• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Літ: Копцік Ю. Ігар Яршоў. «Вежы над Дняпром» // АГ. —1997. — № 124. — С. 2; І/1ванова С.Г. Оршанскме краеведы: бпографпческнй справочнмк. — Орша, 2002. — С. 11.
    ЯФРЭМЕНКА ГАЛІНА, бібліятэкар. Працавала ў Зарубскай сельскай бібліятэцы Дубровенскага раёна. Аўтар артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў перыядычным друку.
    Тв : Рэдкі дар: [П.П. Новікава] // ДнП. — 2001. — № 20. — С. 2; I еднасць са сваім народам: [радавод] // ДнП _ 2001 — №56. — С. 3; Малінавы звон: [Л.С. Мартынаў] // ДнП. — 2001. — № 72. — С. 2; I стань шчасліваю дарогай //ДнП. — 2001. — № 80. — С. 2; Дружба засталася назаўсёды //ДнП. — 2001. — №94. — С 2' I ў сцюжу, і ў спёку ва ўсіх навідавоку // ДнП. — 2002. — № 7. — С. 3; Сівая легенда // ДнП. — 2002. № 31. — С. 2.
    344
    РАДЗІМАЗНАЎСТВА
    Радзімазнаўства — Мудрая навука. Радзімазнаўца, Як у забыцці, Ідзе, каб сцежку Ісціны знайсці...
    Р. Барадулін
    3	мэтай лепшага разумення прадмета даследавання варта звярнуцца да пытанняў што такое краязнаўства, каго лічыць краязнаўцам, акрэсліць асаблівасці і асноўныя тэндэнцыі развіцця краязнаўства Віцебшчыны другой паловы XX  пачатку XXI ст.
    Што такое краязнаўства?
    Тэрмін «краязнаўства» ўзнік не так даўно — яму каля сотні гадоў. Упершыню яго пачалі выкарыстоўваць у Польшчы напрыканцы XIX ст. Дагэтуль ва ўжытку быў распаўсюджаны тэрмін «радзімазнаўства», «отчмзноведенне». Аднак, карані гэтай з’явы цягнуцца ў глыбокую старажытнасць. Жаданне край свой знаць (краязнаўства) з’яўляецца, хутчэй за ўсё, тады, калі людзі перайшлі да сталага жыцця. Ад таго, наколькі добра ведаеш тую зямлю, дзе жывеш, залежала, наколькі багатым будзе жыццё. Класічнае разуменне краязнаўству было дадзена ў часы антычнасці александрыйскім навукоўцам Клаўдыем Пталамеем: «сутнасць хораграфіі (грэч. «horos» — мяжа, ці «choros» — мясцовасць = «краязнаўства») у апісанні вызначанай часткі зямлі, і не толькі таго, што можа ахапіць наш позірк і слых». Такое, так бы мовіць, «гаспадарчае» краязнаўства існавала да часоў Адраджэння, калі чалавек актыўна пачынае цікавіцца гісторыяй, культурай краіны. Хаця цікавасць да падзей гісторыі свайго краю фіксуецца ў летапісах і хроніках, у тым ліку і на беларускіх землях («Аповесць мінулых часоў», «Баркулабаўскі летапіс», «Хроніка Магілёва», «Віцебскі летапіс» і інш.).
    Як навуковае зацікаўленне даследаваннямі краю і грамадскі рух краязнаўства фарміруецца ў Германіі ў пачатку XIX ст. з дзейнасці студэнцкіх таварыстваў. Цікавасць да вывучэння гісторыі ўвогуле і даследаванняў гісторыі роднага краю становіцца еўрапейскай тэндэнцыяй. Падзелы Рэчы Паспалітай, напалеонаўскія войны, рамантызм як згадка пра слаўнае мінулае абумовілі зварот мясцовай інтэлігенцыі да гісторыі і на беларускіх землях. Таварыствы «філаматаў» і «філарэтаў» у Віленскім універсітэце мелі дакладна вызначаныя краязнаўчыя мэты. 3 далучэннем беларускіх зямель да Расійскай Імперыі штуршком для вывучэння гісторыі з’явілася падарожжаКацярыны II па беларускіх землях. 3 мэтай вывучэння эканамічных, адміністрацыйных рэсурсаў новыхтэрыторый, атаксама магчымага тэатра ваенных дзеянняў даследаванні рэгіёна праводзіліся афіцэрамі расійскага Генеральнага Штаба, дзяржаўнымі і прыватнымі экспедыцыямі.
    Аднак найбольш актыўна рост краязнаўчых даследаванняў у Расійскай імперыі пачынаецца з Вялікіх рэформ 18611874 гг., з развіццём капіталістычных адносін, павелічэннем колькасці інтэлігенцыі. З’яўляюцца першыя музеі, таварыствы павывучэнні краю, выдаюцца манаграфіі, прысвечаныя прыродзе, эканоміцы, гісторыі, культуры, канфесійнаму жыццю рэгіёна.
    У нашай краіне краязнаўства заўсёды займала значнае месца ў навуковым і грамадскім жыцці, а Віцебшчына з’яўлялася лідарам у рэгіянальных даследаваннях: тут дзейнічалі першы архіў на Беларусі (Цэнтральны архіў старажытных актавых кніг Віцебскай і Магілёўскай губерній, 18521903), Віцебская вучоная архіўная камісія (19091919), жылі найвыдатнейшыя даследчыкі А.П. Сапуноў, Е.Р. Раманаў, М.Я. Нікіфароўскі, Д.І. Даўгяла. 3 утварэннем БССР краязнаўства становіцца масавым, атрымлівае моцную дзяржаўную падтрьімку. У гэты час яно адыграла надзвычай важную ролю ў нацыянальнакультурным будаўніцтве краю. Перыяд з 1919га па 1929 г. атрымаў назву «залатога дзесяцігоддзя савецкага краязнаўства». На Віцебшчыне дзейнічала адна з першых і найлепшых арганізацый — Віцебскае акруговае краязнаўчае таварыства, якім кіраваў заснавальнік масавага краязнаўчага руху на Беларусі М.І. Каспяровіч. Аднак з канца 1920х гадоў сітуацыя рэзка змянілася. Краязнаўцаў абвінавацілі ў нацыяналдэмакратызме, большасць даследчыкаў былі рэпрэсіраваны.
    345
    Сітуацыя змянілася ў часы хрушчоўскай «адлігі», але да краязнаўства па звычцы ставіліся як да «справы піянераў і пенсіянераў». У навуцы тэрмін «краязнаўца» дасюль асацыіруецца з паняццямі «аматар», «дылетант», а для некаторых навукоўцаў мае нават ганебны характар.
    Кардынальныя змены адбываюцца з пачаткам палітыкі перабудовы ў СССР. 3 другой паловы 80х гг. XX ст. краязнаўцы і ўтвораныя імі грамадскія гісторыкакультурныя таварыствы — «Узгор’е» (Віцебск), «Вытокі» (Полацк), «Повязь» (Орша) — сталі ініцыятарамі важных спраў па папулярызацыі гісторыкакультурнай спадчыны, нацыянальным адраджэнні краіны, звярнулі ўвагу на стан беларускай мовы, экалагічныя праблемы. Краязнаўцы Віцебшчыны першымі прыцягнулі ўвагу да забытых у краіне асоб: М. Шагала, Я. Драздовіча, Ю. Пэна, К. Вераніцына, дзясяткаў іншых, менш вядомых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Дзякуючы дзейнасці краязнаўцаў, падтрыманых дзяржавай, адбыўся пералом у грамадскай думцы жыхароў вобласці адносна помнікаў гісторыі і культуры, зменены адносіны насельніцтва дазахавання нацыянальнай спадчыны. Шэраг грамадскіх ініцыятыў, такіх як адкрыццё новых музеяў (літаратурнага, мастацкага, прыватных калекцый, воінаўінтэрнацыяналістаў, стацыянарнай выставы «Патрыёты Віцебшчыны» і інш.), аднаўленне і рэстаўрацыя помнікаў даўніны, распрацоўка і выданне навуковапапулярных даследаванняў, пошук загінуўшых абаронцаў Айчыны, ушанаванне славутых землякоў, быў падтрыманы і здзейснены намаганнямі дзяржаўных органаў у пазнейшы час.
    На сёння паняцце «краязнаўства» мае некалькі значэнняў.
    Папершае, гэта міжгаліновая дысцыпліна, якая вывучае жыццё і сучасны стан супольнасцяў і тэрыторый.
    Падругое, форма грамадскай дзейнасці, навуковапапулярызатарская і асветніцкая па сваім змесце, накіраваная на ўсебаковае вывучэнне насельніцтвам гістарычных, палітычных, сацыяльнаэканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў пэўнай тэрыторыі (сяла, горада, раёна, вобласці і г. д.).
    Патрэцяе, метад пазнання (які абапіраецца. як правіла, на міждысцыплінарныя навуковыя сувязі).
    Краязнаўства даследуе прыроду, эканоміку, дэмаграфію, гісторыю, мову, культуру пэўнай тэрыторыі. Комплекснае краязнаўства разглядае ўсе часткі ва ўзаемасувязі, галіновае — паасобна. Можна вылучыць такія асобныя яго кірункі, як гістарычнае, геаграфічнае, этнаграфічнае і фальклорнае, літаратурнае, тапанімічнае, мемарыяльнае (ахову помнікаў гісторыі і культуры), царкоўнае, бібліятэчнае, архіўнае, някропалезнаўства і інш.
    Па форме дзейнасці ў сучасным краязнаўстве Беларусі вылучаюцца тры асноўныя кірункі: дзяржаўнае, грамадскае і школьнае.
    Дзяржаўнае краязнаўства прадстаўлена дзейнасцю дзяржаўных устаноў і арганізацый, якая накіравана на вывучэнне пэўнага краю. Яно ўключае ў сябе працу спецыялізаваных навуковых устаноў (Інстытут гісторыі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Інстытутбеларускай мовы і літаратуры, Інстытут геалогіі і геафізікі зямлі НАН Беларусі), вышэйшых навучальных устаноў, рэгіянальных дзяржаўных і ведамасных музеяў, архіваў, бібліятэк. Пэўную ролю ў краязнаўчых даследаваннях адыгрываюць тэрытарыяльныя органы і ўстановы абласной, раённай і гарадской адміністрацыі. У працэсе выканання сваіх прафесійных абавязкаў іх работнікі выяўляюць, збіраюць і апрацоўваюць разнастайныя матэрыялы, фактычныя і статыстычныя звесткі краязнаўчага характару. Адміністрацыйныя органы (аддзелы культуры, спорту і турызму) з’яўляюцца праваднікамі ў ажыццяўленні рэгіянальных даследаванняў. Асобую ролю ў распаўсюджванні і папулярызацыі краязнаўчых ведаў адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі.
    Грамадскі напрамак краязнаўства развіваецца на добраахвотных пачатках праз дзейнасць грамадскіх арганізацый (Таварыства аховы помнікаў, Беларускае краязнаўчае таварыства), краязнаўцаўаматараў. Толькі краязнаўцы часта з’яўляюцца захавальнікамі мясцовай гісторыі, веды пра якую ў век глабалізацыі хутка знікаюць разам з рэгіянальнымі і нават нацыянальнымі адметнасцямі краю. Дагэтуль, дарэчы, няма ніводнай кнігі, прысвечанай гісторыі Віцебска, комплекснага экскурсійнага даведніка па горадзе. Затое ёсць сотні артыкулаў у мясцовым перыядычным друку аматараўкраязнаўцаў, рэгіянальных вучоных на розныя тэмы жыцця горада. Краязнаўцыаматары часта маюць веды. ініцыятыву, але не валодаюць рэсурсамі для ажыццяўлення пэўных праектаў гісторыкакультурнай накіраванасці, поспех якіх часта залежыць ад супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі.
    Школьнае краязнаўства з’яўляецца якасным прыкладам сінтэзу грамадскага і дзяржаўнага кірункаў і развіваецца праз сістэму турыстычнакраязнаўчай дзейнасці, арганізацыю краязнаўчых даследаванняў у школьных музеях і пошукавую працу. Напрыклад, вынікам Усебеларускай экспедыцыі навучэнскай моладзі «Наш край» стала стварэнне
    346
    сотняў краязнаўчых музеяў у школах краіны. правядзенне рэгіянальных і рэспубліканскіх конкурсаў, канферэнцый, распрацоўка турыстычнакраязнаўчых маршрутаў, выхаванне патрыятызму і грамадзянскіх якасцяў моладзі ў краіне.
    Сёння краязнаўства развіваецца ў розных краінах. У Францыі яно мае назву mouvement regional, у Германіі — heimatkunde, у Англіі — regional survey, у Чэхіі — vlastived, у Славакіі — vlastivednost, у Балгарыі — краезнанпе, у ЗША — local geography, kocal history.
    Хто такі краязнаўца.
    Тыпалогія даследчыкаў (краязнаўцаў)
    У пэўнай меры даследаваннямі краю (краязнаўствам) займаюцца тысячы людзей. Некаторыя вывучаюць край у межах выканання службовых абавязкаў (супрацоўнікі архіваў, музеяў, бібліятэк, выкладчыкі ВНУ, журналісты, дзяржаўныя служачыя), іншыя вядуць гурткі, некаторыя проста самастойна, для сябе, даследуюць свой край. Але далёка не ўсе з іх, на нашу думку, з’яўляюцца сапраўднымі краязнаўцамі. Што адрознівае першых ад другіх? Найбольш уласцівымі рысамі сапраўднага краязнаўцы, на нашу думку, з’яўляюцца: