаць процьму зменных.