Карэльскія Курапаты 1937-1938
расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусі. Рэха Гулага
Алена Кобец-Філімонава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 180с.
Мінск 2007
Алена Кобец-Філімонава
КАРЭЛЬСКІЯ
КУРАПАТ
1937
Алена Кобец-Філімонава
КАРЭАЬСКІЯ
КУРАПАТЫ
1937-1938
(расстрэльныя спісы беларусаў
і асуджаных у Беларусі)
РЭХА ГУЛАГА
МІНСК, «КНІГАЗБОР», 2007
УДК 94 (47+57) [1937-1938]
ББК 63.3 (2)
К 55
Кобец-Філімонава, А.
К 55 Карэльскія Курапаты 1937-1938: расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусь Рэха ГУЛАГа. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — 180 с.
ISBN 978-985-6852-06-3.
Выданне кнігі памяці прымеркавана да 70-гадовага юбілею «вялікага тэрору», які адзначаецца ў 2007 г. як міжнародны Год Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій прагрэсійнымі слаямі насельніцтва ўсяго свету.
Гэта кніга — адно з шматлікіх выданняў, прысвечаных ушанаванню памяці бязвінных ахвяр крывавага сталінскага рэжыму.
УДК 94(47+57)11937-1938)
ББК 63.3 (2)
ISBN 978-985-6852-06-3
© Кобец-Філімонава А., 2007
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2007
Т— могілкі рэпрэсаваных ва ўрочышчы Сандармох пад Мядзвеж’егорскам (Арханг. вобл., станцыя Мядзвежая гара), дзе звычайна выконваліся прыгаворы над вязнямі Беламора-Балтыйскага лагера.
Международное общество «Мемориал»
Мемориальное кладбище
САНДОРМОХ
1937
27 октября 4 ноября
(Соловецкий этап)
Научно-информационный центр «Мемориал» Сан кт-Петер бург
1997
Тытульны ліст кнігі, выдадзенай Санкт-Псцербургскім «Мемарыялам» да 60-годдзя «вялікага тэрору» ў СССР (1937-1997).
ВА ЎРОЧЫШЧЫ СМЕРЦІ
Выданне кнігі памяці прымеркавана да 70-годдзя «вялікага тэрору» 1937 года (1937-2007).
У кнізе памяці расказваецца пра тое, як у карэльскім урочышчы Сандармох, што пад Мядзвеж’егорскам (Архангельская вобл.), за некалькі дзён было расстраляна 1111 вязняў Салавецкага лагера асобага назначэння (СЛАН), вывезеных з Салаўкоў па пастанове Тройкі УНКУС Ленінградскай вобласці. Сярод пакутнікаў былі прадстаўнікі амаль усіх народаў СССР, у тым ліку 102 беларуса. I яшчэ 70 беларусаў, якія будавалі Беламорканал, знойдзены ў тым жа ўрочышчы — яны былі расстраляны крыху пазней. Былі і іншаземцы. Толькі праз 60 год (1 ліпеня 1997) пошукавыя групы Санкт-ГІецярбургскага і Карэльскага «Мемарыялаў» знайшлі месца пахавання расстралянага салавецкага этапу (150 брацкіх магіл) і вязняў Бслбалтлага*.
У кнізе памінаецца і пра тое, як 27 кастрычніка 1997 года ў сувязі з 60-годдзем трагічнай падзеі ў Сандармоху адбылося адкрыццё памятных зпакаў, арганізаванае Міжнародным таварыствам «Мемарыял» і Камісіяй па аднаўленню правоў ахвяр палітычных рэпрэсій Рэспублікі Карэлія. Адбылася і акцыя пакаяпня.
Друкуюцца расстрэльныя спісы беларусаў, зпойдзеныя мною ў кнізе «Мемориальное кладбище Сандормох» (Санкт-Пецярбург, 1997) і дзякуючы пошукавай трупе Карэльскага «Мемарыяла», якая склала асобныя спісы ахвяраў па нацыянальнасцях.
Ёсць у кнізе і архіўныя дакументы-рапарты карных органаў пра выкананне працэдуры расстрэлаў катамі, якія за адну ноч бязлітасна забівалі па 200-250, а то і па 400 чалавек, каб выканаць план, і за гэту бесчалавечную акцыю яны атрымалі падарункі і ўзнагароды. Змешчаны і ўспаміны вязняў ГУЛАГа, якім пашчасціла выжыць, іх творы аб перажытым.
* Беламора-Балтыйскі лагер.
Расстрэльныя спісы ўпсршыню друкаваліся ў газсце «Народная Воля» ў 1997 г. (№№ 227, 228, 229). У выданні скарыстаны архіўныя матэрыялы БААПР (Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій), якая дзейнічалаў 1992—1998 гг. мінулагастагоддзя. Некаторыя матэрыялы друкаваліся ў газетах і бюлетэні «Рэха ГУЛАГа» (выданне БААПР).
Зноскі нарускай мове належаць рэдакцыі кнігі «Мемориальное кладбище Сандор.мох». Усе спісы друкуюцца з захаваннем тэрміналогіі лагернай адміністрацыі.
Алена Кобец Філімонава
ЛЮДИ! НЕ УБИВАИТЕ ДРУГ ДРУГА!*
* * *
«Люди! Не убивайте друг друга!» — кричат слова. «Мертвых не забывайте!» — Шепчет могил трава.
Жертвы репрессий лютых С камня взывают к нам: «Не возвращайтесь, люди, К сталинским временам!»
Олег Мишин
* Тры вершы перадрукаваны з кнігі «Место расстрела Сандормох» (Петразаводск, 1999).
Бегут ли ручьев потоки, Лютуют ли холода — Убиенных потомки дорогу знают сюда.
Длинный — на версты — список, Фамилии, имена:
Кузнец, учитель, епископ...
Участь у всех одна.
Из крестьянских провинций, Поселков и городов Гнали в сосняк убийцы Дедов, юношей, вдов...
Трясли в кузовах трехтонок, Словно убойный скот.
Энкавэдэшный подонок Скалил клыкастый рот.
Тупица, он хмурил брови И ухмылялся вновь.
Он жаждал, как хищник, крови, Сытной жратвы, чинов.
В лесу воронье кричало, Зловеще алел рассвет...
«Куда мы едем, начальник?» Но ни слова в ответ.
После допросов частых, Унижений, угроз
Привезли их, несчастных, На свирепый мороз.
Озябшие, огляделись
Тревожно по сторонам: Среди деревьев виднелись Десятки вырытых ям.
Не по сезону одетый Белобрысый юнец Шепнул тщедушному деду: «Кажется, нам конец...»
Руководитель взвода
Был горласт и суров: «Чекисты! Врагов народа Загоним пулями в ров!»
«Стреляйте, подлые гады!
За нами нету вины!..» Никто не просил пощады У палачей страны.
До последнего вздоха Ждали добрых вестей... Лежат в песках Сандормоха Тонны тленных костей.
Под ношею неба горбясь, Летит журавлиный косяк. Молчит в урочище скорби Свидетель тех лет — сосняк.
Ни сорочьего гама, Ни синиц, ни клестов...
Над зарытыми в ямах — Лес высоких крестов.
Людей застывшие позы...
Я видел, как майским днем Потомков горькие слезы Сливались с теплым дождем.
А. Родин, 1998 г.
Урочище Сандормох
О, как долго хранило урочище Эту страшную тайну свою!
Нс на трудном погибли вы поприще, Не за Родину в честном бою.
Вас казнили рукою жестокою На рассвете, как будто врагов. Чужеземца, и женщину кроткую, И карельских простых мужиков. .
Кто не ведал, что утро — последнее, Стали в путь узелки собирать...
Никогда не узнают наследники, Как вам горько пришлось умирать!
На краю возле ямы построили, Залп — и кровью окрасился мох. Много тысяч вас здесь упокоили.
Как зловеще звучит «Сандормох»!
Вот и все. Жизнь без вас продолжается.
У убитых растут сыновья.
Покаяния час приближается.
Вот, урочище, правда твоя!
Черепа, на затылках пробитые, Через время живым говорят: «Будьте в мире, друг друга любите вы, Да не встанет на брата брат!
И тогда на земле-страдалице Не случится такое зло!
Приходите сюда покаяться, Вспоминайте о нас светло!»
Софья Анищенко, 25—26 октября 1997 г.
Не патушы свечку памяці
БЕЛАРУСЬ САЛАЎКІ САНДАРМОХ 1937
РАССТРЭЛ У САНДАРМОХУ САЛАВЕЦКАГА ЭТАПУ
3 1111 вязняў Салавецкай турмы, расстраляных ва ўрочышчы Сандармох з 27 касзрычніка па 4 лістапада 1937 г., 102 бсларуса і ўраджэнца Беларусі*.
3 успамінаў былога вязня СЛАНа Ю. Чыркова:
«В конце октября выгнали всех обитателей открытых камер кремля на генеральную проверку. На проверке зачитали огромный список — несколько сот фамилий — отправляемых в этап. Срок подготовки — два часа. Сбор на этой же площадке. Началась ужасная суета. Одни бежали укладывать вещи, другие — прощаться со знакомыми. Через два часа большая часть этапируемых уже стояла с вещами. В это время из изоляторов вышли колонны заключенных с чемоданами и рюкзаками... Мелькали вперемешку знакомые и незнакомые лица. На всех было одно общее выражение: собранность и настороженность. Все стали какие-то суровые и отчужденные.
В рядах проходящих мелькнуло лицо профессора Флоренского, вот высоко несет голову седобородый профессор Литвинов (оба ПСБ). Показались Котляревский (в новой кожаной ушанке) и Вангенгейм (в черном пальто и пыжиковой шапке). Увидели меня. Кивают головами, а руки заняты чемоданами. Котляревский подмигнул и улыбнулся, но улыбка вышла невеселая...
А ряды все шли. Более тысячи заключенных было вывезено из Соловков в этот пасмурный октябрьский вечер. Это был уже второй этап из Соловков, названный “большим”.
* «Биографические сведения составлены по протоколам заседаний Особой Тройки НКВД по Ленинградской обл., выносившей приговор к ВМН без суда и следствия, в протоколах присутствуют искажения, сделанные в целях усиления обвинений, и обычная небрежность лагерной администрации». (3 дадатковага тэкста да кнігі «Мемориальное кладбище «Сандормох».)
После трех этапов кремль совсем опустел. 9 ноября было интенсивное северное сияние. В черном небе сходились и расходились не обычные многоцветные полосы, а багрово-красные дуги, что толковалось некоторыми как грозное знамение...»*
* * *
Напрыканцы ] 937 і напачатку 1938 гг., калі па загаду Наркома ўнутраных спраў Н. Яжова ў СССР праводзілася вялікая кампанія па знішчэнню так званых «ворагаў народа», Асобая Тройка УНКУС Ленінградскай вобласці пастанавіла расстраляць 1825 зняволеных СЛАНа як найбольш актыўных контррэвалюцыйных элементаў, асуджаных за шпіёнскую, дыверсійную, тэрарыстычную, паўстанцкую і бандыцкую дзейнасць, а таксама асуджаных членаў антысавецкіх партый (трацкістаў, эсэраў, дашнакоў і г. д.) і іншых асоб, якія вядуць у турмах ГУБД актыўную антысавецкую работу.
Расстрэльвалі трыма заходамі. Лёс апошніх двух этапаў быў вядомы — частку вывезлі ў Ленінград** (там жа пад Ленінградам і расстралялі), а частка расстраляна ў Салаўках. Лёс жа першага этапу, самага вялікага (1116 чалавек, з іх расстраляна 1111), доўгі час заставаўся невядомым, і толькі ў ліпені 1997 года пасля піматгадовых пошукаў было выяўлена месца расстрэлу і пахавання 1111 былых з/к Салавецкага лагера асобага назначэння, расстраляных ва ўрочышчы Сандармох, што на 19 км шашы Мядзвеж’егорск Павенец. Расстрэлы праводзіліся брыгадай выканаўцаў Ленінградскага УНКУС.
Салавецкіх вязняў перавозілі па мору ў Ке.мь, адтуль па чыгунцы ў Мядзвеж’егорск, змяшчалі ў СІЗА, затым — да месца расстрэлу.
Падсудны Міронаў (удзельнік крывавай бойні, уключаны ў спецбрыгаду для выканання прыгавору над асуджанымі ў якасці рабочай сілы), які ў 1938 г. і сам быў рэпрэсаваны (гл. Дакумент № 5), на судзе паказаў: «Дорога, по которой возили осужденных
* 3 кнігі «Мемориальное кладбище Сандормох». Аўтарскі стыль і арфаграфія захаваны.
** У гэтым этапе загінуў святар, вучоны і філосаф П. Фларэнскі.
к месту приведения в исполнение приговоров, была очень оживленной, так как по ней ходят люди, автобусы и автомашины. <.„> В первые дни операции при ленинградской бригаде обнаруживали, что осужденные в одежде хранили ножи, и были случаи, когда осужденные во время операции с ножами набрасывались на участников бригады и одного сотрудника из ленинградской бригады ранили в голову. Поэтому в дальнейшем во избежание подобных явлений и сохранения своих людей стали осужденных раздевать до нижнего белья еще в изоляторе и в таком виде отправляли их к месту назначения».