• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    Тром апошнім дзесяцігоддзям болей уласціва не так агульнае павелічэнне ўдзелу людзей у палітыцы ў звычайных формах, як “выбуховая” дзейнасць і рухі, зацікаўленыя асобнымі праблемамі. Нам давялося быць сведкамі ўсё большага клопату пра кантроль над узбраеннямі, пра забруджванне навакольнага асяроддзя, вычарпанне і ахову прыродных багаццяў. Гэты складаны вобраз палітычных паводзінаў паказвае на яшчэ адну з’яву. Усё большая зацікаўленасць да надзённых грамадскіх пытанняў злучана з асаблівым клопатам пра акрэсленыя ўрадамі прыярытэты і адпаведнае размеркаванне сродкаў. • Шмат якія дэманстрацыі, наладжаныя ў нашай краіне студэнтамі, прадстаўнікамі меншасцяў і іншымі людзьмі, датычылі якраз прыярытэтаў урада, бо яны адбіваюцца на асабістым і супольным дабрабыце. Людзі дамагаюцца большага ўдзелу ў вызначэнні дзяржаўнае палітыкі.
    Ад прынятых у Вашынгтоне пастаноў залежала, ці будзе ваяваць амэрыканец на Блізкім Усходзе або ў нейкай іншай частцы свету, ці будуць расці падаткі, што ён плоціць, і якую частку тых падаткаў выдадуць на далейшую гонку ўзбраенняў або на паляпшэнне аховы здароўя, жылля, грамадскага транспарту і на ахову прыроды.
    Дэманстрацыі пратэсту супроць урадавай палітыкі — звычайная рэч не толькі ў прамысловых краінах Захаду. У шмат якіх развіццёвых краінах дэманстрацыі — частая з’ява, бо людзі, якія не маюць голасу ў дзяржаўных установах, імкнуцца паведаміць пра свае патрэбы.
    Гэтая крытыка сведчыць пра рост грамадзянскай свядомасці ў роз
    дзейнікам. У сапраўднасці ўладу ажыццяўляюць зусім рэальныя людзі — працаўнікі дзяржаўных устаноў, чыноўнікі. Калі ж нехта думае, што такім чынам слова “ўрад” набывае непатрэбную двухзначнасць, бо ў сучаснай беларускай мове яно абазначае ў першую чаргу “кабінет міністраў”, г.зн. толькі адну галіну ўлады, дык гэткую двухзначнасць у ангельскай мове мае і слова “government”, пра што далей пішуць Уінтэр і Бэлоўз. Апрача гэтага, традыцыя абазначаць словам “урад" усе дзяржаўныя ўстановы вельмі даўняя ў беларускай мове. Даволі тут будзе прыгадаць словы К. Каліноўскага: “Бо не народ зроблены для ўраду, а ўрад для народа” (задвага перакладніка)
    22 ■ ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ________________________________
    ных частках насельніцтва і ў Злучаных Штатах, і за мяжой. Гэтая кніга прысвечана паказаным інтарэсам і праблемам, змяшчаючы іх у рамкі паліталагічнага даследвання.
    ШТО ТАКОЕ ПАЛІТААОГІЯ?
    Паліталогія належыць да грамадазнаўчых навук. Яна блізкая да антрапалогіі, палітычнай эканоміі, геаграфіі, сацыялогіі, сацыяльнай псіхалогіі ды гісторыі. Наагул, грамадазнаўчае даследванне цікавіцца сутнасцю даўнейшых і цяперашніх чалавечых паводзінаў. Кожная грамадазнаўчая навука вывучае асобны бок паводзінаў людзей, але ўсе гэтыя бакі цесна звязаныя, што дае магчымасць рабіць шырокія міжгаліновыя даследзіны. Вядомым даследваннем гэтага роду ёсць кніга Элманда і Вербы ‘Трамадзянская культура” — дослед палітычных памкненняў, перакананняў і ўдзелу людзей у палітыцы ў Італіі, Мэксіцы, Злучаных Штатах, Злучаным Каралеўстве (Вялікай Брытаніі) і Заходняй Нямеччыне2.
    Звычайна паліталогія вывучае тыя бакі чалавечых паводзінаў, якія завуць “палітычнымі”. Яна даследуе палітычныя паводзіны, установы і палітычны працэс у дзяржаўнай сферы. Яна ахоплівае шырокі абсяг, пра што сведчаць некалькі дапаможных раздзелаў, якія з’явіліся ў гэтай навуцы, асабліва апошнім часам. Але для практычных мэтаў большасць праграмаў навучання студэнтаў паліталогіі ў Злучаных Штатах аддае перавагу курсам, згрупаваным у наступныя дапаможныя дысцыпліны: амэрыканская палітыка і палітычныя паводзіны амэрыканцаў, параўнальная палітыка, міжнародныя дачыненні, палітычная тэорыя, дзяржаўнае кіраванне, дзяржаўнае права, дзяржаўная палітыка, штатная і мясцовая палітыка. Вось кароткае вытлумачэнне зместу гэтых раздзелаў паліталогіі:
    1.	Амэрыканская палітыка і палітычныя паводзіны амэрыканцаў вывучае палітыку ў Злучаных Штатах. Гэты раздзел ахоплівае даследванне ўводных фактараў і сілаў (зацікаўленыя групы, палітычныя партыі і грамадская думка), выбараў, а таксама дзейнасці выводных фактараў (Кангрэс, прэзідэнт і Найвышэйшы Суд).
    2.	Параўнальная палітыка прысвечаная пераважна параўнаўчаму вывучэнню дзяржаў, напрыклад галоўных дэмакратычных і камуністычных краін, або групаў краін, прыкладам параўнальныя даследзіны дэмакратычных грамадстваў, камуністычных краін або развіццёвых дзяржаў.
    3.	Міжнародныя дачыненні ёсць даследваннем міжнароднае па
    2 Gabriel A. Almond and Sidney Verba, The Civic Culture (Boston: Little, Brown, 1965). Гл. таксама перапрацаваную анталогію тых самых аўтараў, The Civic Culture Revisited (Boston: Little, Brown, 1980).
    РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ I ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГІІ • 23
    літыкі. Гэтая галіна навукі мае два галоўныя звязаныя паміж сабою складнікі: міжнародная палітыка (вывучэнне зносінаў паміж краінамі) і міжнародныя і рэгіянальныя арганізацыі, а таксама міжнароднае права.
    4.	Палітычная тэорыя ёсць як бы грунт усіх паліталагічных даследванняў. Яна разглядае галоўныя паняцці, ідэі й каштоўнасці. Праз вякі выдатнейшыя палітычныя тэарэтыкі пыталіся: Што такое добры ўрад і як можна яго ўстанавіць? Тэорыя палітыкі больш разважае пра тое, “што павінна быць”, чым пра тое, “што ёсць”.
    5.	Дзяржаўнае кіраванне разглядае кіраванне і правядзенне ў жыццё публічнай палітыкі на ўсіх роўнях урада з пэўнай увагай да бюракратыі, яе арганізацыі й асабовага складу.
    6	Дзяржаўнае права — дапаможная галіна навукі, якая засяроджвае ўвагу на судовым працэсе і найперш на распрацоўцы і ўвядзенні ў жыццё законаў у грамадскай сферы.
    7.	Дзяржаўная палітыка ахоплівае ўсе законы, пастановы і правілы, выданыя выводнымі фактарамі (г.зн. заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладай) дзяржавы. Яна з’яўляецца агульным аўтарытэтным вынікам працы палітычнае сістэмы.
    8.	Мясцовае і штатнае кіраванне, як відаць з назову гэтае дысцыпліны, вывучае найбліжэйшыя да асобы палітычную дзейнасць і ўстановы, г.зн. палітычную дзейнасць і інстытуцыі на мясцовым і штатным роўні .
    Гэтыя восем раздзелаў паліталогіі цесна звязаныя паміж сабой. Паняцці й прынцыпы, што ляжаць у аснове паліталагічнага даследвання і будуць абмеркаваныя далей у гэтай кнізе, датычаць іх усіх. Коратка разабраўшы галоўныя складнікі паліталогіі, паглядзім цяпер на развіццё гэтае галіны веды.
    Паліталогія як галіна навукі
    Даследваць і апісваць палітычныя з’явы пачалі яшчэ Плятон з Арыстотэлем. Але паступовае развіццё галіны навукі, што завецца паліталогіяй, — вынік шмат пазнейшага часу. У Злучаных Штатах курсы паліталогіі ўпершыню пачалі выкладаць у сярэдзіне XIX ст. навукоўцы, якія здабывалі асвету ў Эўропе, напрыклад Фрэнсіс Лібэр і Джон Ў. Бэрджэс, але студэнтаў не вучылі паліталогіі як спецыяльнасці аж да канца XIX ст4,
    3 Больш дэталёвы разбор асобных раздзелаў паліталогіі гл. у кн.: Ronald J. Stupak et al., Understanding Political Science: The Arena of Power (Port Washington, N.Y.: Alfred, 1977), a таксама Ada W. Finifter, ed., Political Science: The State of the Discipline (Washington, D.C.: The American Political Science Association, 1983).
    4 Albert Somit and Joseph Tannenhaus, The Development of American Political Science: From Burgess to Behavioralism (New York: Irvington Publishers, 1982), p. 7.
    24 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
    Ад таго часу паліталогія ў Злучаных Штатах безупынна развівалася. Пэўныя палітычныя і ваенныя падзеі прыспешылі рост асобных дапаможных галін гэтае навукі. Вывучэнне міжнародных дачыненняў, напрыклад, пайшло значна скарэй неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны, калі з’яўленне мноства новых краін у Афрыцы, Азіі і ў іншых частках свету выклікала рост параўнальных рэгіянальных даследванняў.
    3 амаль што 2000 каледжаў і ўніверсітэтаў Злучаных Штатаў у 1988 г. 760 мелі асобныя факультэты паліталогіі, a 121 установа прапануе навучанне на ступень доктара філасофіі ў гэтай галіне .
    Злучаныя Штаты маюць больш прафесійных палітолагаў за ўвесь астатні свет. У 1967 г. Габрыэл Э. Элманд паведаміў, што “дзевяць з кожных дзесяці палітолагаў у свеце з’яўляюцца сёння амэрыканцамі, і, мабыць, два з кожных трох калінебудзь жыўшых палітолагаў жывуць і працуюць сёння”6. Ад таго часу, як Элманд зрабіў сваё даследванне, суадносіны дзевяць з дзесяці змяніліся, мабыць, на сем з дзесяці.
    Што робяць палітолагі? Ці дасягаюць яны сваёй мэты? Большасць палітолагаў выкладае палітыку ў каледжах і ўніверсітэтах. Іх выкладчыцкая і даследніцкая праца датычыць дзяржаўнае палітыкі. Палітолагі да гэтае пары вельмі мала напісалі пра палітыку ў бізнэсе, грамадскіх і рэлігійных арганізацыях або ў арганізаванай злачыннасці . На важнасць для палітолагаў адной з гэтых катэгорыяў нейкі час таму паказаў Ганс Маргентаў:
    У курсе паліталогіі трэба звярнуць увагу на цяперашняе развіццё прыватных урадаў у асобе велізарных карпарацый і работніцкіх саюзаў. Гэтыя арганізацыі ажыццяўляюць уладу ў сваіх граніцах, у зносінах з усякай іншай арганізацыяй і з дзяржавай. У сваю чаргу дзяржава ажыццяўляе ўладу ў дачыненні да іх. Гэтыя ўладныя адносіны становяць новае поле навуковага пазнання8
    Гэткае самае абгрунтаванне можна дапасаваць і да палітычнага значэння іншых катэгорый. Праўда, аднак, у тым, што большасць палітолагаў лічыла і да гэтага часу лічыць, што паліталогія павінна вывучаць толькі дзяржаўную палітыку.
    5 Паводле дадзеных Амэрыканскага паліталагічнага таварыства.
    6 Gabriel A. Almond, “Political Theory and Political Science”, y kh.: Ithiel Pool, ed., Contemporary Political Science: Toward Empirical Theory (New York: McGrawHill, 1967), p. 3.
    7 Адна з найбольш інфармацыйных кніг пра арганізаваную злачыннасць у Злучаных Штатах напісана супольна былым афіцэрам паліцыі і журналістам. Гл. Ralph Salerno and John S. Tompkins, The Crime Confederation (Garden City, N. Y.: Doubleday, 1969).
    8 Hans J. Morgenthau, "Power as a Political Concept", y kh.: Roland Young, ed., Approaches to the Study of Politics (Evanston, II!.: Northwestern University Press, 1958), p.77.
    РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ 1 ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГП • 25
    Якія сапраўдныя заданні выкладчыкаў паліталогіі? У чым каштоўнасць вывучэння паліталогіі? Большасць з нас, мабыць, згодныя з Дўайтам Ўэлдам, які першым заданнем выкладчыка паліталогіі называе навучанне грамадзянскасці (citizenship)9. Мы кажам пра навучанне грамадзянскасці ў сэнсе забеспячэння дадзенымі, фактамі і метадамі даследвання, якія адпавядаюць палітычным працэсам і сістэмам, у спадзяванні, што студэнты зацікавяцца палітыкай і з большым разуменнем будуць сачыць за палітычнай арэнай і дзейнічаць на ёй. Палітолагі не маюць гатовых адказаў на ўсе палітычныя пытанні й праблемы, але яны могуць — і павінны — вучыць студэнтаў грамадзянскасці.