Леў Лейтман
Выдавец: Беларусь
Памер: 82с.
Мінск 2019
ЛЕУ ЛЕНТМАН
Лев Лейтман Leu Leitman
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменмтые художннкм мз Беларусм Famous artists from Belarus
ЛЕЎ ЛЕЙТМАН
Лев Лейтман Leu Leitman
Мінск «Беларусь» 2019
УДК [75(476)(092)+929Лейтман](084.1)
ББК 85.143(4Беч)я6
Л52
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У.І. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік А.А. Карнейка
Фотаздымка Д.М. Казлова
Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрьмцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: Галоўны паштамт. 1954. НММРБ, Мінск На авантытуле: Леў Лейтман. Паміж 1954 і 1960. БДАМЛМ, Мінск
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь выказвае шчырую падзяку за дапамогу падчас падрыхтоўкі выдання Беларускаму дзяржаўнаму архівумузею літаратуры і мастацтва (дырэктар А.В. Запартыка, загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў В.І. Бярэйшык, загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Т.В. Іванова)
ISBN 9789850113283
© Карнейка А.А., тэкст, складанне, 2019
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларусь», 2019
^S коле сваіх сучаснікаў — мастакоў, чые імёны гучаць моцна, асоб яркіх, шырока вядомых публіцы, — фігура Льва Мееравіча Лейтмана1 стаіць адасоблена. Чалавек сціплы па сваёй натуры, тонкай душэўнай арганізацыі, рознабакова развіты і высока адукаваны, ён праявіў сябе і як таленавіты мастакграфік, і як адораны педагог, які працягваў нястомна ўдасканальвацца да канца сваіх дзён. Творчасць Лейтмана развівалася ў агульным рэчышчы савецкага мастацтва і беларускай мастацкай школы. Яно ахоплівае некалькі дзесяцігоддзяў і адлюстроўвае важнейшыя падзеі ў жыцці рэспублікі: будні будаўніцтва сацыялізму, гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае аднаўленне краіны, шматграннае жыццё сучаснікаў. Спалучэнне творчай і педагагічнай работы, пастаянныя стасункі з людзьмі дапамагалі мастаку глыбей адчуваць эпоху, узбагачалі яго працу, рабілі яго творчасць блізкай і зразумелай людзям.
Мастацтва Льва Лейтмана адрозніваецца яснасцю, сузіральнасцю, лірычнымі інтанацыямі. Мастак неаднаразова заяўляў, што яго творчасць складвалася пад уплывам буйнейшых майстроў рускага і французскага мастацтва і сваімі настаўнікамі ён лічыць Ісаака Левітана, Міхаіла Урубеля, барбізонцаў і імпрэсіяністаў — Клода Манэ і Эдуарда Манэ. Жанравы дыяпазон майстра шырокі: гэта і пейзажы, і сюжэтнатэматычныя
1 У копіі пасведчання аб нараджэнні запісаны як Леві Мееравіч Лейтман (БДАМЛМ. Лейтман Л.М. Ф. 91. Bon. 1. Адз. зах. 94. Арк. 1).
3
карціны, і партрэты, і нацюрморты. Ён праявіў свой талент і ў розных тэхніках, такіх як туш, соус, італьянскі аловак, сангіна, сепія, манатыпія, фламастар і алей, але асабліва віртуозна ім выкананы творы ў тэхніцы акварэлі і гуашы.
Будучы мастак і педагог нарадзіўся 25 сакавіка2 (6 красавіка па новым стылі) 1896 года ў г. Петрыкаве, «адкуль у трохмесячным узросце выехаў з сям ей у г. Гарадок, дзе правёў сваё дзяцінства. Бацька быў прыказчыкам Віцебскага піваварнага завода, а пасля рэвалюцыі — саматужнікам. Маці дапамагала яму па гаспадарцы. У 1924 годзе бацька памёр. У 1916 годзе Леў Лейтман скончыў Віцебскае камерцыйнае вучылішча і адначасова навучаўся маляванню і жывапісу ў майстэрні мастака, акадэміка Ю.М. Пэна . У тым жа годзе некалькі месяцаў навучаўся выяўленчаму мастацтву ў майстэрні прафесара Бершадскага4 ў Адэсе. А ў 1937 годзе прайшоў курсы па павышэнні кваліфікацыі мастакоў пры Усерасійскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе5 ў прафесара С.Л. Абугава6».7
2 Гэта дата пазначана ў копіі пасведчання аб нараджэнні (БДАМЛМ. Лейтман Л.М. Ф. 91. Bon. 1. Адз. зах. 94. Арк. 1).
3 Юрый Майсеевіч (Іегуда (Юдэль) Моўшавіч (Моўшэвіч)) Пэн (1854—1937) — мастак, педагог, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў мастацкай культуры Беларусі канца XIX — першай трэці XX стагоддзя. Заснавальнік Школы малявання і жывапісу Ю.М. Пэна ў Віцебску.
4 Юлій (ІаільРувін) Рафаілавіч Бершадскі (18691956) жывапісецрэаліст, педагор прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР. Заснавальнік уласнай прыватнай’ мастацкай школыстудыі ў Адэсе.
5 Пецярбург быў перайменаваны ў 1914 годзе ў Петраград, а ў 1924м — у Ленінград.
6 Сямен Львовіч Абугаў (1877—1950) — савецкі жывапісец, графік, педагог, прафесар, член Ленінградскага Саюза мастакоў.
7 Звесткі прыведзены па адным з варыянтаў аўтабіяграфіі (БДАМЛМ. Лейтман Л.М. Ф. 91. Bon. 1. Адз. зах. 93. Арк. 1). У той час як у асабістай картачцы члена Саюза савецкіх мастакоў Лейтман зазначае, што ў Віцебскім камерцыйным вучылішчы навучаўся з 1907 па 1914 год, у школе прафесара Бершадскага — з 1916 па 1917ы, а ў школе мастака Ю.М. Пэна з 1921 па 1930ы (БДАМЛМ. БСМ (Лейтман Л.М.). Ф. 82. Воп. 2. Адз. зах. 58. Арк. 1). У манаграфіі Эмілй Васілеўны Аравай «Леў Мееравіч Лейтман» (Мінск, 1976. С. 45) прыводзяцца звесткі іншага характару: у Пэна Лейтман вучыўся перад Першай сусветнай вайной і ў 1923 годзе, а ў прафесара Бершадскага займаўся ў 1916 годзе.
4
Вучобу ў Бершадскага Лейтману прыйшлося перапыніць зза безграшоўя, што, аднак, не перашкодзіла яму паступіць на псіханеўралагічны факультэт Дзяржаўнага інстытута медыцынскіх ведаў у Петраградзе8. Праўда, як зазначана ў адным з варыянтаў аўтабіяграфіі, вучобу ён пакінуў за адсутнасцю права на жыхарства9. Леў Лейтман быў вымушаны вярнуцца ў г. Гарадок Віцебскай губерні, дзе, пачынаючы з 1918 года і аж да ад’езду ў Віцебск у 1923 годзе, ён займаў і сумяшчаў разнастайныя пасады пры аддзеле народнай адукацыі: выкладчыка выяўленчага мастацтва і прыродазнаўства ў сярэдняй школе, лектара на вячэрніх курсах для рабочых і падлеткаў, кіраўніка студыі выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці, загадчыка цэнтральнай бібліятэкай, дэкаратара пры Народным доме імя У. I. Леніна, інспектара аховы працы, загадчыка біржы працы. Да 1921 годаў Петраград ён выязджаўперыядычна для сдачы залікаў і правядзення практычных заняткаў у інстытуце, дзе ў цэлым прайшоў трохгадовы курс навучання10. У горадзе на Няве ён наведваў музеі выяўленчага мастацтва, вывучаў скарбы Эрмітажа, што канчаткова вызначыла яго будучую прафесію, — мастак. Медыцыну прыйшлося пакінуць.
8 Датаванне вучобы мае розначытанні. У працоўнай кніжцы ўказаны даты: 23.07.1920 — аж да верасня 1921 га, затым аж да жніўня 1922 года (БДАМЛМ. Лейтман Л .М. Ф. 91. Bon. 1. Адз. зах. 95. Арк. 4—5). У асабістай картачцы члена Саюза савецкіх мастакоў, запоўненай рукой Лейтмана, значыцца, што ў Псіханеўралагічным інстытуце ён навучаўся з 1917 па 1921 год і не скончыў (БДАМЛМ. БСМ (Лейтман Л.М.). Ф. 82. Воп. 2. Адз. зах. 58. Арк. 1). У адным з варыянтаў аўтабіяграфіі час паступлення і зусім адсутнічае, указана толькі, што гэта было пасля Адэсы і пасля рэвалюцыі (БДАМЛМ. Лейтман Л .М. Ф. 91. Bon. 1. Адз. зах. 93. Арк. 1). У манаграфіі Эміліі Васілеўны Аравай «Леў Мееравіч Лейтман» (Мінск, 1976. С. 4) гаворыцца пра вучобу на псіханеўралагічным факультэце Петраградскага медыцынскага інстытута ў час рэвалюцыі, але не ўдакладняецца — Лютаўскай ці Кастрычніцкай.
9 Звесткі прыведзены паводле аднаго з варыянтаў аўтабіяграфіі (БДАМЛМ. Лейтман Л.М. Ф. 91. Bon. 1. Адз. зах. 93. Арк. 1).
10 Там жа.
5
У 1923 годзе Леў Лейтман быў камандзіраваны ў Віцебск, дзе да 1934 года непарыўна загадваў клубам «Чырвоны будаўнік», праводзячы агітацыйную работу сярод працоўных. У гэты перыяд на працягу шэрагу гадоў мастак паралельна працаваў і ў майстэрні свайго настаўніка Юдэля Пэна, удасканальваючы сваё майстэрства. У станаўленні Лейтманапедагога важную ролю сыграла праца ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, дзе з 1931 года ён выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю, з 1936 года ўжо загадваў вучэбнай часткай, а ў пачатку 1941 года ўзначаліў яго. Тут Леў Лейтман працаваў поплеч з вядучымі мастакамі таго часу — Юдэлем Пэнам, Абрамам Бразерам, Саламонам Юдовіным, Міхаілам Керзіным, Валянцінам Волкавым, Іванам Ахрэмчыкам, Уладзімірам Хрусталёвым, Мікалаем Міхалапам. Гэта быў калектыў блізкіх па духу людзей. У гэты перыяд Лейтмана неаднаразова дэлегавалі ў Маскву і Ленінград на ўсесаюзныя нарады па мастацкай адукацыі і культуры, ён удзельнічаў у юбілейнай сесіі Усерасійскай акадэміі мастацтваў. На жаль, работ мастака віцебскага перыяду захавалася нямнога, сярод іх «Мост» (1934), «Пейзаж» (1934), «Дажджлівы дзень (Дзвіна. Віцебск)» (1934), «Вечар» (1930я). Яны поўныя пяшчотнай тугі і шчырага замілавання горадам над Дзвіной — Віцебскам.
Разам з тым 1930я гады для Лейтмана былі перыядам актыўнай выставачнай дзейнасці як у сябе ў краіне, так і за мяжой. Шматразовы ўдзел у савецкіх і міжнародных выстаўках паставіла Льва Лейтмана ў шэраг лепшых мастакоў краіны. Яго работы паспяхова экспанаваліся ў ЛосАнджэлесе (выстаўка экслібрыса, 1929), на ўсебеларускай выстаўцы ў Мінску (1930, 1932), на выстаўцы беларускага мастацтва ў Маскве (1935). На ўсесаюзнай мастацкай выстаўцы «Індустрыя сацыялізму» ў Маскве (1939) Лейтман быў прадстаўлены работамі на тэму «Жанчына на вытворчасці», створанымі ў 1937 годзе: «Кецельшчыцы ў швейнай майстэрні», «Швейнакецельны цэх», «Кецельшчыцы», «Партрэт стаханаўкі Шпакоўскай» і іншыя. Напоўненыя святлом і паветрам, яркія па каларыце, гэтыя аркушы выразілі ідэю аб вяршэнстве дзейных людзей на вытворчасці, 6
прадэманстравалі іх аддадзенасць справе і энтузіязм. У 1938—1940 гадах па запрашэнні Усесаюзнага таварыства культурнай сувязі з замежжам работы Льва Мееравіча ўдзельнічалі ў рухомай выстаўцы савецкіх мастакоў у Лондане, Бруселі, НьюЁрку. У 1940 годзе Лейтман стаў членам Саюза мастакоў Беларускай ССР і быў прыняты ў Крамлі сярод іншых удзельнікаў дэкады беларускага мастацтва. А за серыю работ «Жыццё, побыт і навучанне Чырвонай Арміі», якую экспанавалі на Усебеларускай выстаўцы выяўленчага мастацтва «Ленін і Сталін — арганізатары БССР» у Мінску (1940), мастак быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. На жаль, большая частка аркушаў дадзенай серыі, створанай непасрэдна з натуры ў Мазурыне пад Віцебскам, загінула ў гады вайны.