• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канстытуцыя СССР 1977

    Канстытуцыя СССР

    1977

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 66с.
    Мінск 1977
    19.89 МБ
    7)	утварае ў выпадку неабходнасці камітэты, галоўныя ўпраўленні і іншыя ведамствы пры Савеце Міністраў СССР па справах гаспадарчага, сацыяльнакультурнага і абароннага будаўніцтва.
    Артыкул 132. Для вырашэння пытанняў, звязаных з забеспячэннем кіраўніцтва народнай гаспадаркай, і іншых пытанняў дзяржаўнага кіравання ў якасці пастаяннага органа Савета Міністраў СССР дзейнічае Прэзідыум Савета Міністраў СССР у саставе Старшыні Савета Міністраў СССР, першых намеспікаў і намеснікаў Старшыні.
    Артыкул 133. Савет Міністраў CGCP на аснове і з мэтай выканання законаў СССР і іпшых рашэнняў Вярхоўнага Савета СССР і яго Прэзідыума выдае пастаповы і распараджэнні і правярае іх выканаппе. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў СССР з’яўляюцца абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі СССР.
    Артыкул 134. Савет Міпістраў СССР мае права па нытаннях, аднесепых да ведашія Саюза ССР, прыпыняць выкананне пастаноў і распараджэнняў Саветаў Міністраў саюзных рэспублік, а таксама адмяняць акты міністэрстваў СССР, дзяржаўпых камітэтаў СССР, іпшых падведамных яму органаў.
    Артыкул 135. Савет Міністраў СССР аб’ядноўвае і накіроўвае работу агульнасаюзных і саюзнарэспублі
    49
    канскіх міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў СССР, іншых падведамных яму органаў.
    Агульнасаюзныя міністэрствы і дзяржаўныя камітэты СССР кіруюць даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўляюць міжгаліновае кіраванпе на ўсёй тэрыторыі СССР непасрэдна ці праз органы, якія ствараюцца імі.
    Саюзнарэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты СССР кіруюць даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўляюць міжгаліновае кіраванне, як правіла, праз адпаведныя міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, іншыя органы саюзных рэспублік і кіруюць непасрэдна асобнымі прадпрыемствамі і аб’яднаннямі, якія знаходзяцца ў саюзным падпарадкаванні. Парадак перадачы прадпрыемстваў і аб’яднанняў з рэспублікапскага і мясцовага падпарадкавання ў саюзнае вызначаецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР.
    Міністэрствы і дзяржаўныя камітэты СССР нясуць адказнасць за стан і развіццё даручаных ім сфер кіравання; у межах сваёй кампетэнцыі выдаюць акты на аснове і з мэтай выкапання законаў СССР, іншых рашэнняў Вярхоўнага Савета СССР і яго Прэзідыума, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР; арганізоўваюць і правяраюць іх выкананне.
    Артыкул 136. Кампетэнцыя Савета Міністраў СССР і яго Прэзідыума, парадан іх дзейнасці, адносіны Савета Міністраў з іншымі дзяржаўнымі органамі, а таксама пералік агульнасаюзных і саюзнарэспубліканскіх міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў СССР вызначаюцца на аснове Канстытуцыі Законам аб Савеце Міністраў СССР,
    VI. АСНОВЫ БУДОВЫ ОРГАНАУ ДЗЯРЖАУНАЙ УЛАДЫ I КІРАВАННЯ У САЮЗНЫХ РЭСПУБЛІКАХ
    РАЗДЗЕЛ 17
    ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАУНАЙ УЛАДЫ I КІРАВАНЙЯ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛІКІ
    Артыкул 137. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады саюзнай рэспублікі з’яўляецца Вярхоўны Савет саюзнай рэспублікі.
    Вярхоўны Савет саюзнай рэспублікі правамоцны вырашаць усе пытанні, аднесеныя да ведання саюзнай рэспублікі Канстытуцыяй СССР і Канстытуцыяй саюзнай рэспублікі.
    Прыняцце Канстытуцыі саюзнай рэспублікі, унясенне ў яе змен; зацвярджэнне дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця, дзяржаўнага бюджэту саюзнай рэспублікі і справаздач аб іх выкананні; утварэнне падсправаздачных яму органаў ажыццяўляюцца выключна Вярхоўным Саветам саюзнай рэспублікі.
    Законы саюзнай рэспублікі прымаюцца Вярхоўным Саветам саюзнай рэспублікі або народным галасавапнем (рэферэндумам), якое праводзіцца па рашэнню Вярхоўнага Савета саюзнай рэспублікі.
    Артыкул 138. Вярхоўны Савет саюзнай рэспублікі выбірае Прэзідыум Вярхоўнага Савета — пастаянна дзеючы орган Вярхоўнага Савета саюзнай рэспублікі, падсправаздачны яму ва ўсёй сваёй дзейнасці. Састаў і паўнамоцтвы Прэзідыума Вярхоўнага Савета саюзнай
    51
    рэспублікі вызначаюцца Канстытуцыяй саюзнай рэспублікі.
    Артыкул 139. Вярхоўны Савет саюзнай рэспублікі ўтварае Савет Міністраў саюзнай рэспублікі — Урад саюзнай рэспублікі — вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады саюзнай рэспублікі.
    Савет Міністраў саюзнай рэспублікі з’яўляецца адказным перад Вярхоўным Саветам саюзнай рэспублікі і яму падсправаздачны, а ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета — перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета саюзнай рэспублікі, якому падсправаздачяы.
    Артыкул 140. Савет Міністраў саюзнай рэспублікі выдае пастановы і распараджэнні на аснове і з мэтай выканання заканадаўчых актаў СССР і саюзнай рэспублікі, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР, арганізоўвае і правярае іх выкананне.
    Артыкул 141. Савет Міністраў саюзнай рэспублікі мае права прыпыняць выкананне пастаноў і распараджэнпяў Саветаў Міністраў аўтаномных рэспублік, адмяняць рашэнні і распараджэнні выканаўчых камітэтаў краявых, абласных, гарадскіх (гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання) Саветаў народных дэпутатаў, Саветаў народных дэпутатаў аўтаномных абласцей, а ў саюзных рэспубліках, якія не маюць абласнога падзелу,— выканаўчых камітэтаў раённых і адпаведных гарадскіх Саветаў народных дэпутатаў.
    Артыкул 142. Савет Міністраў саюзнай рэспублікі аб’ядноўвае і накіроўвае работу саюзнарэспубліканскіх і рэспублікапскіх міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў саюзнай рэспублікі, іншых падведамных яму оргапаў.
    Саюзнарэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўпыя камітэты саюзнай рэспублікі кіруюць даручанымі ім га
    52
    лінамі кіравання або ажыццяўляюць міжгаліновае кіраванне, падпарадкоўваючыся як Савету Міністраў саюзнай рэспублікі, так і адпаведнаму саюзнарэспубліканскаму міністэрству СССР або дзяржаўнаму камітэту CGCP.
    Рэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты кіруюць даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўляюць міжгаліновае кіраванне, падпарадкоўваючыся Савету Міністраў саюзнай рэспублікі.
    РАЗДЗЕЛ 18
    ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ I КІРАВАННЯ АЎТАНОМНАЙ РЭСПУБЛІКІ
    Артыкул 143. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады аўтаномнай рэспублікі з’яўляецца Вярхоўны Савет аўтаномнай рэспублікі.
    Прыняцце Канстытуцыі аўтаномнай рэспублікі, унясенне ў яе змен; зацвярджэнне дзяржаўпых планаў эканамічпага і сацыяльнага развіцця, а таксама дзяржаўнага бюджэту аўтаномнай рэспублікі; утварэнне падсправаздачных яму органаў ажыццяўляюцца выключна Вярхоўным Саветам аўтаномнай рэспублікі.
    Законы аўтаномнай рэспублікі прымаюцца Вярхоўным Саветам аўтаномнай рэспублікі.
    Артыкул 144. Вярхоўны Савет аўтаномнай рэспублікі выбірае Прэзідыум Вярхоўнага Савета аўтапомнай рэспублікі і ўтварае Савет Міністраў аўтаномнай рэспублікі — Урад аўтаномнай рэспублікі.
    53
    РАЗДЗЕЛ 19
    МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ I КІРАВАННЯ
    Артыкул 145. Органамі дзяржаўнай улады ў краях, абласцях, аўтаномных абласцях, аўтаномных акругах, раёнах, гарадах, раёнах у гарадах, пасёлках, сельскіх населеных пунктах з’яўляюцца адпаведныя Саветы народных дэпутатаў.
    Артыкул 146. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў вырашаюць усе пытанні мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Савета, ажыццяўляюць рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў, кіруюць дзейнасцю ніжэйстаячых Саветаў народных дэпутатаў, удзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага і агульнасаюзнага значэння, уносяць па іх свае прапановы.
    Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў кіруюць на сваёй тэрыторыі дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльнакулыурным будаўніцтвам; зацвярджаюць планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця і мясцовы бюджэт; ажыццяўляюць кіраўніцтва падпарадкаванымі ім дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі; забяспечваюць захаванне законаў, ахову дзяржаўнага і грамадскага парадку, правоў грамадзян; садзейнічаюць умацаванню абароназдольнасці краіны.
    Артыкул 147. У межах сваіхпаўнамоцтваўмясцовыя Саветы народных дэпутатаў забяспечваюць комплекснае эканамічнае і сацыяльнае развіццё на іх тэрыторыі; ажыццяўляюць каптроль за захаваняем заканадаўства размешчанымі на гэтай тэрыторыі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі вышэйстаячага падпарадкавання; каардынуюць і кантралююць іх дзейнасць у галі
    54
    не зеллекарыстання, аховы прыроды, будаўніцтва, выкарыстання працоўных рэсурсаў, вытворчасці тавараў пароднага спажыванпя, сацыяльнакультурнага, бытавога і іншага абслугоўвання насельніцтва.
    Артыкул 148. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў прымаюць рашэппі ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім заканадаўствам Саюза ССР, саюзнай і аўтаномнай рэспублікі. Рашэнні мясцовых Саветаў з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі размешчанымі на тэрыторыі Савета прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, а таксама службовымі асобамі і грамадзянамі.
    Артыкул 149. Выканаўчымі і распарадчымі органамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў з’яўляюцца выканаўчыя камітэты, якія выбіраюцца імі з ліку дэпутатаў.
    Выканаўчыя камітэты не радзей аднаго разу ў год робяць справаздачы Саветам, якія іх выбралі, а таксаяа на сходах працоўных калектываў і па месцы пражывання грамадзян.
    Артыкул 150. Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў з’яўляюцца непасрэдна падсправаздачнымі як Савету, які іх выбраў, так і вышэйстаячаму выканаўчаму і распарадчаму органу.
    VIL ПРАВАСУДДЗЕ, АРБІТРАЖ I ПРАКУРОРСКІ НАГЛЯД
    РАЗДЗЕЛ 20
    СУД I АРБІТРАЖ
    Артыкул 151. Правасуддзе ў СССР ажыццяўляецца толькі судом.
    У СССР дзейнічаюць Вярхоўны Суд СССР, Вярхоўпыя Суды саюзных рэспублік, Вярхоўныя Суды аўтаномных рэспублік, краявыя, абласныя, гарадскія суды, суды аўтаномных абласцей, суды аўтаномных акруг, раённыя (гарадскія) народныя суды, а таксама ваенныя трыбуналы ва Узброеных Сілах.
    Артыкул 152. Усе суды ў СССР утвараюцца на асновах выбарпасці суддзяў і народных засядацеляў.
    Народныя суддзі раённых (гарадскіх) народных судоў выбіраюцца грамадзянамі раёна (горада) на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні тэрмінам на пяць гадоў. Народныя засядацелі раённых (гарадскіх) народных судоў выбіраюцца на сходах грамадзян па месцы іх работы або пражывання адкрытым галасаваннем тэрмінам на два з палавінай гады.
    Вышэйстаячыя суды выбіраюцца адпаведнымі Саветамі народпых дэпутатаў тэрмінам на пяць гадоў.