Выдавец: Беларусь
Памер: 66с.
Мінск 1977
У карыстанні грамадзян могуць знаходзіцца ўчасткі зямлі, якія адводзяцца ва ўстаноўленьш Законам парадку для вядзепня падсобнай гаспадаркі (уключаючы ўтрыманне жывёлы і птушкі), садоўніцтва і агародніцтва, а таксама для індывідуальнага жыллёвага будаўніц
10
тва. Грамадзяне абавязаны рацыянальна выкарыстоўваць адведзеныя ім зямельныя ўчасткі. Дзяржава і калгасы аказваюць садзейнічанне грамадзянам у вядзенні падсобнай гаспадаркі.
Маёмасць, якая знаходзіцца ў асабістай уласнасці або ў карыстанні грамадзян, не павінна служыць для атрымання непрацоўных даходаў, выкарыстоўвацца на шкоду інтарэсам грамадства.
Артыкул 14. Крыніцай росту грамадскага багацця, дабрабыту народа і кожнага савецкага чалавека з’яўляецца свабодная ад эксплуатацыі праца савецкіх людзей.
У адпаведнасці з прынцыпам сацыялізму «Ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па працы» дзяржава ажыццяўляе кантроль за мерай працы і спажывапня. Яна вызначае размер падатку на даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню.
Грамадска карысная праца і яе вынікі вызначаюць становішча чалавека ў грамадстве. Дзяржава, спалуЧаючы матэрыяльныя і маральныя стымулы, заахвочваючы наватарства, творчыя адносіны да работы, садзейнічае нератварэнню працы ў першую жыццёвую патрэбнасць кожнага савецкага чалавека.
Артыкул 15. Вышэйшая мэта грамадскай вытворчасці пры сацыялізме — найбольш поўнае задавальненне растучых матэрыяльных і духоўных патрэбнасцей людзей.
Апіраючыся на творчую актыўнасць працоўных, сацыялістычнае спаборніцтва, дасягненні навуковатэхнічнага прагрэсу, удасканальваючы формы і метады кіраўніцтва эканомікай, дзяржава забяспечвае рост прадукцыйнасці працы, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці работы, дынамічнае, планамернае і прапарцыянальнае развіццё народнай гаспадаркі.
11
Артыкул 16. Эканоміка СССР складае адзіны народнагаспадарчы комплекс, які ахоплівае ўсе звенні грамадскай вытворчасці, размеркавання і абмену на тэрыторыі краіны.
Кіраўніцтва эканомікай ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця, з улікам галіновага і тэрытарыяльнага прынцыпаў, вры спалучэнні цэнтралізаванага кіравання з гаспадарчай самастойнасцю і ініцыятывай прадпрыемстваў, аб’яднанняў і іншых арганізацый. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваюцца гаспадарчы разлік, прыбытак, сабекошт, іншыя эканамічныя рычагі і стымулы.
Артыкул 17. У СССР у адпаведнасці з Законам дапускаюцца індывідуальная працоўная дзейнасць у сферы саматужнарамесных промыслаў, сельскай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання насельніцтва, а таксама іншыя віды дзейнасці, заснаваныя выключна на асабістай працы грамадзян і членаў іх сем’яў. Дзяржава рэгулюе індывідуальную працоўную дзейнасць, забяспечваючы яе выкарыстанне ў інтарэсах грамадства.
Артыкул 18. У інтарэсах цяперашняга і будучых пакаленняў у СССР прымаюцца неабходныя меры для аховы і навукова абгрунтаванага, рацыянальнага выкарыстапня зямлі і яе нетраў, водных рэсурсаў, раслінпага і жывёльнага свету, для захавання ў чысціні паветра і вады, забеспячэння ўзнаўлення прыродных багаццяў і паляпшэння асяроддзя, якое акружае чалавека
РАЗДЗЕЛ 3
САЦЫЯЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ I КУЛЬТУРА
Артыкул 19. Сацыяльную аснову СССР складае пепарушны саюз рабочых, сялян і інтэлігенцыі.
12
Дзяржава садзейнічае ўзмацненню сацыяльнай адпароднасці грамадства — сціранню класавых адрозненняў, істотных адрозненняў паміж горадам і вёскаіі, разумовай і фізічнай працай, усебаковаму развіццю і збліжэнню ўсіх нацый і народнасцей СССР.
Артыкул 20. У адпаведнасці з камуністычным ідэалам «Свабоднае развіццё кожнага ёсць умова свабоднага развіцця ўсіх» дзяржава ставіць сваёй мэтай расшырэпне рэалыіых магчымасцей для прымянення грамадзянамі сваіх творчых сіл, здольнасцей і талентаў, для ўсебаковага развіцця асобы.
Артыкул 21. Дзяржава клапоціцца аб паляпшэнні ўмоў і ахове працы, яе навуковай арганізацыі, аб скарачэнні, а ў далейшым і поўным выцясненні цяжкай фізічнай працы на аснове комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў ва ўсіх галінах народпай гаспадаркі.
Артыкул 22. У СССР паслядоўна ажыццяўляецца праграма ператварэнпя сельскагаспадарчай працы ў разнавіднасць індустрыяльнай; расшырэнпя ў сельскай мясцовасці сеткі ўстаноў народнай асветы, культуры, аховы здароўя, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі; пераўтварэння сёл і вёсак у добраўпарадкаваныя пасёлкі.
Артыкул 23. На аснове росту прадукцыйнасці працы дзяржава няўхілыіа ажыццяўляе курс на павышэнне ўзроўню аплаты працьг, рэальных даходаў працоўных.
У мэтах больш поўнага задавальнення патрэбнасцей савецкіх людзей ствараюцца грамадскія фонды спажывання. Дзяржава пры шырокім удзеле грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў забяспечвае рост і справядлівае размеркаванне гэтых фондаў.
13
Артыкул 24. У СССР дзейнічаюць і развіваюцца дзяржаўныя сістэмы аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі.
Дзяржава заахвочвае дзейнасць кааператыўных і іншых грамадскіх арганізацый ва ўсіх сферах абслугоўвання насельніцтва. Яна садзейнічае развіццю масавай фізічнай культуры і спорту.
Артыкул 25. У СССР існуе і ўдасканальваецца адзіная сістэма народнай асветы, якая забяспечвае агульнаадукацыйную і прафесіянальную падрыхтоўку грамадзян, служыць камуністычнаму выхаванню, духоўнаму і фізічнаму развіццю моладзі, падрыхтоўцы яе да працы і грамадскай дзейнасці.
Артыкул 26. У адпаведнасці з патрэбнасцямі грамадства дзяржава забяспечвае планамернае развіццё навукі і падрыхтоўку навуковых кадраў, арганізоўвае ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў у народную гаспадарку і іншыя сферы жыцця.
Артыкул 27. Дзяржава клапоціцца аб ахове, прымнажэнні і шырокім выкарыстанні духоўных каштоўнасцей для маральнага і эстэтычнага выхавання савецкіх людзей, павышэння іх культурнага ўзроўню.
У СССР усямерна заахвочваецца развіццё прафесіянальнага мастацтва і народнай мастацкай творчасці.
РАЗДЗЕЛ 4
ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА
Артыкул 28. СССР няўхільна праводзіць ленінскую палітыку міру, выступае за ўмацаванне бяспекі народаў і шырокае міжнароднае супрацоўніцтва.
Знешняя палітыка СССР накіравана на забеспячэнне спрыяльных міжнародных умоў для пабудовы камуніз
14
му ў СССР, абарону дзяржаўных інтарэсаў Савецкага Саюза, умацаванне пазіцый сусветнага сацыялізму, падтрымку барацьбы народаў за нацыянальнае вызваленне і сацыяльны прагрэс, на прадухіленне агрэсіўных войпаў, дасягненне ўсеагульнага і поўнага раззбраення і паслядоўнае ажыццяўленне прынцыпу мірнага суіснавання дзяржаў з розным сацыяльным ладам.
У СССР прапаганда вайны забараняецца.
Артыкул 29. Адносіны СССР з іншымі дзяржавамі будуюцца на аснове захавання прынцыпаў суверэннай роўнасці; узаемнага адмаўлення ад прымянення сілы або пагрозы сілай; непарушнасці граніц; тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў; мірнага ўрэгулявання спрэчак; неўмяшання ва ўнутраныя справы; павагі правоў чалавека і асноўных свабод; раўнапраўя і права народаў распараджацца сваім лёсам; супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; добрасумленнага выканання абавязацельстваў, якія вынікаюць з агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права, з заключаных СССР міжнародных дагавораў.
Артыкул 30. СССР як састаўная частка сусветнай сістэмы сацыялізму, сацыялістычнай садружнасці развівае і ўмацоўвае дружбу і супрацоўніцтва, таварыскую ўзаемадапамогу з краінамі сацыялізму на аснове прынцыпу сацыялістычнага інтэрнацыяналізму, актыўна ўдзельнічае ў эканамічнай інтэграцыі і ў міжнародным сацыялістычным падзеле працы.
РАЗДЗЕЛ 5
АБАРОНА САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ АЙЧЫНЫ
Артыкул 31. Абарона сацыялістычнай Айчыны адносіцца да важнейшых функцый дзяржавы і з’яўляецца справай усяго народа.
15
У мэтах абароны сацыялістычных заваёў, мірнай працы савецкага народа, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы створаны Узброеныя Сілы СССР і ўстаноўлен усеагульны воінскі абавязак.
Лбавязак Узброеных Сіл СССР перад народам — надзейна абараняць сацыялістычную Айчыну, быць у пастаяннай баявой гатоўнасці, якая гарантуе неадкладны адпор любому агрэсару.
Артыкул 32. Дзяржава забяспечвае бяспеку і абароназдольнасць краіны, аснашчае Узброеныя Сілы СССР усім неабходным.
Абавязкі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, службовых асоб і грамадзян па забеспячэнню бяспекі краіны і ўмацаванню яе абароназдольнасці вызначаюцца заканадаўствам Саюза ССР.
II. ДЗЯРЖАВА I АСОБА
РАЗДЗЕЛ 6
ГРАМАДЗЯНСТВА СССР.
РАЎНАПРАЎЕ ГРАМАДЗЯН
Артыкул 33. У СССР устаноўлена адзінае саюзнае грамадзянства. Кожны грамадзянін саюзнай рэспублікі з’яўляецца грамадзянінам СССР.
Падставы і парадак набыцця і страты савецкага грамадзянства вызначаюцца Законам аб грамадзянстве СССР.
Грамадзяне СССР за граніцай карыстаюцца абаропай і заступніцтвам Савецкай дзяржавы.
Артыкул 34. Грамадзяне CGCP з’яўляюцца роўнымі перад Законам незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, месца пражывання і іншых акалічнасцей.
Раўнапраўе грамадзян СССР забяспечваецца ва ўсіх галінах эканамічнага, палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця.
Артыкул 35. Жанчына і мужчына маюць у СССГ роўныя правы.
Ажыццяўленне гэтых правоў забяспечваецца прадастаўленнем жанчынам роўных з мужчынамі магчымасцей у атрыманні адукацыі і прафесіянальнай падрыхтоўкі, у працы, узнагароджанні за яе і павышэнні па
2 Зак. 642
17
рабоце, у грамадскапалітычнай і культурнай дзейнасці, а таксама спецыяльнымі мерамі па ахове працы і здароўя жанчын; стварэннем умоў, якія дазваляюць жанчынам спалучаць працу з мацярынствам; прававой абаронай, матэрыяльнай і маральнай падтрымкай мацярынства і дзяцінства, уключаючы прадастаўленне аплатных водпускаў і іншых ільгот цяжарным жанчынам і мацярам, паступовае скарачэнне рабочага часу жанчын, якія маюць малалетніх дзяцей.
Артыкул 36. Грамадзяне СССР розных рас і нацыянальнасцей маюць роўныя правы.
Ажыццяўленне гэтых правоў забяспечваецца палітыкай усебаковага развіцця і збліжэння ўсіх нацый і народнасцей СССР, выхаваннем грамадзян у духу савецкага патрыятызму і сацыялістычнага інтэрнацыяналізму, магчымасцю карыстацца роднай мовай і мовамі іншых народаў СССР.