Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
Важныя тэрміны, калі яны ўпершыню прыгадваюцца ў кнізе, надрукаваныя тоўстым шрыфтам, а іх тлумачэнне можна знайсці ў слоўніку пры канцы кнігі. Слоўнік будзе для студэнтаў даведнікам, якім яны змогуць карыстацца, чытаючы кнігу.
Наша разважанне грунтуецца на дапушчэнні, што палітыку можна лічыць зборам або злучэннем узаемадзейных адзінак, якія робяць уплыў адна на адну і твораць складанае цэлае, напрыклад дзяржаўны лад нейкае краіны. Засяроджваючы ўвагу на тым, як розныя часткі палітычнага ладу ўзаемадзейнічаюць і ўплываюць адна на адну, мож
14 • ПРАДМОВА
на знайсці нейкі сэнс у, здавалася б, заблытанай сучаснай палітыцы.
Дзяржаўны лад больш як 170 існуючых цяпер у свеце краін мае некаторыя агульныя рысы, напрыклад такія: на ўсе краіны робіць уплыў іх асаблівая і вельмі розная палітычная спадчына, пачынаючы ад доўгага развіцця дэмакратыі ў Брытаніі аж да традыцыі самаўладства ў расейскім грамадстве. Усе дзяржавы вызнаюць тую ці іншую ідэалогію: ліберальную дэмакратыю, дэмакратычны сацыялізм, развіццёвы сацыялізм, камунізм або фашызм. Усе краіны стараюцца выпрацаваць спосабы палітычнае сацыялізацыі малых і старых, але гэтыя працэдуры розняцца ў залежнасці ад грамадства: пачынаючы ад складання простае прысягі на вернасць краіне аж да таталітарнага паласкання мазгоў.
У асобе зацікаўленых груп і палітычных партый дэмакратыі маюць здольныя да жыцця ўводныя фактары (input agencies) згуртавання людзей і выказвання імі сваёй думкі. Яны ёсць прылады ўдзелу людзей у палітыцы, выяўлення грамадскае думкі і выбару кандыдатаў на дзяржаўную пасаду. Некаторыя камуністычныя краіны, наадварот, да гэтае пары маюць па сутнасці аднапартыйны лад, а зацікаўленыя групы тут трымаюцца напрамку, вызначанага партыйным кіраўніцтвам. Большасць развіццёвых краін дагэтуль небагатая на зацікаўленыя групы і здольныя да жыцця палітычныя партыі. Але як эканоміка гэтых краін разгорнецца, яны зробяцца больш плюралістычнымі, даўшы пачатак самастойным зацікаўленым групам і палітычным партыям.
Усе краіны маюць спосабы выбару ўрадоўцаў (г.зн. чыноўнікаў) у заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу. У дэмакратыях гэты парадак зацверджаны канстытуцыйна — напрыклад, урадоўцаў абіраюць ці прызначаюць згодна з устаноўленым правам. У шмат якіх іншых краінах змены да гэтага часу адбываюцца з ужываннем сілы, a прызначэнне ўрадоўцаў вельмі часта абумоўлена пратэкцыяй.
У асобе заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ўсе краіны маюць установы, што твораць правілы, уводзяць іх у жыццё і судзяць паводле тых правілаў. У некаторых краінах гэтыя ўстановы больш жыццёвыя, чымся ў іншых. Злучаныя Штаты, напрыклад, маюць жыццяздольны нацыянальны ўрад, што складаецца з трох галін. У
Сёння, праз дзесяць гадоў пасля таго, як выйшла ў свет гэтая кніга, колькасць незалежных краін узрасла яшчэ болей і цяпер сябрамі ААН з’яўляюцца ўжо 190 незалежных дзяржаў (заўвага перакладніка).
** Слова “ўрадовец” паходзіць ад слова “ўрад”. Апрача значэнняў “кабінет міністраў” і “дзяржаўныя ўстановы", слова “ўрад” у беларускай мове мае таксама значэнне “дзяржаўная пасада". Такім чынам, асоба, якая служыцьу дзяржаўнай установе і займае дзяржаўную пасаду — “урад”, з’яўляецца ўрадоўцам. Для абазначэння чыноўніка, ці, шырэй кажучы, дзяржаўнага службоўца, у беларускай мове ўжываліся і ўжываюцца таксама словы “ўраднік” і “ўрадавец” (заўвага перакладніка).
ПРАДМОВА • 15
процілегласць Злучаным Штатам у шмат якіх развіццёвых краінах у дзяржаўным кіраванні пануе выканаўчая ўлада. У гэтых грамадствах заканадаўчыя ўстановы і суды яшчэ не зраўняліся з выканаўчаю ўладай.
Кожны дзяржаўны лад змяняецца. Палітычныя змены могуць здарацца двума спосабамі: (1) яны могуць быць паступовыя і досыць мірныя, калі адбываюцца праз выбары, або (2) змены могуць быць ажыццёўлены рэвалюцыйным спосабам, з ужываннем зброі для перамены дзяржаўнага ладу. Апошні спосаб звычайна больш рашучы, чым паступовыя змены, і мае далёкасяжныя вынікі (як, напрыклад, Расейская рэвалюцыя 1917 г.).
Наш падыход дазваляе нам прыняць супольныя для ўсіх грамадстваў палітычныя рысы за зручны выходны пункт для аналізу і абмеркавання. Гэта дае належны грунт для параўнальнага даследвання палітычных з’яваў і ёсць, мабыць, найбольш лагічным спосабам вывучэння розных палітычных укладаў. Скарыстаныя дзеля ілюстрацыі прыклады ўзятыя з шмат якіх краін, але мы пастанавілі ўнесці ў кожны раздзел, у якім гаворыцца пра ўводныя і выводныя фактары, прыклады з дэмакратыяў, камуністычных краін (з якіх некаторыя.так хутка занепадаюць) і з развіццёвых дзяржаў.
Адныя прыклады мы ўзялі з мікрапалітыкі, іншыя — з макрапалітыкі. Мікрапалітыка зважае болей на асобу, чым на палітычныя групы і ўстановы, тым часам макрапалітыка засяроджвае ўвагу на групах, інстытуцыях і грамадствах. Мікра і макрапалітыка дадаюць адна адну. Такім чынам, у кнізе мы разглядаем тыя розныя спосабы, якімі людзі арганізуюцца, каб прымаць палітычныя пастановы або рабіць уплыў на тых, хто іх прымае. Апрача гэтага, мы даследуем палітычныя арганізацыі, а таксама пазіцыю і паводзіны асобы.
Ніводны падручнік, што прапануе ўводзіны ў нейкую навуку, не можа змяшчаць у сабе дэталёвага разбору ўсіх бакоў гэтае дысцыпліны. Таму мы падкрэслілі тыя бакі, каторыя лічым за найважнейшыя для студэнтаў, якія робяць першыя крокі ў паліталогіі, і маем надзею, што гэты дапаможнік дасць ім лепшае разуменне палітыкі, a таксама ўстаноў і працэсаў, якія яна ахоплівае. Мала таго, мы маем надзею, што гэтая кніга ўзбудзіць у чытача сталую цікавасць да палітыкі і палітычнага даследвання. Калі мы пісалі кнігу, дык адной з нашых галоўных мэтаў было даць чытачу грунт для больш дзейнага ўдзелу ў палітычным працэсе.
ПАДЗЯКІ
У стварэнні падручніка нам памагалі розныя людзі. Мы ўдзячныя тым студэнтам, заўвагі якіх дапамаглі больш выразна выкласці нашыя думкі. Мы высока цэнім творчую крытыку прафесараў Алана Айзэка (Універсітэт Заходняга Мічыгана), Дэйвіда Шміта (ПаўночнаЎсходні Ўніверсітэт) і Джанатана Ўэбстэра (Каледж у Ўола Ўола), якія далі свае заўвагі да пачатковага тэксту кнігі. Іх заўвагі былі вельмі дарэчы. Нашыя калегі Фрэнсіс Лізэс, Віктар Прафугі, Керы Рыкеба і Юджын Мэтэода давалі нам патрэбныя парады і падтрымоўвалі ў крытычныя моманты.
Таксама нам хацелася б падзякаваць за дапамогу супрацоўнікам выдавецтва HarperCollins, найперш Лорэн Сілвэрмэн, Клер М. Кэйтрэр, Кэрал Эйнгорн і Карэн Бэднарскі.
I, як кажуць, last but not least, заслужылі на падзяку нашыя жонкі, Урсула і Мэрылін, якія сваёй спагадай, падмогай і цярпеннем (рэдкай у наш высокатэхналагічны век якасцю) дапамаглі нам у час скончыць працу над кнігай.
Гэрбэрт Р. Ўінгпэр
Томас Лж. Бэлоўз
Частка першая
ПАЧАТКІ
Раздзел 1
СУТНАСЦЬ I ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГІІ
ШТО ТАКОЕ ПАЛІТАЛОГІЯ ?
Паліталогія як галіна навукі
ПРАДМЕТ ПААІТАЛОГІЬ ПАЛІТЫКА
Сфера палітыкі
Мова палітыкі
Значэнне палгтыкі
НАВУКОВЫ ЗМЕСТ ПАЛІТЫЧНАГА ДАСЛЕДВАННЯ
АБАГУЛЬНЕННЕ
РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
Мы, грамадзяне Злучаных Штатаў Амэрыкі, жывем у блаславёнай у пэўным сэнсе краіне, але, падобна да людзей у іншых краінах, і нам даводзіцца спатыкацца з некаторымі пытаннямі і праблемамі. Да іх, калі прыгадаць тут толькі найважнейшыя, належаць бяздомнасць, вялікая злачыннасць, патрэба забяспечыць лепшы догляд старых, гандлёвы дэфіцыт, хуткі рост дэфіцыту нацыянальнага бюджэту*, разнастайны палітычны тэрарызм, забруджванне ў цэлым свеце навакольнага асяроддзя і жудасць, народжаная ядзернай зброяй. Мы парознаму глядзім на галоўныя маральныя, сацыяльныя і грамадзянскія пытанні: Якой павінна быць палітыка ўрада нашай краіны ў дачыненні да абортаў? Ці трэба ўзаконьваць толькі некаторыя або ўсе наркотыкі? Ці можа ўрад засноўваць нацыянальныя моладзевыя арганізацыі?
Чым больш у грамадскім жыцці пытанняў і праблемаў, тым большая агульная ўводная і выводная дзейнасці. Да ўводных належаць дзеянні зацікаўленых груп і палітычных партый, грамадская думка і тыя пастановы чужаземных урадаў, што маюць уплыў на нашую краіну. Выводнымі ёсць дзеянні, пастановы і загады ўрадавых устаноў. Уводныя і выводныя ўзаемадзейнічаюць на палітычнай арэне і ствараюць пытанні, якія сродкі масавай інфармацыі штодня прапануюць нашай увазе.
Даўней людзі таксама спатыкаліся з крызісамі й праблемамі, але часта людзям здаецца, што цяперашнія грамадскія праблемы больш сур’ёзныя за даўнейшыя клопаты. Сучасная палітыка ахоплівае як ніколі шмат людзей і пытанняў. Дзейнасць урада ў большасці краін значна пашырылася'. Гэтае пашырэнне дзейнасці наблізіла ўрад да людзей, але разам з тым ускладніла яе і зрабіла менш зразумелай. (Паняцце “ўрад”** абазначае ўстаноўленае законам палітычнае кіраўніцтва і адміністрацыйную ерархію краіны, штата або мясцовай су
* У часе кіравання прэзідэнта Клінтана гэтая праблема дзякуючы надзвычайнаму росту эканомікі краіны, што працягваўся каля васьмі гадоў, была развязаная — у амэрыканскім бюджэце прыбыткі перавысілі выдаткі. У 2001 г. перавага прыбыткаў над выдаткамі ў бюджэце ЗША мусіла скласці 160 мільярдаў даляраў. Але эканамічны спад, што пачаўся ў Злучаных Штатах яшчэ да перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Бушамалодшага, і асабліва простая і ўскосная шкода ад тэрарыстычнага нападу на ЗША 11 верасня 2001 г„ відаць, ізноў створаць праблему дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту (заўвага перакладніка).
1 Больш падрабязныя весткі пра рост грамадскага сектару гл. у кнізе: Charles L. Taylor and David Jodice, World Handbook of Political and Social Indicators. 3rd ed. (New Haven, Conn.: Yale University Press, 1983).
** Словам “урад” мы перакладаем тут ангельскае слова “government”. Мы свядома выбралі слова “ўрад”, а не “ўлада" або “дзяржаўная ўлада”, бо апошнія ствараюць фальшывае ўражанне, нібы дзяржава з’яўляецца нейкім безаблічным, безасабовым
РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ I ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГІІ • 21
польнасці. Урады ажыццяўляюць выканаўчую, заканадаўчую і судовую дзейнасць.) Цяпер даступна больш грамадскіх паслуг, але разам з тым улады ўсё часцей мяшаюцца ў будзённыя справы грамадзян.
Мы лепей за нашых папярэднікаў дасведчаныя ў палітыцы і больш уважлівыя да яе, але паўстае пытанне, ці зрабілі нас больш актыўнымі ўдзельнікамі палітыкі павелічэнне даступнае інфармацыі і пашырэнне ўрадавай дзейнасці. Звычайным паказнікам, на які звяртаюць увагу, вывучаючы ўдзел людзей у палітыцы, ёсць непрыход на выбары (voter turnout). У апошнія два дзесяцігоддзі ў развітых краінах непрыход на выбары наагул заставаўся амаль нязменным ці нават паволі змяншаўся. Што да развіццёвых краін, дык яшчэ зарана казаць тут пра нейкія тэндэнцыі.