Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Тв.: О дореформенной школе: [аналіз кнігі М. Нікіфароўскага «Сельскошкольное обученне в юговосточной окрамне Внтебской Белоруссмв какнм застает его реформа 19 февраля 1861 г.»] // СП (Л). — 1996. — 14 жніўня' Паўстанцы на лёзненшчыне: [1863] // СП (Л). — 1998. — 2 чэрв. — С. 23; У пошуках каранёў сваіх. 3 гісторыі жыцця уграфінаў на Лёзненшчыне //
(^' ~ 20 жніўня. С. 4; Станіславоўскія муры: землеўласнікі XIX ст. на тэрыторыі Лёзнен
™ага РЛпоа ~ 1998' — 20’ 241 27 кастр ’ <<ЛІСТЫ пра Беларусь» (У пошуках каранёў сваіх) //
,^7“ 998 — № °2'— С' 4; 3нах°Дкі 3паД Альховіка ці ўрок гісторыі, які запомніцца надоўга // СП (Л) — 1999. — 26 студз. — С. 3; Станіславоўскія муры: [Лёзненшчына] // НС. — 1999. — № 62. — С. 5' Краявед з Высачан // СП (Л). — 1999. — 11 мая. — С. 2; Станіславоўскія муры // НС. — 1999. — 1 чэрв. — С. 5' елавуты філосаф: [3. Шнеерзон] // СП (Л). — 1999. — 14 верас. — С. 4; Агінскія і Лёзненшчына // СП (Л). — 1999. — 26 кастр. — С. 3, 4.
Літ:Федасеенка Вікторыя. Пакінулі след у гісторыі раёна. У.К. Бандарэнка (19392001) // СП (Л) — 2006. — 4 крас. — С. 2.
БАРАВІК МАРЫЯ ЯКАЎЛЕЎНА (22.02.1946, в. Праабражэнка Пліскага раёна Маладзечанскай вобл., цяпер Глыбоцкі раён), пісьменніца. Скончыла Перадольскую сямігодку, СНІ у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна, факультэт журналістыкі БДУ О^В^Працавала у Падсвільскім доме культуры, у рэдакцыі раённай газеты «Шлях Перамогі» (цяпер «Веснік Глыбоччыны»), бібліятэкарам у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы. У розныя часы з’яўлялася кіраўніком шэрагу гурткоў Глыбоцкага РЦДТ, Падсвільскага ЦДЮТЭ: юных карэспандэнтаў, літаратурнага, фатографаў, лялечнага клуба, клуба «Сябры прыроды», «Чароўная школа» і г.д. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1992).
Даследуе гісторыю г.п. Падсвілле і ваколіц, жыццёвы шлях Я. Драздовіча, I. Буйніцкага. Пэўны ўплыў на фарміраванне
зацікаўленасці ў вывучэнні гісторыі роднага краю зрабіла дырэктар Падсвільскага ЦДЮТЭ Людміла Васільеўна Марговіч. Кіруе гуртком «Юны экскурсавод». У экскурсіях выкарыстоўвае свае вершы. Распрацавала даведнік «Падсвілле. Штрыхі мінулага і сучаснага». Адшукала фрагмент карціны Я. Драздовіча «Зачараваны замак» у в. Азёркі Пліскага с/с Глыбоцкага раёна. Жыве ў г.п. Падсвілле.
Тв.: Падсвілле: на мяжы смеху і слёз // BR — 1990. — № 197. — С. 4; Пад зоркай Буйніцкага // КГ. — 2005. — № 33; Памяць выгнання з волі // НСл. — 2007. — № 15; Да ты — асілак // ВГ — 2007 — № 9' Да Перадол бяжыць шаша // ВГ. — 2007. — № 19; Бяры стагоддзі ў рукі // ВГ. — 2007. — № 21; Ад роднага да вышыні мары // ВГ. — 2007. — № 27; Я помню цудоўнае імгненне I/ НГ. — 2007. — № 25
Літ.: Пісьменнікі Віцебшчыны: даведнік. — Віцебск: ВАД, 2001. — С. 16; Жыгуноў А. 3 пяшчотай і журбой, або Вырас у глыбінцы паэт: [М. Баравік] // ВР. — 1991. — № 57. — С. 3; Руплівец Марыя Баравік // КГ. — 2006. — № 9 (122), сакавік. — С. 1; Сіўко Ф. Раб на рабе і рабом паганяе II НН. — 2006. — № 9, сакавік. — С. 42; Памяць: Псторыкадакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн ' БелЭн 1995 — С. 417; Пісьменніца Марыя Баравік // НСл. — 2006. — № 13. — С. 3; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Баравік М.Я. (21.08.2008) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
31
БАСТАВА АЛIНА ВАСІЛЬЕЎНА (5.10.1935), педагог, краязнаўца. Скончыла Віцсбскае мастацкаграфічнае педагагічнае вучылішча. філал. факультэт СДГІІ. Працавала ў СШ № 1 г. Гарадка выкладчыцай малявання, чарчэння, рускай мовы і літаратуры, навуковым супрацоўнікам Гарадоцкага краязнаўчага музея.
Пасля выхаду на пенсію зацікавілася гісторыяй роднага краю, лёсамі землякоў, пачала займацца даследчыцкай справай. Атрыманыя матэрыялы публікуе ў мясцовым і рэспубліканскім перыядычным друку. Да актыўнага краязнаўчага пошуку падштурхнула знаёмства з Л.К. Нікіцінай.
Вывучае гісторыю г. Гарадка, яго вуліц. будынкаў, жыхароў. Так, адшукала дом, у якім жыў кампазітар Дзяржынскі. Вывучае тапаніміку населеных месцаў раёна. Напрыклад, прасачыла тэндэнцыю зменаў назваў вуліц горада на працягу пасляваеннага перыяду. з’яўленне раёна з назвай «Шанхай», у якім адразу пасля ванны жылі кітайцы, раёна «ПортАртур», рабочага пасёлка «БАМ», вуліцы «В'етнам», якая выцягнулася ўздоўж рэчкі і сваімі формамі нагадвае гэтую краіну. Аўтар артыкулаў пра месцы, дзе пражывала (вёскі Віцебскага і Шумілінскага раёнаў). На працягу працы ў школе арганізоўвала і ўдзельнічала ў шэрагу паходаў па Гарадоччыне. Супрацоўнічае з раённым краязнаўчым музеем. СШ № 1, раённым архівам, райвыканкамам, бюро тэхнічнай дакументацыі, раённай бібліятэкай.
Аўтар артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў часопісе «Нёман», газетах «Культура», «Настаўніцкая газета», «Герой працы» (Шуміліна), «Жыццё Прыдзвіння», «Гарадоцкі веснік». Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці г. Гарадка, выступае з ініцыятывамі па добраўпарадкаванні горада, арганізацыі і паляпшэнні турыстычнан інфраструктурьі горада. Прапанавала правесці конкурс «Сем цудаў Гарадка». Mae невялікі прыватны архіў. Шэраг матэрыялаў перадала ў СШ № 1 г. Гарадка. Шмат ненадрукаваных матэрыялаў у рукапіснай форме захоўваюцца ў асабістым архіве.
Тв ■ Аб настаўніку Г.Ф. Кпікушыну — графіку // Нёман. — 2007. — № 5; Памяць // ПК (Г). — 1985. — № 45. — С 2 Аўтограф пісьменніка // ПК (Г). —1988. № 63. С. 2; Капнтаны нашнх первых путешествнм // НГ. 2006. — 26 жніўня; Клнкушнн Г.Ф. // НГ. — 2006, верасень; Свндетелн прошлого // ГВ. — 2007 — №2731; Працавала наша Гаражанка // КГ. — 2007. — № 18, май. — С. 4; Была в Заронове церковь //ЖП. 2008. № 19. — С. 3; Зароново: Землянкашкола // ЖП. — 2008. — № 28. — С. 3; Яны тут гнёзды вілі: [псторыя дома Дзяржынскага ў г. Гарадок]//Культура. — 2008. — 12 сак.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Бастава А.В. (3.06.2008)//Асабісты архіў М.В. Півавара; Інтэрв ю з А.В. Баставай (3.06.2008.) / запісала Г. Жаголкіна // Тамсама.
БАЎТОВІЧ МІХАСЬ МІКАЛАЕВІЧ (С. Нарушэвіч, М. Равіч, X. Ясная. I. Янкоўскі) (21Л1.1957, г. Полацк), краязнаўца. Скончыў СШ № 5 г. Полацка (1975), факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Рыжскага політэхнічнага інстытута (1980). Працаваў інжынерам. начальнікам канструктарскагабюро Наваполацкага завода «Вымяральнік» (19801992). дыспетчарам, начальнікам дыспетчарскай службы полацкага гарадскога раёна электрасетак прадпрыемства Полацкія электрычныя сеткі (з 1992).
Займаецца даследаваннямі Полацка і ваколіц, аддаючы перавагу канфесійнай гісторыі горада і Полаччыны. Гісторыян роднага краю зацікавіўся з дзяцінства. Краязнаўчую дзейнасць распачаў у 1988 г. у складзе полацкага гістарычнага клуба «Вытокі». З’яўляўся яго старшынёй (19892003), ініцыятарам, арганізатарам і правадніком грамадскіх гісторыкакультурных
ініцыятыў нацыянальнаарыентаванай часткі інтэлігенцыі г. Полацка. Сярод іншых — ініцыятывы вяртання полацкага гістарычнага герба. вяртання гістарычных назваў вуліцам горада, даследавання і грамадскай аховы полацкіх могілак (Чырвоных, Ксавэраўскіх, Грамоўскіх, Фатынаўскіх, Экіманскіх), замены помніка на магіле нашаніўцаЯ. Журбы на Ксавэраўскіх могілках, кансервацыі рэштак бернардынскага касцёлу Св. Ганны, стварэння камісіі па ахове гісторыкакультурнай спадчыны (з супрацоўнікаў выканкама, дэпутатаў гарсавета, прадстаўнікоў грамадскасці). Разам з С. Глушковым, В. Падасетнікавым уваходзіў у склад тапанімічнай камісіі пры Полацкім гарсавеце (1991).
Удзельнік шэрагу краязнаўчых і рэгіянальных канферэнцый, сярод якіх «Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у 1м тысячагоддзі н.э.» (Мінск, 1996), «Ut sint unum (Brestas vienoaanas 400 gadi)»: [400 гадоў Берасцейскай царкоўнай уніі] (Рыга. 1996), «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» (Полацк 1997, 2002, 2007), 2я міжнародныя чытанні, прысвечаныя творчасці Яна Баршчэўскага (Полацк, 1998), «Сімяон Полацкі: Светапогляд, грамадскапалітычная і літаратурная дзейнасць» (Полацк,
32
1999), III Міжнародны кангрэсбеларусістаў(Мінск, 2000), «АЬр Jozafat Kuncewicz hierarcha Rzeczypospolitej wielu narodyw»: [Архібіскуп Язафат Кунцэвіч, iepapx Рэчы Паспалітай многіх народаў] (Люблін, 2003), Гісторыкакраязнаўчая канфэрэнцыя да 80годдзя Полацкага краязнаўчага музею (Полацк, 2006), «Леў Сапега (15571633)1 яго час» (Гродна, 2007). Вьіступаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў круглага стала краязнаўчых арганізацый Віцебскай вобл. «Краязнаўчыя арганізацыі: дзейнасць, праблемы развіцьця, вопытузаемадзеяння з староннімі структурамі» (Шаркоўшчына, 22.06.2003).
Аўтар кніг «Полацкія пакутнікі» (1999), «Вянок акафістаў» (2000), «Эпісталяцыя Сьвятога Язафата» (2006), створаных на аснове значнай колькасці літаратурных і архіўных крыніц. Кніга «Полацкія пакутнікі» змяшчае шэраг дакументаў, датычных забойства царом Пятром I манахаў у полацкай Святой Сафіі ў 1705 годзе. Ў кнігу «Вянок акафістаў» увайшлі творы, тым ці іншым чынам звязаныя з Полацкай зямлёй: восем акафістаў з «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны, два акафісты з рукапісу Сімяона Полацкага, акафісты да Св. Еўфрасінні і Св. Язафата. Зроблены пераклады з стараславянскай і польскай моваў на беларускую. У кнізе «Эпісталяцыя Сьвятога Язафата» змешчаны дакументы і праведзены параўнальны аналіз лістоў архіепіскапа полацкага Язафата Кунцэвіча да розных духоўных і свецкіх асобаў.
Узначальвае полацкае грэкакаталіцкае выдавецтва «Сафія» (з 1996). Навуковы рэдактар выдання «Архіў уніяцкіх мітра
палітаў»(Т. 1, 1999; Т. 2,2001; Т. 3,2005), укладальніктлумачальныхслоўнікаўдля іх. Аўтар уступу, каментарыяў, рэдактар і выдавец кнігі В. Пануцэвіча «Сьвяты Язафат, архіяпіскап полацкі» (2000). Падрыхтаваў да друку і выдаў кнігу «Полацкая даўніна» (2007) паводле рукапісу І.П. Дэйніса з аўтарскімі замалёўкамі розных аб’ектаў Полацка, аўтар прадмовы і нарыса пра І.П. Дэйніса.
Арганізатар гісторыкакультурных вандровак для членаў клуба «Вытокі» па гістарычных месцах Беларусі і зямель. якія раней уваходзілі ў склад ВКЛ. Сярод іншых: «Беларускія святыні» па маршруце Полацк Прошкава Глыбокае Дунілавічы Лучай Паставы Камаі Лынтупы Свянцяны Гадуцішкі Відзы Відзы Лаўчынскія (1990); Полацк ДРУЯ — Дрысвяты, Полацк — Свір — Гальшаны (1990), «Абарончыя збудаванні Беларусі» па маршруце Полацк Нарач Свір Міхалішкі Варняны Ашмяны Крэва Баруны Гальшаны Трабы Іўе Наваградак Шчорсы Карэлічы Мір Нясвіж (1990); маршрута Полацк Дзісна Забалоцце Ідолта Друя Слабодка Браслаў Мінкавічы Дрысвяты Пеліканы Опса Далёкія Богіна Відзы Казьяны Германавічы (1991), Полацк Себеж Невель (1999) і інш.