• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канстытуцыя СССР 1977

    Канстытуцыя СССР

    1977

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 66с.
    Мінск 1977
    19.89 МБ
    Суддзі ваенных трыбуналаў выбіраюцца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР тэрмінам на пяць гадоў, a
    56
    народныя засядацелі — сходамі ваеннаслужачых тэрміпам на два з палавінай гады.
    Суддзі і народныя засядацелі з’яўляюцца адказнымі перад выбаршчыкамі або органамі, якія іх выбралі, робяць справаздачы ім і могуць быць імі адкліканы ва ўстаноўленым Законам парадку.
    Артыкул 153. Вярхоўны Суд СССР з’яўляецца вышэйшым судовым органам СССР і ажыццяўляе нагляд за судовай дзейяасцю судоў СССР, а таксама судоў саюзных рэспублік у межах, устапоўленых Законам.
    Вярхоўны Суд СССР выбіраецца Вярхоўным Саветам СССР у саставе Старшыні, яго намеснікаў, членаў і народных засядацеляў. У састаў Вярхоўнага Суда СССР уваходзяць па пасадзе старшыні Вярхоўных Судоў саюзных рэспублік.
    Арганізацыя і парадак дзейнасці Вярхоўнага Суда СССР вызначаюцца Законам аб Вярхоўным Судзе СССР.
    Артыкул 154. Разгляд грамадзянскіх і крымінальных спраў ва ўсіх судах ажыццяўляецца калегіяльна; у судзе першай інстанцыі — з удзелам народных засядацеляў. Народныя засядацелі пры ажыццяўленні правасуддзя карыстаюцца ўсімі правамі суддзі.
    Артыкул 155. Суддзі і народныя засядацелі з’яўляюцца незалежнымі і падпарадкоўваюцца толькі Закону.
    Артыкул 156. Правасуддзе ў СССР ажыццяўляецца на асновах роўнасці грамадзян перад Законам і судом.
    Артыкул 157. Разбор спраў ва ўсіх судах з’яўляецца адкрытым. Слуханне спраў у закрытым пасяджэпні суда дапускаецца толькі ў выпадках, устаноўленых Законам, з захаваннем пры гэтым усіх правіл судаводства.
    57
    Артыкул 158. Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону.
    Артыкул 159. Судаводства вядзецца на мове саюзнай або аўтаномнай рэспублікі, аўтаномнай вобласці, аўтаномнай акругі або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці. Асобам, што ўдзельнічаюць у справе і не валодаюць мовай, на якой вядзецца судаводства, забяспечваецца права поўнага азнаямлення з матэрыяламі справы, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка і права выступаць у судзе на роднай мове.
    Артыкул 160. Ніхто не можа быць прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, а таксама падвергнуты крымінальнаму пакаранню іначай як па прыгавору суда і ў адпаведнасці з Законам.
    Артыкул 161. Для аказання юрыдычнай дапамогі грамадзянам і арганізацыям дзейнічаюць калегіі адвакатаў. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, юрыдычная дапамога грамадзянам аказваецца бясплатна.
    Арганізацыя і парадак дзейнасці адвакатуры вызначаюцца заканадаўствам Саюза ССР і саюзных рэспублік.
    Артыкул 162. У судаводстве па грамадзянскіх і крымінальных справах дапускаецца ўдзел прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў.
    Артыкул 163. Вырашэнне гаспадарчых спрэчак паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі ажыццяўляецца органамі дзяржаўнага арбітражу ў межах іх кампетэнцыі.
    Арганізацыя і парадак дзейнасці органаў дзяржаўнага арбітражу вызначаюцца Законам аб дзяржаўным арбітражы ў СССР.
    58
    РАЗДЗЕЛ 21
    ПРАКУРАТУРА
    Артыкул 164. Вышэйшы нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў усімі міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, выканаўчымі і распарадчымі органамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, калгасамі, кааператыўнымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі, службовымі асобамі, а таксама грамадзянамі ўскладаецца на Генеральнага пракурора СССР і падначаленых яму пракурораў.
    Артыкул 165. Генеральны пракурор СССР назначаецца Вярхоўным Саветам СССР, адказны перад ім і яму падсправаздачны, а ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета — перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР, якому падсправаздачны.
    Артыкул 166. Пракуроры саюзных рэспублік, аўтаномных рэспублік, краёў, абласцей і аўтаномных абласцей назначаюцца Генеральным пракурорам СССР. Пракуроры аўтаномных акруг, раённыя і гарадскія пракуроры назначаюцца пракурорамі саюзных рэспублік і зацвярджаюцца Генеральным пракурорам СССР.
    Артыкул 167. Тэрмін паўнамоцтваў Генеральнага пракурора СССР і ўсіх ніжэйстаячых пракурораў — пяць гадоў.
    Артыкул 168. Органы пракуратуры ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы незалежна ад якіх бы там ні было мясцовых органаў, падпарадкоўваючыся толькі Генеральнаму пракурору СССР.
    Арганізацыя і парадак дзейнасці органаў пракуратуры вызначаюцца Законам аб пракуратуры СССР.
    59
    VIII.	ГЕРБ, ФЛАГ, ГІМН I СТАЛІЦА СССР
    Артыкул 169. Дзяржаўны герб Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік складаецца з сярпа і молата на фоне зямнога шара, у праменпях сонца і ў абрамленні каласоў, з надпісам на мовах саюзных рэспублік: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». У верхняй частцы герба — пяціканцовая зорка.
    Артыкул 170. Дзяржаўны флаг Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік складаецца з чырвонага прамавугольнага палотнішча з адлюстраваннем у яго верхнім рагу, ля дрэўка, залатых сярпа і молата і над імі чырвонай пяцікапцовай зоркі, абведзенай залатой каймой. Адносіны шырыні флага да яго даўжыні — 1:2.
    Артыкул 171. Дзяржаўпы гімн Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік зацвярджаецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР.
    Артыкул 172. Сталіцай Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з’яўляецца горад Масква.
    60
    IX.	ДЗЕЯННЕ КАНСТЫТУЦЫІ СССР I ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯНЕННЯ
    Артыкул 173. Канстытуцыя СССР мае вышэйіпую юрыдычную сілу. Усе законы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на аснове і ў адпаведнасці з Капстытуцыяй СССР.
    Артыкул 174. Змяпенне Канстытуцыі СССР праводзіцца рашэннем Вярхоўнага Савета СССР, прынятым большасцю не менш чым дзве трэці ад агулыіай колькасці дэпутатаў кожнай з яго палат.
    3 М Е С Т
    I.	Асновы грамадскага ладу і палітыкі СССР ....	7
    Раздзел	1.	Палітычпая	сістэма........................ 7
    Раздзел	2.	Эканамічная	сістэма....................... 9
    Раздзел 3. Сацыяльпае развіццё і культура ....	12
    Раздзел	4.	Знешняя палітыка......................14
    Раздзел 5. Абарона сацыялістычнай Айчыны ...	15
    П. Дзяржава і асоба ..............................17
    Раздзел 6. Грамадзянства СССР. Раўнапраўе грамадзян 17
    Раздзел 7. Асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян СССР ,,,,.,.,.,	19
    III.	Нацыяпалыіадзяржаўная будова СССР ....	27
    Раздзел 8. СССР — саюзная дзяржава....................27
    Раздзел 9. Саюзная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 30
    Раздзел 10. Аўтаномная савецкая сацыялістычная рэспубліка....................................31
    Раздзел 11.	Аўтаномная вобласць	і аўтаномпая акруга	32
    IV.	Саветы	народных дэпутатаў і	парадак іх выбранпя ,	34
    Раздзел 12.	Сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў на
    родных дэпутатаў........................34
    Раздзел 13.	Выбарчая сістэма......................36
    Раздзел 14.	Народны дэпутат.......................37
    V.	Вышэіішыя органы дзяржаўнай улады і кіраванйя СССР..................................................40
    Раздзел 15. Вярхоўны Савет	СССР.......................40
    Раздзел 16. Савет Міністраў	СССР......................47
    VI.	Асновы будовы органаў дзяржаўнай улады і кіравання	ў	саюзных рэспубліках............51
    Раздзел 17. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання саюзнай рэспублікі.......................51
    Раздзел 18. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання аўтаномнай рэспублікі	....	53
    Раздзел 19. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравапня..........................................54
    VII.	Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі	нагляд ...	56
    Раздзел 20.	Суд і арбітраж............................56
    Раздзел 21.	Пракуратура...............................59
    VIII.	Герб,	флаг, гімн і сталіца СССР.................60
    IX.	Дзеянне Канстытуцыі СССР I парадак яе змяненпя ,	61
    КОНСТІІТУЦПЯ (ОСНОВНОЙ ЗАКОН) СОЮЗА СОВЕТСКІІХ СОЦПАЛПСТПЧЕСКПХ РЕСПУБЛНК
    На белорусском языке Нздательство «Беларусь»
    Адказны за выпусв Г. П. Тарасевіч. Мастацкі рэдактар Р. У. Кондрад. Тэхнічны рэдактар 1. С. Шэршульскі. Карэктары I. М. Пупко, A. 1. За* коннікава.
    ІБ № 1020
    Здадзена ў набор 7/Х 1977 г. Падп. да друку 8/Х 1977 г. Фармат 84хі08,/з2. Папера афсегная. Ум. друк. арк. 3,36. Ул.выд. арк. 2,29 Тыраж 50 000 экз. Зак. 642. Цана 5 кап.
    Выдавецтва «Беларусь». 220041, Мінск41, Ленінскі праспект, 79.
    Паліграфічны камбінат Імя Я. Коласа Дзяржкамвыдата БССР. 220005, Мінск5, Чырвоная. 23,