Леў Лейтман
Выдавец: Беларусь
Памер: 82с.
Мінск 2019
Леў Лейтман адносіцца да плеяды майстроў, пакаленне якіх разам з усім савецкім народам вынесла на сваіх плячах цяжар і жахі Вялікай Айчыннай вайны, якая пакінула незабыўны след у народнай памяці і адчуваецца ў светапоглядзе мастакоў, — яе ўдзельнікаў, якія ва ўмовах фронту навучыліся ў простых, звыклых рэчах бачыць вялікі сэнс і вялікую прыгажосць. Гады змаганняў і незваротных страт агалілі пачуцці прыхільнасці майстроў мастацтва да роднай зямлі, асаблівай мерай выявілі кошт жыцця, адстаяць якое ўдалося нялёгка.
Вайна застала Льва Лейтмана на пасадзе дырэктара Віцебскага мастацкага вучылішча. «Цяжка было развітвацца з педагагічнай работай. Бо я з 1918 года бесперапынна займаюся выкладаннем жывапісу і кампазіцыі. Працаваў у мастацкім тэхнікуме, у Віцебскім абласным доме народнай творчасці. Больш за 11 гадоў кіраваў гурткамі выяўленчага мастацтва працоўных студый»11, — расказваў мастак у адным з інтэрв ю. У гады вайны Леў Мееравіч служыў у частках Ваеннабудаўнічага ўпраўлення Заходняга фронту, дзе працаваў у палітаддзеле, быў начальнікам агітмашыны. У радах Чырвонай Арміі Лейтман прадоўжыў і творчую працу: ужо за першыя дзесяць месяцаў службы ён аформіў больш за 75 нумароў франта
11 БДАМЛМ. Лейтман Л.М. Ф. 91. Bon. 1. Адз. зах. 109. Арк. 3.
7
вых газет і баявых лісткоў. У гады вайны мастак прыняў удзел у выстаўцы «Работы маскоўскіх мастакоў у дні Вялікай Айчыннай вайны» (Масква, 1942) і Усесаюзнай выстаўцы жывапісу, графікі, скульптуры і архітэктуры «Вялікая Айчынная вайна» (Масква, 1942—1943). Як удзельнік вайны Леў Мееравіч Лейтман быў узнагароджаны медалямі «За абарону Масквы», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
На франтавых будоўлях, месцах нядаўніх баёў і тэрыторыях, якія былі вызвалены Чырвонай Арміяй ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, Лейтман зрабіў шэраг накідаў і эцюдаў акварэллю, гуашшу, алоўкам. У гэтых малюнках адсутнічаюць батальныя сцэны, ён засяроджвае сваю ўвагу на ваенных буднях, на раскрыцці звычайнага, штодзённага цячэння жыцця. Тут і гераічная праца будаўнікоў, якія працуюць дзеля абароны сваёй радзімы, і пейзажы, і разбураныя будынкі, і ацалелыя пабудовы, і салдаты з аўтаматамі наперавес, і шматлікія трафеі — падбітыя танкі і гарматы ворага («У раёне Валакаламска», 1943; «Вёска Серада», 1943—1944; «На (абарончым) рубяжы», 1943; «Першая пасляваенная зіма на выстаўцы трафейнай зброі», 1945). Выяўлены ў работах свет рэалістычны, поўны трывогі, але разам з тым і невычарпальнай веры ў сілы дабра. Творы падкупаюць лірычнай мяккасцю, празрыстасцю фактуры, гарманічнасцю каларыту. На жаль, большая частка творчай спадчыны мастака загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля заканчэння вайны Леў Лейтман вярнуўся на радзіму. Ён адыграў значную ролю ў стварэнні Мінскага мастацкага вучылішча, якое было адчынена ў 1947 годзе ў напаўразбуранай сталіцы БССР, у якім працаваў да 1958 года. У той час гэта была адзіная навучальная ўстанова ў краіне, якая рыхтавала мастакоў. Менавіта вучылішчу было наканавана сыграць ключавую ролю ў пасляваенным адраджэнні і фарміраванні нацыянальнай мастацкай школы і яе педагагічнай сістэмы. Леў Мееравіч заняўся падборам кадраў, бо ўжо меў адпаведны вопыт. На працу ў мастацкае вучылішча ім былі запрошаны Валянцін Волкаў, Уладзімір Хрусталёў, Іван 8
Ахрэмчык, Павел Масленікаў, Матвей Беляніцкі, Надзея Галоўчанка, Хаім Ліўшыц, Канстанцін Касмачоў.
У вучылішчы Леў Лейтман займаўся вучэбным працэсам, яго арганізацыяй, методыкай выкладання. Пад яго кіраўніцтвам пачала працаваць метадычная рада вучылішча. Нароўні з класічным акадэмічным падыходам да выкладання Лейтман рэкамендаваў сваім вучням карыстацца чыста фармальнымі пошукамі жывапісных плям, кампазіцыйных рашэнняў, нестандартных колеравых спалучэнняў. Ён вучыў пісаць выразна і ярка, раіў назіраць і быць уважлівым да жыцця, шмат увагі ўдзяляў рашэнню кампазіцыйных і каларыстычных задач.
Леў Мееравіч, мяккі і тактоўны, дасціпны і жыццярадасны, сціплы і закаханы ў мастацтва, добразычліва і з цікавасцю адносіўся да пошукаў маладых. Цярпліва, беражліва і клапатліва дапамагаў кожнаму паверыць у свае магчымасці, максімальна праявіць свае здольнасці. Чалавек вялікай асабістай прывабнасці, мастак меў вялізны ўплыў на сваіх вучняў, умеў заразіць іх сілай асабістага прыкладу, а яны любілі яго і даражылі яго ацэнкай сваіх работ. Многія вучні сталі вядомымі беларускімі мастакамі, сярод іх — Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Віктар Пратасеня, Арлен Кашкурэвіч, Віктар Вярсоцкі. I ўсе яны помнілі, «як у цяжкі пасляваенны час Леў Мееравіч у салдацкім шынялі прыносіў у заплечніку дровы, каб сагрэць халодную майстэрню і даць магчымасць ім займацца ў нармальных умовах»12, — так пісала ў сваім артыкуле «Памяць пра настаўніка» Ірына Глазава, мастачка, выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча.
Вучні і калегі адзываліся пра Льва Лейтмана як пра цудоўнага настаўніка, чалавека высакароднага і справядлівага, які гутарыў на роўных, тлумачыў добразычліва і шчыра. У ім ужываліся яснасць розуму і чуйнасць сэрца. Арлен Кашкурэвіч13 так характарызаваў свайго настаўніка:
12 Ірына Глазава. Памяць пра настаўніка // Літаратура і мастацтва. Мінск. 12 сакавіка 1976 (БДАМЛМ. Лейтман Л.М. Ф. 82. Воп. 2. Адз. зах. 58. Арк. 82).
13 Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (1929—2013) — беларускі мастакграфік, народны мастак Беларускай ССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесар.
9
«3 вялікай цеплынёй успамінаю з першых маіх педагогаў Л. М. Лейтмана. Сухенькі, невялікага роста, з кучаравай пасядзелай шавялюрай, чалавек з вострым, як у птушкі, носам. Ён з павагай адносіўся да ўсіх студэнтаў. Яго дачка, Фрына Львоўна14, выкладала гісторыю мастацтва. Яна была інтэлігентным і высокаадукаваным педагогам»15. Леанід Шчамялёў16 да гэтага часу ўспамінае: «Нас вучылі выбітныя педагогі. Адным з іх быў Леў Маркавіч17 Лейтман, які выкладаў на малодшых курсах. Ён з цікавасцю адносіўся да нейкіх знаходак у работах студэнтаў»18. Аб цудоўным пачуцці гумару свайго педагога расказваў Георгій Паплаўскі19: «Першы настаўнік Леў Маркавіч Лейтман быў дасціпным чалавекам з добрым пачуццём гумару. Ён пісаў вершы і занатоўкі для сценгазеты вучылішча. У яго быў любімы каламбур: «Хто такі вядучы мастак? — пытаўся ён у студэнтаў. — Вядучы мастак — гэта мастак, які ўмее сябе паводзіць»20. «Калі ўспамінаць выкладчыкаў вучылішча, то найбольш цёплыя ўражанні захаваліся ў мяне пра Льва Маркавіча Лейтмана. Ён быў цудоўным педагогам і чалавекам. Вельмі тонкі, тактоўны, далікатны, Леў Маркавіч да ўсіх адносіўся з бацькоўскай пяшчотай. Памятаю, як ён вёў летнюю практыку. Заняткі былі назначаны бліжэй да вечара. А я браў эцюднік, на світанку
14 Фрына Львоўна Лейтман (1921—1985) — беларускі мастацтвазнавец, выкладчык, дачка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР мастакаграфіка Льва Мееравіча Лейтмана.
15 Шлях у мастацтва / уклад. В.І. Ясюк. Мінск, 2017. С. 24.
16 Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў (1923) — беларускі жывапісец, народны мастак Беларускай ССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, кавалер ордэна Францыска Скарыны.
17 Для вучняў Леў Мееравіч быў Львом Маркавічам.
18 Шлях у мастацтва. С. 28.
19 Георгій Георгіевіч Паплаўскі (1931—2017) — беларускі графік і жывапісец, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў.
20 Шлях у мастацтва. С. 29.
10
ішоў у Дразды і да пачатку заняткаў прыносіў гатовы эцюд»21, — гаворыць пра свайго настаўніка сёння Васіль Сумараў22.
У пасляваенныя гады педагагічную дзейнасць Леў Лейтман сумяшчаў з творчай актыўнасцю. У гэты перыяд ён займаецца індустрыяльнай тэмай, выступаючы перад гледачом «песняром», відавочцам жыцця, працы, подзвігу герояў свайго часу — будаўнікоў, працаўнікоў мінскіх і гомельскіх заводаў. Работы, прысвечаныя аднаўленню роднага краю, расказваюць пра цяжкую працу савецкіх людзей па адраджэнні разбуранай фашыстамі прамысловасці Беларусі: «Будаўніцтва галоўнага корпуса аўтазавода» (1947), «Будаўніцтва аўтазавода» (1949), «У такарнакарусельнага станка» (1960). У гэтых акварэлях перададзены напружаны рытм грандыёзнага будаўніцтва.
Знешнія прыкметы пасляваеннага часу — вежавыя краны, вышкі высакавольтавых перадач, асфальтаваныя дарогі прысутнічаюць у шэрагу акварэляў Лейтмана, прысвечаных Мінску і яго жыхарам, а таксама наваколлям горада. У пейзажах, напісаных з вышыні, з акна майстэрні, Леў Мееравіч з любоўю, хваляваннем і захапленнем глядзіць на горад, то вогненнаяркі, шумны, святочны, то ціхі, сонны, які «растае» ў імгле. Ён любуецца прыгажосцю сталіцы, яе шырокімі магістралямі, архітэктурнымі ансамблямі, спартыўнымі пабудовамі, ажыўленымі праспектамі, ціхімі куткамі. Тут адчуваюцца жывыя эмоцыі сучасніка. Гэта такія работы, як «Праспект імя Сталіна» (1952), «Галоўны ўваход на стадыён «Дынама» (1952), «Галоўны паштамт» (1954), «Ля таполі Янкі Купалы» (1957), «У парку» (1957), «3 вакна майстэрні» (1965, 1966), «Мінск. Зіма» (1970) і многія іншыя.
21 Шлях у мастацтва. С. 34.
22 Васіль Фёдаравіч Сумараў (1938) — беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, уладальнік бронзавага медаля ВДНГ СССР. У 1965—1985 гадах кіраваў дзіцячай народнай студыяй выяўленчага мастацтва пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску.
11
Для Лейтмана таксама было важна паказаць і ўвасобіць вобраз сучасніка, паколькі менавіта людзі ствараюць унікальную гісторыю горада, фарміруюць яго асаблівы гістарычны вобраз. Мастаком створаны цудоўныя партрэты сучаснікаў, адзначаныя вострым адчуваннем часу і дакладнасцю. Героі выяўлены ў моманты натхнёнай працы, у цеснай сувязі са справай жыцця, з валявым імкненнем. Гэтыя інтанацыі ўвасоблены ў работах «Партрэт фрэзероўшчыцы Н. Мальцавай» (1945 (?) 1960 (?)), «Лакіроўшчыцы. Мінскі радыёзавод» (1947), «Моладзевая брыгада Трактарнага завода падчас працы» (1950), «На вахце міру. Лепшая свідравальшчыца веласіпеднагазавода Л. Дуброўская» (1950), «Партрэт каменшчыканаватара А.К. Філіпава (Лепшы каменшчык новабудоўляў Мінска са сваёй памочніцай Шалаханавай)» (1951), «Партрэт А.Р. Ласіцкай, зборшчыцы Мінскага гадзіннікавага завода» (1961), «Партрэт рабочага» (1969).