Карэльскія Курапаты 1937-1938
расстрэльныя спісы беларусаў і асуджаных у Беларусі. Рэха Гулага
Алена Кобец-Філімонава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 180с.
Мінск 2007
Пасля таго, як некаторыя спрабавалі ратавацца ўцёкамі, усіх вазілі звязанымі. Звязвалі рукі і ногі і кідалі ў машыну, як бярвенне. Ва ўрочышчы чэкісты валаклі іх па зямлі, кідалі ў выкапаныя загадзя ямы і кожнаму стралялі ў галаву.
У першым салавецкім этапе аказаліся лепшыя прадстаўнікі ўкраінскай інтэлігенцыі — рэжысёр Лесь Курбас* і драматург Miкола Куліш** (заснавальнікі новай украінскай драматургіі, фігуры так званага «Расстрэльнага Адраджэння»); гісторык С. Грушэўскі; міністр асветы незалежнай Украіны А. Крушальніцкі (з двума сынамі); гісторык М. Яворскі; наркам М. Полаз; з расейскай інтэлігенцыі — літаратар і адвакат А. Бабрышчаў-Пушкін, які абараняў на знакамітых судовых працэсах Бейліса і Пурышкевіча; вядомы вучоны А. Вангенгейм (стваральнік і кіраўнік Гідраметэаслужбьі СССР); маскоўскі літаратуразнаўца М. Дурнаво***; з беларускай інтэлігенцыі — член урада савецкай Беларусі, настаўнік Ф. Ва-
* У 1934 г. Л. Курбас асуджаны на 5 год у Белбалтлаг (на Мядзведжай Гары), затым пераведзены на Салаўкі. У 1961 г. родныя Курбаса атрымалі звестку аб смерці, датаваную 1942 годам, прычына смерці — кровазліццё ў мозг. (Заўвага аўтара.)
** М. Куліш бьіў арыштаваны ў 1934 г., асуджаны на 10 год ПГІЛ, сасланы на Салаўкі, дзе доўга і пакутліва паміраў ад туберкулёзу ў ізалятары. (Заўвага аўтара.)
*** Біягр. даведка з расстрэльнага спісу (пакараны 27 кастрычніка):
«Дурново Николай Николаевич. 1876, Москва. Дворянин. Филолог-славист. Академик Белорусской АН (1924 1928). Членкорреспондент АН СССР (Москва) Приговорен по делу славистов («Российская национальная партия») к 10 годам тюремного заключения (20.03.1934; КОГПУ). В заключении на Соловках занимался научной работой».
лынец; настаўнік беларускай школы, грамадска-палітычны дзеяч М. Бурсевіч; а таксама інтэлігенцыя амаль усіх нацыянальнасцяў былога СССР, сярод якіх — заснавальнік удмуртская літаратуры Кузсбай Герд, татарскі грамадскі дзеяч I. Фірдэус, выбарны кароль маскоўскага цыганскага табару Г. Станеска, грузінскія князі Я. Андронікаў (афіцэр арміі Дзянікіна) і Н. Эрыстаў, чаркескі пісьменнік X. Абукоў, свяшчэннаслужыцелі баптысцкай царквы, праваслаўнай, каталіцкай, у іх ліку айцец П. I. Вейгель, пасланы Ba-
М. М. Дурнаво. тыканам у СССР у 1930 г. для праверкі
фактаў псраследу католікаў.
Расстрэльныя спісы беларусаў* знойдзсны аўтарам у кнізе «Мемориальное кладбище Сандормох» (Санкт-Петербург, 1997) і дзякуючы пошукавай трупе Карэльскага «Мемориала», якая склада асобныя спісы ахвяраў па нацыянальнасцях.
У ліку расстраляных ва ўрочышчы Сандармох (маецца на ўвазе першы салавецкі этап) шмат нараджэнцаў Беларусі, асуджаных у Беларусі і сасланых на Салаўкі. Сярод іх 9 святароў каталіцкай канфесіі — Пётр Аўгуставіч Бараноўскі (беларус), Антоній Мікалаевіч Дземяшкевіч, Іосіф Казіміравіч Дземян, Іосіф Станіслававіч Лук’янін, Іван Раймундавіч Жаўрыд, Пётр Іосіфавіч
Біягр. даведка з Кароткай энцыклапедыі БССР (т. 5, с. 216): «Дурнаво Мікалай Мікалаевіч (4.11.1876, Масква1936), сав. філолаг-славіст. Чл.-кар. АН СССР (1924), акад. АН БССР (1928). Праф. Саратаўскага, Бел. і Маск, ун-таў. У 1924—29 жыў у Чэхаславакіі. Даследаваў рус. мову і яе дыялекты. Выдаў праны: «Кароткі нарыс рускай дыялекталогй» (1914), «Дыялекталагічныя даследаванні ў галіне велікарускіх гаворак» (ч. 1 —Паўднёвавелікаруская гаворка, в. 1, 1917), «Нарыс гісторыі рускай мовы» (1924) і ініп. Аўтар першага рус. слоўніка лінгвіністычных тэрмінаў «Граматычны слоўнік» (1924).
Тв.: Введение в историю русского языка. — 2 изд. — М. 1969».
* Расстрэльныя спісы ўпершыню друкаваліся ў газеце «Народная Воля» ў 1997 г. (№№ 227, 228, 229).
Капуста (беларус), Альбін Альбінавіч Шаціла (беларус), Антон Іванавіч Ярмаловіч (беларус). Аб рэпрэсіях члена ўрада Беларусі Ф. Валынца ў «Беларускай савецкай энцыклапедыі» доўгі час не было ніводнага слова, а год смерці замест 1937 напісаны 1941. Пра Максіма Тарасавіча Бурсевіча ў расстрэльным спісе чытаем: «...эканаміст-планавік (Мінск), асуджаны ў 1934 па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. У энцыклапедыі скажоная дата смерці і нічога не сказана аб арышце ў 1934 годзе гэтаксама, як і ў Валынца. I той, і другі —дзеячы рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, неаднаразова арыштоўваліся польскімі ўладамі, абодва ў выніку абмену палітвязнямі ў 1932 г. апынуліся ў БССР. На гэтай даце спыняецца ў БСЭ іхні жыццёвы пілях.
Каго толькі ў гэтым спісе няма! Рабочыя, чырвонаармейцы, бслагвардзейцы, анархісты, урачы, літаратары, настаўнікі, вучоныя, аграномы, студэнты, хатнія гаспадыні, члены УКП(б), нрафесары, дацэнты, шафёры — прадстаўнікі розных слаёў, але ў асноўным — інтэлігенцьія.
Івана Іосіфавіча Мельяновіча 1917 г. н. прыгаварылі да 10 год ППЛ са зніжаным тэрмінам да 6 гадоў 8 месяцаў з прычыны непаўналецця. Пачакалі, пакуль падрасце, і... расстралялі.
Захара Барысавіча Могліна з Гомеля, пэўна, расстралялі толькі за тое, што «быў жанаты на дачцэ Троцкага».
Амаль усе яны былі асуджаны ў Бсларусі, большасць прыгаворана да расстрэлу з заменяй на 10 год ППЛ, а затым без суда і следства тайна расстраляны ў Сандармоху.
Пошукавыя групы Санкт-Пецярбургскага і Карэльскага «Мемарыялаў», апрача астанкаў ахвяр салавецкага этапу, знайшлі месца масавага захавання зняволеных Белбалтлага і жыхароў паўднёвых раёнаў Карэліі ў тым жа ўрочышчы. У архівах НКУС Петразаводска знойдзены дакументы, якія сведчаць аб расстрэле 70 беларусаў, былых вязняў ББК* (яны ў другім расстрэльным спісе, які таксама публікуецца ў гэтай кнізе). Разам з расстралянымі салавецкімі вязнямі ў 1937-38 гг. у Мядзвеж’егорску 5 або 6 тысяч ахвяр. У час раскопак выяўлена каля 236 брацкіх магіл (у кожнай па 50-60 чалавек), з іх 150 напоўнены шкілетамі салавсцкіх вязняў.
* Беламора-Балтыйскі Камбінат НКУС, спецыяльнае аддзяленне (штрафное) на Салаўках. Пазней пераведзена на станцыю Мядзведжая Гара.
Раскопкі яшчэ вядуцца. Сандармох — урочышча смерці. У ім болыіі чым дзе-небудзь праводзілася масавых расстрэлаў у 1937 38 гг. Таму Сандармох называюць цэнтрам ГУЛАГа, яго сталіцай, яго сэрцам.
Салавецкі этап расстрэльваўся тыдзень. Забівалі кожную ноч, каб выканаць план. За тэту крывавую бойню галоўны кат-выканаўца, намеснік начальніка УНКУС ЛВ капітан ДБ Міхаіл Матвееў, які ўласнымі рукамі (іншы раз з памагатым Алаферам) расстраляў з рэвальвера 1111 ахвяр (па 200-250 чалавек на дзень з 27 кастрычніка па 4 лістапада), быў узнагароджаны ордэнам «Чырвонай зоркі» і каштоўным падарункам «за успешную борьбу с контрреволюцией» (гл. Дакумент № 4). Кат з вялікім стажам, ён забіваў людзей з 1918 года. У 1938 ён быў арыштаваны і асуджаны па групавой крымінальнай справе аператьіўных работнікаў Белбалтлага за перавышэнне ўлады ў час расстрэлаў пад Мядзвеж’егорскам, дзе шмат гадоў знішчаліся бязвінныя людзі (гл. Дакумент № 5).
Пошук магіл вёўся амаль 15 гадоў. У кнізе «Мемориальное кладбище Сандормох» дырэктар Санкт-Пецярбургскага навуковаінфармацыйнага цэнтра «Мемориал» У. Іофе піша: «Люди, убитые в Сандормохе, не были бессловесными рабами тоталитарного режима, они были носителями независимого человеческого духа, противостоящего угнетению и насилию. По замыслу палачей память об этих людях должна была быть вытравлена из народного сознания, сами они забыты, а место их захоронения оставаться скрытым навсегда. Сегодня мы знаем всех лежащих в Сандормохе поименно, а это значит — жертвы террора победили, а силы зла опять проиграли свою вечно обреченную на поражение борьбу за мировое господство».
Мы, беларусы, удзячны пошукавым трупам Карэльскага «Мемориала» (кіраўнік Ю. Дзмітрыеў) і Санкт-Пецярбургскага «Мемориала» (кіраўнік У. Іофе) за іх настойлівасць і мужнасць. Яны здолелі, нягледзячы на перашкоды, выявіць месца масавага пахавання, у якім аказаліся і нашы беларусы. Хай іхні подзвіг будзе нам дакорам за нашу ляноту і бяспамяцтва: мы ж прыйшлі ні з чым да 60-годдзя (а цяпер ужо і 70-годдзя) з дня расстрэлаў нашых родных землякоў. Прайшло столькі часу пасля знойдзенага пахавання ў Курапатах, дзе таксама зверскі забітыя беларусы (больш за 300001), а мы замест таго, каб патрабаваць ад урада доступу да расстрэльных спісаў бязвінна пакараных і будаўніцтва помніка, дазвалялі «гіенам» корпацца
ў магілах, апаганьваць астанкі нашых няшчасных землякоў. Нехта спрабуе схаваць сляды злачынства, не жадаючы пакаяцца, баючыся народнага гневу. А мы маўчым і сёння.
А раскопак у Беларусі ўсё больш і больш. «Курапатаў» у Беларусі знойдзена процьма. Гісторык-навуковец I. М. Кузняцоў лічыць, што ў Беларусі не менш 100 захаванняў з бязвіннымі ахвярамі, расстралянымі чэкістамі. За апошнія 10 год падчас раскопак знойдзены захаванні ў мінскім Парку Чалюскінцаў, у Лошыцы (мінскі мікрараён), на Барысаўшчыне, у Каспаравай Горцы (Дзяржынскі раён), каля Старабарысаўскага тракту (Ігуменскі шлях ад Мінска да Чэрвеня), дзе адбылося жудаснае «чэрвеньскае пабоішча». А сёлета пад Гомелем у раёне Чарнігаўскай шашы, ва ўрочышчах Тры Слупы і Баркі падчас раскопак яшчэ знайшлі масавае пахаванне ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Ці ўсе пералічыш?.. Раскопкі будуць весціся і надалей. Але ўлады па-ранейшаму не хочуць прызнаваць забойцамі сталінскіх чэкістаў, а валяць на гітлераўскіх акупантаў.
Не схаваю, на адкрыцці помніка і памятных знакаў у Сандармоху (27 кастрычніка 1997 года), дзе было задумана пабудаваць мемарыяльны комплекс, мне было горка з тае прычыны, што дарэмнымі аказаліся намаганні яшчэ жывых «гулагаўцаў» і дзяцей, бацькі якіх расстраляны у Курапатах, а таксама ў іншых месцах масавага пахавання. Крыўдна таму, што беларускі урад быццам аглух, не чуе ні нашых просьбаў, ні патрабаванняў, а гэта значыць, што ён яшчэ спадзяецца назаўсёды вытравіць з памяці людской сляды злачынстваў савецкага ўраду.
30 чэрвеня пачаліся раскопкі ў Сандармоху, напачатку ліпеня знойдзены магілы, а да 27 кастрычніка (на 60 угодкі з дня расстрэлу) Міжнародным таварыствам «Мемарыял» выдадзена кніга памяці, прысвечаная «вялікаму тэрору» ў СССР 1937 года, пабудавана каплічка, усталяваны памятныя знакі (крыжы над кожнай магілай і памятная дошка салавецкаму этапу). Сем’і рэпрэсаваных пісалі на крыжах імёны сваіх расстраляных сваякоў, святары асвячалі каплічку, служба вялася праваслаўная, пратэстанцкая і каталіцкая, бо пахаваны на могілках людзі рознай веры.