• Газеты, часопісы і г.д.
  • Леў Лейтман

    Леў Лейтман


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 82с.
    Мінск 2019
    33.22 МБ
    Пры стварэнні партрэтаў мастак быў зацікаўлены не толькі ў выяўленні індывідуальнасці чалавека, непаўторнасці яго аблічча, вонкавага падабенства выявы з мадэллю, ён шукаў таксама нешта агульназначнае і характэрнае: праявы высакароднасці, чысціні намераў, працоўнай актыўнасці, волі, інтэлекту. Героі партрэтаў Льва Лейтмана амаль заўсёды напісаны па пояс або па калена, пададзены буйным планам, іх фігуры ўпісаныя ў аркуш. Фон у партрэтах ці зусім адсутнічае ці вызначаецца колерам самога графічнага аркуша — белым, чорным, карычневым, ці ўмоўна абазначаны колеравымі плоскасцямі — сінезялёнай, попельнашэрай гамай. Сярод іх ёсць твары спакойныя і ўлагоджаныя («Партрэт даяркі Зінаіды Шалыка», 1962), сур’ёзныя і задуменныя («Партрэт Цімафея Іванавіча Аляксандранкі, старшыны, ветэрана пагранзаставы», 1964; «Будаўніца», 1970), прамяністыя і жыццярадасныя («Партрэт Р.І. Цвятковай, вязальшчыцы Гомельскай фабрыкі імя 8 Сакавіка», 1961).
    Абаяльныя і прывабныя жаночыя вобразы Лейтмана, якія ўвасабляюць эстэтычны ідэал сучасніцы, савецкай жанчыныпрацаўніцы, — карпулентнай, якая палае здароўем, з яркім румянцам на шчоках, энергічнай і задзірлівай, сціплай і поўнай ганарлівай годнасці, у ёй розум спалуча
    12
    ецца з рашучасцю і сілай характара. Такія карціны «Партрэт Р.І. Цвятковай, вязальшчыцы Гомельскай фабрыкі імя 8 Сакавіка» (1961), «Партрэт А.Р. Ласіцкай, зборшчыцы Мінскага гадзіннікавага завода» (1961), «Партрэт школьніцыцялятніцы Ніны Берасцевіч» (1962).
    Пры стварэнні нешматлікіх нацюрмортаў, якія дайшлі да нас («Кветкі», 1943; «Нацюрморт. Лілеі», 1964; «Кветкі на фоне вакна», 1965; «Туалетны столік», 1969; «Кветкі», 1970; «Кветкі на вакне», 1972), Леў Мееравіч выкарыстаў у афармленні інтэр’еру вазы разнастайнай канфігурацыі і колеравай палітры. Нязменным заставаліся жывыя кветкі і абавязкова ў партытуры адценняў чырвонага. Яны служылі мастаку своеасаблівым камертонам, выступалі эталонным колеравым акордам, паводле якога ён выбудоўваў каларыт, пісаў «колеравую музыку» сваіх акварэльных твораў. Недаўгавечнае, але яркае кветкавае хараство мастак перадаваў шырокімі і шчодрымі мазкамі.
    Леў Лейтман удасканальваў сваё майстэрства ўпартай працай. Ён, які ўсё жыццё пражыў у Беларусі, выдатна ведаў і любіў яе чароўную прыроду. Тонкія па колеравым вырашэнні беларускія пейзажы займаюць вялікае месца ў творчасці мастака. Менавіта ў іх праяўляецца асаблівая прывабнасць, паэтызацыя і інтымнасць бачання, якія настолькі ўласцівыя дараванню Лейтмана.
    Звяртаючыся да прыроды як да адухоўленага вобраза, Леў Лейтман адлюстроўваў схільнасць чалавека да дыялогу з ёй у пошуках душэўнага ўзаемаразумення. Зносіны з прыродай нараджалі мноства эмоцый, якія з уласцівым яму лірызмам Лейтман імкнуўся перадаць у сваіх работах. Ён выяўляў канкрэтныя месцы ў Віцебску, Мінску, Маскоўскай вобласці, якія ён даўно ўпадабаў і якія ўрэзаліся ў яго памяць («Дажджлівы дзень (Дзвіна. Віцебск)», 1934; «Зімовы пейзаж (Зіма)», 1943—1944; «АрэхаваЗуева», 1943—1944; «Клязьма», 1943; «Правінцыя», 1945; «Красавік», 1957; «Мінск. Зіма», 1970).
    Прыцягваюць увагу і тонкія лірычныя работы: «Бярозкі» (1945), «Красавік» (1957), «Вецер» (1966), «Цішыня» (1968). У іх шмат цяпла, чысціні,
    13
    пранікнёнасці і душэўнасці. Назвы работ кароткія і ясныя, іх сюжэтная канва простая; але ад гэтага творы не пазбаўленыя асаблівай прыцягальнай сілы, якая прымушае зноў і зноў вяртацца да іх. Яны сугучныя думцы Ісаака Левітана: «Самы просты, няхітры матыў варты выяўлення, можа вырасці да вялікага паэтычнага твора, калі мастак палюбіць яго і сардэчна пра яго раскажа»23.
    Пейзажы Лейтмана, зрэшты, як і ўсе яго творы ў іншых жанрах, невялікія па памеры. Імпрэсіяністычная манера іх выканання абумоўлена працай мастака на пленэры, якая давала яму магчымасць любавацца найтанчэйшымі колеравымі нюансамі, навакольнай каларыстычнай разнастайнасцю, што ён і імкнуўся ўвасобіць у сваіх работах. У пейзажах пануюць цішыня, светлая чысціня, немітуслівасць. Лейтман памайстэрску піша дрэвы, пакрытыя шчодрымі фарбамі восені, і лісце, якое ледзь распусцілася вясновай парой. Сапраўднае зачараванне зялёнай «гаванню», адчуванне спакою, утульнасці і гармоніі, разлітае ў прыродзе, перададзены мастаком у творах «Ля ракі Свіслач» (1956) і «Сажалка ў Паланзе» (1957). У гэтых работах дрэвы з агромністымі раскідзістымі галінамі патанаюць у зеляніне і «любуюцца» сваім адлюстраваннем у люстэрку вады на фоне блакітнага неба, мяжа сустрэчы вадзяной роўнядзі з берагавой лініяй амаль размытая. Светлыя, блакітнаватазялёныя тоны ў выкананай гуашшу рабоце «Ля таполі Янкі Купалы» (1957) перадаюць адчуванне хараства летняга дня, радасці ад адпачынку ў парку, у цяні дрэў. Празрысты блакіт паветра, які бруіцца над зямлёй і зацягвае лёгкай дымкай зеляніну лісця, узмацняе ўражанне глыбіні прасторы. Выразнасць каларыту гучыць жыццесцвярджальнай мелодыяй. Лірычная інтанацыя, перададзеная ў творах «Чырвоныя дахі (Калуга)» (1942—1943), «Пахмурны дзень» (1944), дзе змерзлыя голыя галіны дрэў лунаюць у стылай празрыстасці вясенняга паветра, шэрае, насычанае вільгаццю бярвенне
    23 Левнтан Й.Н. Пнсьма. Документы. Воспомлнання / под ред. А. ФедороваДавыдова. М„ 1956. С. 232.
    14
    будынкаў пранікнёна раскрываюць спецыфіку выяўлення зімовага пейзажа. У акварэльнай рабоце «Вечарэе» (1949) мастак абраў асаблівы стан прыроды — перадвячэрні час, калі ў змроку, які згушчаецца, адценні і паўтаны ледзь улоўныя, а яркія плямы асноўнага колеру — сіняга — асабліва гучныя. Пакладзеныя побач мазкі перасякаюцца, месцамі перакрываючы адзін аднаго. Узаемадзеянне колераў ускладняецца. Сінія і ліловыя тоны судакранаюцца з папялістым тонам і пачынаюць тлець. Гама халаднее.
    Знойдзеныя ў прыродзе матывы і асацыяцыі, звязаныя з імі, мелі для Лейтмана вялікае значэнне. У сваіх акварэлях мастак імкнуўся надта дакладна зафіксаваць пачуццё, якое ахапіла яго на пленэры, тое хваляванне, якое прымусіла яго ўзяцца за пэндзаль, тое захапленне, якое ён зведаў пры сустрэчы з прыродай.
    Леў Лейтман прымаў актыўны ўдзел у працы Саюза мастакоў БССР: быў старшынёй секцыі графікі, членам рэвізійнай камісіі, выступаў арганізатарам секцыі акварэлістаў і трох рэспубліканскіх выставак акварэлі. Самаадданае служэнне майстра мастацтву атрымала заслужаную ацэнку: ў 1967 годзе яму было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.
    У зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прадстаўлены ўсе грані творчай спадчыны Льва Лейтмана — пранікнёнага лірыка, які мог глыбока адчуваць і паэтычна тонка перадаваць ледзь улоўныя нюансы жывой прыроды, бурлівае жыццё шматвяковага горада, які адраджаецца з попелу і руін, і яго насельнікаў; стваральніка партрэтаў, якія адрозніваюцца рэалістычным бачаннем свету, дакладнасцю і яснасцю пластычнай мовы; аўтара сюжэтнатэматычных карцін на тэму праслаўлення чалавека, які прыносіць карысць грамадству сваёй працай, які ўмее з асалодай адпачываць, атрымліваць задавальненне ад жыцця; майстра маляўнічых нацюрмортаў, якія віртуозна выбудаваны ў складанай каларыстычнай партытуры. Калекцыя твораў Льва Лейтмана ў музеі з’яўляецца адной з самых значных у нашай краіне (140 твораў графікі і 1 твор жывапісу) нароўні з фондамі Беларускага дзяржаўнага архіваму
    15
    зея літаратуры і мастацтва. Работы мастака знаходзяцца таксама ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях у Беларусі і за межамі.
    Леў Мееравіч Лейтман пайшоў з жыцця 19 верасня 1974 года. Жыццёвы шлях майстра сведчыць аб непадзельнасці яго творчых памкненняў: ён ніколі не замыкаўся ў коле вузкапрафесійных інтарэсаў — выкладаў, пісаў вершы, ілюстраваў кнігі. Творчасць Льва Лейтмана адлюстроўвае шырыню, свабоду і ўзнёсласць светапогляду мастака, яна непарыўна звязана з лёсам краіны і лёсам сучасніка.
    Анастасія Карнейка
    ^^^^ кругу сволх современнлков — художнлков, чьл лмена звучат громко, ллчностей ярклх, шлроко лзвестных публлке, — флгура Льва Мееровлча Лейтмана1 столт обособленно. Человек скромный по своей натуре, тонкой душевной органлзацлл, разносторонне развлтый л высоко образованный, он проявлл себя л как талантллвый художнлкграфлк, л как одаренный педагог, который продолжал неустанно совершенствоваться до конца сволх дней. Творчество Лейтмана развлвалось в обіцем русле советского лскусства л белорусской художественной школы. Оно охватывает несколько десятллетлй л отражает важные событля в жлзнл республлкл: буднл стролтельства соцлаллзма, геролческлй подвлг народа в годы Веллкой Отечественной войны, послевоенное восстановленле страны, многогранную жлзнь современнлков. Сочетанле творческой л педагоглческой работы, постоянное обіценле с людьмл помогалл художнлку глубже чувствовать эпоху, обогаіцалл его работу, делалл его творчество бллзклм л понятным людям.
    Нскусство Льва Лейтмана отллчается ясностью, созерцательностью, ллрлческлмл лнтонацлямл. Художнлк неоднократно заявлял, что его творчество складывалось под вллянлем крупнейшлх мастеров русского л французского лскусства л сволмл учлтелямл он счлтает Нсаака Левлтана, Млхалла Врубеля, барбнзонцев н нмпрессноннстов — Клода Моне н Эдуарда Мане. Жанровый днапазон мастера шмрок: это м пейзажл, л сюжетнотематлческле картлны, л портреты, л натюрморты. Он про
    1 В копйм свядетельства о рожденнм запнсан как Левн Мееровяч Лейтман (БГАМЛМ. Лейтман Л.М. Ф. 91. On. 1. Ед. хр. 94. Л. 1).
    17
    явлл свой талант л в разных технлках, таклх как тушь, соус, лтальянсклй карандаш, санглна, сепля, монотлпля, фломастер л масло, но особенно влртуозно лм лсполнены пролзведенля в технлке акварелл л гуашл.
    Будуіцлй художнлк л педагог родллся 25 марта2 (6 апреля по новому стллю) 1896 года в г. Петрлкове, «откуда в трехмесячном возрасте выехал с семьей в г. Городок, где провел свое детство. Отец был прлказчлком Влтебского плвоваренного завода, а после революцлл — кустарем. Мать помогала ему в хозяйстве. В 1924 году отец умер. В 1916 году Лев Лейтман окончлл Влтебское коммерческое учллліце л одновременно обучался рлсованлю л жлвоплсл в мастерской художнлка, академлка Ю.М. Пэна3. В том же году несколько месяцев обучался лзобразлтельному лскусству в мастерской профессора Бершадского4 в Одессе. А в 1937 году прошел курсы по повышенлю кваллфлкацлл художнлков прл Всеросслйской академлл художеств в Ленлнграде5 у профессора С.Л. Абугова6»7.