Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
• комплексны характар ведаў (вялікі дыяпазон тэм даследаванняў, шырокае кола ведаў пра край, іх энцыклапедычнасць, універсальнасць);
• рэгулярнасць і пастаяннасць даследаванняў;
• значныя вынікі працы (выданне кніг, артыкулаў у перыядычным друку, адкрыццё музеяў і падрыхтоўка выстаў, значная грамадская, педагагічная праца, спонсарская дзейнасць, удзел у добраўпарадкаванні помнікаў і памятных мясцін);
• любоў да краю. Краязнаўдо заўжды края.тюо.
Такім чынам, краязнаўцамі, на думку аўтара, можна лічыць шырокае кола асоб, якое ўключае ў сябе як падрыхтаваныя навуковыя кадры, што вывучаюць пэўную тэрыторыю на прафесійным узроўні, атрымліваюць за гэта грошы (гісторыка, які даследуе стан пэўнай тэрыторыі ў асобны перыяд, напрыклад, Полацк у часы сярэднявечча), так і аматараў, якія не маюць спецыяльнай адукацыі і займаюцца даследаваннямі з прычыны цікавасці ці любові да пэўнага краю. Сюды таксама можна аднесці асоб, якія не ставяць перад сабой мэты вывучэння пэўнага краю, але сваёй дзейнасцю спрыяюць такому вывучэнню, робяць шмат для папулярызацыі ведаў пра свой край і асвятлення асобных бакоў жыцця сярод насельніцтва рэгіёна.
Можна вызначыць наступныя катэгорыі асоб, якія праводзяць даследаванні рэгіёна:
• навукоўцы, якія даследуюць пэўную мясцовасць (Інстытут гісторыі НАН Беларусі);
• супрацоўнікі музеяў (дзяржаўных, грамадскіх, ведамасных);
• супрацоўнікі архіваў;
• супрацоўнікі бібліятэк;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты і супрацоўнікі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі;
• настаўнікі, стваральнікі школьных музеяў, супрацоўнікі цэнтраў дзіцячай творчасці;
• супрацоўнікі дзяржаўных органаў (кіраўнікі аддзелаў культуры, спорту і турызму цэнтраў рамёстваў і інш.), работнікі установы «Белпраектрэстаўрацыя»;
• краязнаўцыаматары;
• іншыя (мецэнаты, тыя, хто непасрэдна не займаюцца, але спрыяюць вывучэнню краю, даследаванні якіх маюць часовы, эпізадычны характар).
У сферу дзейнасці першых васьмі катэгорый уваходзяць краязнаўчыя даследаванні, якія замаўляюцца (і фінансуюцца) дзяржавай. Аматары працуюць больш незалежна, аднак у большасці сваёй у межах, якія вызначае ім улада (тэматыка, методыка, ідэалогія).
Перыядызацыя і характарыстыка краязнаўства Віцебшчыны другой паловы XX пачатку XXI ст.
У гісторыі краязнаўства Віцебшчыны другой паловы XX пачатку XXI ст. вылучаюцца два этапы: першы ахоплівае 19501985 гг., другі з 1985 да пачатку XXI ст. Першаму этапу ўласцівы масавы, але фармальны ўдзел у краязнаўчым руху насельніцтва краіны. Практычна адзінай грамадскай арганізацыяй, якая мела краязнаўчыя мэты дзейнасці, з’яўлялася Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (колькасць яго членаўу 1991 г. дасягала 2,1 млн). Актыўна працавалі на ніве краязнаўства Віцебскі абласны краязнаўчы музей і Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл. Нажаль, з прычыны адсутнасці у ВДПІ
347
гістарычнага факультэта ў ім амаль не вывучалася гісторыя краю. Тэматыка даследаванняў абмяжоўвалася ідэалагічна і прысвечана была галоўным чынам падзеям Вялікай Айчыннай вайны, сацыялістычнаму будаўніцтву. Краязнаўчыя матэрыялы друкаваліся, але абмежавана, на старонках мясцовага перыядычнага друку.
Другі этап пачынаецца ў 1985 г. з разгортваннем у СССР палітыкі перабудовы. У гэты час у краязнаўчым руху адбываюцца кардынальныя змены. Перыяд характарызуецца імклівым ростам колькасці яго ўдзельнікаў, павелічэннем грамадскай актыўнасці, пашырэннем тэматыкі даследаванняў, цікавасцю да «белых плямаў» у гісторыі. скарачэннем ідэалагічных абмежаванняў. У другой палове 19801990х гг. краязнаўства адыграла значную ролю ў нацыянальным адраджэнні Беларусі.
Найбольш актыўнымі прадстаўнікамі грамадства, якія не былі абыякавымі да лёсу помнікаў гісторыі і культуры, стану беларускай мовы, экалагічных праблем, у гарадах вобласці былі ўтвораны культурнаасветніцкія таварыствы «Узгор’е» (Віцебск), «Повязь», «Рша» (Орша), «Маладзік», «Вытокі» (Полацк). На пачатку 1990х гг. утварылася і дзейнічала Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага краязнаўчага таварыства. Пры Віцебскай абласной бібліятэцы ўтварыўся і дзейнічаў Краязнаўчы фонд імя А.П. Сапунова. Да пачатку 1990х гг. плённа працавала абласное, гарадское і раённыя аддзяленні БДТАПГіК. У шэрагу раёнаў заходняй Віцебшчыны (Браслаў, Германавічы, Глыбокае, Паставы) утварыліся краязнаўчыя таварыствы, якія дзейнічалі на аснове энтузіязму мясцовых краязнаўцаў (М. Гіль, В. Бунто, A. і М. Райчонак, 1. Пракаповіч, У Скрабатун, К. Шыдлоўскі).
Адным з найбольш значных цэнтраў рэгіянальных даследаванняў у азначаны час стаў абласны архіў. Тут праводзяцца навуковыя канферэнцыі на рэгіянальную тэматыку (90 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, у гонар 150годдзя А.П. Сапунова), выдаюцца зборнікі матэрыялаў канферэнцый' і тэматычныя зборнікі2. У Полацку традыцыйнымі становяцца канферэнцыі, прысвечаныя гісторыі і археалогіі Полацкай зямлі (1987, 1992, 1997,2002,2006,2008). У Оршы пры дапамозе рэгіянальнага аддзялення Таварыства аховы помнікаў краязнаўцы выдаюць шэраг кніг. Высілкамі супрацоўнікаў Браслаўскага раённага аб’яднання, і ў першую чаргу К. Шыдлоўскага, праводзяцца Браслаўскія чытанні (19892007), выдаюцца «Браслаўскія сшыткі» (1996, 1997, 1999), бюлетэнь «Павет» (20012006).
3 канца 1990х па сярэдзіну першага дзесяцігоддзя XXI ст. краязнаўчы рух крыху змяніў свае арганізацыйныя формы. Змены ў палітычным кіраўніцтве краіны, сыход з жыцця харызматычных прадстаўнікоў нацыянальнай гісторыі і краязнаўчага руху (Г. Каханоўскага, М. Ткачова, М. Ермаловіча), маятнікавы ход (за ўсплёскам актыўнасці абавязкова ідзе спад цікавасці) прывялі да таго, што Беларускае краязнаўчае таварыства перастала існаваць, а спробы яго аднавіць не прывялі да станоўчага выніку (адноўленае таварыства не было зарэгістравана). На невялікія замежныя гранты і высілкамі краязнаўцаў у заходніх раёнах Віцебшчыны працягвалі існаваць гісторыкакультурныя ініцыятывы: Браслаўскае краязнаўчае таварыства імя О. Гедэмана (К. Шыдлоўскі), Пастаўскае краязнаўчае таварыства імя К. Тызенгаўза (I. Пракаповіч), Культурнаасветніцкі цэнтр імя Я. Драздовіча (А. Райчонак), выдавецкія праекты «Сумежжа», «Нашы карані» (М. Гіль) і некаторыя інш. Аднак шэраг аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын прывялі да згортвання амаль усіх ініцыятыў.
У апошнія гады актыўна развіваецца музейны сегмент краязнаўства Віцебшчыны. Лідарам можна прызнаць Нацыянальны полацкі дзяржаўны гісторыкакультурны музейзапаведнік, які ўключае ў сябе 11 музеяў. Штогод тут праводзяцца навуковыя канферэнцыі, выдаюцца іх матэрыялы, ладзяцца новыя выставы, узводзяцца новыя помнікі. Віцебскі абласны краязнаўчы музей ў апошні час штогод праводзіць па некалькі навуковапрактычных канферэнцый, а да свайго 90годдзя выдаў зборнік матэрыялаў. Сталі традыцыйнымі Лепельскія чытанні, Гарадоцкія чытанні, якія праводзяцца раённымі краязнаўчымі музеямі. Працягваецца эдыцыйная дзейнасць абласнога архіва. Краязнаўчыя старонкі і матэрыялы сталі традыцыйнымі ў мясцовых перыядычных выданнях. Ва ўсіх раёнах і гарадах
'90 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі: матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 лістапада 1999 г., Віцебск. — Мн.: БелНДІДАС. 2000. — 92 с.: Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаных 150годдзю з дня нараджэння А.П. Сапунова, 67 чэрвеня 2001 г.. Віцебск. — Мн.: БелНДІДАС, 2002 — 232 с.
2 Внтебшнна архввная: Нсторня. фонды, персоналнн. cep. X1XXX вв. — Мн.: БелНЯМДАД, 2002. — 213 с.; Вптебск. Класснка н авангард. Нсторня Внтебского художественного учнлнта в документах Государственного архнва Ввтебской областа. 19181923 / сост. М.В. Пніцуленок. — Внтебск: Вмтебская областная тнпографня. 2004. — 336 с.; Выстоялн н победнлн: Свндетельствуютархввы. — Внтебск: ГАВО. 2005 — 91 с.; Православная церковь на Внтебіцнне. 19181991: документы м матерналы / редкол.: М.В. Пншуленок (гл. ред.), В.П. Коханко (отв. сост.) [іі др.]. — Мн.: НАРБ. 2006. — 365 с.: Внтебшнна освобожденная, октябрь 1943 декабрь 1945: док. н матерналы / сост. Н.В. Воронова [н др.]. — Внтебск: Внтебская областная тнпографня, 2009. — 584 с.
348
вобласці выйшлі гісторыкадакументальныя хронікі «Памяць». Прыгадаем, што першая кніга «Памяць» у СССР была выдадзена Шумілінскім раёнам. Кнігі рознай тэматыкі, якасці падрыхтоўкі і навуковай вартасці выдаюцца як на сродкі дзяржавы, спонсараў, так і за ўласныя грошы краязнаўцаўаматараў.
Ў школьным краязнаўстве Усебеларуская турыстычнакраязнаўчая экспедыцыя навучэнцаў «Наш край» перарасла ў рэспубліканскую акцыю навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Са зменай назвы не змяніліся сэнс і асноўная мэта: удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскапатрыятычным выхаванні навучэнцаў і студэнтаў праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыкакультурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы. З’явіўся новы напрамак у школьным краязнаўстве — стварэнне дапаможнікаў па гісторыі і культуры рэгіёнаў. Выйшлі ў свет курсы «Оршазнаўства»1, «Сяннознаўства»2, «Чашніказнаўства»3 і інш. выданні4. На гістарычным факультэце ВДУ імя П.М. Машэрава выкладаюцца курсы «Гістарычнае краязнаўства», «Краязнаўства Беларусі», «Турыстычнае рэгіёназнаўства». Пасля доўгага забыцця аднаўляецца цікавасць да царкоўнага краязнаўства.
Хутка расце колькасць і якасць інтэрнэтсайтаў краязнаўчага характару, якія прысвечаны гарадам, раёнам і нават вёскам Віцебшчыны. Шмат матэрыялаў выдаецца беларусамі, палякамі, якія нарадзіліся на Віцебшчыне, але па волі лёсу жывуць у Польшчы, Латвіі, Расіі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць ураджэнцы Браслаўскага, Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў.
Аднак у апошнія два дзесяцігоддзі ў краязнаўстве ёсць і негатыўныя тэндэнцыі. Адсутнасць абавязковага рэцэнзавання рукапісаў, артыкулаў стала прычынай з’яўлення нізкаякасных, а часам і псеўданавуковых кніг і матэрыялаў. Вялікай заганай краязнаўства працягвае быць дылетанцтва.
На мяжы стагоддзяў у нашым жыцці шмат што хутка мяняецца. Адбываецца змена пакаленняў. Сыходзяць краязнаўцы, якія нарадзіліся ў мінулым стагоддзі. На змену ім прыходзіць моладзь, якая нарадзілася ўжо ў незалежнай Беларусі. Змяняецца і само краязнаўства — яго формы, метады, але не змяняецца яго сутнасць — любоў да свайго краю. Пакуль будзе край, будуць і людзі, якія яго любяць, шануюць і вывучаюць. Таму ў краязнаўства вялікая і доўгая будучыня.