• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Гісторыяй і культурай роднага краю зацікавіўся пад час навучання ў школе. Друкаваў некаторыя матэрыялы ў рэспубліканскім («Піянер Беларусі») і мясцовым перыядычным друку. Браў удзел у стварэнні школьнага музею.
    Разам з сябрамі шмат зрабіў для аднаўлення гісторыі дзейнасці асінторфскага камсамольскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Як вынік, у гонар 20годдзя Перамогі многія падпольшчыкі, і тыя, што загінулі, і тыя, што засталіся жывымі, былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а ў гонар іх подзвігу быў узведзены помнік.
    Сістэмна краязнаўствам пачаў займацца пад час работы ў ваеннай газеце. У час працы карэспандэнтам у газеце ЧБВА «Во славу Роднны» рыхтаваў матэрыяльі на краязнаўчую тэматыку. у тым ліку і па гісторыі Віцебшчыны. З’яўляўся ўкладальнікам краязнаўчай старонкі «Паходня», быў стваральнікам і актыўным аўтарам рубрыкі «Белая Русь: архівы часу», для якой напісаў каля 200 артыкулаў па гісторыі роднага краю. Тэматыка краязнаўчых даследаванняў вельмі шырокая, найбольш цікавіцца падзеямі перыяду росквіту ВКЛ. легендарнымі асобамі гісторыі Беларусі, а таксама ўсім, што тычыцца аршанскай даўніны.
    Браў удзел у шэрагу канферэнцый, сярод якіх Рэспубліканская навуковаметадычная канферэнцыя «Гістарычнае краязнаўства — дзейсны фактар інтэнсіфікацыі навучальнага
    24
    працэсу ў школе і ВНУ» (Гродна, 1994), V Аршанская навуковакраязнаўчая канферэнцыя (Орша, 1996), навуковакраязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная 930годдзю Оршы (Орша, 1997), навуковая канферэнцыя «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 1999), Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Архівы Беларусі на рубяжы ХХХХІ стагоддзяў: гісторыя, стан, перспектывы» (Мінск, 2000) і інш. У краязнаўчых росшуках падтрымлівае стасункі з НА РБ, НГАБ, БДАКД, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, гіст. факультэтам БДУ, Дзяржкамархівам, аршанскімі музеямі.
    Аўтар кніг «Там, дзе была Неўрыда» (1996), «Поле памяці: падзеі і постаці беларускай мінуўшчыны» (1999), у аснову якіх былі пакладзены артыкулы, якія раней друкаваліся ў газеце «Во славу Роднны» і часопісе «Беларуская мінуўшчына». Выдаў першы ў Беларусі ілюстраваны храналагічны даведнік «Орша: залатыя стрэлы на блакітным полі» (1997), даведнік для замежных турыстаў «Мінск» (1999). Аўтар больш 300 публікацый гісторыкакраязнаўчага характару ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку: газетах «Наша слова», «Чырвоная змена», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Свободные новостн», часопісах «Архівы і справаводства», «Беларуская мінуўшчына»’ «Эпоха». Друкаваўся ў расійскіх і польскіх выданнях.
    Працуючы на пасадзе рэдактара часопіса «Архівы і справаводства», актыўна прапагандуе гістарычную спадчыну краю, спрыяе актывізацыі вывучэння гісторыі Беларусі, развіццю архівазнаўства, дакументазнаўства. археаграфіі, папулярызацыі архіўных дакументаў па гісторыі краю.
    Тв.: Кнігі: Орша: Залатыя стрэлы на блакітным полі: храналагічны даведнік. — Мн.: Полымя 1997 —428с Артыкулы у навуковым друку: «3 варагаў у грэкі»... Праз Старую Перавалоку?// БМ. —1994. — № 3. — Талаяімічны генацыд, або Як Амерыка стала савецкай // БМ. — 1994. — № 4. — С. 710; Смаляны // м 1	~ № Ч  — р ^Т17 Горад зруйнаваных храмаў і светлых надзей: [Орша] // БМ.'— 1996. —
    № С. 3536, «Вялікі галоўны гасцінец»: [шляхі зносін на Беларусі і Віцебшчыны ў часы Екацярыны II £ашт°вь^ стаяцьп]// БМ. —1996. — № 2. — С. 4144; Грымяць мячы булатныя на полі Аршанскім: [Аршанская оітва] // БІуІ — 1997. — № 2. — С. 3234; Справа вялікай смеласці і розуму вышэйшага: [узаемаадносіны з татарамі] // БМ. — 1997. — № 4. — С. 28; Пра Альжбету Астрожскую, кульны двор і СпасаПраабражэнскую царкву: [Барань] // БМ. — 1997. — № 5. — С. 7579; Заснаванне Оршы: як спалучыць легенды і рэалн // Аршанскі краязнаўчы зборнік № 2. — Орша: Аршанская друкарня, 1997. — С. 3946 Потомкн хана Тохтамыша // Эхо веков (Казань). —1997. — № 12; Чорная смерць // БМ. —1998. — № 1; «Адведаў пан Бог горад агнём...» // АІС. — 1999. — № 2; Вакханалія рабавання // АІС. — 1999. — № 4, 5; Археаграфічныя I архівазнаўчыя публікацыі ў часопісе «Архівы і справаводства»//БАШ. — Вып 2 — Мн 2001 — С 6472' Смаляны: Легенды I таямніцы Белага Ковелю // АіС. — 2004. — № 1. — С. 104117; Места на Барані//АІС — 2004. — № 6. — С. 105114; Таямніцы легендарнай Арэсы // АіС. — 2005. — № 1 — С 103114' Чыгуначнае раздарожжа Еўропы: [беларуская чыгунка] //АІС. — 2007. — № 2. — С. 116126; «У Літоўскай зямлі град Арш камен...»// АІС. — 2007. — № 5. —С. 114121; «Бярэзінская Неўрыда»: [р. Бярэзіна]//АІС —2007 — №3, —С. 109117; «Калі я буду адыходзіць...»: [I. Чэрскі]//АІС. — 2008. — № 2. — С. 146154; Z Honorem przyjawszy swoj los // Inna Bialorus. — Warszawa, 1999.
    Літ.: Скалабан B. Ствараецца даведнік «Беларускія краязнаўцы» // КІД. — 2001. — № 1 — С 2830' Шумейко М. Юбнлейглавного редактора «Архіваў і справаводства» // АІС. — 2001. — № 5. — С. 112116; Зсумленнему добрай згодзе//Яршоў І.А., Сіднякова В.М. Вёрсты пройдзеныхдарог —Магілёў: Магілёўская друкарня, 2003. 156165; Шумейка М.Ф. Асіноўскі С.М. // Архівісты Беларусі: біябібліяграфічны даведнік/ склад. С.У. Жумар, М.Ф. Шумейка. — Мн.: БелНДІДАС, 2006. — С. 5758; Корзенко Г.В. Нсторнкн Беларусм в начале XXI столетня: бнобнблнографнческнй справочннк. — Мн.: Бел. наука, 2007. — С. 1617.
    АСТАПЕНКА А.П., АСТАПЕНКА ВІКТАР ІВАНАВІЧ (1928—?), педагогі. Працавалі настаўнікамі ў Ноўкінскай, Пальмінкаўскай, Мяжанскай школах Гарадоцкага раёна. На працягу педагагічнай дзейнасці сабралі шматуспамінаў, калекцыю фотаздымкаў, альбомаў, якія адлюстроўваюць іх турыстычнакраязнаўчую дзейнасць. Напрыклад, у ГРКМ перадалі збор песень і частушак, сабраных натэрыторыі Мяжанскага с/с.
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Шагалеева Т.А. (3.07.2006) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    АСТРОЎСКІ УЛАДЗІСЛАЎ (Wladyslaw Ostrowski), аўтар кнігі ўспамінаў «Застаўся пусты дом» (Зялёна Гура, 1992), у якой змяшчаецца цікавая інфармацыя па гісторыі Браслаўшчыны ў міжваенны перыяд у складзе II Рэчы Паспалітай, у час Другой сусветнай вайны. У кнізе апавядаецца пра лёс сям’і ў лагеры ў Калузе, вяртанне на радзіму і выезд у Польшчу.
    Тв.: Pozostal pusty dom: Wspomnienia zolnierza Armii Krajowej. — Zielona Gora, 1992. — 130 s.
    25
    АЎКШТОЛЬ УЛАДЗІМ IP 1 BAНAВIЧ (1913, в. Барадзінічы  кан. 1990х), краязнаўца. Аўтар успамінаў, у якіх апісана жыццё вёскі ў міжваенны час. Частка друкавалася ў газеце «Браслаўская звязда», уключаны ў кнігу «Памяць» Браслаўскага раёна. Дапамагаў збіраць матэрыялы пра М. Пецюкевіча Браслаўскаму музейнаму аб'яднанню. Валодаў выдатнай памяццю. Успаміны пра жыццё запісаны і падрыхтаваны да друку К. Шыдлоўскім. Вырабляў народныя музычныя інструменты і забаўкі.
    Тв.: Успаміны старога чалавека // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Браслаўскага раёна. — Мн 1998. — С. 275278; Барадзінічы // БЗ. — 1994. — № 64. — С. 2.
    Літ.: Шыдлоўскі К. Даведка пра У.І. Аўкштоля (15.01.2009)//Асабісты архіў М.В. Півавара.
    АЎЧЫННІКАЎ АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ (1922, в. Казейкіна Бешанковіцкага раёна). краязнаўца. Вучыўся ў Бераснёўскай, Селішчанскай, Чаўнышанскай, Бешанковіцкай школах, на курсах у ВДПІ. Выкладаў у Бачэнкаўскай і Пажарышчанскай СШ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе заканчэння скончыў ВПІ. Працаваў у Ульскім райкаме КПБ, дырэктарам Ульскай СШ, ВДМІ на кафедры гісторыі КПСС, лектарам Віцебскага гаркама КПБ. выкладчыкам Віцебскага ветэрынарнага інстытута. 3 1982 г. на пенсіі. Пасля выхаду на пенсію вывучаў гісторыю роднай вёскі і навакольных мясцін. Стварыў для гэтага картатэку. Збіраў рэчы, кнігі, карты з мэтай арганізацыі асабістага музея.
    Літ.: Крачкоўскі А. Франтавік, краязнавец// Зара. —1997. —30 верас. — С. 2, 3.
    АФАНАСЬЕЎ ВІКТАР. краязнаўца. Працаваў лектарам Расонскага райкама КПБ. Браў актыўны ўдзел у працы камісіі пападрыхтоўцы кнігі «Памяць» Расонскагараёна. Актывіст раённага аддзялення БДТАПГіК. Аўтар артыкулаў у мясцовым перыядычным друку.
    Тв.: (разам з Р. Прудоўскім) Аб назве Клясціцы, Баі пад Клясціцамі ў 1812 г., Рагнедзін курган, Сакалінскі замак, Вопіс царкоўных і манастырскіх маёнткаў // КШ. — 1990. — № 90. — С. 23; Жыў Ф. Скарьіна ў Тродавічах // КШ. — 1990. — № 114. — С. 23; Партызанскія ўзнагароды: [19411944] // ГлРс. — 1991. — № 8. — С. 2; (разам з Р. Прудоўскім) Адраджэнне: [гісторыя раёна ў другой пал. 1940х 1960я гг.] // ГлРс. — 1991 _ № із. _ с. 2; Глыбока перапляліся карані нашы: [Расоншчына] // ГлРс. — 1991. — № 22. — С. 2; Эдуард Дэрву: [зямлякрасонец] II ГлРс. —1994. — № 85. — С. 2; Такімі былі вызваліцелі: [лісты сав. салдат] II ГлРС. — 1995. — № 13. — С. 1,4; Кавалер ордэна Аляксандра Неўскага // ГлРС. — 1998. — № 34. —С. 2.
    Літ.: Байдзін Л. Падзея гістарычнай важнасці: [кніга «Памяць»] // ГлРС. —1995.
    АФТАНАЗІ РАМАН (19142004), польскі бібліятэкар, дакументазнаўца, гісторык. Вучыўся ў Львоўскім універсітэце, даследаваў гісторыю культуры Польшчы. Скончыў факультэт філасофіі Вроцлаўскага ўніверсітэта. Працаваў у аддзеле імя Асалінскіх у Львове (19441945), у Вроцлаве (1946—1981). Аўтар працы «Materialy do dziejyw rezydencji» (тамы 111, 19861994), выдадзеных у другім выданні пад назвай «Сядзібы на былых крэсах Рэчы Паспалітай» — «Dzieje rezydencji na dawnych Kresach Rzeczypospolitej» (19911997).
    Матэрыялы, прысвечаныя Віцебшчыне, змяшчаюццаў 1мт. (ваяводствы Полацкае і Віцебскае) і 4м т. (ваяводства Віленскае). Комплексна апісаны сядзібы (архітэктура будынкаў, забудова, унутранае ўбранства, паркавая архітэктура), пералічаны маёмаснікі. Часта адзіная крыніца для краязнаўцы для вывучэння
    гісторыі маёнткаў і сядзіб у краі. Найбольш грунтоўна разгледжана Заходняя Віцебшчына, галоўным чынам даследаваліся сядзібы спаланізаванай шляхты, маёмаснікі якіхадносіліся да сферы польскай культуры і каталіцкай рэлігіі. (У навалоллях Віцебска, напрыклад, не разглядаецца сядзіба «Мілае» вядомага асветніка Ігната Манькоўскага, пабудаваная ў 1806 г., якая захавалася да нашых часоў, сядзіба ў в. Вялікія Лётцы батаніка Уладзіміра Адамава і іншых вядомых прадстаўнікоў праваслаўнага дваранства.)
    Лаўрэат шэрагу ўзнагарод, у тым ліку Галоўнай узнагароды міністра культуры і мастацтва (Nagrody Glownej Ministra Kultury i Sztuki (1990)), Навуковай узнагароды ПАН (Nagrody Naukowej PAN (1990)) i інш.