• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Даследаваў гісторыю архітэктуры, пераважна дакастрычніцкага перыяду, творчасць мастакоў XIX ст. (Н. Орды, Ю. Пешкі, Дз. Струкава і інш.). У віцебскі перыяд жьіцця даследаваў гісторыю архітэктуры Віцебска і Віцебшчыны. Працаваў у архівах, праводзіў абмеры будынкаў, праекты рэканструкцыі. Зрабіў асобныя рэканструкцыі сядзібнапалацавых і паркавых пабудоў XV1XVI1 стст. Віцебшчыны. Аўтар жывапісных і графічных серый «Замкі», «Драўлянае дойлідства», «Віцебшчына».
    Адным зпершыхпакафедры пачаў весці заняткі набеларускай мове. Кіраваўдыпломнымі працамі студэнтаў ВДПІ, прапануючы для даследавання пытанні архітэктуры роднага горада. раёна, што давала вялікі плён пры падрыхтоўцы як будучых настаўнікаў, так і прапагандыстаў гісторыкакультурнай спадчыны краю.
    У канцы 80х  першай палове 90х гадоў XX ст. прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Віцебска як член клуба дапамогі рэстаўрацыі «Узгор’е». Уваходзіў у актыў віцебскага абласнога аддзялення БДТАПГіК. Удзельнічаў у паездках у розныя куткі Беларусі, праводзіў пад час іх экскурсіі, распавядаючы пра асаблівасці архітэктурных стыляў у гарадах і мястэчках краіны. Дзякуючы яго намаганням узяты пад дзяржаўную ахову гіст. пабудовы ў в. Казлоўшчына і г.п. Варапаева ў Пастаўскім раёне, шэраг будынкаў у Віцебску. Першым сярод архітэктараў правёў даследаванні гіст. забудовы мікрараёна Задзвінне ў Віцебску, з’яўляўся старшынёй журы праектаў рэгенерацыі гэтага раёна горада. Распрацаваў канцэпцыю адраджэння мястэчак і малых гарадоў Віцебшчыны. Падрыхтаваў да друку
    338
    кнігу «Праваслаўныя храмы ВіцебскаАршанскай епархіі», «Сілуэты старога Віцебска» (не выдадзены).
    Удзельнічаў у шэрагу навуковых канферэнцый. Адзначым удзел у Віцебскай абласной краязнаўчай канферэнцыі (студзень 1990), дзе чытаў паведамленні: «Касцёл у в. Астроўна Бешанковіцкага раёна», «Мястэчкі Віцебшчыны ў XVI—XVII стагоддзях», «Стрэшын у XVH j пачаткУ XVIII стагоддзяў», «Архітэктурная спадчына Віцебска» і інш. Разам з настаўнікамі «групы Куржалава» ездзіў у Польшчу ў краязнаўчую вандроўку.
    Сярод інш. манаграфій адзначым: «Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVIXIX стст.», «Зодчество Беларусн XVI — середнны XVII ст.», «Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска». Аўтар асобных глаў па гісторыі архітэктуры ў чатырохтомным выданні «Гісторыя беларускага мастацтва». Артыкулы, прысвечаныя пытанням гісторыі архітэктуры і архітэктурным помнікам Віцебшчыны, змяшчаліся ў выданнях «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Памятннкн Внтебска», кнізе «Памяць» г. Віцебска. З’яўляецца аўтарам больш за 700 артыкулаў на тэмы архітэктурнай спадчыны Віцебшчыны ў навуковым і перыядычным друку «Віцебскі рабочы», «Народнае слова», «Чырвоны прамень» (Чашнікі), «Звязда» (Паставы), «Веснік Глыбоччыны» і інш.
    Тв.: Кніга: Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска ХІХХХ ст. — Мн.: Полымя 1990 — 47 с.
    Артыкулы ў энцыклапедычных выданнях і навуковым друку: Віцебская школа дойлідства //ЭЛІМБ. — Мн ■ БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 650; Полацкая школа дойлідства// ЭЛІМБ. — Мн.: БелСЭ, 1987. —Т. 4, —С. 327; Полацкія замкі // Тамсама. — С. 338; Манастыр базыльян (Талачын) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобл. — С. 411_; Пакроўская царква (Дуброўна) // Тамсама. — С. 262; Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны // Браслаўскія чытанні: матэрыялы II навуковакраязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 925годдзю Браслава, 10651990, 1617 лютага 1991 г. / навук. рэд. М.А. Ткачоў. — Бр’аслаў: Браслаўскі філіял Пастаўскай узбуйнёнай друкарні, 1991. — С. 7879; Архітэктурнапланіровачнае развіццё Віцебска ў 1418 ст. // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Віцебска: у 2х кн. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2002. С. 91100; Архітэктурнапланіровачнае развіццё Віцебска ў часяго знаходжання ў складзе Расійскай імперыі//Тамсама. — С. 186198.
    Артыкулы ў мясцовым перыядычным друку: Дайшоў праз стагоддзі: [Віцебск па «Інвентару» XVII ст.]// ВР. — 1987. — № 245. — С. 4; Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча // ВР — 1988 — № 121 — С. 3; Чашнікі ўХУІІ ст. //НС. — 1991. — № 11. — С. 5; Лынтупы//ВР. — 1991. — 17 ліп. — С. 2; Чашнікі: [гісторыя горада] // ЧП. — 1991. — № 126. — С. 2,3; Лынтупы і Старе Саколіна // ВР. —1991. — № 136. — С 4' Чашнікі // ВР. — 1991. — № 186. — С. 4; Архітэктурны ансамбль у Лынтупах // ВР. — 1992. — № 47,48; Касцёл у Обалі//ВР. —1992, —№ 57. — С. 3; Паставы ў першай палове XVII ст.//ПК. —1992. — №91. —С. 2; Фарбы роднага краю: [В. Несцярэнка] // ВР. — 1992. — № 132. — С. 2; На Дубровенцы I Дняпры: [г.п. Дуброўна] // ВР. —1992, —№ 139. —С. 3; Ажыццё ніколі не перапынялася...: [г.п. Дуброўна]//ВР —1992 —№156 — С. 3; I няма шляхоў да адраджэння: [царква Св. Духа ў Віцебску] // ВР. — 1993, — № 35. — С 5’ У далёкім васямнадцатым стагоддзі: [Дубровеншчына] // ВР. — 1993. — № 117. — С. 5.
    Літ.: Якімовіч Ю.А. // Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.1. — Мн.: БелЭн, 1993. —С. 612; Сцяпанаў Ю. Даследчык і мастак: [Ю. Якімовіч] // BR — 1992. — № 52. — С. 4; Хнтров А. Архнтектура Юрня Якнмовнча // Віцьбічы. — 1992. — № 36. — С. 4; Хмтько 14. Я потерял друга: [Ю. Якімовіч] // НС. —1995. — № 15. — С. 4; Лазаренко С. Он был для нас прнмером: [Ю. Якімовіч // НС — 1995. — № 15. — С. 4; Так слова яго не хапае: [Ю. Якімовіч] // НС. — 1995. — № 15 — С 4' Татарннов Ю Города Беларусн: Внтебіцнна. — Мн.: Энцнклопеднкс, 2006. —С 105
    ЯКІМЦОВА АЛЕНА ІВАНАЎНА (4.07.1961, г. Мінск), музейны работнік. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1983). Працуе ў Музеі Лукомскай ДРЭС у г. Новалукомлі Віцебскай вобл. (з 1994).
    Цікавіцца гісторыяй Чашніцкага раёна, старажытнага Лукомля. Пэўны ўплыў аказалі творы У. Караткевіча, У. Арлова, гіст. раманы, а таксама Г.В. Штыхаў. Адзін з арганізатараў Музея гісторыі ДРЭС і г. Новалукомля, Чашніцкага гіст. музея, шэрагу выстаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, народнай творчасці работнікаў электрастанцыі і інш. Брала ўдзел у археалагічных раскопках на тэрыторыі Чашніцкага раёна (гарадзішчы каля вёсак Гара. Чарэя) пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
    Загадчыца Музея Лукомскай ДРЭС (1995).
    Аўтар матэрыялаў, прысвечаных Лукомскай ДРЭС у кнігах «Беларуская энэргасістэма», «Жывыя карані» (Віцебская абласная энэргасістэма), «Замечательным энергетнкам посвяіцается» (ветэраны працы). У раённай газеце «Чырвоны прамень» рэгулярна публікуе артыкулы краязнаўчай тэматыкі ў рубрыцы «Мой родны кут». Удзельнічала ў падрыхтоўцы серыі перадач па гісторыі населеных месцаў Чашніччыны на мясцовым тэлебачанні (1993).
    339
    Тв.: Бульвар Ф. Азміцеля // ЧП. — 1996. — № 6. — С. 2; Першы дырэктар: [Г.М. Хартановіч — дырэктар Лукомскай ДРЭС] // ЧП. —1996. — № 30. — С. 2; Добрае дрэва: [СШ № 1 г. Новалукомля]//ЧП. —1996. — № 17, 44, 48, 53; Якім ён будзе, наш музей //ЧП. — 1996. — № 30. — С. 2; Чым багатая, зямля Чашніцкая?// ЧП. — 1998. — № 86. — С. 2; Лодочная станцня: [у г. Новалукомль] // ЧП. — 1999. — № 6. — С. 2.
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». ЯкімцоваА.І. (1.04.2010)//Асабісты архіў М.В. Півавара.
    ЯКЯН ІВАН (1941, в. Мягуны Пастаўскага раёна), краязнаўца. Працаваў загадчыкам Мягунскага сельскага клуба. Збірае фальклор сваёй мясцовасці, аддаючы перавагу народнаму гумару. Напісаў гісторыю роднай вёскі Мігуны (надрукавана ў газеце «Пастаўскі край»), Пазаштатны карэспандэнт пастаўскай раённай газеты. Піша прыпеўкі для ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
    Тв.: Гісторыя вёскі Мягуны // ПК. — 2004. — № 85, 88, 91, 94, 100. — С. 2; Мокры камень з Цыганскага балота // ПК. — 2006. — № 103104. — С. 3.
    ЯНУШ ІЛЬЯ ЮЛЬЯНАВІЧ (2.08.1936, в, Гапіна Дзісненскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобл.), краязнаўца. Скончыў Глыбоцкае педвучылішча (1955), геаграфічны факультэт БДУ (1964). Працаваў настаўнікаму Новапагосцкай СШ Міёрскага раёна, інспектарам Міёрскага РАНА, нам. дырэктара Новапагосцкай СШ (19661982).
    Займацца краязнаўствам пачаў у час вучобы ў Глыбоцкім педвучылішчы (19511955), дзе вопытны, руплівы настаўнік геаграфіі П.М. Свірко на занятках, у паходах, шчырых гутарках прывіваў вучням любоў да роднага краю, знаёміў з методыкай яго даследавання. Абавязковую вайсковую службу праходзіў на Камчатцы, дзе пазнаёміўся з прыродай, з мясцовымі помнікамі гісторыі і культуры, з краязнаўчым музеем гісторыі і культуры. Вяртаючыся са службы дадому, склаў дзённік, у якім занатаваў свае ўражанні аб надзвычай складаным восеньскім плаванні па Ціхім акіяне ад ПетрапаўлаўскаКамчацкага да Уладзівастока (2500 км) і пра вельмі цікавы і пазнавальны праезд па чыгунцы з Далёкага Усходу да Мінска (каля 10 тысяч км).
    Настаўніцкую працу пачаў у Новапагосцкай СШ Міёрскага раёна (1958). Геаграфічная адукацыя і пасада нам. па выхаваўчай працы садзейнічалі таму, што краязнаўчая работа набыла сістэматычны характар. У сярэдзіне 1960х гг. разам з настаўнікамі гісторыі стварыў першы ў раёне школьны краязнаўчы музей у в. Новы Пагост. Узначальваў турыстычнакраязнаўчую работу ў школе, удзельнічаў у школьных экспедыцыях, экскурсіях. Асноўнай формай працы стаў удзел у рэспубліканскіх экспедыцыях і конкурсах. Даследаванне краю праводзілася па 68 кірунках. Большая частка экскурсій і паходаў праводзіліся вяснойлетам. У час падарожжаў па родным краі разам з вучнямі сабраў для кабінета геаграфіі калекцыю мясцовых карысных выкапняў, гербарый раслін, зрабіў макеты розных тыпаў глеб, змайстраваў прыборы для назіранняў па геаграфіі і астраноміі, пабудаваў геаграфічную пляцоўку. Разам з вучнямі сістэматычна вёў феналагічныя назіранні і запаўняў календары.
    Прыняў удзел і двойчы стаў пераможцам рэспубліканскіх краязнаўчых радыёвіктарын у 1965 і 1966 гг. У пачатку 1970х
    гг. ад сваёй маці Таццяны Сямёнаўны і бабулі Алены Кліменцьеўны запісаў старадаўнія народныя песні, казкі, прыпеўкі і перадаў іх у ІМЭФ АН БССР. Запісаў успаміны Пятра Цімафеевіча Судака (1903 г. н.).
    У 1982 г. разам з сям’ёй пераехаў у г. Лепель, дзе ўладкаваўся навуковым супрацоўнікам у ЛРКМ. У адпаведнасці з службовымі абавязкамі і схільнасцямі праводзіў пастаянную пошукавую працу ў горадзе і раёне. Збіраў матэрыялы па гісторыі і культуры Лепельшчыны ў архівах, музеях, бібліятэках краіны і замежжа. У 1990х гг. стварыў пры музеі Клуб юных краязнаўцаў. Шмат гадоў вёў аднайменны гурток пры Лепельскай дзіцячай турбазе.