Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Мікалай Півавар
Краязнаўцы Віцебшчыны
другой паловы XX пачатку XXI ст.
Білбіблілграфічны даведнік
Мінск, «Кн/газбор» 2010
УДК 94(476.5)
ББК63.3 (4Бен)
П32
Рэцэнзент кандыдат гістарычных навук В. У. Скалабан
Півавар, М. В.
П32 Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX пачатку XXI ст.: біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 372 с.
ISBN 9789856976462.
Кніга з’яўляецца працягам выдадзенага у 2006 г. даведніка «Даследчыкі ПолацкаВіцебскай даўніны XVI ст. 1944 г.». Змяшчаецца інфармацыя пра больш за 570 асоб: краязнаўцаўаматараў, музейных работнікаў, архівістаў, бібліятэкараў, журналістаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў, арганізацый, якія даследуюць гісторыю і культуру Віцебшчыны ў адміністрацыйных межах сучаснай Віцебскай вобласці. Прыводзіцца бібліяграфія краязнаўцаў. У якасці ілюстрацый змяшчаюцца фотаздымкі даследчыкаў, іх прац.
Кніга будзе карыснай для краязнаўцаў, супрацоўнікаў архіваў, музеяў, бібліятэк, студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, турыстаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Віцебшчыны.
УДК 94(476.5)
ББК63.3 (4Бен)
ISBN 9789856976462
© Півавар М.В., 2010
© Вокладка. Волкаў A. А., 2010
©Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2010
ПРАДМОВА
Ідэя стварэння даведніка «Краязнаўцы Віцебшчыны» ўзнікла прыблізна ў 2001 г. пры падрыхтоўцы дысертацыйнага даследавання «Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961— 1991 гг.». У ходзе працы былі вызначаны асноўныя тэндэнцыі, характэрныя рысы, асаблівасці дзяржаўнага, школьнага і грамадскага кірункаў краязнаўства ў той час, зроблены пэўныя вывады. Аднак дакументы не дазвалялі «ўбачыць за лесам дрэваў». Хто былі тыя людзі. якія вывучалі наш край? Якімі яны былі? Чаго хацелі? Што падштурхнула іх да цяжкай, часта няўдзячнай працы на ніве краязнаўства?
На жаль, ні задачы даследавання, ні яго памеры не дазвалялі сур’ёзна заняцца гэтымі тэмамі. Узнікла ідэя падрыхтоўкі асобных прац, прысвечаных гісторыі краязнаўства рэгіёна, ролі асобы ў краязнаўстве. У 2006 г. была выдадзена першая частка — «Даследчыкі ПолацкаВіцебскай даўніны XVI ст. — 1944 г.». У ёй змяшчалася інфармацыя пра больш чым 360 асоб, якія прычыніліся да вывучэння Віцебшчыны ў XVI першай палове XX ст. Праца над другой часткай, прысвечанай даследчыкам другой паловы XX ст. і нашым сучаснікам, заняла больш часу. Прычынамі былі нераспрацаванасць тэмы, адсутнасць друкаваных крыніц, значны аб’ём інфармацыі, якую прышлося сабраць і належным чынам апрацаваць.
Былі вывучаны асобныя фонды Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, ведамасных архіваў розных дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый. Карпатліва аналізавалася літаратура, асабліва мясцовыя перыядычныя выданні ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Віцебскай абласной бібліятэцы і раённых кнігасховішчах рэгіёна, праведзены сотні інтэрв’ю, анкетаванняў. У выніку праведзенай працы былі сабраны матэрыялы пра краязнаўцаўаматараў, музейных работнікаў, архівістаў, бібліятэкараў, журналістаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і супрацоўнікаў дзяржаўныхустаноў, арганізацый, якія даследуюць гісторыю і культуру Віцебскай вобласці ў сучасных адміністрацыйных межах. Асноўнымі крытэрыямі ў адборы персаналій у даведнік з яўляліся: публікацыйная дзейнасць (выданне кніг, публікацыя артыкулаў у навуковым і перыядычным друку, інтэрнэтвыданнях); грамадскаасветніцкая праца (удзел у мерапрыемствах, навуковых праграмах, канферэнцыях, семінарах; у масмэдыя: выступленні на радыё, тэлебачанні, інтэрв’ю ў газетах і часопісах); удзел у стварэнні музеяў і экспазіцый; дабрачынная дзейнасць (па добраўпарадкаванні помнікаў і памятных мясцін, мецэнацтва).
Разам з жыццяпісамі мясцовых краязнаўцаў, як правіла, аматараў, асветлены рэгіянальны аспект у даследаваннях сталічных і рэгіянальных навукоўцаў. Змешчаныя біяграмы даследчыкаў уключаюць у сябе інфармацыю пра месца нараджэння, звесткі пра адукацыю, працоўную дзейнасць, удзел у грамадскім жыцці, краязнаўчыя зацікаўленні даследчыкаў, іх галоўныя дасягненні. У дужках курсівам прыводзяцца псеўданімы краязнаўцаў, пры магчымасці ўжанчын падаюццадзявочыя прозвішчы. Прыводзіццабібліяграфія краязнаўцаў па катэгорыях: кнігі, артыкулы ў навуковым, рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку, гісторыкадакументальных хроніках гарадоў і раёнаў Беларусі «Памяць». У межах раздзелаў назвы твораў і артыкулаў змяшчаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Назвы большасці перыядычных выданняў скарочаны. Іх тлумачэнні пададзены ў спісе
3
скарачэнняў. Нягледзячы на пошукі, многія нумары саматужных перыядычных выданняў не выяўлены ў Беларусі. Артыкулы ўзборніках навуковых канферэнцый, пачынаючы з 1991 г. прааналізаваны слаба, з прычыны іх маладаступнасці (малы наклад друку, ігнараванне абавязковай рассылкі ў бібліятэкі краіны). У асобным раздзеле прыводзіцца літаратура, прысвечаная даследчыку. У якасці ілюстрацый падаюцца фотаздымкі даследчыкаў, іх прац (больш за 400 здымкаў).
Геаграфічныя межы працы — Віцебская вобласць у яе сучасных адміністрацыйных межах. Сабраны звесткі таксама пра асоб, якія пражываюць у іншых рэгіёнах Беларусі і Еўропы, аднак вывучаюць Віцебшчыну. Храналагічныя рамкі —другая палова XX пач. XXI ст. (па 2009 г. уключна). У пэўных выпадках уключаюцца найбольш важныя выданні пазнейшага часу.
У кнізе змешчаны артыкулы пра 570 персаналій. Інфармацыя пра яшчэ больш як сотню асоб па розных прычынах не ўвайшла ў кнігу. Даследаванні краю некаторымі з іх мелі эпізадычны характар, звесткі пра дзейнасць іншых пакуль не ўдалося адшукаць. Некаторыя запоўнілі анкеты фармальна ці нават адмовіліся гэта рабіць. Звязацца з іншымі было проста немагчыма. Інфармацыя пра іх недастатковая. У некаторых выпадках не удалося адшукаць нават імя і імя па бацьку. 3 іншымі ўдалося мець размову прыватна, часта працяглую, не абмежаваную адной сустрэчай, таму некаторыя артыкулы больш нагадваюць нарысы, у якіх бачна асоба з шматлікімі гранямі таленту. 3 гэтай мэтай у кнізе сустракаюцца адступленні ад навуковадаведачнага стылю.
У кнізе па прычынах канфідэнцыяльнасці не змешчаны адрасы і тэлефоны краязнаўцаў. Возьмем на сябе адказнасць стаць кантактнай асобай. Пры пільнай патрэбе звязацца з краязнаўцам і атрымаць неабходную інфармацыю можна даслаўшы электронны ліст на электронную пошту аўтара pivavar@gmail.com ці на адрас: 211311, г. Віцебск, п. а. Лужасна, 9/11.
Звяртаемся да чытачоў з просьбай дасылаць свае заўвагі і прапановы, каб зрабіць адпаведныя дапаўненні і ўдакладненні ў новым выданні, якое плануем зрабіць у электроннай форме.
Літаратура і крыніцы. Працы, прысвечанай сучасным краязнаўцам Віцебшчыны, як і Беларусі, няма. Аднак ідэя выдання зборніка персаналій краязнаўцаў не новая. У 1995 г. на Магілёўшчыне была падрыхтавана кніга «Даследчыкі роднага краю (краязнаўцы і гісторыкі — ураджэнцы Магілёўшчыны)»1. У Оршы ў 2002 г. пабачыў свет даведнік, прысвечаны аршанскім краязнаўцам2. На старонках «Краязнаўчай газеты» на працягу некаторага часу друкаваліся матэрыялы, сабраныя В. Скалабанам3. 3 метадалагічнага пункту гледжання выклікаюць цікавасць даследаванні расійскіх навукоўцаў прысвечаныя персаналіям краязнаўцаў розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі4. Найлепшым прыкладам даведніка, на нашу думку, з’яўляецца кніга 1. Бяляева «Подвнжннкн землн Смоленской»5.
Асноўнымі крыніцамі пры падрыхтоўцы даведніка сталі падшыўкі абласных(«Віцебскі рабочы», «Народнае слова»), раённых, гарадскіх газет Віцебскай вобласці, некаторыя ведамасныя выданні («Стронтель», «Внтебскнй лотерейный вестннк», «Старожнл» і інш.),
1 Даследчыкі роднага краю: Краязнаўцы і гісторыкі—ураджэнцы Магілёўшчыны: біяграфічнабіоліяграфічны паказальнік. — Магілёў. 1995. — 67 с.
2 Нванова С.Г. Оршанскне краеведы: бнографнческнй справочннк. — Орша. 2002. — 32 с.
’Скалабан В. Ствараецца даведнік «Беларускія краязнаўцы» // Кантакты і дыялогі. — 2001. — № 1. — С. 2830; Скалабан В. Сучасныя беларускія краязнаўцы // Краязнаўчая газета. — 2005. — Сакавіккастрычнік.
4Нсторнкп н краеведы Москвы: Некрополь: бнблнографнческнй справочннк/ Ннстнтутросснйской нсторнн PAH; Mock. гор. обьед. архнвов; сост. Л.В. йванова [н др.]. — М.: Мосгорархнв. 1996. — 220 с.
5 Беляев Й.Н. Подвнжннкм землн Смоленской: бпобнблнографнческнй справочннк об нсследователях родного края. — Смоленск: СОКН «Смядынь». 2003. — 454 с.
4
незалежныя, прыватныя і канфесійныя выданні («Внтебскнй курьер», «Вольнае Глыбокае», «Выбар», «Внтебскнй проспект», «Ннформ плюс», «ТелекомЭкспресс», «Мннскне епархнальные ведомостн», «Полоцкне Епархнальные ведомостн» і інш.).
Асобую цікавасць выклікаюць рэгіянальныя бюлетэні, якія выдаваліся краязнаўцамі: «Краязнаўцы Паазер’я», «Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер’я» (Пастаўшчына), «Полацкі край», «Рабочее слово», «Рабочы Дзвінскага памежжа» (Верхнядзвіншчына), «Спадчына» (Лёзна), «Каплічка» (Сянно), «Павет» (Браслаў) і інш.
Выбарачна аналізаваліся рэспубліканскія перыядычныя выданні: «Краязнаўчая газета», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Культура», «Настаўніцкая газета», «Наша слова», «Пора отдыхать», «Турнзм н отдых», «Советская Белоруссня», «Чырвоная змена», «Glos znad Niemna» і інш.
Асобнан крыніцан інфармацыі сталі матэрыялы гісторыкадакументальных кніг «Памяць», энцыклапедычныя выданні «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Беларускія пісьменнікі», «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Архітэктура Беларусі», «Прырода Беларусі» і інш.
Аналізаваліся часопісы, у першую чаргу бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» («Спадчына»), «Архівы і справаводства», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская мінуўшчына», «Внтебскне епархнальные ведомостн», «Кантакты і дыялогі», «Краткне сообіцення ннстнтута археологнн», «Роднае слова», «Родная прырода», «Беларуская мова і літаратура ў школе», «Советская археологня», «Гісторыя. Праблемы выкладання», «Мастацтва», штогоднікі «Мншпоха», «Шагаловскнй международнай ежегодннк» і інш.
Вывучаліся зборнікі матэрыялаў канферэнцый, бібліяграфічныя спісы ў даследаваннях анчынных і замежных навукоўцаў, дакументы і матэрыялы беларускіх і замежных архіўных сховішчаў (Р. Афтаназі, А. Глагоўскай, Р. Раманава і інш.).