Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОПЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ • 43
СІСТЭМНЫ ПАДЫХОД
Мы ўжываем паняцце палітычнае сістэмы (г.зн. дзяржаўнага ладу), каб пазнаць і зразумець узоры і дачыненні, а таксама ўпарадкаваць часта вялікую і бязладную палітычную інфармацыю. Гэта дае магчымасць упарадкаваць весткі, атрыманыя табою з кнігі, лекцыі, з газеты або тэлевізара, і зразумець сапраўдны свет больш згодным, несупярэчлівым спосабам.
Мы вывучаем не толькі ўрад, але і палітычныя сістэмы. Урад ёсць цэнтр палітычнае сістэмы, але яна мае шмат іншых частак. Сістэмны падыход да палітыкі робіць дзве рэчы: ён памагае адрозніць істотнае і ўпарадкаваць нашую інфармацыю. Гэты падыход таксама робіць нас пільнымі да суадносінаў паміж выразна палітычнымі з’явамі — напрыклад, палітычнымі партыямі, галавой выканаўчае ўлады, камісіяй дзяржаўнае службы — і іншымі грамадскімі з’явамі, што часам маюць палітычнае значэнне — прыкладам, сям’ёй, сістэмай асветы або эканамічным ладам краіны.
Кожная сістэма незалежна ад таго, ці мы гаворым пра дзяржаўны лад, ацяпленне дому або фізіялагічную сістэму чалавека, мае пяць асаблівасцяў:
1. Сістэма складаецца з многіх частак.
2. Некаторыя часткі важнейшыя за іншыя.
3. Часткі сістэмы ўзаемадзейнічаюць.
4. Часткі сістэмы ў рознай меры ўзаемазалежныя.
5. Сістэма мае граніцы.
Галоўнай розніцай паміж сістэмай ацяплення дома і дзяржаўным ладам з’яўляецца тое, што ў першай межы выразныя і іх лёгка ўгледзець. Часткі сістэмы ацяплення (тэрмастат, печ, праводка, трубы) навідавоку, і добра відаць, дзе іх фізічныя граніцы. He тое з дзяржаўным ладам, яго межы абстрактныя, і палітолаг мусіць іх выяўляць і тлумачыць. Калі ў цябе спатканне або ты йдзеш на футбольную гульню, ты не ўдзельнічаеш у палітыцы. Калі ж ты наведваеш палітычны сход, пішаш ліст нейкаму ўрадоўцу, галасуеш, вывучаеш палітыку і разважаеш пра яе ў класе або бярэш удзел у дэманстрацыі, ты займаешся палітыкай.
У кожнай сістэме адны часткі важнейшыя за іншыя, а некаторыя часткі ўзаемадзейнічаюць болей за іншыя. Змены ў адной частцы сістэмы могуць адбіцца, а могуць і не адбіцца на іншых частках або працэсах у сістэме. Калі табе выразалі апендыкс, дык твая фізіялагічная сістэма відавочна мала змянілася. Калі ж ты страціў нырку, наступствы будуць болей сур’ёзныя, а без сэрца цела наагул не будзе жыць. I ў палітычнай сістэме ёсць падобныя да прыгаданых магчы
44 ■ ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
масці. У амэрыканскім дзяржаўным ладзе палітычныя партыі й выбары вельмі важныя. А пры вывучэнні палітычнага ладу некаторых дзяржаў Афрыкі, Азіі, Лацінскае Амэрыкі і Блізкага Ўсходу, дзе ўрады шмат якіх краін складаюцца з вайскоўцаў, найважнейшай інстытуцыяй можа быць войска. Самое паняцце палітычнае сістэмы не тлумачыць асобныя падзеі. Але першым крокам палітычнага даследвання павінна быць упарадкаванне дадзеных у рамках нейкага агульнага падыходу, у гэтым выпадку з гледзішча палітычнае сістэмы. Мал. 2.1 памагае табе навочна ўявіць тое, пра што тут гаворыцца.
Значэнне ўрада
Урад ёсць цэнтр усякага дзяржаўнага ладу. Гэта ўстаноўленае законам палітычнае кіраўніцтва і адміністрацыйная ерархія нацыянальнае або мясцовае супольнасці. Урад з поспехам зацвярджае сваё выключнае права вызначаць законнасць ужывання сілы пры акрэсленні і ажыццяўленні дзяржаўнае палітыкі. Урад з’яўляецца найбольш усеабдымнай грамадскай установай. Ніводная іншая арганізацыя нацыянальнага грамадства (ні студэнцкае брацтва, ні жаноцкі ўніверсітэцкі
РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОГІЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ • 45 клуб, ні прафесійны саюз, ні царква), апрача урада, не ахоплівае кожнага ў краіне. Урад у кожнай яго галіне (выканаўчай, заканадаўчай і судовай) можна назваць уладай, што выносіць пастановы і найважнейшай функцыяй якой ёсць ператварэнне ўводных у выводныя. Гэтае ператварэнне змяняе, адкідае або прымае толькі частку ўводных, якія дадаюць да выводных або выклікаюць іх.
Часам урад дазваляе ўжываць сілу іншым групам, але толькі ў пэўных межах. Бацькі могуць караць дзіця фізічна, але кара мусіць быць абмежаванай. Празмернае выкарыстанне сілы робіцца злоўжываннем ў дачыненні да дзіцяці, а яно пярэчыць праву. Наагул, калі сілу ўжываюць не ўрадоўцы, а нехта іншы, дык гэта супраць закону. У дзяржаве, дзе пануе права, урадоўцы таксама павінны слухацца закону, бо іначай іх абвінавацяць у злачынстве. Нават паліцыянт можа ўжыць сілу згодна з законам адно пры пэўных акалічнасцях. Большая частка гвалту, які ў сапраўднасці здараецца ў грамадстве, парушае права або ёсць так званым “злачынствам”. Калі злачынствы і гвалт занадта пашыраюцца, дык выніковасць дзеянняў урада хутка змяншаецца. Калі нейкія групы пачынаюць гвалтоўныя дзеянні, каб устанавіць іншы ўрад або рашуча змяніць існуючы дзяржаўны лад, гэта ёсць паўстанне або рэвалюцыя.
Ужыванне сілы мусіць адбывацца толькі з дазволу ўрада. Агулам кажучы, чым менш трэба ўжываць сілу, тым больш вынікова дзейнічае ўрад і тым больш прыхільна на яго глядзяць людзі. Свавольнае і непрадказальнае выкарыстанне сілы ўласцівае таталітарным урадам, якія стараюцца застрашыць падуладных, каб імі лягчэй было кіраваць. Таталітарны ўрад імкнецца кантраляваць усе бакі жыцця асобы, разбураць грамадства і экспартаваць рэвалюцыю. Урад жа краіны, падобнай да Злучаных Штатаў, ужывае сілу абмежавана, але ўсё ж такі ўжывае. Каб ураду не трэба было выдаваць шмат грошай на бяспеку ўнутры краіны, 90—95 працэнтаў яе жыхароў павінны — незалежна ад абавязку, разумення, інтарэсу або звычаю — слухацца закону. Калі б паліцыянту давялося дзень і ноч быць на службе, каб, напрыклад, прымушаць спыняцца на сігнал светлафора, дык гэта запатрабавала б зашмат дзяржаўных сродкаў (падаткаў, асігнаванняў, людзей). На шчасце, большасць кіроўцаў трымаецца правілаў дарожнага руху.
Самым звычайным ужываннем сілы ўладамі Злучаных Штатаў ёсць арышт і зняволенне. Як відаць з табліцы 2.2, лічба арыштаваных і зняволеных ў краіне істотная.
У апошнім даследванні Службы судовае статыстыкі вывучаліся турмы, якімі загадваюць мясцовыя ўлады (горада й графства)1. У гэ
1 Associated Press, ExpressNews (San Antonio), February 5, 1990, p. 2A.
46 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
тых турмах звычайна трымаюць людзей, якія чакаюць на суд, або засуджаных на кароткае, да году, зняволенне. Засуджаных на большы тэрмін хутка пераводзяць адсюль у штатную або федэральную турму. За год, канец якога прыпаў на 30 чэрвеня 1988 г„ у такіх мясцовых турмах было зняволена 9,7 мільёна людзей. За той самы год каля 9,6 мільёна людзей выпусцілі на волю. He ўсе арыштаваныя застаюцца ў астрозе на доўгі час. У 1988 г. сярэдні час зняволення ў мясцовай турме складаў тры дні, a 39 працэнтаў зняволеных былі за кратамі толькі адзін дзень ці нават меней.
Табліца2.2. Лічба арыштаваных і зняволеных у Злучаных Штатах
Гады
1975 1980 1985 1987
Арыштаваныя 8051000 12042000 11249000 10796000
Зняволеныя (у штатных і федэральных вязніцах) 240593 315974 481393 557256
Крыніца: U.S. Bureau of the Census. Statistical Abstract of the United States: 1989. 109th ed. (Washington, D.C.: Author, 1989), p. 173 i 183. Лічбы арыштаў паданыя FBI (Федэральнае Следчае Бюро) і грунтуюцца на дадзеных з 10 тыс. устаноў, якія падлягаюць справаздачы. Такім чынам, у гэтай табліцы не ўлічаны арышты, ажыццёўленыя ўстановамі, непадлеглымі справаздачы, якія ахопліваюць 18 працэнтаў насельніцтва краіны.
Іншым прыкладам ролі ўрада і незвычайнага ці нават выключнага ўжывання дэмакратычнымі ўрадамі сілы ёсць суверэннае права дзяржавы на прымусовае адабранне прыватнае ўласнасці (eminent domain). У Злучаных Штатах eminent domain, або набыццё прыватнае ўласнасці на грамадскі ўжытак пасля выплаты справядлівага адшкадавання (кампенсацыі), звычайна ажыццяўляецца без судовага слухання і без прымусу. Але ёсць выключэнні накшталт нейкае гіпатэтычнае асобы, ад якой патрабуюць прадаць уласнасць, каб пабудаваць шашу, што злучыла б розныя штаты. Гэтая асоба можа лічыць, што цана, прапанаваная ўрадам за яе ўласнасць, замалая. Значыцца, каб вызначыць справядлівую цану, трэба наладзіць слуханне справы перад судом прысяжных. Апрача таго, паданы ніжэй прыклад ставіць пытанне, ці сапраўды гэтае права служыць “справядівасці”, ці не.
Разгледзім справу 1964 г. жыхара Лос Анджэлеса на ймя Стывэн Энтані, які адмовіўся выбірацца з дома, прысуджанага графствам Лос Анджэлес да адабрання згодна з законамі аб eminent domain. Пляц, на якім стаяў дом, меліся аддаць групе прыватных асобаў на пабудову Музея кіно й тэлебачання. На дзесяць тыдняў Энтані зачыніўся ў доме і, пагражаючы стрэльбаю, блізка не падпускаў пасланцоў, якія хацелі
РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОГІЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯНШ • 47
выкінуць яго адтуль. Нарэшце два ўбраныя ў цывільнае паліцыянты, удаваючы з сябе ягоных сімпатыкаў, увайшлі ў дом. Энтані заарыштавалі і зняволілі. Наступнага дня дом, згодна з судовым выракам, раскідалі. Суддзя назваў гэтага невядомага датуль чалавека “анархістам, падбухторшчыкам і прагным да славы” ды засудзіў яго на год турмы за знявагу дзеяннем і супраціўленне арышту... Усе планы пабудовы памянёнага музея адкінулі з прычыны сварак паміж галівудскімі фун^атарамі. Цяпер гэтую ўласнасць выкарыстоўваюць як стаянку машын .
Сёння ўрады многіх краін не аддаюць большую частку свайго часу на збіранне падаткаў і стрыманне ці абмежаванне паводзінаў грамадзян. Але так было на працягу большае часткі пісанае гісторыі.
Цяпер дзейнасць большасці ўрадаў мае пераважна папераджальны характар. Урады дэмакратычных краін асабліва дзейныя ў падтрымцы і абароне грамадзянскіх правоў, палітычнай роўнасці і роўнасці магчымасцяў. Урады, нават у аўтарытарных краінах, частку выводных накіроўваюць на тое, каб забяспечыць грамадскія дастаткі (public goods), якія маглі б спажываць або ўсе грамадзяне, або нейкая іх частка. Прыкладамі такіх дастаткаў ёсць грамадская асвета, грамадскае жыллё, дарогі, грамадскі транспарт, медычная дапамога, пенсійныя праграмы, праграмы прафесійнай падрыхтоўкі і г.д. Сёння ад большасці ўрадаў спадзяюцца большага і проціў мінулых вякоў у XX ст. гэтыя спадзяванні ўзраслі.
Уводныя
Урад ёсць цэнтр палітычнае сістэмы, але яе часткамі ёсць таксама шмат іншых формаў дзейнасці і ўстаноў.