• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літва-Беларусь: гістарычныя выведы  Язэп Лёсік

    Літва-Беларусь: гістарычныя выведы

    Язэп Лёсік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 35с.
    Мінск 2016
    15.22 МБ
    ЛІТВА_________
    БЕЛАРУСЬ х гістарычныя выведы
    Язэп Лёсік
    ЛІТВАБЕЛАРУСЬ
    Гістарычныя выведы
    Мінск «Тэхналогія» 2016
    УДК 94(476)
    ББК 63.3(4Бел)
    Л50
    Прадмова
    Зьмітра Санько
    Пасляслоўе Алеся Жлуткі
    Выдадзена коштам Кастуся і Яніны Санько
    Лёсік, Я.
    Л 50 ЛітваБеларусь : гістарычныя выведы / Язэп Лёсік ; прадм. Зьмітра Санько ; паслясл. Алеся Жлуткі.  Мінск : Тэхналогія, 2016.  35 с.
    ISBN 9789854582665.
    Увазе чытачоў прапануецца напісаная ў 1921 г. праца вядомага беларускага навукоўца Язэпа Лёсіка, прысвечаная гісторыі этноніма літва і пытанню этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Пасляслоўе змяшчае крытычны агляд розных версій  ад сярэднявечных да сучасных, што спрабуюць развязаць гэтую загадку. У дадатку  артыкул Я. ЛюцічаВоўка 1949 г., які наўпрост датычыць тэмы Лёсікавай працы.
    Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
    УДК 94(476)
    ББК 63.3(4Бел)
    ISBN 9789854582665
    © Санько 3., прадмова, 2016.
    © Жлутка А., пасляслоўе, 2016.
    © Афармленне. НВК «Тэхналогія», 2016.
    Прадмова
    Пачатковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, этнічная прыналежнасць старажытных ліцьвіноў, паходжанне самога наймення “Літва” цікавяць апошнім часам не толькі нашых даследнікаў, але і вялікае кола аматараў айчыннай гісторыі. Гэта падштурхнула нас даць шырэйшай аўдыторыі магчымасць азнаёміцца з адной даўняй публікацыяй, што наўпрост датычыць акрэсленай тэмы.
    Аўтар яе  Язэп Лёсік, вядомы беларускі навуковец. Мікалай Улашчык, характарызуючы менскае акадэмічнае асяроддзе 20х гадоў мінулага стагоддзя, называў Лёсіка, поруч з Вацлавам Ластоўскім і Аляксандрам Цвікевічам, у ліку найбольш выдатных інтэлектуалаў. Ен быў і адным з першых у беларускай гістарыяграфіі, хто ўзняў пытанне назова “Літва”, звязаўшы яго з характарам Вялікага Княства Літоўскага.
    Артыкул Язэпа Лёсіка быў змешчаны на старонках навуковапедагагічнага часопіса “Школа н кулыура Советской Белорусснн”1, афіцыйнага органа Народнага камісарыята асветы БССР. Мы маем толькі першую частку Лёсікавай працы. Працяг яе так і не пабачыў друкарскага варштата. Цяжка сказаць, што да гэтага больш спрычынілася,  ці бальшавіцкая цэнзура, ці тое, што часопіс неўзабаве спыніў сваё існаванне (праз паўгода замест яго пачалі выдаваць “Вестннк Народного комнссарната просвеіцення”). Але і ў такім выглядзе тэкст уяўляе бясспрэчную цікавасць.
    Да публікацыі, якую мы прапануем увазе зацікаўленых чытачоў, гісторыкмедыявіст Алесь Жлутка напісаў пасляслоўе, дзе каротка, але змястоўна абмаляваў спектр поглядаў на паходжанне этноніма літва. Мы палічылі таксама патрэбным змясціць у вы
    1 Лёсік Я. ЛітваБеларусь: гістарычныя выведы // Школа н культура Советской Белорусснн.  1921. № 2.  С. 1222.
    глядзе дадатку палемічны артыкул Я. ЛюцічаВоўка (псеўданім Янкі Філістовіча)  своеасаблівы працяг тэмы1.
    Дагэтуль артыкул Язэпа Лёсіка “ЛітваБеларусь” перадрукоўваўся ў анталогіі “Беларуская думка XX стагоддзя”2 і ў ягоным зборы твораў3. Асобнай кніжкай выдаецца ўпершыню.
    Тэкст падрыхтаваны паводле часопіснага першадруку з захаваннем усіх асаблівасцяў аўтарскай мовы і правапісу. Выпраўлены толькі памылкі набору і карэктарскія хібы.
    Зьміуер Санько
    1	ЛюцічВоўк Я. Наш адказ // Моладзь (Парыж).  1949. № 8.  С. 2125.
    2	Беларуская думка XX стагоддзя: філасофія, рэлігія, культура / Уклад., прадм. і апрац. Ю. Гарбінскага.  Варшава, 1998.  С. 4958.
    3	Лёсік Я. 19211930. Збор твораў / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. Мінск: Нац. архіў Рэсп. Беларусь; Логвінаў, 2003.  С. 2936.
    ЛІТВАБЕЛАРУСЬ
    Гістарычныя выведы
    Беларусь у пазьнейшыя часы дзяржаўнай незалежнасьці насіла найменьне Вялікага Княжства Літоўскага, Рускага, Жмудзкага й інш., або, карацей,  Вялікае Княжства Літоўскае. Істнуючая гістарычная навука яшчэ ня выясьніла пытаньня, чаму Беларуская дзяржава звалася тагды Літоўскаю. Што яна была Рускаю й Жмудзкаю  гэта зразумела: бо яна складалася з беларусаў, а гэтак сама і ўкраінцаў, каторыя звалі сябе рускімі, і жмудзінаў, каторых цяпер у кніжнай мове завуць літоўцамі. Але чаму яна звалася Літоўскаю, то на гэтае пытаньне гісторыя не дае нам пэўнага адказу.
    Сталася так, што пад Літвою разумеюць землі, заселеныя жмудзінамі, або даўнейшую Жамойць. Але само слова Літва й дагэтуль даволі цёмнае і па свайму гістарычнаму значэньню аніяк ня можа азначыць цяперашніх літоўцаў, каторых сумежныя беларусіны дражняць клаўсямі (клэўсьі). Слова Літва было ўжо цёмнае й незразумелае ў часы далёкай прошласьці. Нашы продкі, прыкладам, ужо ў 15 і 16м сталецьцях утваралі цэлыя легэнды, каб вытлумачыць сабе, адкуль ўзялося слова Літва. Беларускія летапісі вось як тлумачаць сабе ўтварэньне гэтага слова*.
    «Сталася ест ваплашчэньне Сына Божага ад Духа Сьвятога з благаславеннае дзявіцы чыстае Марэі ад пачатку сатварэньня сьвету лета пяцьтысячнага пяцьсотнага дваццаць шостага. Аднаго часу панства Рымскае было пад цэсарам Аўгустам, каторыжа ня толка аднаму Рыму, іна і ўсяму сьвету панаваў. Якаж вышэй пісана, іж часу цэсарства Аўгустава сын Божы ваплаціўся, а часу Тывірэя, цэсара ўтарога па Аўгусьце, на крэсьце вольную муку прыняў для збавеньня й адкупеньня роду чалавечаскага...
    * Сьпісак Рачынскага. «Полн. собр. русск. лет.». СПб., 1907.
    7
    Па сьмерці Тывірэя цэсара быў цэсарам Гайос, а па Гайосе  Клаўдзей, а па Клаўдзеі царстваваў сын яго Нэрон. Каторыжа Нэрон быў пан акрутны а неўставічны, іж уласную матку сваю й доктара сваяго навышшага Сэнаку бэз кождае прычыны ку сьмерці прыправіў і колка раз казаў места Рымскае запаліваць. А ні для чаго іншага, толка для таго, іжбы ся таму дзіваваў а пацеху меў. А княжатам і паном Рымскім, шляхце й усяму паспольству крыўды і ўціскі вялікія чыніў. Для чагож усякі падданы яго, для вялікага акруценства й неўставічнасьці яго, ня быў ніхто пэвэн а ні бэспечан ня толка йменяй албо скарбаў, але й здароўя сваяго. А так многія, апускаючы йменьні й скарбы свае, уцякаліся да размаітых земль, насьлядуючы справядлівага ўпакою.
    Гдзеж адно княжа Рымскае, іменем Палемон, каторыжа цару Нэрону быў крэўны, забраўся з жаною і з дзецьмі сваімі, і з падданымі, і скарбы сваімі, з каторымжа княжацем пяцьсот шляхты такжа з жонамі й з дзецьмі й з многімі сіламі. I ўзяўшы з сабою аднаго астранома, каторы ся знаў па зьвездах, і пашлі ў караблёх морам па заходу солнца, хоцечы сабе знайці на зямлі месца слушнае, гдзебы ся мелі пасяліці а мяшкаці з пакоем. А з тымі  шляхты чатыры ражаі навышшыя імёны: іменем з Кітаўрус  Даўспрунг, а з Калюмнаў Прэшпар, а з Русі  Ульянус, а з Рож  Эктар. А так оныя людзі немалы час па мору хадзілі й прышлі Межыземскага мора, і пашлі да ракі да Шумы. I тою ракою Шумаю ў мораакіян, і морамакіянам дашлі да ракі усьця, гдзе Нёман упадываець у мораакіян. I патом пашлі ракою Нёмнам уверх, оліж у мора Малое, каторае называецца мора Нёмнавае. А для тое прычыны тое мора Нёмнавае называецца, іж у тое мора Нёман упадываець дванаццацьма усьці, а кождае завецца асобным іменем, межы каторыміж усьці адно завецца Гільля. I пашлі тым усьцем уверх, і дашлі цэлага Нёмна, гдзе ўжэ он сам увесь у вадном месцу цячэць. I верх Нёмна дашлі да ракі Дубісы. Якаж ушэдшы ў тую раку Дубісу, і нашлі над нею горы высокія і раўніны вялікія, і дубровы раскошныя, і размаітых абфітасьцяй напоўнена ў зьверах рознага ражаю, то ест напервей: тураў зуброў, ласей, аленяй, сарн, рысяй, куніц, лісіц, белак, гарнастаяў і йных размаітых ражаяў. I тэж у рэках вялікую афітасьць рыб непаспалітых, іж ня толка тыя рыбы, каторыя ся ў тых рэках плодзяць, але множаство рыб размаітых а дзіўных пры
    ходзяць з мора,  за тою прычынаю, іж недалёка усьце Нёмнавае, гдзе Нёман у мора ўпадываець. Над каторыміж рэкамі, над Дубосаю й над Нёмнам, і над Юраю, там ся пасялілі й пачалі размножываціся. I онае мяшканьне іх над тымі рэкамі вельмі ся ім падабала. I назвалі тую землю Жамойць*.
    Князь Палемон урадзіў трох сыноў: старшы  Борк, а другі  Кунас, а трэці  Спэра. Старшыжа сын, Борк, учыніў горад на рацэ Юры. I зложана імя таго княжаці паспол з ракою: імя рацэ Юра, а княжаці Борк  і назваў тот замак Юрбарк. А сярэдні сын, Кунас, прышоў на усьце ракі Нявяжы, гдзе ана ўпадываець у Нёман. I тут учыніў горад і назваў яго іменем сваім  Кунасаў горад**. А трэці сын, Спэра, пашоў далей у пушчу ка ўсходу слонца. I перашэдшы раку Нявяжу й раку Сьвятую, і трэцюю раку, Шырвінту, знашоў озера, лукамі й размаітым дзеравам украшана; гдзеж, зьлюбіўшы, і над тым озерам пасяліўся. I тое озера іменем сваім назваў  Спэра. I панаваў многія лета, і быў вельмі ласкаў падданым сваім. I патом умер бэз плоду. I падданыя яго, мілуючы яго і подле рымскага абычаю, учынілі сабе балвана. I назвалі яго Спэра на памяць яго. I патом оныя людзі, мяшкаючы окала няго, і пачалі яму аферы чыніці й за Бога яго меці. I патом, калі тот балван сказіўся, і ані тое озера і месца хвалілі й мелі за Бога. I па нем межы сабою гаспадара ня мелі й мяшкалі бяз пана.
    Па малыхжа часех умрэць брат яго, каторы мяшкаў на Юрбарку, ня маючы дзяцей; і брат яго Кунас озьмець і тую часьць брата сваяго Борка й горад Юрбарк, і ў той часьці яго будзець панаваці. I онае княжа Кунас меў двух сыноў  аднаго Кернуса, а другога Гінбунта. I пануючы яму ў зямлі Жамойцкай, пачаў ся множыці і расшыраці і выходзіці на раку Вяльлю, у землю Завельскую. I перашодшы раку Сьвятую вышэй, і нашоў места вельмі хароша. I спадабалася яму тое месца вельмі. Тагды он там пасяліў сына сваяго Кернуса. I назвалася тое месца па Кернусе  Кернава. А патом Кунус умрэ. I па нем пачнець сын яго Кернус панаваці на ўсёй зямлі Завельскай па граніцу Латыгольскую й па Завельскі Браслаўль, оліж па раку Дзьвіну. А брат яго Гінбунт  на Юрбарку і на Кунасаве, і на ўсёй зямлі Жамойцкай.
    * У сьпіску Красінскага йначай: «і назвалі тую землю славенскім языком  Пабярэжная зямля, а літоўскім языком назвалі  Жамойцкая зямля».
    ** Каля Мікалаеўшчыны Менск. пав. ёсьць мясцовасьць Кунасова.
    8
    9
    А ў тот час, гдзе Кернус панаваў на Завельскай старане, людзі яго тыя, што за Вяльлёю аселі, ігрывалі на трубах дубасных. I празваў тот Кернус бераг сваім языком уласным, палатыні: Літус, гдзе ся людзі яго множаць; а трубы, што на іх йграюць,  туба. I даў імя тым людзям сваім языком палаціне, злажыўшы бераг з трубою: Літусба. I простыя людзі ня ўмелі зваці палаціне і пачалі зваці Літвою. I ад таго часу пачалі зваці панства Літоўскае й множыціся ад Жамойці. I князь вялікі Кернус панаваў на Літве, а князь Гінбунт  на Жамойці.. .»*