• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канстытуцыя СССР 1977

    Канстытуцыя СССР

    1977

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 66с.
    Мінск 1977
    19.89 МБ
    У Грузінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы знаходзіцца ПаўднёваАсецінская аўтаномная вобласць.
    У Азербайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы знаходзіцца НагорнаКарабахская аўтаномная вобласць.
    У Таджыкскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы знаходзіцца ГорнаБадахшанская аўтаномная вобласць.
    Артыкул 88. Аўтаномная акруга знаходзіцца ў саставе краю або вобласці. Закон аб аўтаномных акругах прымаецца Вярхоўным Саветам саюзнай рэспублікі.
    Г
    IV.	САВЕТЫ НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ I ПАРАДАК IX ВЫБРАННЯ
    РАЗДЗЕЛ 12
    СІСТЭМА I ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ САВЕТАЎ НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
    Артыкул 89. Саветы народных дэпутатаў — Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўныя Саветы саюзных рэспублік, Вярхоўныя Саветы аўтаномных рэспублік, краявыя, абласныя Саветы народных дэпутатаў, Саветы народных дэпутатаў аўтаномных абласцей і аўтаномных акруг, раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах, пасялковыя і сельскія Саветы народных дэпутатаў — складаюць адзіную сістэму органаў дзяржаўнай улады.
    Артыкул 90. Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўных Саветаў саюзных рэспублік і Вярхоўных Саветаў аўтаномных рэспублік — пяць гадоў.
    Тэрмін паўнамоцтваў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў — два з палавінай гады.
    Выбары ў Саветы народных дэпутатаў назначаюцца не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў адпаведных Саветаў.
    Артыкул 91. Важнейшыя пытанні, аднесеныя да ведання адпаведных Саветаў народных дэпутатаў, разглядаюцца і вырашаюцца на іх сесіях.
    Саветы народных дэпутатаў выбіраюць пастаянныя камісіі, ствараюць выканаўчыя і распарадчыя, а таксама іншыя падсправаздачныя ім органы.
    34
    Артыкул 92. Саветы народных дэпутатаў утвараюць органы народнага кантролю, які спалучае дзяржаўны кантроль з грамадскім кантролем працоўных на прадпрыемствах, у калгасах, установах і арганізацыях.
    Органы народнага кантролю кантралююць выканапне дзяржаўных планаў і заданняў; вядуць барацьбу з парушэннямі дзяржаўнай дысцыпліны, праяўленнямі месніцтва, ведамаснага падыходу да справы, з безгаспадарчасцю і марнатраўствам, валакітай і бюракратызмам; садзейнічаюць удасканаленню работы дзяржаўнага апарату.
    Артыкул 93. Саветы народных дэпутатаў непасрэдна і праз органы, якія імі ствараюцца, кіруюць усімі галінамі дзяржаўнага, гаспадарчага і сацыяльнакультурнага будаўніцтва, прымаюць рашэнні, забяспечваюць іх выкананне, ажыццяўляюць кантроль за правядзеннем рашэнняў у жыццё.
    Артыкул 94. Дзейнасць Саветаў народных дэпутатаў будуецца на аснове калектыўнага, свабоднага, дзелавога абмеркавання і вырашэпня пытанняў, публічнасці, рэгулярнай справаздачнасці выканаўчых і распарадчых органаў, іншых органаў, якія ствараюцца Саветамі, перад Саветамі і насельніцтвам, шырокага прыцягнення грамадзян да ўдзелу ў іх рабоце.
    Саветы народных дэпутатаў і органы, якія імі ствараюцца, сістэматычна інфармуюць насельніцтва аб сваёй рабоце і прынятых рашэннях.
    35
    РЛЗДЗЕЛ 13
    ВЫБАРЧАЯ СІСТЭМА
    Артыкул 95. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы народяых дэпутатаў праводзяцца на аснове ўсеагульйага, роў„ага і прамога выбарчага права пры тапным галасаванні.
    Артыкул 96. Выбары дэпутатаў з’яўляюцца ўсеагульнымі: усе грамадзяне СССР, якія дасягпулі 18 гадоў, маюць права выбіраць і быць выбранымі, за выключэппем асоб, прызнаных ва ўстаноўленым Законам парадку страціўшымі розум.
    Дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР можа быць выбраны грамадзянін СССР, які дасягнуў 21 года.
    Артыкул 97. Выбары дэпутатаў з’яўляюцца роўнымі: кожны выбаршчык мае адзін голас; усе выбаршчыкі ўдзельнічаюць у выбарах на роўных падставах.
    Артыкул 98. Выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты ўсіх Саветаў народных дэпутатаў выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна.
    Артыкул 99. Галасаванне пры выбарах дэпутатаў з’яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў не дапускаецца.
    Артыкул 100. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць арганізацыям Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, прафесіянальных саюзаў, Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі, кааператыўным і іяшым грамадскім арганізацыям, працоўным калектывам, а таксама сходам ваеннаслужачых па воінскіх часцях.
    Грамадзянам СССР і грамадскім арганізацыям гарантуецца свабоднае і ўсебаковае абмеркаванне палітычяых, дзелавых і асабістых якасцей кандыдатаў
    36
    у дэпутаты, а таксама права агітацыі на сходах, у друку, па тэлебачанні, радыё.
    Выдаткі, звязаныя з правядзеннем выбараў у Савоты народных дэпутатаў, робяцца за кошт дзяржавы.
    Артыкул 101. Выбары дэпутатаў у Саветы народных дэпутатаў праводзяцца па выбарчых акругах.
    Грамадзянін СССР не можа, як правіла, быць выбраны больш чым у два Саветы народных дэпутатаў.
    Правядзенне выбараў у Саветы забяспечваюць выбарчыя камісіі, якія ўтвараюцца з прадстаўнікоў ад грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і сходаў ваеннаслужачых па воінскіх часцях.
    Парадак правядзення выбараў у Саветы народных дэпутатаў вызначаецца законамі Саюза ССР, саюзных і аўтаномных рэспублік.
    Артыкул 102. Выбаршчыкі даюць паказы сваім дэпутатам.
    Адпаведныя Саветы народных дэпутатаў разглядаюць наказы выбаршчыкаў, улічваюць іх пры распрацоўцы планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця і складанні бюджэту, арганізоўваюць выкананне наказаў і інфармуюць грамадзян аб іх рэалізацыі.
    РАЗДЗЕЛ 14
    НАРОДНЫ ДЭПУТАТ
    Артыкул 103. Дэпутаты з’яўляюцца паўнамоцнымі прадстаўнікамі народа ў Саветах народных дэпутатаў.
    Удзельнічаючы ў рабоце Саветаў, дэпутаты вырашаюць пытанні дзяржаўнага, гаспадарчага і сацыялыіакультурнага будаўніцтва, арганізоўваюць правядзенне
    37
    рашэнняў Саветаў у жыццё, ажыццяўляюць кантроль за работай дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.
    У сваёй дзейнасці дэпутат кіруецца агульнадзяржаўнымі інтарэсамі, улічвае запатрабаванні насельніцтва выбарчай акругі, дабіваецца ажыццяўлення наказаў выбаршчыкаў.
    Артыкул 104. Дэпутат ажыццяўляе свае паўнамоцтвы, не парываючы з вытворчай або службовай дзейнасцю.
    На час сесій Савета, а таксама для ажыццяўлення дэпутацкіх паўнамоцтваў у іншых выпадках, прадугледжаных Законам, дэпутат вызваляецца ад выканання вытворчых або службовых абавязкаў з захаваннем сярэдняга заработку па месцы пастаяннай работы.
    Артыкул 105. Дэпутат мае права запыту да адпаведных дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія абавязаны даць адказ на запыт на сесіі Савета.
    Дэпутат мае права звяртацца ва ўсе дзяржаўныя і грамадскія органы, прадпрыемствы, установы, арганізацыі па пытаннях дэпутацкай дзейнасці і прымаць удзел у разглядзе пастаўленых ім пытанняў. Кіраўнікі адпаведных дзяржаўных і грамадскіх органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый абавязаны неадкладна прымаць дэпутата і разглядаць яго прапановы ва ўстаноўленыя тэрміны.
    Артыкул 106. Дэпутату забяспечваюцца ўмовы для бесперашкоднага і эфектыўнага ажыццяўлення яго правоў і абавязкаў.
    Недатыкальнасць дэпутатаў, а таксама іпшыя гарантыі дэпутацкай дзейпасці ўстанаўліваюцца Законам аб статусе дэпутатаў і іншымі заканадаўчымі актамі Саюза ССР, саюзных і аўтаномных рэспублік.
    38
    Артыкул 107. Дэпутат абавязан рабіць справаздачы аб сваёй рабоце і рабоце Савета выбаршчыкам, а таксама калектывам і грамадскім арганізацыям, якія вылучылі яго кандыдатам у дэпутаты.
    Дэпутат, які не апраўдаў давер’я выбаршчыкаў, можа быць у любы час адкліканы па рашэнню большасці выбаршчыкаў ва ўстаноўленым Законам парадку.
    V.	ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАУНАЙ УЛАДЫ I КІРАВАННЯ СССР
    РАЗДЗЕЛ 15
    ВЯРХОПІЫ САВЕТ СССР
    Артыкул 108. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады СССР з’яўляецца Вярхоўны Савет СССР.
    Вярхоўны Савет СССР правамоцны вырашаць усе пытанні, аднесеныя гэтай Канстытуцыяй да ведання Саюза ССР.
    Прыняцце Канстытуцыі СССР, унясенне ў яе змеп; прыняцце ў састаў СССР новых рэспублік, зацвярджэпне ўтварэння новых аўтаномных рэспублік і аўтаномных абласцей; зацвярджэнне дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР, Дзяржаўнага бюджэту СССР і справаздач аб іх выкананні; утварэнне падсправаздачных яму органаў Саюза ССР ажыццяўляюцца выключна Вярхоўным Саветам СССР.
    Законы СССР прымаюцца Вярхоўным Саветам СССР або ўсенародным галасаваннем (рэферэндумам), якое праводзіцца па рашэнню Вярхоўнага Савета СССР.
    Артыкул 109. Вярхоўны Савет СССР складаецца з дзвюх палат: Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей.
    Палаты Вярхоўнага Савета СССР раўнапраўныя.
    Артыкул 110. Савет Саюза і Савет Нацыянальпасцей складаюцца з роўнай колькасці дэпутатаў.
    Савет Саюза выбіраецца па выбарчых акругах з роўнай колькасцю насельніцтва.
    40
    Савет Нацыянальнасцей выбіраецца па норме: 32 дэпутаты ад кожнай саюзнай рэспублікі, 11 дэпутатаў ад кожнай аўтаномнай рэспублікі, 5 дэпутатаў ад кожнай аўтаномнай вобласці і адзін дэпутат ад кожнай аўтапомпай акругі.
    Савет Саюза і Савет Нацыянальнасцей па прадстаўлепню мандатных камісій, якія імі выбіраюцца, прымаюць рашэнне аб прызнанні паўнамоцтваў дэпутатаў, а ў выпадку парушэння заканадаўства аб выбарах — аб прызнанні выбараў асобных дэпутатаў несапраўднымі.
    Артыкул 111. Кожная палата Вярхоўнага CaseTa СССР выбірае Старшыпю палаты і чатырох яго намеснікаў.
    Старшыні Савета Саюза і Савета Нацыянальпасцей кіруюць пасяджэннямі адпаведных палат і ведаюць іх унутраным распарадкам.
    Сумесныя пасяджэнні палат Вярхоўнага Савета СССР вядуць па чарзе старшыні Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей.
    Артыкул 112. Сесіі Вярхоўнага Савета СССР склікаюцца два разы ў год.
    Нечарговыя сесіі склікаюцца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР па яго ініцыятыве, а таксама па прапанове саюзнай рэспублікі або не менш трэці дэпутатаў адной з палат.
    Сесія Вярхоўнага Савета СССР складаецца з раздзельных і сумесных пасяджэнняў палат, а таксама праводзімых у перыяд паміж імі пасяджэнняў пастаянпых камісій палат або камісій Вярхоўнага Савета СССР. Сесія адкрываецца і закрываецца на раздзельных або сумесных пасяджэннях палат.
    Артыкул 113. Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце СССР належыць Савету Саюза, Савету Нацыянальнасцей, Прэзідыуму Вярхоўнага Case
    41
    та СССР, Савету Міністраў СССР, саюзным рэспублікам у асобе іх вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, камісіям Вярхоўнага Савета СССР і пастаянным камісіям яго палат, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнаму Суду СССР, Генеральпаму пракурору СССР.