Выдавец: Беларусь
Памер: 66с.
Мінск 1977
Якое б там ні было прамое ці ўскоснае абмежаванне правоў, устанаўленне прамых ці ўскосных пераваг грамадзян па расавых і нацыянальных адзнаках, таксама як і ўсякая пропаведзь расавай або нацыянальнай выключнасці, варожасці або пагарды — караюцца па Закону.
Артыкул 37. Замсжным грамадзянал і асобам без грамадзянства ў СССР гарантуюцца прадугледжаныя Законам правы і свабоды, у тым ліку права на звяртанне ў суд і іншыя дзяржаўныя органы для абароны належачых ім асабістых, маёмасных, сямейных і іпшых правоў.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі СССР, абавязаны паважаць Канстытуцыю СССР і захоўваць савецкія законы.
Артыкул 38. СССР дае права на прытулак іншаземцам, якія праследуюцца за абарону інтарэсаў працоўных
18
і справы міру, за ўдзел у рэвалюцыйным і нацыянальнавызваленчым руху, за прагрэсіўную грамадскапалітычную, навуковую або іншую творчую дзейнасць,
РАЗДЗЕЛ 7
АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ,
СВАБОДЫ I АБАВЯЗКІ ГРАМАДЗЯН СССР
Артыкул 39. Грамадзяне СССР маюць усю паўнату сацыяльнаэканамічных, палітычных і асабістых правоў і свабод, якія абвешчаны і гараптаваны Канстытуцыяй СССР і савецкімі законамі. Сацыялістычны лад забяспечвае расшырэнне правоў і свабод, пастаяннае паляпшэнне ўмоў жыцця грамадзян па меры выканання праграм сацыяльнаэканамічнага і культурнага развіцця.
Выкарыстанне грамадзянамі правоў і свабод не павінна рабіць шкоды інтарэсам грамадства і дзяржавы, правам іншых грамадзян.
Артыкул 40. Грамадзяне СССР маюць права па працу,— гэта значыць на атрыманне гарантаванай работы з аплатай працы ў адпаведнасці з яе колькасцю і якасцю і не ніжэй устаноўленага дзяржавай мінімальнага размеру,— уключаючы права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, прафесіянальнай падрыхтоўкай, адукацыяй і з улікам грамадскіх патрэбнасцей.
Гэта права забяспечваецца сацыялістычнай сістэмай гаспадаркі, няўхільным ростам прадукцыйных сіл, бясплатным прафесіянальным навучаннем, павышэннем працоўнай кваліфікацыі і навучаннем новым спецыяльнасцям, развіццём сістэм прафесіянальнай арыентацыі і працаўладкавання.
2’
19
Артыкул 41. Грамадзяне СССР маюць права па адпачынак.
Гэта права забяспсчваецца ўстапаўленпсм для рабочых і служачых працоўнага тыдня, які не перавышае 41 гадзіны, скарочаным рабочым днём для раду прафесій і вытворчасцей, скарочанай працягласцю работы ў пачны час; прадастаўленнем штогадовых аплатных водпускаў, дзён штотыднёвага адпачынку, а таксама расшырэннем сеткі культурнаасветных і аздараўленчых устаноў, развіццём масавага спорту, фізічнай культуры і турызму; стварэннем спрыяльных магчымасцей для адпачынку па месцы пражывання і іншых умоў рацыянальнага выкарыстання вольнага часу.
Працягласць рабочага часу і адпачынку калгаснікаў рэгулюецца калгасамі.
Артыкул 42. Грамадзяне СССР маюць права на ахову здароўя.
Гэта права забяспечваецца бясплатнай кваліфікаванай медыцынскай дапамогай, якая аказваецца дзяржаўпымі ўстановамі аховы здароўя; расшырэннем сеткі ўстаноў для лячэння і ўмацавання здароўя грамадзяп; развіццём і ўдасканаленнем тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі; правядзеннем шырокіх прафілактычных мерапрыемстваў; мерамі па аздараўленню навакольнага асяроддзя; асаблівым клопатам аб здароўі падрастак'чага пакалення, уключаючы забарону дзіцячай працы, не звязанай з навучаннем і працоўным выхаваннем; разгортваннем навуковых даследаванняў, накіраваных яа папярэджанне і зніжэнне захворванняў, на забеспячэнне шматгадовага актыўнага жыцця грамадзян.
Артыкул 43. Грамадзяне СССР маюць права на матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, поўпай або частковай страты працаздольпасці, а таксама страты карміцеля.
20
Гэта права гарантуецца сацыяльным страхаваннем рабочых, служачых і калгаснікаў, дапамогамі па часовай непрацаздольнасці; выплатай за кошт дзяржавы і калгасаў пенсій па ўзросту, інваліднасці і з выпадку страты карміцеля; працаўладкаваннем грамадзян, якія часткова страцілі працаздольнасць; клопатам аб састарэлых грамадзянах і аб інвалідах; іншымі формамі сацыяльнага забеспячэння.
Артыкул 44. Грамадзяне СССР маюць права па жыллё.
Гэта права забяспечваецца развіццём і аховай дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, садзейнічапнем кааператыўнаму і індывідуальнаму жыллёваму будаўніцтву, справядлівым размеркаваннем пад грамадскім кантролем жылой плошчы, якая прадастаўляецца па меры ажыццяўлення праграмы будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля, а таксама невысокай платай за кватэру і камунальныя паслугі. Грамадзяне СССР павінны беражна адносіцца да прадастаўленага ім жылля.
Артыкул 45. Грамадзяне СССР маюць права на адукацыю.
Гэта права забяспечваецца бясплатнасцю ўсіх відаў адукацыі, ажыццяўленнем усеагульнай абавязковай сярэдняй адукацыі моладзі, шырокім развіццём прафесіяпальнатэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі на аснове сувязі навучапня з жыццём, з вытворчасцю; развіццём завочнай і вячэрняй адукацыі; прадастаўленнем дзяржаўпых стыпендый і льгот навучэнцам і студэптам; бясплатнай выдачай школьных падручнікаў; магчымасцю ііавучашія ў школе на роднай мове; стварэннем умоў для самаадукацыі.
Артыкул 46. Грамадзяне СССР маюць права на карыстанне дасягненнямі культуры.
21
Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўпасцей айчыннай і сусветнай культуры, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах; развіццём і раўнамерным размяшчэннем культурнаасветных устаноў на тэрыторыі краіны; развіццём тэлебачання і радыё, кнігавыдавецкай справы і перыядычнага друку, сеткі бясплатных бібліятэк; расшырэннем культурнага абмену з зарубежнымі дзяржавамі.
Артыкул 47. Грамадзянам СССР у адпаведнасці з мэтамі камуністычнага будаўніцтва гарантуецца свабода навуковай, тэхнічнай і мастацкай творчасці. Яна забяспечваецца шырокім разгортваннем навуковых даследаванняў, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасці, развіццём літаратуры і мастацтва. Дзяржава стварае неабходныя для гэтага матэрыяльныя ўмовы, аказвае падтрымку добраахвотным таварыствам і творчым саюзам, арганізоўвае ўкараненне вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў у народную гаспадарку і іншыя сферы жыцця.
Правы аўтараў, вынаходнікаў і рацыяналізатараў ахоўваюцца дзяржавай.
Артыкул 48. Грамадзяне СССР маюць права ўдзельнічаць у кіраванні дзяржаўнымі і грамадскімі справамі, у абмеркаванні і прыняцці законаў і рашэнняў агульнадзяржаўнага і мясцовага значэння.
Гэта права забяспечваецца магчымасцю выбіраць і быць выбранымі ў Саветы народных дэпутатаў і іншыя выбарныя дзяржаўныя органы, прымаць удзел ва ўсенародных абмеркаваннях і галасаваннях, у народным кантролі, у рабоце дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і органаў грамадскай самадзейнасці, у сходах працоўных калектываў і па месцы пражывання.
Артыкул 49. Кожны грамадзянін СССР мае права ўносіць у дзяржаўныя органы і грамадскія арганізацыі
22
прапановы аб паляпшэнні іх дзейнасці, крытыкаваць недахопы ў рабоце.
Службовыя асобы абавязаны ва ўстаноўленыя тэрміны разглядаць прапановы і заявы грамадзян, даваць на іх адказы і прымаць неабходныя меры.
Праследаванне за крытыку забараняецца. Асобы, якія праследуюць за крытыку, прыцягваюцца да адказнасці.
Артыкул 50. У адпаведнасці з інтарэсамі народа і ў мэтах умацавання і развіцця сацыялістычнага ладу грамадзянам СССР гарантуюцца свабоды: слова, друку, сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый.
Ажыццяўленне гэтых палітычных свабод забяспечваецца прадастаўленнем працоўным і іх арганізацыям грамадскіх будынкаў, вуліц і плошчаў, шырокім распаўсюджаннем інфармацыі, магчымасцю выкарыстання друку, тэлебачання і радыё.
Артыкул 51. У адпаведнасці з мэтамі камуністычнага будаўніцтва грамадзяне СССР маюць права аб’ядноўвацца ў грамадскія арганізацыі, якія садзейнічаюць развіццю палітычнай актыўнасці і самадзейнасці, задавальненню іх разнастайных інтарэсаў.
Грамадскім арганізацыям гарантуюцца ўмовы для паспяховага выканання імі сваіх статутных задач.
Артыкул 52. Грамадзянам СССР гарантуецца свабода веравызнання, гэта значыць права вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, адпраўляць рэлігійныя культы або весці атэістычную прапаганду. Выкліканне варожасці і нянавісці ў сувязі з рэлігійнымі вераваннямі забараняецца.
Царква ў СССР аддзелена ад дзяржавы 1 школа — ад царквы.
Артыкул 53. Сям’я знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
23
Шлюб груптуецца на добраахвотпай згодзе жанчыны і мужчыны; муж і жонка поўнасцю раўпапраўныя ў сямейных адносінах.
Дзяржава клапоціцца аб сям’і шляхам стварэяня і развіцця шырокай сеткі дзіцячых устаноў, арганізацыі і ўдаскапалення службы быту і грамадскага харчавання, выплаты дапамог з выпадку нараджэння дзіцяці, прадастаўлення дапамог і льгот мнагадзетным сем’ям, а таксама іншых відаў дапамог і помачы сям’і.
Артыкул 54. Грамадзяпам СССР гарантуецца недатыкальнасць асобы. Ніхто не можа быць падвергнуты арышту іначай як па падставе судовага рашэння або з санкцыі пракурора.
Артыкул 55. Грамадзянам СССР гарантуецца недатыкальнасць жылля. Ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё супраць волі асоб, якія ў ім пражываюць.
Артыкул 56. Асабістае жыццё грамадзян, тайна перапіскі, тэлефонных перагавораў і тэлеграфных паведамленняў ахоўваюцца Законам.
Артыкул 57. Павага асобы, ахова правоў і свабод грамадзян — абавязак усіх дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і службовых асоб.
Грамадзяне СССР маюць права па судовую абарону ад замахаў на гонар і годнасць, жыццё і здароўе, на асабістую свабоду і маёмасць.
Артыкул 58. Грамадзяне СССР маюць права абскардзіць дзеянні службовых асоб, дзяржаўных і грамадскіх органаў. Скаргі павінны быць разгледжаны ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Законам.
Дзеянні службовых асоб, якія ўчынены з парушэпнем Закона, з перавышэннем паўнамоцтваў і якія ўшчамляюць правы грамадзян, могуць быць ва ўстаноўленым Законам парадку абскарджаны ў суд.
24
Грамадзяне СССР маюць права на пакрыццё ўрону, прычыненага незаконнымі дзеяннямі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, а таксама службовых асоб пры выкананні імі службовых абавязкаў.
Артыкул 59. Ажыццяўленне правоў і свабод з’яўляецца неаддзельным ад выканання грамадзяніпам сваіх абавязкаў.