Выдавец: Беларусь
Памер: 66с.
Мінск 1977
КАНСТЫТУЦЫЯ (АСНОЎНЫ ЗАКОН) САЮЗА САВЕЦКІХ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫХ РЭСПУБЛІК
МІНСК 1977
Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!
КАНСТЫТУЦЫЯ
(АСНОЎНЫ ЗАКОН) САЮЗА САВЕЦКІХ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫХ РЭСПУБЛІК
Прынята на нечарговай сёмай сесіі Вярхоўнага Савета СССР дзевятага склікання 7 кастрычніка 1977 года
МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1977
34С
К 19
„ 11002208
К
М 301(05)77
КАНСТЫТУЦЫЯ (АСНОЎНЫ ЗАКОН) САЮЗА САВЕЦКІХ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫХ РЭСПУБЛІК
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, здзейсненая рабочымі і сялянамі Расіі пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі на чале з У. I. Леніным, звергнула ўладу капіталістаў і памешчыкаў, разбіла аковы прыгнёту, устанавіла дыктатуру пралетарыяту і стварыла Савецкую дзяржаву — дзяржаву новага тыпу, асноўную зброю абароны рэвалюцыйных заваёў, будаўніцтва сацыялізму і камунізму. Пачаўся сусветнагістарычны паварот чалавецтва ад капіталізму да сацыялізму.
Атрымаўшы перамогу ў грамадзянскай вайне, адбіўшы імперыялістычную інтэрвенцыю, Савецкая ўлада ажыццявіла пайглыбейшыя сацыяльнаэканамічныя пераўтварэнні, назаўсёды пакончыла з эксплуатацыяй чалавека чалавекам, з класавымі антаганізмамі і нацыяпальнай варожасцю. Аб’яднанне савецкіх рэспублік у Саюз ССР прымножыла сілы і магчымасці народаў краіны ў будаўніцтве сацыялізму. Усталяваліся грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, сапраўдная дэмакратыя для працоўных мас. Упершыню ў гісторыі чалавецтва было створана сацыялістычнае грамадства.
Яркім праяўленнем сілы сацыялізму стаў неўгасальны подзвіг савецкага народа, яго Узброеных Сіл, якія
3
атрымалі гістарычную перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта перамога ўмацавала аўтарытэт і міжнародныя пазіцыі СССР, адкрыла новыя спрыяльныя магчымасці для росту сіл сацыялізму, нацыяпальнага вызвалення, дэмакратыі і міру ва ўсім свеце.
Працягваючы сваю стваральную дзейнасць, працоўныя Савецкага Саюза забяспечылі хуткае і ўсебаковае развіццё краіны, удасканаленне сацыялістычнага ладу. Умацаваліся саюз рабочага класа, калгаснага сялянства і народнай інтэлігенцыі, дружба нацый і народнасцей СССР. Склалася сацыяльнапалітычпае і ідэйнае адзінства савецкага грамадства, вядучай сілай якога выступае рабочы клас. Выканаўшы задачы дыктатуры пралетарыяту, Савецкая дзяржава стала агульпапароднай. Узрасла кіруючая роля Камуністычнай партыі — авангарда ўсяго народа.
^ СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамаДства. На гэтым этапе, калі сацыялізм развіваецца на сваёй уласпай аснове, усё паўней раскрываюцца стваральныя сілы новага ладу, перавагі сацыялістычнага ўкладу жыцця,, працоўныя ўсё шырэй карыстаюцца плёнам вялікіх рэвалюцыйных заваёў.
Гэта — грамадства, у якім створаны магутныя прадукцыйныя сілы, перадавая навука і культура, у якім пастаянпа расце дабрабыт парода, складваюцца ўсё больш спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця асобы.
Гэта — грамадства сталых сацыялістычных грамадскіх адносін, у якім па аснове збліжэння ўсіх класаў і сацыяльных слаёў, юрыдычнай і фактычнай роўнасці ўсіх нацый і народнасцей, іх брацкага супрацоўніцтва склалася новая гістарычная супольпасць людзей — савецкі народ.
4
Гэта — грамадства высокай арганізаванасці, ідэйнасці і свядомасці працоўных — патрыётаў і інтэрнацыяналістаў.
Гэта — грамадства, законам жыцця якога з’яўляюцца клопаты ўсіх аб шчасці кожнага і клопаты кожнага аб шчасці ўсіх.
Гэта — грамадства сапраўднай дэмакратыі, палітычная сістэма якога забяспечвае эфектыўнае кіраванне ўсімі грамадскімі справамі, усё больш актыўны ўдзел працоўных у дзяржаўным жыцці, спалучэнне рэальных правоў і свабод грамадзян з іх абавязкамі і адказнасцю перад грамадствам.
Развітое сацыялістычнае грамадства — заканамерны этап на шляху да камунізму.
Вышэйшая мэта Савецкай дзяржавы — пабудова бяскласавага камуністычнага грамадства, у якім атрымае развіццё грамадскае камуністычнае самакіраванне. Галоўныя задачы сацыялістычнай агульнанароднай дзяржавы: стварэнне матэрыяльнатэхнічнай базы камунізму, удасканаленне сацыялістычных грамадскіх адносін і іх пераўтварэпне ў камуністычныя, выхаванно чалавека камуністычнага грамадства, павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця працоўных, забеспячэнне бяспекі краіны, садзейнічанне ўмацаванню міру і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва.
Савецкі народ,
кіруючыся ідэямі навуковага камунізму і захоўваючы вернасць сваім рэвалюцыйным традыцыям,
апіраючыся на вялікія сацыяльнаэканамічныя і палітычныя заваёвы сацыялізму,
імкнучыся да далейшага развіцця сацыялістычнай дэмакратыі,
5
улічваючы міжнароднае становішча СССР як састаўной часткі сусветнай сістэмы сацыялізму і ўсведамляючы сваю інтэрнацыянальную адказнасць,
захоўваючы пераемнасць ідэй і прынцыпаў першай Савецкай Канстытуцыі 1918 года, Канстытуцыі СССР 1924 года і Канстытуцыі СССР 1936 года,
замацоўвае асновы грамадскага ладу 1 палітыкі СССР, устанаўлівае правы, свабоды і абавязкі грамадзян, прынцыпы арганізацыі і мэты сацыялістычнай агульнанароднай дзяржавы і абвяшчае іх у гэтай Канстытуцыі.
I. АСНОВЫ
ГРАМАДСКАГА ЛАДУ
I ПАЛІТЫКІ СССР
РАЗДЗЕЛ 1
ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА
Артыкул 1. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ёсць сацыялістычная агульнанародная дзяржава, якая выражае волю і інтарэсы рабочых, сялян і інтэлігенцыі, працоўных усіх нацый і народнасцей краіны.
Артыкул 2. Уся ўлада ў СССР належыць народу.
Народ ажыццяўляе дзяржаўную ўладу праз Саветы народных дэпутатаў, якія складаюць палітычную аснову СССР.
Усе іншыя дзяржаўныя органы з’яўляюцца падкантрольнымі і падсправаздачнымі Саветам народных дэпутатаў.
Артыкул 3. Арганізацыя і дзейнасць Савецкай дзяржавы будуюцца ў адпаведнасці з прынцыпам дэмакратычнага цэнтралізму: выбарнасцю ўсіх органаў дзяржаўнай улады знізу даверху, падсправаздачнасцю іх народу, абавязковасцю рашэнняў вышэйстаячых органаў для ніжэйстаячых. Дэмакратычны цэнтралізм спалучае адзінае кіраўніцтва з ініцыятывай і творчай актыўнасцю на месцах, з адказнасцю кожнага дзяржаўнага органа і службовай асобы за даручапую справу.
Артыкул 4. Савецкая дзяржава, усе яе органы дзейнічаюць на аснове сацыялістычнай законнасці, забяс
7
печваюць ахову правапарадку, інтарэсаў грамадства, правоў і свабод грамадзян.
Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, службовыя асобы абавязаны захоўваць Канстытуцыю СССР і савецкія законы.
Артыкул 5. Найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця выносяцца на ўсенароднае абмеркаванне, а таксама ставяцца на ўсенароднае галасаванне (рэферэндум).
Артыкул 6. Кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з’яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза. КПСС існуе для парода і служыць народу.
Узброеная марксісцкаленінскім вучэннем, Камуністычная партыя вызначае генеральную перспектыву развіцця грамадства, лінію ўнутранай і знешняй палітыкі СССР, кіруе вялікай стваральнай дзейнасцю савецкага народа, надае планамерны, навукова абгрунтаваны характар яго барацьбе за перамогу камунізму.
Усе партыйныя арганізацыі дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі СССР.
Артыкул 7. Прафесіянальныя саюзы, Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі, кааператыўныя і іншыя грамадскія арганізацыі ў адпаведнасці са сваімі статутнымі задачамі ўдзельнічаюць у кіраванні дзяржаўнымі і грамадскімі справамі, у вырашэнні палітычных, гаспадарчых і сацыяльнакультурных пытанняў.
Артыкул 8. Працоўныя калектывы ўдзельпічаюць у абмеркаванні і вырашэнні дзяржаўных і грамадскіх спраў, у планаванні вытворчасці і сацыяльнага развіцця, у падрыхтоўцы і расстаноўцы кадраў, у абмеркаванні і вырашэнні пытанняў кіравання прадпрыемствамі і ўстановамі, паляпшэння ўмоў працы і быту, выкарыстапня сродкаў, прызначаных для развіцця вытворча
8
сці, а таксама на сацыяльнакультурныя мерапрыемствы і матэрыяльнае заахвочваяне.
Працоўныя калектывы развіваюць сацыялістычнае спаборпіцтва, садзейнічаюць распаўсюджванню перадавых метадаў работы, умацаванню працоўнай дысцыпліны, выхоўваюць сваіх членаў у духу камуністычнай маралі, клапоцяцца аб павышэнні іх палітычнай свядомасці, культуры і прафесіянальнай кваліфікацыі.
Артыкул 9. Асноўным напрамкам развіцця палітычпай сістэмы савецкага грамадства з’яўляецца далейшае разгортванне сацыялістычнай дэмакратыі: усё больш шырокі ўдзел грамадзян у кіраванні справамі дзяржавы і грамадства, удасканаленне дзяржаўнага апарату, павышэнне актыўнасці грамадскіх арганізацый, узмацненне народнага кантролю, умацаванне прававой асновы дзяржаўнага і грамадскага жыцця, расшырэнне публічнасці, пастаянны ўлік грамадскай думкі.
РАЗДЗЕЛ 2
ЭКАНАМІЧНАЯ СІСТЭМА
Артыкул 10. Аснову эканамічнай сістэмы СССР складае сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў форме дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгаснакааператыўнай уласнасці.
Сацыялістычнай уласнасцю з’яўляецца таксама маёмасць прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый, неабходная ім для ажыццяўлення статутных задач.
Дзяржава ахоўвае сацыялістычную ўласнасць і стварае ўмовы для яе прымнажэння.
Ніхто не мае права выкарыстоўваць сацыялістычную ўласнасць з мэтай асабістай пажывы і ў іншых карыслівых мэтах.
9
Артыкул 11. Дзяржаўная ўласнасць — агульпы здабытак усяго савецкага народа, асноўная форма сацыялістычнай уласнасці.
У выключнай уласнасці дзяржавы знаходзяцца: зямля, яе нетры, воды, лясы. Дзяржаве належаць асноўныя сродкі вытворчасці ў прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, сродкі транспарту і сувязі, банкі, маёмасць арганізаваных дзяржавай гандлёвых, камунальных і іншых прадпрыемстваў, асноўны гарадскі жыллёвы фонд, а таксама іншая маёмасць, неабходная для ажыццяўлення задач дзяржавы.
Артыкул 12. Уласнасцю калгасаў і іншых кааператыўных арганізацый, іх аб’яднанняў з’яўляюцца сродкі вытворчасці і іншая маёмасць, неабходная ім для ажыццяўлеппя статутных задач.
Зямля, якую займаюць калгасы, замацоўваецца за імі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне.
Дзяржава садзейнічае развіццю калгаснакааператыўнай уласнасці і яе збліжэнню з дзяржаўнай.
Калгасы, як і іншыя землекарыстальнікі, абавязавы эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, беражна адносіцца да яе, павышаць яе ўрадлівасць.
Артыкул 13. Аспову асабістай уласнасці грамадзяп СССР складаюць працоўныя даходы. У асабістай уласпасці могуць знаходзіцца прадметы ўжытку, асабістага спажывання, выгод і падсобнай хатняй гаспадаркі, жылы дом і працоўныя зберажэнні. Асабістая ўласнасць грамадзян і права яе наследавання ахоўваюцца дзяржавай.