Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
Другім заданнем выкладчыкаў палітычнае навукі ёсць перадпрафесійная і прафесійная падрыхтоўка, напрыклад падгатаўленне маладых людзей да дзяржаўнае службы. Штогод тысячы выпускнікоў каледжаў дастаюць пасады ў федэральным, штатных і мясцовых урадах. Шмат хто з іх з’яўляецца спецыялістам у паліталогіі, якому вучоба дала належную навуковую і перадпрафесійную падрыхтоўку да будучай кар’еры.
Трэцім заданнем, паводле Ўэлда, ёсць падгатаўленне студэнтаў да паліталагічнага даследвання. Гэтае апошняе заданне, аднак, больш датычыць навучання аспірантаў, чым студэнтаў. А цяпер пагаворым пра сутнасць паліталогіі.
ПРАДМЕТ ПААІТАЛОГП: ПАЛІТЫКА
Мы ўжо казалі, што паліталогія даследуе чалавечыя паводзіны. Карацей кажучы, яна вывучае палітыку. Таму не трэба больш падрабязна азначаць паліталогію, а варта, мабыць, акрэсліць, што такое палітыка, і разважаць пра яе. Дык што ёсць палітыка? Якія яна мае ўласцівасці і з чаго складаецца? Слова “палітыка” паходзіць ад грэцкага слова поліс, якое абазначае гораддзяржаву. Напрыклад, Атэны (Афіны)за часоў Плятона й Арыстотэля былі “полісам”. Разважаючы пра чалавечыя супольнасці, Арыстотэль сцвярджаў, што “найвышэйшай і самабытнай людской супольнасцю ёсць так званы поліс, або палітычная супольнасць”10 Гэтую разнастайнасць значэнняў, якую слова “палітыка” мае для розных людзей, можна праілюстраваць адказамі студэнтаў, якія яны далі перад пачаткам выкладання курсу паліталогіі ў Род Айлендскім Каледжы (у 1985—1988 гг.), калі іх прасілі напісаць, якія асацыяцыі выклікае ў іх слова “палітыка”:
9 Dwight Waldo, “Values in the Political Science Curriculum”, тамсама, p. 110.
10 Ernest Barker, ed. and trans., The Politics of Aristotle (New York; Oxford University Press, 1962), p. 1.
26 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
Абвінавачанні Маніпуляванне
Абяцанні Міжнародныя адносіны
Арганізацыі Намінацыя кандыдата
Арганізаваная злачыннасць Народ
Асвятленне ў СМІ Недасведчанасць
Ашуканства Неэфектыўнасць
Барацьба за ўладу Падаткі
Белы Дом Пакаранне смерцю
Бюракратызм Палітыканы
Бюракратыя Палітычныя кампаніі
Бяздомныя Палітычныя партыі
Вайна Палітычны тэрарызм
Выбарнае права Прадузятасць
Выбары Прапаганда
Грамадзянскія правы Пратэкцыя
Гонар Праўда
Грошы Перакручванне фактаў
Давер Прафесійныя саюзы
Двудушнасць Продаж уплыву
Дыпламатыя Прыняцце рашэнняў
Дыскусіі Прэстыж
Дэбаты Растрата
Дэмакратыя Роўныя правы
Дэманстрацыі Свабода выбару
Законы Свабода слова
Засценны ўплыў (лабіяванне) Сквапнасць
Злоўжыванні Спрэчкі
Змовы Сувязі
Ідэалогія Улада
Імперыялізм Урад
Камунізм Урадоўцы
Кампраміс Уплыў
РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ I ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГІІ • 27
Кангрэс Устава на правы (Bill of Rights)*
Канкурэнцыя Хабар за маўчанне
Кансерватызм Хабарніцтва
Кантроль Хітрыкі
Канфлікт Хлусня
Каштоўныя паперы “Контрас” Эксплуатацыя
Вы, напэўна, заўважыце, што гэтыя адказы па асацыяцыі з’яўляюцца вельмі рознымі ацэнкамі, сярод якіх ёсць адмоўныя словы (хабарніцтва, ашуканства, двудушнасць, сквапнасць), словы, што абазначаюць пэўную праблему (пакаранне смерцю, грамадзянскія правы, бяздомныя), і некалькі адказаў, звязаных з нейкай установай або працэсам (бюракратыя, выбары, дыпламатыя). Мы выявілі, што за апошнія дваццаць гадоў колькасць цынічных або адмоўных адказаў зменшылася.
Прагляданне падручнікаў паліталогіі бянтэжыць студэнта рознымі азначэннямі, якія сцвярджаюць, што палітыка — працэс вызначэння ўрадавай палітыкі, прыняцця пастаноў публічнымі сродкамі, уладнае размеркаванне каштоўнасцяў, змаганне за ўладу і г.д. Маральныя граніцы палітычнае дзейнасці вельмі выразна акрэсліў Пітэр Мэркл: “На лепшы выпадак, палітыка — высакародны пошук добрага ладу й справядлівасці; на горшы, эгаістычнае прысвойванне ўлады, славы й багацця”11.
Для большасці палітолагаў слова “палітыка” абазначае ўсе тыя дзеянні і працэсы, што адбываюцца ў дзяржаўнай сферы, — некаторыя з іх відавочныя, іншыя ж маюць больш укрытую сутнасць. У наступных раздзелах наша разважанне будзе абмежаванае дзяржаўнай палітыкай.
У класічным даследванні міжнародных дачыненняў Кўінсі Райт называе міжнародную палітыку “мастацтвам уплыву на важнейшыя ў свеце групы, маніпулявання імі або іх кантролю дзеля дасягнення
* Так называюцца першыя дзесяць паправак да Канстытуцыі Злучаных Штатаў, у якіх выкладзены неад’емныя правы асобы (свабода веравызнання, друку, сходаў і г.д.). Унесці іх у канстытуцыю запатрабавалі заканадаўчыя сходы 13 амэрыканскіх штатаў, якія ўтварылі саюз і адмовіліся зацвярджаць Канстытуцыю ЗША без гэтых паправак. Слова “bill" у ангельскай мове значыць “прапанаваны парламенту законапраект” у адрозненне ад слова “act”, якое абазначае ўжо зацверджаны парламентам, пасля абмеркавання, закон. Мы палічылі за лепшае перакласці гэтае слова як “устава” па аналогіі з нашай “Уставай на валокі” (заўвага перакладніка).
11 Peter Н. Merkl, Political Continuity and Change (New York: Harper & Row, 1967), p. 13.
28 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
мэты адных насуперак адпору іншых”12. Гэтае азначэнне лёгка дапасаваць не толькі да міжнароднай, але і да нацыянальнай палітыкі.
Шмат хто з амэрыканскіх палітолагаў трымаецца азначэння, прыпісанага Дэйвіду Істану: палітыка ёсць уладнае размеркаванне каштоўнасцяў13. Але прыпісанае Істану азначэнне не прымае пад увагу спаборніцтва й змагання, якія адбываюцца, перш чым пачнецца дзяльба каштоўнасцяў. Мы мяркуем, што палітыку можна назваць барацьбою паміж дзейнікамі (actors), якія імкнуцца ажыццявіць процілеглыя жаданні ў пэўных пытаннях, а вынікам гэтае барацьбы можа быць уладнае размеркаванне каштоўнасцяў. Паліталогія прадугледжвае паступовы аналіз і даследванне палітыкі ў дзяржаўнай сферы.
Сфера палітыкі
Палітычныя дзеянні бываюць законныя або незаконныя. Законныя дзеянні афіцыйна дазволеныя правам і звычаямі. Прыкладамі законнае палітычнае дзейнасці могуць быць галасаванне ў дзень выбараў, зацвярджэнне праекта закону парламентам або дазволеная ўладамі дэманстрацыя. Але палітыка пераступае граніцы законнасці: дэманстрацыя, што працягваецца насуперак адмове ўладаў выдаць на яе дазвол, ёсць палітычнае дзеянне, хоць гэты тып палітыкі можа давесці да непарадкаў і сутычак на вуліцах. Пераварот таксама палітычнае дзеянне, хоць пад час яго могуць ужыць вайсковую сілу. I рэвалюцыя мае выразныя палітычныя рысы. Прускі генерал Карл фон Кляўзэвіц яшчэ болей пашырыў абсяг палітыкі, сказаўшы: “Вайна ёсць проста працяг палітычных зносінаў іншымі спосабамі... Вайна — не толькі палітычнае дзеянне, яе мэтаю ёсць пэўны палітычны аб’ект, а вайна — спосаб дасягнення гэтае мэты”14.
Хоць палітолагі вывучаюць найперш дзяржаўную палітыку, але палітыка не абмежавана дзяржаўнаю сфераю. Робэрт Дал казаў, што палітычная арэна шырэйшая за дзяржаўную сферу. Ён называе палітычнай сістэмай “усякі сталы ўзор чалавечых дачыненняў, якія ў
12 Quincy Wright, The Study of International Relations (New York: AppletonCenturyCroft, 1955), p. 130.
13 Гэтае азначэнне ёсць вольным пераказам суджэнняў Дэйвіда Істана. Але ён сам нідзе не выказаў паданага азначэння даслоўна. Гл. David Easton, “An Approach to the Analysis of Political Systems", World Politics, 9, (1957), pp. 383—400; A Framework for Political Analysis (Englewood Cliffs, N. J.: PrenticeHall, 1965), p. 47 i далей; i The Political System: An Inquiry into the State of Political Science, 2nd ed. (New York: Alfred A. Knopf, 1971), p. 129 i далей.
14 Цыт. паводле выдання: Frederick A. Hartmann, The Relations of Nations, 6 ed. (New York: Macmillan, 1983), p. 171.
РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ 1 ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГІІ • 29
значнай меры ўключаюць кантроль, уплыў, уладу і ўладарства”15 3 Далавага азначэння выходзіць, што палітыка не абмяжоўваецца грамадскім жыццём, а ахоплівае ўсе сітуацыі канфлікту інтарэсаў і барацьбы за ўладу, а таксама прыняцце рашэнняў у фірмах, групах грамадзян, рэлігійных арганізацыях, крымінальных сіндыкатах, прафесійных арганізацыях, сем’ях і іншых групах — арганізацыях, што не маюць грамадскапалітычнай або дзяржаўнай прыроды.
Студэнты каледжа, якія ладзяць дэманстрацыю супраць непажаданай палітыкі кіраўніцтва інстытута, займаюцца палітыкай. Прадстаўнікі меншасці, якія бунтуюцца, каб выказаць нязгоду з вартымі жалю ўмовамі жыцця, робяць палітыку. Палітыку можна знайсці ў збройных сілах, тут яна звязаная з пасоўваннем па службе або дзяльбой бюджэтных грошай. Палітыка ёсць і ў бізнэсе, дзе займанне пасады кіраўнічага (мэнэджэра) прадугледжвае шмат таемных манеўраў. Навуковы свет таксама мае ў сабе шмат палітыкі.
Надзвычай шмат палітыкі і ў арганізаванай злачыннасці. Тут яна звязаная з падтрыманнем ерархічнага парадку, пасоўваннем угару ў сіндыкаце, спрэчкамі пра мэты сіндыката і спосабы іх дасягнення, a таксама сваркамі за тэрыторыю паміж сем’ямі. Ёсць тут палітыка і ў тым значэнні, што ў некаторых супольнасцях дзейнасць злачынных сіндыкатаў цесна звязаная з чыннасцю законных уладаў.
Найменшай групай, якая падлягае палітыцы, ёсць сям’я. У сям’і імкненне ажыццявіць свае жаданні і дасягнуць вынікаў часта мае палітычныя рысы, бо бацька й маці імкнуцца да розных, а часам да процілеглых мэтаў і спаборнічаюць за падтрыманне дзецьмі іхнай пазіцыі. Гульня пестунамі служыць тут прынадай або нагародай. Дзеці часам таксама прабуюць гуляць бацькамі адзін супраць аднаго. Маем надзею, гэтыя прыклады дапамаглі нам паказаць, што з’ява, якая завецца “палітыкай”, няўхільны факт чалавечага жыцця і што кожны так ці гэтак бярэ ў ёй удзел.
Мова палітыкі
Перш чым гаварыць пра значэнне палітыкі, трэба разважыць яшчэ адно пытанне. Металург, які кажа пра жалеза й сталь; арнітолаг, што расказвае пра сініх птушак і шчыглоў; мастак, які разважае пра тэхніку Рубэнса і Ван Дэйка, могуць гаварыць пра свой прадмет больш аб’ектыўна, чым палітолаг, які разважае пра дэмакратыю або камунізм. Гэтак адбываецца з тае прычыны, што дзве гэтыя шыльды (дэмакратыя і камунізм) абазначаюць штось няпэўнае, неакрэсленае ў
15 Robert A. Dahl, Modern Political Analysis, 4lh ed. (Englewood Cliffs, N. J.: PrenticeHall, 1984), p. 10.
30 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ параўнанні з такімі вядомымі рэчамі, як жалеза, сталь, сінія птушкі, шчыглы ці абразы Рубэнса і Ван Дэйка. Шмат тэрмінаў, якімі азначаюць палітычныя з’явы, на лепшы выпадак, двухзначныя. Гэтая складанасць мовы, вядома, уласцівая не толькі паліталогіі, яна з’яўляецца праблемай і ў іншых грамадазнаўчых навуках.